Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум

1. Конкурс - культурнае мерапрыемства па публiчных стварэннi, выкананнi i паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, якое праводзiцца ў мэтах вылучэння лепшых удзельнiкаў сярод выканаўцаў, навучэнцаў устаноў адукацыi, iншых грамадзян, юрыдычных асоб або вылучэння iх лепшых работ у пэўных вiдах мастацкай лiтаратуры i мастацтва.

Конкурс можа праводзiцца ў адзiн або некалькi этапаў (тураў), а таксама па адной або некалькiх намiнацыях.

Правядзенне конкурсу ажыццяўляецца з улiкам умоў, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам аб публiчным конкурсе.

2. Пленэр - культурнае мерапрыемства па публiчным стварэннi, публiчным паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi выяўленчага мастацтва, якое праводзiцца на адкрытым паветры.

3. Форум - культурнае мерапрыемства па публiчным паказе i папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама дзейнасцi музеяў i бiблiятэк, вопыту культурна-асветнай работы i педагагiчнай дзейнасцi ў сферы культуры.

Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыi захаванасцi культурных каштоўнасцей пры арганiзацыi мiжнародных выставак

1. Выстаўка - культурнае мерапрыемства па публiчным паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку арганiзацыi мiжнародных выставак у Рэспублiцы Беларусь Мiнiстэрства культуры па хадайнiцтве дзяржаўнага органа або арганiзацыi культуры, якiя арганiзуюць мiжнародную выстаўку, на падставе дагавора памiж бакамi i дакумента, якi пацвярджае страхаванне культурных каштоўнасцей, што ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб iх захаванасцi i своечасовым вяртаннi.

Рашэнне аб прадастаўленнi гарантыйных абавязацельстваў прымаецца не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня паступлення пiсьмовага хадайнiцтва i выдаецца ў форме гарантыйнага пiсьма Мiнiстэрства культуры бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання культурных каштоўнасцей на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 23

ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСIЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Артыкул 223. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

1. Дзейнасць прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчным паказе (публiчным выкананнi) на прафесiйнай аснове.

2. Напрамкi дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi:

2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчны паказ (публiчнае выкананне);

2.2. арганiзацыя i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

2.3. правядзенне майстар-класаў i iншых культурных мерапрыемстваў;

2.4. рэалiзацыя сумесных культурных праектаў з iншымi калектывамi мастацкай творчасцi;

2.5. падрыхтоўка, тыражаванне i рэалiзацыя рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае).

3. Нароўнi з напрамкамi дзейнасцi, прадугледжанымi пунктам 2 гэтага артыкула, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi можа ажыццяўляць выраб i (або) прадастаўленне юрыдычным асобам i грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, дэкарацый, мэблi, рэквiзiту, сцэнiчных касцюмаў i iншай маёмасцi для правядзення культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў iх.

4. У прафесiйных калектывах мастацкай творчасцi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет.

Склад мастацкага савета прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, зацвярджаецца яго кiраўнiком па ўзгадненнi з заснавальнiкам прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi.

Склад мастацкага савета прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, зацвярджаецца яго заснавальнiкам.

Артыкул 224. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасцi i ўдзел у культурным жыццi;

1.2. незалежнасць у выбары напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi, рэпертуару, у прыняццi рашэнняў аб публiчным выкананнi твораў сцэнiчнага мастацтва, пры падрыхтоўцы рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае);

1.3. ахова выключных правоў аўтараў i ўладальнiкаў сумежных правоў на вынiкi iх творчай дзейнасцi, якiя выкарыстоўваюць прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi;

1.4. развiццё розных вiдаў мастацтва.

2. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

2.1. эстэтычнае выхаванне i культурнае развiццё грамадзян;

2.2. фармiраванне i задавальненне патрэбнасцей грамадзян у сцэнiчным мастацтве;

2.3. стварэнне ўмоў для гуманiзацыi асобы, захавання i развiцця самабытнасцi беларускай нацыянальнай культуры i мовы;

2.4. папулярызацыя твораў сцэнiчнага мастацтва;

2.5. садзейнiчанне захаванню i развiццю адзiнай культурнай прасторы Рэспублiкi Беларусь, развiццю мiжнацыянальных i мiждзяржаўных культурных сувязей.

Артыкул 225. Правы i абавязкi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

1. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

1.2. удзельнiчаць у культурных мерапрыемствах i ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў;

1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

1.4. самастойна планаваць сваю дзейнасць i вызначаць перспектывы развiцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных iх статутамi (палажэннямi), наяўнасцi ўласных творчых i матэрыяльных рэсурсаў;

1.5. мець уласную сiмволiку (афiцыйнае найменне, эмблему, iншае выяўленне), таварны знак.

2. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi абавязаны:

2.1. мець назву, якая павiнна адлюстроўваць жанр i форму калектыву;

2.2. забяспечваць стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчны паказ (публiчнае выкананне) на высокiм мастацкiм узроўнi;

2.3. садзейнiчаць эстэтычнаму выхаванню i культурнаму развiццю грамадзян;

2.4. садзейнiчаць фармiраванню пазiтыўнага iмiджу краiны за мяжой пры правядзеннi гастроляў.

ГЛАВА 24

ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСIЙНЫХ (АМАТАРСКIХ) I АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Артыкул 226. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

1. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчным паказе (публiчным выкананнi) на непрафесiйнай аснове.

2. Напрамкi дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi:

2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчны паказ (публiчнае выкананне);

2.2. удзел у культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемствах;

2.3. правядзенне майстар-класаў i iншых культурных мерапрыемстваў.

3. Нароўнi з напрамкамi дзейнасцi, прадугледжанымi пунктам 2 гэтага артыкула, непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi можа ажыццяўляць выраб i (або) прадастаўленне грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, дэкарацый, мэблi, рэквiзiту, сцэнiчных касцюмаў i iншай маёмасцi для правядзення культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў iх.

4. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi ажыццяўляецца з улiкам iх жанру i формы, узроўню выканальнiцкага майстэрства i творчага патэнцыялу ўдзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, асаблiвасцей рэпертуару i iншага.

5. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi вызначаецца мэтанакiраванасцю, спалучэннем розных вiдаў заняткаў (iндывiдуальных, групавых, агульнакалектыўных) i заключаецца ў набыццi ўдзельнiкамi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасцi.

Заснавальнiкам калектыву для арганiзацыi работы з непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi могуць запрашацца балетмайстры, хормайстры, канцэртмайстры, рэжысёры, кампазiтары, мастакi i iншыя творчыя работнiкi.

6. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi лiчыцца стабiльнай, калi гэты калектыў:

6.1. праводзiць самастойныя культурныя мерапрыемствы не радзей за адзiн раз у два месяцы;

6.2. праводзiць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем iх зместу;

6.3. прымае ўдзел у мерапрыемствах, якiя праводзяцца заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

7. У непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет.

Склад мастацкага савета непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi фармiруецца з удзельнiкаў гэтага калектыву i вызначаецца шляхам галасавання на агульным сходзе большасцю галасоў ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў гэтага калектыву.

Артыкул 227. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасцi i ўдзел у культурным жыццi;

1.2. добраахвотнасць удзелу ў непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi;

1.3. агульнасць iнтарэсаў i патрэбнасцей грамадзян у сумесным занятку мастацкай творчасцю;

1.4. даступнасць мастацкай творчасцi;

1.5. спалучэнне асабiстай iнiцыятывы, арганiзацыi i самакiравання.

2. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

2.1. развiццё мастацкай творчасцi, адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;

2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасцi, нацыянальных культурных традыцый, лепшых узораў айчыннай i сусветнай культуры, твораў сучаснага мастацтва;

2.3. папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, якiя атрымалi грамадскае прызнанне;

2.4. набыццё грамадзянамi ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасцi, развiццё i рэалiзацыя iх творчых здольнасцей (магчымасцей), стварэнне ўмоў для сацыялiзацыi i самарэалiзацыi асобы;

2.5. эстэтычнае выхаванне i культурнае развiццё грамадзян;

2.6. арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, фармiраванне i задавальненне культурных патрэбнасцей грамадзян.

Артыкул 228. Правы i абавязкi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, абавязкi iх заснавальнiкаў

1. Непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць жанр i форму калектыву, склад удзельнiкаў, рэпертуарную палiтыку;

1.2. публiчна паказваць (публiчна выконваць) вынiкi творчай дзейнасцi, удзельнiчаць у фестывалях, конкурсах, аглядах i iншых культурных мерапрыемствах;

1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

1.4. удзельнiчаць у выкананнi сацыяльна-творчых заказаў.

2. Непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi абавязаны:

2.1. мець поўную назву, якая адлюстроўвае жанр i форму калектыву, поўную назву заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi (яго падраздзялення), тэрытарыяльную прыналежнасць, а таксама можа ўтрымлiваць арыгiнальную назву непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, у склад якога ўваходзiць больш за 75 працэнтаў удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, установах адукацыi ў сферы культуры i пры гэтым маюць адукацыю ў пэўных вiдах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi ўказваецца ў пашпарце непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

2.2. садзейнiчаць эстэтычнаму выхаванню i культурнаму развiццю грамадзян;

2.3. павышаць мастацкi ўзровень вынiкаў творчай дзейнасцi.

