II. Праверка дамашняга задання. €

–– Выразна прачытайце апавяданне.

ІІІ. Паведамленне новай тэмы

ІV. Падрыхтоўка да працы над тэкстам верша Э. Валасевіч «Хлопчык і кацянё»

— Ці толькі сабакі патрабуюць спачування?

— Зараз мы з вамі прачытаем верш Эдуарда Валасевіча «Хлопчык і кацянё» (с. 103).

V. Чытанне верша настаўнікам

Бюро даведак:

крыга — рус. льдина;

рызыкаваў — ставіў сябе пад пагрозу;

чуллівы — уважлівы да людзей, сардэчны.

VI. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне напаўголасу.

2. «Жывы малюнак» (адзін вучань чытае, другі мімікай твару рэагуе на пачутае).

VІI. Аналіз зместу твора

— Якія ёсць людзі?

— Што зрабіў чалавек з чорнай душой? Які гэта быў учынак?

— Як паводзіла сябе кацяня на крызе?

— Хто прыйшоў яму на дапамогу?

— Чым рызыкаваў Міця? Што магло з ім здарыцца?

— Якім хлопчыкам расце Міця?

VІIІ.Актуалізацыя ведаў вучняў

ІX. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

X. Складанне тэксту па серыі малюнкаў «Дапамажыце! »

XІ. Дамашняе заданне(с. 103)

Вывучыць верш на памяць.

Тэма: Любоў да маці. ВАСІЛЬ СУХАМЛІНСКІ «СІВАЯ ВАЛАСІНКА». Пазакласнае чытанне. ПАЎЛЮК ПРАНУЗА «МАМІНЫ РУКІ»

Мэты:

Ø фарміраваць маўленчыя навыкі, уменне ствараць звязнае выказванне на прапанаваную настаўнікам тэму, правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі;

Ø удасканальваць навыкі прадугадвання, прагназавання ў час чытання, уменне чытаць выразна;

Ø развіваць уменне вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія з'яўляюцца вобразна-выяўленчымі сродкамі, ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;

Ø садзейнічаць выхаванню любві і павагі да маці, бабулі, дзяўчынак.

Тып урока: урок-разважанне.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момантХто клапоціцца пра вас?

Хто вас, дзеткі, моцна любіць?

I не закрывае вочкі ў ноч?

Хто вас ласкава галубіць?

II. Паведамленне тэмы ўрока

— Вядома, гэта мама. Аб ёй і будзе ісці гутарка на ўроку. Дапаможа нам у гэтым апавяданне Васіля Сухамлінскага «Сівая шласінка» (с. 105)

III. Чытанне апавядання настаўнікам

— Пра каго аўтар напісаў апавяданне?

IV. Чытанне апавядання вучнямі

1. Чытанне моўчкі.

2. Кругавое чытанне (тэкст чытаюць па адным слове адзін за адным некалькі разоў). 3. «Здагадайся» (чытанне апавядання праз краты).

V. Аналіз зместу твора

— Што ўбачыў Алесь у матчынай касе?

— Ці атрымаў ён адказ?

— Што зрабіла мама?

— Праз некаторы час хлопчык зноў заўважыў, што валасінак прыбавілася. Як растлумачыла маці з'яўленне новых сівых валасінак?

— Ад чаго балела сэрца ў маці?

— Ці правільна рабіў хлопчык?

— Што магло з ім здарыцца?

— Што ён запытаў у мамы? Прачытайце.

— Ці зразумеў ён сваю памылку?

— Ці можна лазіць па дрэвах?

— Як бы вы паступілі на месцы хлопчыка?

— Ці любіць ён сваю маму? А вы?

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

Пляскайце ў аладкі, Дзень ідзе ўдала! Удвая весялей, Калі побач мама. Працягніце рукі, Абдьіміце маму — I лепш стане ўсё кругом, Бо з мамай мне ўсё ні па чом. Імітацыя рухаў. Хадзьба на месцы. Імітацыя рухаў. Хадзьба на месцы.

VI. Пазакласнае чытанне.Падрыхтоўка да чытання верша П. Пранузы «Маміны рукі»

— Што трэба рабіць, каб у мамы не сівелі валасы?

— Падумайце, ці толькі сэрцам мы адчуваем матчыну любоў, ласку, пяшчоту? Як яшчэ? (Мы ачуваем пяшчоту яе рук.)

— Менавіта аб гэтым напісаў Паўлюк Прануза ў вершы «Маміны рукі»

VII. Чытанне верша настаўнікам

— Аб чым верш «Маміны рукі»?

VIII. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне-гудзенне. 2. Бінарнае чытанне.

3. Настаўнік чытае тэкст і замяняе некаторыя словы сінонімамі, вучні шукаюць замену. Маміны рукі, самыя добрыя:

Няньчылі, калыхалі, гладзілі, першыя,

Маміны рукі сардэчныя, мужныя,

Маміны рукі самыя ўдалыя.

Правільны варыянт Маміны рукі самыя лепшыя:

Няньчылі, гушкалі, лашчылі першыя.

Маміны рукі сардэчныя, смелыя,

Маміны рукі самыя ўмелыя.

IX. Аналіз зместу твора

— Якія рукі ў мамы? –––Што яны рабілі?

— Як вы разумееце выразы «рукі сардэчныя», «рукі шчаслівыя»,

«рукі цярплівыя», «рукі ветлівыя»?

X. Са скарбонкі народнага слова— Растлумачце прыказкі, запісаныя на дошцы:

1. Матчыны рукі заўсёды мяккія. 2. Пры сонейку цёпла, а пры маці добра.

XI. Актуалізацыя ведаў вучняў

— Ці падобны хлопчык з апавядання К. Каліны «Касманаўт», якое чыталі дома, і хлопчык з апавядання В. Сухамлінскага «Сівая іласінка»? Чым? — А іх мамы?

— Прачытайце аб тым, што зрабіў хлопчык з апавядання «Касманаўт». Хто і як дапамог яму?

— Перакажыце апавяданне згодна з планам, змешчаным у падручніку

XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Дык як трэба адносіцца да мамы?

— Як трэба паводзіць сябе, каб у мамы не прыбаўлялася сівых валасінак?

— Ці дапамагаеце вы дома маці весці хатнюю гаспадарку? Як?

— Можа, і не трэба дапамагаць, вы ж яшчэ малыя?

— Што б вы яшчэ хацелі зрабіць для мамы?

XIII. Дамашняе заданне(с. 105)

Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання.

Прачытаць творы пра дзяцей, іх паводзіны, пра сяброўства.

Тэма: Пра сапраўднае сяброўства. МІКОЛА ЯНЧАНКА «А ТАМУ! »

Мэты:

Ø фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі;

Ø удасканальваць уменне чытаць па ролях, чытаць выразна, вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія сталі трапнымі выразамі, працаваць у групах;

Ø садзейнічаць стварэнню ў класе атмасферы сяброўства і ўзаемапавагі, выхаванню навыкаў працавітасці.

Тып урока: традыцыйны.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

— Вы ўсе вельмі разумныя і кемлівыя, а таму будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго. Усміхніцеся кожны суседу па парце.

Наши рекомендации