Праверка дамашняга задання. Работа па табліцы Адзіночны лік Мужчынскі род які? -ы, -і новы

Работа па табліцы

  Адзіночны лік   Мужчынскі род які? -ы, -і
новы, сіні
Жаночы род якая? -ая, -яя
новая, сіняя
Ніякі род якое? -ае, -яе, ое
новае, сіняе, лясное

Работа ў парах

Вучні ў парах працуюць па картках: дапісваюць канчаткі прыметнікаў, у дужках пазначаюць іх лік і род. Праводзяць узаемаправерку.

Варыянт 1. Вусн.. адказ (_). Вусн.. мова (_). Вусн.. пытанне (_).

Варыянт 2. Высок., будынак (_). Высок., вежа (_). Высок., дрэва (_).

Пад дыктоўку вучні запісваюць сказ

Увесь дзень церушыў іскрысты снег, падкрэсліваюць галоўныя члены,

вызначаюць лік, род І склон прыметніка, праводзяць узаемаправерку.

Вывучэнне новага матэрыялу.

3 апорай на табліцу на с. 13—14 падручніка вучні вы­значаюць, на якія пытанні адказваюць прыметнікі ў род­ным склоне.

Работа па падручніку

Практ. 26. Запісаўшы словазлучэнні ў родным скло­не, вучні вызначаюць род прыметнікаў, ставяць націскі і абазначаюць канчаткі прыметнікаў.

Робяць вывад: прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў родным склоне маюць канчаткі -ага, -ога, -яга;жано-чага роду — канчаткі -ой, -ай, -яй.

Настаўнік звяртае ўвагу на правапіс о, аў канчатках: пад націскам пішам канчатак -ой,а не пад націскам — канчаткі -ай, -яй.

Дзеці запаўняюць табліцу.

Адзіночны лік Назоўны склон Родны склон
Мужчын-скі род які? -ы, -і новы сіні Мужчынскі род якога? -ага, -яга новага сіняга ляснога
Жаночы род якая? -ая, -яя новая сіняя Жаночы род якой? -ай, -яй новай сіняй лясной
Ніякі род я кое? -ае, -яе, -ое новае сіняе лясное Ніякі род якога? -яга, -ага, -ога новага сіняга ляснога

Фізкультхвілінка для вачэй

Работа па падручніку

Практ. 27 выконваецца па раней складзеным алгарытме. (Карткі з алгарытмам ляжаць на кожнай парце.) Вучні чытаюць правіла на с. 17.

5. Замацаванне ведаў.

Практ. 28 выконваецца з апорай на табліцу. Пасля праверкі дзеці складаюць па адным сказе са словазлучэннямі ў родным склоне.

Хвілінка адпачынку

Да шэрагу слоў падабраць агульнае паняцце і спалу-чыць яго з прыметнікам.

Мінск, Лондан, Масква — сталічныя гарады.

Салавей, канарэйка, дрозд — пеўчыя птушкі.

Добры, сумленны, справядлівы — станоўчыя якасці чалавека.

6. Падвядзенне вынікаў.

• Як змяняюцца прыметнікі?

• Ад чаго залежыць лік, род і склон прыметнікаў? Чаму?

• Ці легка будзе запомніць усе канчаткі прыметнікаў ва ўсіх родах і склонах?

• Як даведацца, які канчатак пішацца ў прыметніку?

• Параўнайце канчаткі прыметнікаў і іх пытанняў.

7. Рэфлексія.

Калі было лёгка і зразумела пры выкананні заданняў, вучань падыходзіць да малюнка летняй бярозкі.

Калі былі цяжкасці пры выкананні заданняў — да восеньскай бярозкі.

Было незразумела на ўроку — да зімовай.

8. Дамашняе заданне:практ. 29.

Урок 41

Тэма:"Давальны склон прыметнікаў".

Мэты:развіваць умение знаходзіць у тэксце сэнсава звязаныя назоўнікі і прыметнікі, правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне; вучыць звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай скланення прыметнікаў; фарміраваць уменне ўжываць прыметнікі пры апісанні прадмета.

Абсталяванне:падручнік, табліца склонаў прыметнікаў, карткі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік пачынае ўрок словамі:

— Беларуская мова — мова нашага народа-працаўніка. Яна прайшла нялёгкі шлях свайго станаўлення. Ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, для чаго трэба вы-вучаць мову?

Мову мы вывучаем, каб правільна і прыгожа гаварыць, чытаць, выказваць свае думкі, граматна пісаць. Кожны чалавек павінен не толькі ведаць сваю мову, але і шанаваць яе.

Эпіграф урока — словы Я. Купалы:

"Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына..."

2. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Работа ў парах

Задание выконваецца на картках: вусна вызначыць род і лік прыметнікаў. Паставіць і запісаць прыметнікі ў родным склоне, вызначыць канчаткі. Скласці сказ з адным словазлучэннем.

Зімовая раніца, халоднае паветра, серабрыстая шэрань, мяккая пушынка, саламяны капялюш, белы снег, цікавая кніга.

3. Чыстапісанне.

На першым радку вучні запісваюць ланцужок літар, якія адпавядаюць канчаткам прыметнікаў адзіночнага ліку мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў назоўным скло­не: ы і ая яя ое ае яе.

На другім радку — ланцужок літар, якія адпавяда­юць канчаткам прыметнікаў у родным склоне: ога ага яга ой ай яй.

Работа над прыказкамі

Вучні чытаюць і вызначаюць сэнс прыказак. Устаўляюць прапушчаныя канчаткі і запісваюць сказы. Вызнача­юць род, лік і склон прыметнікаў.

Зычлів.. чалавека і ў няшчасці пазнаюць.

Крыв.. дрэва не выпрастаеш.

Паўтараецца алгарытм напісання склонавых канчаткаў прыметнікаў.

Наши рекомендации