Праверка дамашняга задання. Пры праверцы дамашняга задання праводзіцца аналітычная работа

Пры праверцы дамашняга задання праводзіцца аналітычная работа. Вучні адказваюць на пытанні рубрыкі "Што мы ведаем пра дзеяслоў?".

Работа па варыянтах

1. Ад назоўнікаў крык, вучэнне, сум, падзяка, жарт, гульня, мара, чытанне неабходна ўтварыць дзеясловы прошлага часу:

І варыянт — у адзіночным ліку;

ІІ варыянт — у множным.

2. Зрабіць пераклад дзеясловаў з рускай мовы на бе­ларускую:

І варыянт — шёл, писал, водил;

II варыянт— кормил, вёл, читал.

4. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу

Работа па табліцы

Вучні звяртаюцца да табліцы "Неазначальная форма дзеяслова", успамінаюць, якая форма дзеяслова называецца неазначальнай, на якія пытанні адказваюць дзеясловы ў неазначальнай форме. Потым супастаўляюць дзеясловы неазначальнай формы з дзеясловамі 3-й асобы адзіночнага ліку, што маюць канчаткі -ыць, -іць:гаворыць — гаварыць, косіць — касіць.

Ад дадзеных слоў вучні ўтвараюць дзеясловы ў неазначальнай форме.

шыю

белы

нёс

пішу

чорны

3 вершаваных радкоў, запісаных на дошцы, трэба "сабраць у чароўныя куфэркі" (запісаць у сшыткі) дзея­словы цяперашняга, прошлага і будучага часу.

Бусел з Афрыкі гарачай

Родную зямельку ўбачыў.

Зноўку з выраю вярнуўся

Да айчыннай Беларусі.

В. Швед

Я ў лес прыходзіў сябрам,

Галінак не ламаў.

Быў рады гукам, фарбам,

Хадзіў, запамінаў.

Глядзеў, замілаваны,

На дрэвы верасы,

I лес адкрыў мне тайны

Сваей жывой красы.

М. Пазнякоў

Сонца грэе, прыпякае,

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Я. Колас

3 дапамогай табліцы "Спражэнне дзеясловаў" вучні паўтараюць, як адрозніць дзеясловы І і II спражэння.

Гульня "Хто хутчэй?"

На дошцы запісаны прыказкі.

Няма сябра — шукай, а знойдзеш — беражы.

Якую дружбу завядзеш, такое жыццё правядзеш.

Хто бацьку і маці зневаж_, той дабра не зна_.

Без намаганняў і рыбкі не злов_.

Вучні тлумачаць сэнс прыказак. Затым дзяўчынкі называюць дзеясловы I спражэння, а хлопчыкі — II спражэння.

Дыктант

Запісаць пад дыктоўку сказы. Назваць вывучаныя часціны мовы.

Птушкі заўсёды селяцца каля людзей. Яны вераць добраму чалавеку. Асабліва давяраюць чалавеку ластаўкі.

5. Слоўнікавая работа

Расшыфруйце слова, перакладзіце яго на рускую мову. Запішыце ў сшыткі, складзіце з ім словазлучэнні.

ДРУОРУШРУКРУІРУ

Слоўнікавае слова аб'язджаць настаўнік уводзіць пры рабоце з практ. 169. Таксама ён тлумачыць вучням незразумелыя словы (рыдлёўка, шчыліна і інш.).

Хвілінка творчасці

Вучні складаюць тэкст "Вясна", ужываючы дзеясловы настала, распусціліся, зазелянела, зазвінелі, ажыла, прыгрэла, засвяціла.

Адзін са сказаў вучні разбіраюць па членах.

6. Рэфлексія

Гульня "Складзі рамонак-дзеяслоў"

Настаўнік дзеліць клас на групы, якія рыхтуюць адказы на пытанні:

• Як змяняюцца дзеясловы цяперашняга або будучага часу?

• Як вызначыць спражэнне дзеясловаў?

• Як змяняюцца дзеясловы прошлага часу? Прывядзіце прыклады.

• Якую ролю выконваюць дзеясловы ў сказе? Пялёсткі (балы за правільны адказ) складваюцца ў кветку.

7. Дамашняе заданне:практ. 178.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Паўтарэнне тэм "Тэкст", "Сказ".

Мэты:замацаваць веды пра тэкст і сказ.

1. Арганізацыйны момант

2. Работа над памылкамі

3. Арфаграфічная размінка

Вучні чытаюць вершаваныя радкі Я. Купалы.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

I ў полі дуб апалены.

Работа ў групах

1. Выпісаць з верша словы:

1-я група — на правіла "Звонкія і глухія зычныя гукі";

2-я група — на правапіс у — ў;

3-я група — на правапіс е, ё — я.

