Артыкул 170. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
1. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, i асобных музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях i ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь па пiсьмовых заявах уласнiкаў музейных прадметаў.
2. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць вяртанню iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам.
3. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца неад'емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 171. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
1. Музейныя прадметы, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, лiчацца ўключанымi ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь пасля iх рэгiстрацыi ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай iнвентарнай кнiзе) гэтых музеяў.
2. Рашэнне аб уключэннi ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейнага прадмета прыватнага музея прымаецца Мiнiстэрствам культуры па iнiцыятыве ўласнiка музейнага прадмета ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
Артыкул 172. Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
1. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у працэсе музейнай дзейнасцi выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, а таксама эстэтычнага выхавання i культурнага развiцця грамадзян.
2. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да iншага музея i ад музея да iншай юрыдычнай асобы i на пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да iншага музея ажыццяўляецца на падставе дагавора.
Перадача музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0", "1" або "2", на часовае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да iншага музея i ад музея да iншай юрыдычнай асобы ажыццяўляецца тэрмiнам да аднаго года.
Перадача музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь дазваляецца толькi дзяржаўным музеям.
3. У выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, рашэння аб адчужэннi музейных прадметаў пераважнае права набыцця гэтых музейных прадметаў пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя музеi, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.
4. Права першай публiкацыi аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, належыць музею, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобе, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у музейныя фонды якiх яны ўключаны.
5. Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
Артыкул 173. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
1. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымаецца Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
2. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:
2.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;
2.2. вернуты ўладальнiку па судовай пастанове;
2.3. выкрадзены, што пацвярджаецца дакументамi адпаведных дзяржаўных органаў;
2.4. пашкоджаны ў такой ступенi, што яго немагчыма рэстаўрыраваць;
2.5. страчаны або знiшчаны ў вынiку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту цi па iншых прычынах.
3. Заканадаўчымi актамi, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжвацца iншыя выпадкi выключэння музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
4. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў прыватным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь па iнiцыятыве ўласнiка музейнага прадмета.