II. Праверка дамашняга задання. €

— Назавіце галоўнага героя верша «Уладзік». Апішыце яго. Аб'яўляю конкурс на лепшага чытача верша на памяць.

III. Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы

—Як вы думаеце, ці мог Уладзік усё рабіць сам? Чаму?

—А хто яго навучыў упраўляцца дома? (Маці.)

— Падумайце, ці толькі маці можа навучыць дзяцей выконваць дамашнюю работу? (Не.) А хто? (Бабуля.)

IV. Новая тэма

— Вось мы і будзем гаварыць пра бабулю. А дапаможа нам апавяданне Васіля Хомчанкі «Гузік»11,с. 103—105].

V. Чытанне апавядання «Гузік» настаўнікам

Бюро даведак: гузік — пуговица; шпулька — катушка; ватоўка — фуфайка.

VI. Чытанне тэксту вучнямі

1. Чытанне напаўголасу.

2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка (правільнае вы-
маўленне слова «гузік»).

VII. Аналіз зместу твора

—Аб чым паведаміла Надзя бабулі? Як адрэагавала бабуля на гэта? Што рабіла дзяўчынка па ўказцы бабулі? Што з гэтага атрыма-лася? Ці добра гэта? Як адчувала сябе Надзя? Што яна пачала рабіць? За што дзякавала дзяўчынка бабулю? Як паступіла бабуля ў гэтай сітуацыі? (Мудра.)

—3 кім можна параўнаць Надзю? Чаму? Як бы вы паступілі на яе месцы?

Хвілінка адпачынку (пад ціхую музыку) (Імітацыя рухаў.)

Мама вяжа рукавічкі.

Я ваксую чаравічкі.

А на кухні дзед з бабуляй

Мыюць міскі і каструлі.

Не сядзіць без справы тата —

Робіць санкі-самакаты,

А маленькая Надзейка

Прышывае гузік лоўка.

М. Хаяянкоў

—Ці дапамагалі калі-небудзь вам зусім чужыя людзі? А вы маглі б так зрабіць? На вашу думку, ці добра гэта?

VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Набліжаецца час заканчэння нашага ўрока. Адкажыце, ці можна лб'яднаць у дзеяннях Надзіну бабулю І старога чалавека, які садзіў нблыню? Чым? (Іх жыццёвым вопытам і мудрасцю.)

— Ці хацелі б вы быць на іх падобнымі?

— Закончыце разважанне: «Я буду рабіць так, як стары чалавек, гаму што...»

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне твораў «Гузік»

УРОК 28

ТЭМА: ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ «ПТУШКІ Ў ЧЭРВЕНІ»

Мэты:

выпрацоўваць выразнасць чытання вучняў, уключаць іх у актыўную маўленчую дзейнасць, пашыраць веды вучняў пра птушак;

фарміраваць уменне вобразна мысліць, развіваць уяўленні, навык аў-дзіравання;

выхоўваць пачуццё падтрымкі, дабрыню, экалагічную свядомасць.

Тып урока: урок-гульня.

ХОД УРОКА

І Арганізацыйны момант

Гульня «Што чуеш?»

Настаўнік. Раз-два-тры, у лес ляці!

В у ч а н ь. Прыляцеў.

Настаўнік. Якія гукі чуеш?

В у ч а н ь. Чую, як вожык тапоча.

(Дыялог паўтараецца з іншымі вучнямі, дзеці расказваюць, што ЯНЫ чуюць, як дрэвы шэпчуцца, як птушкі радасна спяваюць...)

II. Паведамленне тэмы ўрока

— Адгадайце загадку:

Рук не мае, а будаваць умее. (Птушка.)

Як вы думаеце, пра што мы будзем гаварыць? (Пра птушак.)

III. Новая тэма

— Сёння на уроку мы пазнаёмімся з апавяданнем пісьменніка Віталя Вольскага «Птушкі ў чэрвені» [1, с. 109—110].

IV. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак: вусень — гусеница; крыўдзіць — обижать.

V. Чытанне тэксту вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» па адным сказе.

2. Чытанне, знаходжанне ўрыўка да малюнка [1, с. 110].

3. Чытанне слабачытаючымі вучнямі слоў з папярэдняй іх раз-
біўкай на склады (напрыклад: змаў-ка-юць пту-шы-ны-я і г. д).

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

(Імітацыя рухаў.)

