Артыкул 199. Работнiк кiнематаграфii

Работнiк кiнематаграфii - работнiк культуры або творчы работнiк, якiя ажыццяўляюць кiнематаграфiчную дзейнасць.

Артыкул 200. Кiнематаграфiчная дзейнасць

1. Кiнематаграфiчная дзейнасць - напрамак культурнай дзейнасцi па вытворчасцi, паказе i распаўсюджваннi фiльмаў.

2. Вытворчасць фiльма - стварэнне фiльма шляхам увасаблення творчай задумы на тэхналагiчнай аснове кiнематаграфii.

3. Паказ фiльма - дэманстрацыя (публiчнае выкананне) фiльма, якая ажыццяўляецца ў кiназалах або iншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), а таксама па тэлебачаннi, праз глабальную камп'ютарную сетку Iнтэрнэт або iншымi тэхнiчнымi спосабамi.

4. Распаўсюджванне фiльма - продаж, прадастаўленне ў пракат арыгiнала або копii фiльма юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам для паказу фiльма i (або) прадастаўленне (перадача) правоў на фiльм.

Артыкул 201. Арганiзацыя кiнематаграфii. Вiды арганiзацый кiнематаграфii

1. Арганiзацыя кiнематаграфii - арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе вытворчасць, паказ i (або) распаўсюджванне фiльмаў.

2. Вiды арганiзацый кiнематаграфii:

2.1. кiнавытворчыя - арганiзацыi кiнематаграфii, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца вытворчасць фiльмаў;

2.2. кiнавiдовiшчныя - арганiзацыi кiнематаграфii, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца паказ фiльмаў;

2.3. кiнапракатныя - арганiзацыi кiнематаграфii, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца распаўсюджванне фiльмаў.

Артыкул 202. Падтрымка кiнематаграфii

Падтрымка кiнематаграфii ажыццяўляецца шляхам:

размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў;

фiнансавання вытворчасцi фiльмаў з рэспублiканскага бюджэту з улiкам дыферэнцыраванага падыходу;

садзейнiчання папулярызацыi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;

арганiзацыi правядзення кiнематаграфiчных мерапрыемстваў i ўдзелу ў такiх мерапрыемствах;

стымулявання паказу арганiзацыямi кiнематаграфii лепшых узораў беларускага кiнамастацтва, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;

стварэння ўмоў для паказу фiльмаў для малазабяспечаных грамадзян, у сельскiх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага i абласнога падпарадкавання;

рэалiзацыi творчых, адукацыйных i iншых праграм;

падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў кiнематаграфii;

устанаўлення iншых мер падтрымкi.

Артыкул 203. Фiльм

1. Фiльм - аўдыявiзуальны твор, якi створаны шляхам увасаблення творчай задумы ў адпаведнасцi з лiтаратурным сцэнарыем, складаецца з зафiксаваных на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi i паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае выяў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння iх гукам i прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнiчных прылад.

2. Фiльм можа быць створаны ў iгравой, неiгравой, анiмацыйнай або змешанай формах.

Фiльм у iгравой форме - фiльм, якi ствараецца пры дапамозе акцёрскай iгры.

Фiльм у неiгравой форме - фiльм, якi ствараецца шляхам здымкi рэальных падзей i людзей.

Фiльм у анiмацыйнай форме - фiльм, якi ствараецца метадам пакадравай здымкi паслядоўных фаз руху маляваных i (або) аб'ёмных аб'ектаў.

Фiльм у змешанай форме - фiльм, у якiм адначасова могуць выкарыстоўвацца элементы фiльмаў у iгравой, неiгравой i (або) анiмацыйнай формах.

3. Зыходнымi матэрыяламi фiльма з'яўляюцца матэрыяльныя носьбiты iнфармацыi, неабходныя для захавання i (або) тыражавання фiльма.

Артыкул 204. Вытворчасць фiльмаў

1. Вытворчасць фiльма ажыццяўляецца на падставе камплекта дакументаў (кiнапраекта).

Вытворчасць фiльма ажыццяўляецца, як правiла, здымачнай групай - часовым калектывам, якi складаецца з творчых работнiкаў i iншых грамадзян i фармiруецца вытворцам фiльма (прадзюсарам) у мэтах вытворчасцi фiльма. Склад удзельнiкаў здымачнай групы ўказваецца ў выхадных дадзеных (цiтрах).

2. Вытворца фiльма (прадзюсар) - юрыдычная асоба, грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя забяспечваюць фiнансаванне i вытворчасць фiльма.

Вытворца фiльма (прадзюсар) мае права самастойна вызначаць крынiцы фiнансавання, выбiраць тэхналагiчную базу i тэхнiчныя сродкi пры вытворчасцi фiльма, за выключэннем выпадкаў вытворчасцi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне i вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансуецца з рэспублiканскага бюджэту.

Вытворца фiльма (прадзюсар) мае права пры любым выкарыстаннi фiльма ўказваць сваё iмя (найменне) або патрабаваць яго ўказання.

3. Пры вытворчасцi фiльмаў на прафесiйнай аснове павiнны выконвацца патрабаваннi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi, якiя вызначаюць тэхнiчную якасць тэхналагiчных працэсаў i парадак iх ажыццяўлення.

4. У выпадку сумеснай вытворчасцi фiльма двума i больш вытворцамi (прадзюсарамi) дагавор аб сумеснай вытворчасцi фiльма павiнен утрымлiваць гарантыi кожнаму вытворцу (прадзюсару) на сумеснае валоданне зыходнымi матэрыяламi фiльма i доступ да iх, за выключэннем выпадкаў вытворчасцi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне i вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансуецца з рэспублiканскага бюджэту.

5. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з вытворчасцю фiльма як аб'екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

Наши рекомендации