2. Выбраць і запісаць два словы, якія складаюцца:

1-я група — з кораня і канчатка;

2-я група — з кораня, суфікса і канчатка;

3-я група — з прыстаўкі, кораня, суфікса і канчатка.

Словы для выкарыстання: рака, каса, возера, заморскі, прыбярэжны, замаразкі, дубовы, рэдкі, раннія, нара, лясная.

4. Слоўнікавая работа

Вучні адказваюць на пытанні:

• Дзе знаходзіцца столь? (Уверсе)

• Дзе знаходзіцца падлога? (Унізе)

Словы уверсе, унізе прапануюцца для запамінання як слоўнікавыя. 3 гэтымі словамі дзеці складаюць сказы і запісваюць у сшыткі.

5. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу
Работа па падручніку
Практ. 189.

Адказаўшы на пытанні да практыкавання, вучні складаюць кластар:

Тэкст Выказванне на пэўную тэму

Складаецца са сказаў

Сказы звязаны паміж сабой па сэнсе

Практ. 190 (вусна).

Вучні паўтараюць звесткі пра аднародныя члены сказа.

Практ. 191 выконваецца самастойна.

Гульня "Складзі сказы"

Скласці і запісаць сказы, змяняючы словы, як патрабуе сэнс. Абазначыць канчатак у слове бусел.

Белы, бусел, лічыцца, сімвал, дабро, і, шчасце.

Гняздо, бусел, звычайна, размяшчацца, на, дрэва, ці, дах.

Убачыць, бусел, можна, ва, усе, куток, Беларусь.

Паміж, бусел, і, чалавек, існаваць, трывалы, дружба.

6. Развіццё маўлення

Праводзіцца пераказ тэксту практ. 193.

Вучні працуюць па прапанаваным алгарытме.

1. Знаёмства з тэкстам: вучні вызначаюць, да якога тыпу належыць тэкст.

2. Слоўнікавая работа: дзеці чытаюць тлумачэнне слова змарнець.

3. Чытанне тэксту па частках.

4. Гутарка па пытаннях.

5. Складанне плана тэксту.

6. Пераказ тэксту па абзацах з выкарыстаннем апорных словазлучэнняў.

7. Пераказ тэксту па плане цалкам і ланцужком.

8. Самастойнае чытанне тэксту.

9. Работа над пісьмовым падрабязным пераказам.

7. Рэфлексія

Беларуская мова

Тэма: Аналіз кантрольнага дыктанта. Работа над памылкамі

Мэты:зрабіць работу над памылкамі, дапушчанымі ў кантрольным дыктанце

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне вынікаў дыктанта. Работа над памылкамі

Настаўнік паведамляе вынікі кантрольных работ, праводзіць аналіз тыповых памылак. Вучні з дапамогай памятак па рабоце над памылкамі выпісваюць словы і выпраўляюць памылкі.

Індывідуальная работа па картках

Вучні, якія справіліся з кантрольнай работай без па­мылак, выконваюць заданні на картках.

1. Пастаўце дзеясловы ў форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу.

Паўтарыць

Гаманіць

Гаварыць

Спісваць

2. 3 дадзеных слоў складзіце і запішыце сказ. Разбярыце яго па членах сказа.

Лісточкі, вырасці, на, маленькія, маладзенькія, клёнікі.

3. Выпішыце дзеясловы і пастаўце іх у неазначальную форму.

Звонка і весела спяваюць птушкі. Малодшая сястра гуляе з цацкамі. Хворы Алесь сядзіць дома.

4. Дапішыце прыказкі. Абазначце час дзеясловаў.

Работу словам...

Учарашняга дня...

Лета прагуляеце — ...

Для даведкі: не вернеш, не заменіш, восенню не збераце.

3. Падвядзенне вынікаў уроку

сютэматызаваць веды вучняу пра вывучаныя часцшы мовы; замацоуваць навык! вызначэння склону на-зоун!кау I прыметн!кау у словазлучэннях 1 сказах, асобы займеныкау I дзеясловау; правшьна ужываць часцшы мо­вы у тэксце; разв!ваць мауленне вучняу, пашыраць 1х лек-с1чны запас.

Абсталяванне:падручык, табл!цы, раздатачны ма-тэрыял, слоун!к1.

Ход урока

Аргажзацыйны момант.

Работа па тэме.

Вучн! чытаюць верш В. Шведа, запюаны на дошцы: Кан!кулы, кан!кулы, Вясёлая пара!

Прырода нас пакл!кала Са школьнага двара. Пакл!кала цудоуная На палявы прастор, У лесу глыб чароуную, Да рэчак, да азёр. Пытанн! / заданн!

• Куды пакл!кала дзяцей прырода?

• Знайдзще у вершы дзеясловы I сатрыце !х з дошю.

• Знайдзще I сатрыце займеннш, прыметыю.

• Як!я часцшы мовы засталюя?