Вясеннія птушкі, жывёлы і мошкі,

Хутчэй на паляну: ляціце, вылазьце,

Паўзіце, скачыце. Паціху, патрошкі,

Усе акунайцеся ў цёплае шчасце.

Лаўчэй узбірайцеся ўверх па травінцы

I, нібы, арэлі, вы раскалышыце

Ўласную песню на мяккай галінцы.

М. Дукса

VI. Аналіз зместу твора

— Чаму замаўкаюць у лесе птушыныя спевы? Што носяць бзцькі ў свае гнёзды птушанятам? Ці лёгка ім? Колькі шкоднікаў знішчае адна сям'я шпакоў? Што яшчэ робяць птушкі? Што гэта значыць для раслін? Як мы павінны адносіцца да птушак? Што для гэтага рабіць?

VII. Развіццё хуткасці чытання моўчкі і ўслых

(Словы запісаны на дошцы.)

—Прачытаць словы моўчкі. Услых назваць толькі назвы птушак: бяроза, варона, трава, галінка, галка, куст, верабей, лес, зязюля, суніцы, шпак, шпакоўня, бусел, камар, пліска, сябар, салавей, вусень, сініца, птушка, грак, дзеці, сарока...

—Прачытаць яшчэ раз словы моўчкі, услых вымавіць толькі наз­вы птушак, якія зімуюць у нас (паказаць малюнкі).

VIII. Загадкі (паказваць малюнкі на адгадку)

Першая вясну нясе,

Сядзе, хвосцікам трасе.

Вунь сядзіць — вясна ўжо блізка.

Прыляцела, значыць — ... (пліска — трясогузка).

Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты,

На лузе — цыбаты, а ў небе крылаты. (Бусел.)

Рана з поўдня прылятае,

Першы ён вясну вітае.

I штодзень, нібы дзівак,

Носіць толькі чорны фрак. (Грак.)

Ледзь вясна шчэ наступае —

Ен канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст...

Як завецца той артыст? (Шпак.)

Не на дрэве, не ў кустах

Пасяліўся гэты птах —

Ён жыве ў полі, дзе прастораў болей.

К сонцу падьшаецца — песняй заліваецца. (Жаваранак.)

— Што можна сказаць пра гэтых птушак? (Пералётныя.)

IX. Актуалізацыя ведаў вучняў

—Ці можна сказаць пра птушак, што яны карысныя? А як вы думаеце, ці дапамогуць яны старому чалавеку, які садзіў яблыні? Чым?

—Прачытайце тэкст пра старога чалавека. Што ён рабіў?

—Перакажыце, як Надзя прышывала гузік.

—Прачытайце, як бабуля вучыла ўнучку прышываць гузік.

X. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Якую карысць прыносяць птушкі? Што мы павінны рабіць, каб ІМ дапамагчы? Як патрэбна да іх адносіцца?

Дамашняе заданне

1. Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ тэксту.

2. Прадоўжыць разважанні: «Я зімой зраблю кармушку для пту-Шак, таму што...»; «Я зімой не зраблю кармушку для птушак, таму ШТО.,.».

АЛЕСЬ ЯКІМОВІЧ «ПЧАЛА I МУХА», А.Якімовіч “Вось дык суседзі”

Мэты:

> выпрацоўваць беглае чытанне, узбагачаць лексічны запас вучняў;

> развіваць умение вобразна мысліць, аналізаваць, рабіць вынікі;

> выхоўваць сціпласць, узаемадапамогу, непрыняцце сквапнасці, мараль-ных якасцей асобы.

Тып урока: традыцыйны.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

— Дзеці, вы вельмі разумныя і кемлівыя. Будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго. Усміхніцеся суседу.

II. Праверка дамашняга задания

—Раскажыце, якую карысць прыносяць птушкі.

—Прачытайце аб значэнні птушак для дрэў, раслін.

—Прачытайце вывад у тэксце. Перакажыце свае разважанні.

III. Новая тэма

— Як вы думаеце, ці толькі птушкі прыносяць карысць чалавеку, раслінам? Я вам крышачку дапамагу, але спачатку адгадайце загадку:

Каля саду, на градзе, яна рупная гудзе.

Рана дзень яе пачаўся,

Каб ты мёдам частаваўся. (Пчала.)

Л. Шырын

—Правільна, пчала. А пчала хто? (Насякомае.)

—Мне хочацца загадаць вам яшчэ адну загадку:

Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца. (Муха.)

