Праверка дамашняга задання. 3. Работа ў парах(па картках).

3. Работа ў парах(па картках).

Абазначыць род і лік прыметнікаў у словазлучэннях. Зрабіць узаемаправерку. зімовы дзень

зімовая дарога

зімовае надвор'е

4. Чыстапісанне.

Вучні прапісваюць спалучэнні літар ар, сц, ая, ял. Потым запісваюць сказ, устаўляючы прапушчаныя спалучэнні літар.

Пад ст.. ым дрэвам ра.. віла маленьк.. фі.. ка.

Пытанні і заданні

• Разбярыце сказ па членах і вызначце, якія прыметнікі паясняюць назоўнікі.

• Выпішыце словазлучэнні з будовай "прыметнік + назоўнік".

• Вызначце род, лік і склон назоўнікаў.

• Як змяняюцца прыметнікі?

• Як вызначыць род, лік і склон прыметніка?

• Вызначце род і лік прыметнікаў.

Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Вучні выконваюць практ. 20 і робяць вывад: прыметнікі, як і назоўнікі, змяняюцца па склонах — скланяюцца. Прыметнік заўсёды стаіць у тым жа склоне, што і назоў-нік, з якім гэты прыметнік звязаны.

У практ. 22 дзеці назіраюць за канчаткамі прыметні-каў у назоўным склоне і робяць вывад: да назоўнага склону прыметнікаў трэба ставіць пытанні — які? якое? якая?

Фізкультхвілінка для вачэй

Работа па падручніку

Практ. 21 (вусна).

Слоўнікавая работа Падабраць сінонімы да слова зыркі.

Работа ў трупах

Практ. 23 выконваецца з апорай на табліцу (с. 13—14 падручніка).

1-я група: спісаць першы абзац тэксту, вызначыць склон і род выдзеленых прыметнікаў. Абазначыць канчаткі, падкрэсліць галоўныя члены сказа. Расказаць пра аўтара тэксту.

2-я група: спісаць тэкст, вызначыць склон і род вы­дзеленых прыметнікаў. Абазначыць канчаткі, падкрэсліць дзейнікі. Расказаць пра аўтара тэксту.

3-я група: спісаць тэкст, абазначыць канчаткі прыметнікаў. Расказаць пра аўтара тэксту.

6. Замацаванне ведаў.

Вучні нагадваюць, што трэба ведаць, каб правільна пісаць канчаткі прыметнікаў. Як вызначыць род, лік, склон прыметнікаў? Ад чаго залежыць род, лік і склон прыметнікаў?

Адзін вучань каля дошкі, астатнія ў сшытках вызнача-юць склонавыя канчаткі прыметнікаў.

васілёк (які?) прыгожы, сіні

кветка (якая?) прыгожая, чырвоная

сонца (якое?) прыгожае, летняе

Работа ў парах

Дзеці вусна выконваюць практ. 24 і робяць вывад: прыметнікі ў назоўным склоне мужчынскага роду маюць канчаткі -ы, -і, жаночага роду — канчаткі -ая, -яя,ніяка-га роду — канчаткі -ое, -ае, -яе.

7. Падвядзенне вынікаў.

• Якія задачы ставіліся ў пачатку ўрока?

• Ці змаглі мы іх выканаць?

• Каму ўрок здаўся цяжкім?

• Каму было легка, што дапамагала?

• Што вы для сябе адкрылі?

8. Дамашняе заданне:практ. 25, вывучыць правіла.

Рэфлексія.

Урок 40

Тэма:"Родны склон прыметнікаў".

Мэты:фарміраваць умение працаваць з табліцамі скланення прыметнікаў, рабіць вывад аб асаблівасцях скланення прыметнікаў на аснове аналізу табліц; вучыць правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне, звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай; выхоўваць любоў да беларускай мовы, цікавасць да прадмета.

Абсталяванне:падручнік, карткі з заданнямі, слоўнікі, малюнкі бярозы (для рэфлексіі).

Ход урока

1. Моўная размінка.

Настаўнік чытае ўрывак з верша, які запісаны на дошцы. Вучні вызначаюць, як аўтар называв родны край.

Неба чыст.. і глыбок..

I бярозав.. ціх.. гай.

Беларусь мая сінявок..,

Беларусь мая, родн.. край!

Школьнікі з дапамогай настаўніка складаюць алгарытм напісання склонавых канчаткаў:

1) знайсці слова, ад якога залежыць прыметнік;

2) паставіць пытанне ад гэтага слова да прыметніка;

3) напісаць у прыметніку той жа канчатак, што і ў пытанні;

4) вызначыць лік, род і склон прыметніка па ліку, ро­дзе і склоне назоўніка, з якім ён звязаны.

Вучні ўстаўляюць прапушчаныя ў вершы канчаткі прыметнікаў, вызначаюць іх род і лік.

2. Чыстапісанне.

Дзеці прапісваюць злучэнні літар ма, ум, ме, ім. Гульня "Склад заблудзіў": далучыць да складоў свае склады і запісаць словы, якія ўтварыліся.

Наши рекомендации