Артыкул 174. Камплектаванне музейнага фонду

1. Камплектаванне музейнага фонду ўяўляе сабой мэтанакiраваны, планавы працэс, якi ўключае:

1.1. падбор i набыццё прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

1.2. улiк i вывучэнне прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

1.3. аднясенне прадмета музейнага значэння, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў да асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i фонду сыравiнных матэрыялаў.

2. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца шляхам:

2.1. куплi прадметаў музейнага значэння;

2.2. атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, ахвяраванняў;

2.3. абмену ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi;

2.4. выяўлення прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленнi навукова-даследчай дзейнасцi, у тым лiку археалагiчных даследаванняў;

2.5. стварэння страхавых копiй музейных прадметаў;

2.6. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць актам заканадаўства.

3. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з профiлем (профiлямi) музея, канцэпцыяй навукова-фондавай работы i (або) праграмамi (планамi) камплектавання.

Канцэпцыя навукова-фондавай работы вызначае комплекс работ, якiя плануецца правесцi ў мэтах камплектавання музейнага фонду ў пэўны тэрмiн, i зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

4. Для разгляду i вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў па рашэннi кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, ствараецца пастаянна дзеючая фондава-закупачная камiсiя або часовая ўпаўнаважаная камiсiя, склад якiх i палажэнне аб якiх зацвярджаюцца адпаведна кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

У выпадку, калi ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнiкi, пытаннi камплектавання музейнага фонду разглядае i вырашае кiраўнiк музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiк юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Артыкул 175. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

1. Пад каталагiзацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разумеецца працэс стварэння, вядзення i функцыянавання каталогаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якi ўключае апрацоўку звестак аб музейных прадметах, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялах, iх групоўку, сiстэматызацыю, дакументальную фiксацыю i актуалiзацыю.

2. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца музеямi на аснове iх класiфiкацыi, а таксама храналагiчнага, геаграфiчнага, тэматычнага i iншых крытэрыяў.

3. Каталогi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў вядуцца на папяровым або iншым матэрыяльным носьбiце iнфармацыi.

Артыкул 176. Улiк прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

1. Улiк прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў арганiзуецца музеямi для забеспячэння кантролю за iх выкарыстаннем i захаванасцю, своечасовага i дакладнага прадстаўлення звестак аб iх колькасцi i месцы знаходжання.

Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць ацэнцы кошту ў выпадках i парадку, прадугледжаных актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

2. Улiк музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў вядзецца ў залежнасцi ад структурных элементаў музейнага фонду, да якiх яны аднесены.

3. Рэгiстрацыя i рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў афармляюцца ўлiковымi дакументамi, формы якiх устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры.

Па рашэннi кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у музеi могуць быць зацверджаны формы дадатковых улiковых дакументаў.

4. Вынас з музея ўлiковых дакументаў забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

5. Пасля рэгiстрацыi прадметаў музейнага значэння, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў iм надаюцца ўлiковыя абазначэннi (iдэнтыфiкацыйныя нумары).

6. Асаблiва каштоўныя музейныя прадметы падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку, якi ажыццяўляецца шляхам уключэння звестак аб гэтых музейных прадметах у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

Рашэнне аб аднясеннi музейных прадметаў да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем музейных прадметаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прымаецца музеем, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Гэта рашэнне падлягае ўзгадненню з экспертным саветам па пытаннях аднясення музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, якi ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай.

7. Асаблiвасцi ўлiку музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. Асаблiвасцi ўлiку музейных прадметаў, якiя адносяцца да зброi, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброi.

Артыкул 177. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца ў мэтах цэнтралiзаванага ўлiку, iдэнтыфiкацыi i папулярызацыi асаблiва каштоўных музейных прадметаў.

3. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры.

4. Музей, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у якiх захоўваюцца асаблiва каштоўныя музейныя прадметы, абавязаны прадставiць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, звесткi аб гэтых музейных прадметах у двухмесячны тэрмiн з дня iх паступлення.

5. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, ажыццяўляе:

5.1. збор звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах;

5.2. улiк наяўнасцi i ацэнку захаванасцi асаблiва каштоўных музейных прадметаў.

6. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца на беларускай, рускай i англiйскай мовах.

7. Музей, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у якiх захоўваюцца асаблiва каштоўныя музейныя прадметы, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

8. У выпадку змены ўласнiка асаблiва каштоўнага музейнага прадмета прыватнага музея ранейшы ўласнiк абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасцi пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

9. Звесткi аб страце або знiшчэннi асаблiва каштоўных музейных прадметаў накiроўваюцца юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, не пазней за тры каляндарныя днi з дня ўстанаўлення факта iх страты або знiшчэння.

10. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб змяненнi звестак уносiць у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь неабходныя змяненнi.

11. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, за выключэннем звестак, якiя датычаць iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Артыкул 178. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

1. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння ў музеях устанаўлiваюцца рэжымы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя, перыядычная зверка наяўнасцi.

2. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў - гэта комплекс мер, якi ўключае:

2.1. стварэнне сiстэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у фондасховiшчах;

2.2. забеспячэнне выканання рэжымаў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.3. стварэнне належных умоў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у экспазiцыйных i выставачных залах;

2.4. перыядычную зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiковымi дакументамi;

2.5. прафiлактычны агляд музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.6. забеспячэнне належнай аховы капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея;

2.7. забеспячэнне фондасховiшчаў, экспазiцыйных i выставачных залаў адпаведным абсталяваннем;

2.8. забеспячэнне належнай упакоўкi пры транспарцiроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

3. Музеi абавязаны штогод праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiковымi дакументамi.

У музеях, музейны фонд якiх складае больш за тры тысячы музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў праводзiцца ў адпаведнасцi з планамi, зацверджанымi кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў праводзiцца камiсiяй у складзе не менш за тры музейныя работнiкi, якая ствараецца ў адпаведнасцi з загадам кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

У выпадку, калi ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнiкi, зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў праводзiцца асобамi, якiя вызначаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў фiксуюцца ў акце зверкi.

Асаблiвасцi зверкi музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

4. Парадак прафiлактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў устанаўлiваецца кiраўнiком музея.

5. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы размяркоўваюцца па групах захоўвання ў залежнасцi ад iх тыпу, вiду, матэрыялу.

6. У залежнасцi ад колькаснага складу груп захоўвання i iншых умоў музеi ствараюць комплексную або паасобную сiстэму захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

7. Скарбы, якiя перадаюцца ў музей на пастаяннае захоўванне, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi музейнымi прадметамi.

8. У мэтах забеспячэння доўгатэрмiновага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у музеях устанаўлiваюцца тэмпературна-вiльготнасны, светлавы i бiялагiчны рэжымы.

9. Асаблiвасцi захоўвання музейных прадметаў, якiя адносяцца да зброi, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброi.

Артыкул 179. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

1. Пад кансервацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэннi захаванасцi фiзiчнага стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

2. Пад рэстаўрацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаваным аднаўленнi страчаных фрагментаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама iх навуковых, гiстарычных, мемарыяльных, мастацкiх, эстэтычных i iншых вартасцей.

3. Для вырашэння пытанняў кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у музеi можа быць створаны рэстаўрацыйны савет, склад i парадак дзейнасцi якога ўстанаўлiваюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

4. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў выконваюцца ў адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, склад якой устанаўлiваецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

5. Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца музейнымi работнiкамi або iншымi асобамi, якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю.

6. Пасля распрацоўкi навукова-праектная дакументацыя на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разглядаецца на пасяджэннi рэстаўрацыйнага або iншага савета музея i зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

7. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў выконваюцца мастакамi-рэстаўратарамi.

8. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваюцца з улiкам асаблiвасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.

Артыкул 180. Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет

1. У мэтах вырашэння найбольш важных пытанняў кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, удасканалення каардынацыi дзейнасцi па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет.

2. Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет:

2.1. разглядае i прымае рашэннi па пытаннях арганiзацыi, даследавання i выканання кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па методыцы кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.3. каардынуе дзейнасць рэстаўрацыйных саветаў музеяў, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя выконваюць работы па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аказвае iм метадычную дапамогу;

2.4. рыхтуе заключэннi па выкананых работах на падставе навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.5. праводзiць ацэнку якасцi выкананых работ i адпаведнасцi iх методыцы выканання работ па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, уносiць прапановы i рэкамендацыi па ўдасканаленнi дзейнасцi па кансервацыi i рэстаўрацыi;

2.6. вырашае пытаннi далучэння пры неабходнасцi да правядзення рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў або кансультацый па пытаннях рэстаўрацыi спецыялiстаў з замежных краiн;

2.7. iнфармуе Мiнiстэрства культуры аб парушэннi ўстаноўленых методык выканання работ па рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.8. разглядае iншыя пытаннi, звязаныя з прымяненнем методык выканання работ па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

Артыкул 181. Наведвальнiкi музеяў. Правы i абавязкi наведвальнiкаў музеяў

1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiм аказваюцца паслугi музеяў, з'яўляюцца iх наведвальнiкамi.

Пералiк асноўных паслуг i ўмовы iх аказання ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) музея i правiламi наведвання музея.