—Муха таксама насякомае. Як вы думаеце, для чаго я задала вам гэтыя загадкі?

—Правільна, сёння мы будзем чытаць казку Алеся Якімовіча «Пчала і муха» [ 1, с. 111 —113].

IV. Чытанне казкі настаўнікам

Бюро даведак:

небарака — бедалага, гаротнік (несчастный человек, вызывающий сочувствие и жалость);

пуд — мера вагі каля 16 кг; гаманіць — размаўляць, гутарыць.

V. Чытанне казкі вучнямі

1.Чытанне-гудзенне.

2.Чытанне, знаходжанне ўрыўка да малюнка [ 1, с. 112].

3.Чытанне па ролях, апускаючы словы аўтара (прайграць).

X в і л і н к а адпачынку (пад музыку)

(Імітацыя рухаў.) Вецер гойдае галінкі дрэў. На рэчцы плаваюць дзеці. Паузе вусень. Птушкі ляцяць у лес. Птушаняты просяць есці. Пчолкі кружацца над кветкамі. Кружыліся ў карагодзе.

VI. Аналіз зместу твора

— Што рабіла пчала? Якой яна была? А муха? Ці можна назваць Яе працавітай? Куды яна паляцела? Па што? Як ляцела пчала над лугам? Чаму ёй было цяжка? Чаму абуралася муха? Ці справядліва гэта? Як паводзіла сябе муха ў адносінах да пчалы? Што вельмі здзівіла муху? Для каго збірала мёд пчала? Чаму пчала не стала

весці размову з мухай?

— Да якога віду можна аднесці гэту казку?

VII. Праца з прыказкамі (работа ў парах)

Суаднесці прыказкі да працавітай пчолкі і да лянівай мухі:

1) Гуляць — не дзіва, працаваць ляніва.

2) Справе — час, забаве — гадзіна.

3) Рабіць — не я, працаваць — не я, а есці кісель — няма супраць
мяне.

4) Справа майстра баіцца.

5)Золата пазнаецца ў агні, а чалавек у працы.

6) Жыве як птушка нябесная: не сее, ні жне.

7) Гуляй, гуляй, ды справу знай.

8) Лень дабра не робіць, без солі абедае.

9) Дрэва глядзіцца ў пладах, а чалавек у справах.

10)Усякаму малайцу рамяство да твару.

11)Майстар з кубка лыжкай.

12)Усякая справа чалавекам ставіцца, чалавекам і славіцца.

VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Параўнайце пчалу і муху. Якая пчала? А муха? У чым карысць пчалы? А што прыносіць чалавеку муха? Што ў казцы асуджаецца? Што ўслаўляецца?

— Вы добра працавалі. Дзякуй за працу!

Дамашняе задание

Падрыхтаваць выразнае чытанне І пераказ тэксту.

УРОК 30

Выніковы кантроль

Мэты: праверыць якасць навыку чытання, разумение прачытанага, спо-саб, тэмп чытання, рост тэмпу чытання.

Формы праверкі сфарміраванасці чытання дзяцей апісаны ва уроках № 3, 15.

Рэкамендуемы тэкст для праверкі выніковага кантролю прыклад-ны, кожны настаўнік мае права падабраць і свой.

Пагнаў раз селянін на рынак сваю карову і прадаў яе за сем залатых манет. На зваротным шляху прыйшлося яму праходзіць міма сажаякі, здалёк крычаць жабы:

—Ква, ква, ква, ква!

—Не, я атрымаў сем, а не дзве, — сказаў ён. Падышоў да сажалкі I крычъщь ім:

— Эй, дурныя! Вы што, хіба лічыць не ўмееце? Сем манет, а не дзве.

Але жабы засталіся пры сваім.

—Ква, ква, ква, ква!

—Ну, калі вы мне не верыце, я магу вам палічыць.

Ён дастаў з кішэні грошы і палічыў. Але жабы не звярнулі ўвагі на яго лік і закрычалі зноў:

—Ква, ква, ква, ква!

—Эй, — крыкнуў зусім раззлаваны селянін. — Вы што лепш мяне ведаеце? Ну, дык лічыце самі. — / кінуў усе грошы ў ваду.

Браты Грым

1. Аб чым селянін спрачаўся з жабамі?

2. Як ён рашыў даказаць сваю правату?

3. Дайце загаловак тэксту.

Наши рекомендации