Артыкул 124. Ахова археалагiчнай спадчыны

1. Ахова археалагiчнай спадчыны - напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў, iх вывучэнне, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння археалагiчнай спадчыны.

2. Археалагiчныя артэфакты, якiя выяўлены пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць.

3. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагiчных артэфактаў, за выключэннем выпадкаў:

3.1. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагiчных артэфактаў дзяржаўнымi музеямi (дзяржаўным музеям) i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi (дзяржаўным навуковым арганiзацыям);

3.2. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагiчных артэфактаў, якiя на 18 сакавiка 2016 года знаходзiлiся ў валоданнi грамадзян i юрыдычных асоб i ўключаны ў рэестр археалагiчных артэфактаў, сфармiраваны Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

4. Пераважнае права набыцця археалагiчных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагiчных артэфактаў, маюць дзяржаўныя музеi i дзяржаўныя навуковыя арганiзацыi.

Артыкул 125. Улiк археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў

1. Улiку падлягаюць археалагiчныя аб'екты, звесткi аб якiх маюцца на дату ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса, а таксама археалагiчныя аб'екты i археалагiчныя артэфакты, якiя выяўлены пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў або выпадкова пасля 18 сакавiка 2016 года.

Улiк археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў вядзецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi або юрыдычнай асобай, ёю ўпаўнаважанай.

2. У мэтах улiку археалагiчных аб'ектаў i стварэння адзiнай базы даных аб археалагiчных аб'ектах вядзецца рэестр археалагiчных аб'ектаў.

Рэестр археалагiчных аб'ектаў уяўляе сабой сукупнасць звестак аб археалагiчных аб'ектах i iх тэрыторыях.

Тэрыторыя археалагiчнага аб'екта - участак зямлi або вадаёма, заняты археалагiчным аб'ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна.

3. Рэестр археалагiчных аб'ектаў вядзецца на падставе звестак, якiя маюцца ў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i (або) у юрыдычнай асобы, ёю ўпаўнаважанай, i iнфармацыi, якая прадстаўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, а таксама навуковымi арганiзацыямi i музеямi, якiя праводзяць археалагiчныя даследаваннi.

4. Iнфармацыя аб археалагiчных аб'ектах прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi i музеямi ў Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi або юрыдычнай асобе, ёю ўпаўнаважанай, не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня заканчэння археалагiчных даследаванняў i складаецца з тэкставага апiсання археалагiчнага аб'екта, указання яго месца знаходжання, копii часткi зямельна-кадастравай карты (плана) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект, з нанясеннем гэтага аб'екта i яго фотафiксацыi, выкананай з розных бакоў.

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi або юрыдычная асоба, ёю ўпаўнаважаная, не пазней за сем каляндарных дзён з дня ўключэння археалагiчнага аб'екта ў рэестр археалагiчных аб'ектаў прадстаўляюць звесткi аб археалагiчным аб'екце ў арганiзацыi па землеўпарадкаваннi, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, iх даччыным прадпрыемствам, якiя не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак наносяць iнфармацыю аб археалагiчным аб'екце на зямельна-кадастравую карту (план) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект.

5. Доступ да звестак, якiя змяшчаюцца ў рэестры археалагiчных аб'ектаў, ажыццяўляецца шляхам:

5.1. знаёмства з зямельна-кадастравай картай (планам) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект;

5.2. давядзення мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню да ведама землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчаны археалагiчны аб'ект, iнфармацыi аб тым, што гэты аб'ект уключаны ў рэестр археалагiчных аб'ектаў;

5.3. публiкацыi навукова-папулярных i навуковых звестак, матэрыялаў аб правядзеннi археалагiчных даследаванняў i iх вынiках.

6. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў рэестры археалагiчных аб'ектаў, выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы горадабудаўнiчых праектаў i землеўпарадкавальнай дакументацыi.

7. Улiк археалагiчных артэфактаў вядзецца на падставе iнфармацыi, якая прадстаўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам.

Улiк археалагiчных артэфактаў ажыццяўляецца шляхам iх рэгiстрацыi на ўлiковай картцы, форма якой устанаўлiваецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

Наши рекомендации