3. Адказнасць за дзейнасць непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi нясе яго заснавальнiк.

Заснавальнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi абавязаны:

ажыццяўляць арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне культурнай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

садзейнiчаць развiццю i рэалiзацыi творчых здольнасцей (магчымасцей) удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, удзелу непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi ў культурных мерапрыемствах;

садзейнiчаць павышэнню прафесiйнага ўзроўню i заахвочванню кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Артыкул 229. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi

1. Дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi - напрамак культурнай дзейнасцi па захаваннi аўтэнтычнага фальклору.

2. Аўтэнтычны фальклор - народнае мастацтва ў яго спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без якiх-небудзь апрацовак. Аўтэнтычны фальклор функцыянуе ў натуральным фальклорным асяроддзi пэўнай мясцовасцi, iснуе як вусная традыцыя, якая гарманiчна злучае ў сабе характэрныя асаблiвасцi некалькiх вiдаў i жанраў мастацтва i арыентавана на непасрэдныя, нефармальныя адносiны.

Аўтэнтычны фальклор мае матэрыяльныя i нематэрыяльныя формы iснавання (праявы).

Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, касцюм, мэбля, посуд, прадметы iншага прызначэння, жыллё, вырабленыя з прымяненнем натуральных матэрыялаў (дрэва, глiна, салома, лаза, лён, воўна i iншае) па традыцыйных тэхналогiях.

Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца абрадавыя дзеяннi, гульнi, песенны, iнструментальны, танцавальны, празаiчны фальклор i iншае.

3. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi з'яўляюцца адным з фактараў iснавання праяў аўтэнтычнага фальклору i носьбiтамi адметных для нацыянальных культурных традыцый з'яў i працэсаў.

4. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi ўзнаўляюць адметныя, характэрныя для пэўнай мясцовасцi культурныя традыцыi, выкарыстоўваюць традыцыйныя тапанiмiчныя назвы i маюць рэдкiя i адметныя ўзоры прадметаў побыту i прадметаў iншага прызначэння, творы мастацтва, характэрныя для пэўных гiстарычнага перыяду, мясцовасцi i этнiчнай групы.

5. Назва аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi павiнна ўключаць словы "аўтэнтычны фальклорны".

6. Творчая дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi накiравана на захаванне ў натуральным асяроддзi праяў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасцi:

6.1. абрадаў i звычаяў каляндарнага i сямейна-бытавога цыклаў;

6.2. традыцыйных форм адпачынку i занятку характэрнымi вiдамi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

6.3. iмправiзацыйнага характару праяў мясцовых спеўных, музычных, танцавальных традыцый, мясцовых традыцый iгры на музычных iнструментах, гульняў у натуральным асяроддзi;

6.4. мясцовых песенных, iнструментальных, танцавальных, гульнёва-мастацкiх стыляў;

6.5. традыцыйных складаў выканаўцаў;

6.6. перадачы ў вуснай традыцыi фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi, якiя далучаюцца да аўтэнтычнага фальклору натуральным шляхам;

6.7. вырабу i выкарыстання сцэнiчных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў;

6.8. iншых праяў.

7. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць на базе арганiзацый культуры, устаноў адукацыi, iншых юрыдычных асоб або па месцы жыхарства iх удзельнiкаў.

Заснавальнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi па магчымасцi прадастаўляе асобнае памяшканне, абсталяванне, музычныя iнструменты, сродкi для фiксацыi нематэрыяльных форм iснавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору (фота-, аўдыя-, вiдэаапаратура i iншае), дапамагае ў аднаўленнi i стварэннi сцэнiчных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, стварае iншыя ўмовы, неабходныя для забеспячэння культурнай дзейнасцi аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi.

8. У заснавальнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi можа ўводзiцца пасада кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi, якi працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора.

Артыкул 230. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi

1. Асноўныя патрабаваннi да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi:

1.1. веданне i вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, аўтэнтычнага фальклору i культурна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой ажыццяўляе культурную дзейнасць аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасцi;

1.2. валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва.

2. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi вызначаюцца па:

2.1. ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi культурнай дзейнасцi аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi ў несцэнiчных умовах (выкананне ў натуральным асяроддзi каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць сцэнiчных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, веданне мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i iншае), садзейнiчаннi ў перадачы фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi;

2.2. наяўнасцi збору матэрыяльных форм iснавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору i якасна зафiксаваных на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi матэрыяльных i нематэрыяльных форм iснавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору.

3. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi арганiзуе культурную дзейнасць гэтага калектыву ў мэтах захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасцi з жанрам i формай аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi.

ГЛАВА 25

АРГАНIЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНIЦТВА

Наши рекомендации