Настаун!к паведамляе тэму урока. Вучт фармулююць мэты урока.

Работа па падручшку

Практ. 195.

Практ. 196 (пры выкананн! выкарыстоуваць табл!цу "Склоны назоун!кау").

Тэставае задание па тэме "Назоушк"

1. Што абазначае назоуык?

а) Прымету прадмета;

б) прадмет;

в) дзеянне прадмета.

2. У як!м радку затсаны тольк! назоун1к1?

а) Сагравае, свещць, сонца, сонечны;

б) упрыгожвае, вял!к1, светлы, чысты;

в) гараджане, вул!ца, дошк!, подпю. 3. Як змяняюцца назоун!к1?

а) Тольк! па склонах;

б) па л!ках I склонах;

в) па родах, л!ках 1 склонах.

4. Як вызначыць склон назоун!ка?

а) Знайсц! слова, ад якога залежыць назоун!к;

б) ад слова, ад якога ён залежыць, паставщь склона-вае пытанне да назоун!ка;

в) паставщь пытанне.

5. Вызнач скланенне наступных назоун!кау. Дождж, дрэва, яблык, вясёлка, гусь, гром, медаль, бервяно, секунда, сабака.

6. Складз! сказы з двума назоун!кам1 у тзорным скло­не. У кожным сказе падкрэош галоуныя члены. Дыферэнцыраваная работа у трупахКлас дзел!цца на 4 трупы. Кожнай трупе настаун!к прапануе задание па тэме "Прыметн1к". Звяртае увагу вучняу на таблщы па тэме (гл. каляровую укладку).

1-я група: падабраць да назоуыкау па 3 прыметн1ю, абазначыць канчатк!.

Ран!ца (якая?) ^^ Горад (як!?) Неба (якое?) Дамы (яюя?)

2-я група'. перакласц! прыметн1к1 з рускай мовы на бе-ларускую, уставщь 1х у тэкст, як патрабуе сэнс, I вызна­чыць, пра каго щзе гутарка.

Я ... звярок. Цела пакрыта ... калючкамнголкам!. Ту-лава у мяне ... . Вочк!... I..., н!бы гуз!к1.

Для да веда к: серыми, маленькие, короткое, неболь­шие, колючий, круглые.

3-я група'. адгадаць загадк!, утварыушы словы з л!тар, што у дужках. Вызначыць род 1 склон прыметыкау, аба­значыць канчатк!.

Не св!тка, а сшыта,

Не куст, а з лютам!.

Маленькага росту,

_______________________

Праверачная работа па тэме “Дзеяслоў”

1. Падкрэслі дзеясловы.

На Беларусь жаўрукі вяртаюцца з выраю ў сярэдзіне сакавіка. Яшчэ ляжыць снег. Раніцай і ўвечары кусаецца мароз. А жаўрукі ўжо пяюць, вітаюць прыход вясны.

2. Падкрэслі дзеясловы ў неазначальнай (пачатковай) форме.

Навучыся, сябар, любіць кветкі, дрэвы і кусты. Растуць яны для цябе. І пакуль ты іх будзеш любіць, яны будуць жыць і радаваць усіх.

3. Упішы ў табліцу свае прыклады дзеясловаў.

Будучы час Цяперашні час Прошлы час
     
     

4. Упішы ў табліцу прапушчаныя формы дзеяслова.

  Адзіночны лік Множны лік
1-я ас. прывязу  
2-я ас.   прывезяце́
3-я ас.    

5. Абазнач спражэнне дзеясловаў.

Птушкі заўсёды селяцца каля людзей. Яны вераць добраму чалавеку. Асабліва даряраюць чалавеку ластаўкі.

_______________________

Праверачная работа па тэме “Дзеяслоў”

1. Падкрэслі дзеясловы.

На Беларусь жаўрукі вяртаюцца з выраю ў сярэдзіне сакавіка. Яшчэ ляжыць снег. Раніцай і ўвечары кусаецца мароз. А жаўрукі ўжо пяюць, вітаюць прыход вясны.

2. Падкрэслі дзеясловы ў неазначальнай (пачатковай) форме.

Навучыся, сябар, любіць кветкі, дрэвы і кусты. Растуць яны для цябе. І пакуль ты іх будзеш любіць, яны будуць жыць і радаваць усіх.

3. Упішы ў табліцу свае прыклады дзеясловаў.

Будучы час Цяперашні час Прошлы час
     
     

4. Упішы ў табліцу прапушчаныя формы дзеяслова.

  Адзіночны лік Множны лік
1-я ас. прывязу  
2-я ас.   прывезяце́
3-я ас.    

5. Абазнач спражэнне дзеясловаў.

Птушкі заўсёды селяцца каля людзей. Яны вераць добраму чалавеку. Асабліва даряраюць чалавеку ластаўкі.

Наши рекомендации