2. Наведвальнiкi музеяў маюць права на:

2.1. наведванне музеяў у адпаведнасцi з рэжымам iх работы, а таксама на карыстанне iх паслугамi, у тым лiку платнымi;

2.2. атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi музеяў, за выключэннем iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi;

2.3. работу з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;

2.4. абскарджанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам незаконных дзеянняў (бяздзейнасцi) службовых асоб музеяў, якiя абмяжоўваюць правы наведвальнiкаў;

2.5. iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

3. Асобам, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, за выключэннем асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, пры наведваннi музея прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скiдку ад кошту ўваходнага бiлета для агляду экспазiцый, створаных музеямi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, на аснове ўласных музейных фондаў.

4. У музеях, якiя не фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўленне права бясплатнага (iльготнага) наведвання музея для агляду экспазiцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнiкамi музеяў, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, або юрыдычнымi асобамi, падраздзяленнем якiх з'яўляецца музей.

5. Наведвальнiкi музеяў абавязаны:

5.1. выконваць правiлы наведвання музея;

5.2. беражлiва адносiцца да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

5.3. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Артыкул 182. Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i да iнфармацыi аб iх. Парадак работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi

1. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы з'яўляюцца даступнымi для агляду наведвальнiкамi музеяў.

2. Дакладная iнфармацыя аб асаблiва каштоўных музейных прадметах уключаецца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i з'яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музеяў.

3. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музеяў, з'яўляецца адкрытым, за выключэннем iнфармацыi аб музейных прадметах, якiя залiчаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь або якiя адносяцца да зброi, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя перадалi ў музей музейныя прадметы.

4. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцы знаходжання музейных прадметаў, зафiксаваная ва ўлiковых дакументах музея, з'яўляецца iнфармацыяй, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

5. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi, якiя захоўваюцца ў музеi, выконваецца на падставе пiсьмовай заявы, у якой указваецца дакладная i аргументаваная мэта работы, i пiсьмовага дазволу кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

6. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i выключэння магчымага негатыўнага ўздзеяння на iх доступ да работы з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi, якiя захоўваюцца ў музеi, можа быць абмежаваны, калi:

6.1. музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасцi;

6.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета, навукова-дапаможнага i сыравiннага матэрыялу пагражае iх захаванасцi;

6.3. музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял знаходзяцца ў працэсе кансервацыi або рэстаўрацыi;

6.4. музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнiчнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнiкаў;

6.5. музейны прадмет з'яўляецца аўтэнтычнай формай пiсьменнасцi або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншае);

6.6. музейны прадмет з'яўляецца асаблiва каштоўным музейным прадметам.

7. Доступ да работы з музейнымi прадметамi, якiя не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi прыватнага музея можа быць абмежаваны па iншых прычынах у адпаведнасцi з рашэннем кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

8. Пры наяўнасцi страхавых копiй музейных прадметаў, якiя з'яўляюцца аўтэнтычнай формай пiсьменнасцi або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншае), для работы наведвальнiкам музеяў прадастаўляюцца страхавыя копii такiх музейных прадметаў.

9. Музей арганiзуе работу наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi ў асобных або службовых памяшканнях i ў прысутнасцi музейнага работнiка. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi ў фондасховiшчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы маюць вялiкiя памеры.

10. Наведвальнiкi музеяў, якiя атрымалi доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, павiнны быць зарэгiстраваны ў журнале рэгiстрацыi наведвальнiкаў музея i азнаёмлены з правiламi работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi.

Правiлы работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

11. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама публiкацыя выяў музейных прадметаў ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў.

12. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу iх захаванасцi i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.

13. Наведвальнiкi музеяў, якiя дапусцiлi пашкоджанне, страту або знiшчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Артыкул 183. Экспазiцыя

1. Экспазiцыя - мэтанакiраваная i навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з уласнага музейнага фонду, музейных фондаў iншых музеяў i (або) прадметаў музейнага значэння, выстаўленых для агляду наведвальнiкамi музея, якiя арганiзаваны кампазiцыйна, суправаджаюцца пiсьмовым каментарыем, тэхнiчна i мастацка аформлены i ў вынiку ствараюць спецыфiчны музейны вобраз пэўных прыродных i (або) грамадскiх з'яў згодна з профiлем (профiлямi) музея.

2. Пад класiфiкацыяй экспазiцый разумеецца групоўка экспазiцый на аснове адзiнства (агульнасцi) iх прыкмет.

Экспазiцыi класiфiкуюцца ў залежнасцi ад тэматыкi (гiстарычныя, мастацкiя, лiтаратурныя, прыродазнаўчыя, архiтэктурныя i iншыя), метаду арганiзацыi (калекцыйныя, ансамблевыя, iлюстрацыйна-тэматычныя), а таксама могуць класiфiкавацца па iншых крытэрыях, у тым лiку ў залежнасцi ад iх мэт, задач, прызначэння.

3. У залежнасцi ад часу экспанавання экспазiцыi падзяляюцца на пастаянныя i часовыя.

Наши рекомендации