Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення i выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Фармiруе i вядзе Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.

2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.

3. На гiсторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.

4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

4.1. улiковыя даныя i месца знаходжання (арэал бытавання) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

4.2. абгрунтаванне надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем рашэнняў дзяржаўных органаў, згодна з якiмi культурнай каштоўнасцi нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу рашэнняў дзяржаўных органаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

4.3. поўная назва або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, дата ўзнiкнення права ўласнасцi (iншага рэчавага права) на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць;

4.4. звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнiчнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, звесткi аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх схема;

4.5. звесткi аб ахоўным абавязацельстве з указаннем даты i нумара яго рэгiстрацыi;

4.6. iнфармацыя аб асобах, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.7. звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, аб дазволах на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.8. кароткае апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.9. характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.10. звесткi аб нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая ўваходзiць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i мае самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.11. гiсторыя фармiравання i выкарыстання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.12. кароткая гiстарычная даведка аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.13. графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

4.14. архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

5. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення раздзела.

6. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.

7. Запаўненне раздзелаў электроннага пашпарта i ўнясенне ў iх змяненняў праводзяцца на падставе звестак, атрыманых у ходзе выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншых мерапрыемстваў, або копiй матэрыялаў аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

8. Пры выкананнi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне спецыялiстамi Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, учыненне перашкод гэтым спецыялiстам не дапускаецца. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкi, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых i праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя асобы абавязаны спрыяць спецыялiстам Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.

9. За Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, якiя дазваляюць з выкарыстаннем сучасных iнфармацыйных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, прадастаўляць гэту iнфармацыю ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым асобам, уводзiць ва ўжытак пэўныя раздзелы Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь у мэтах папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.

10. Карыстальнiкамi Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, iншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Допуск да карыстання рэсурсамi Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнiкаў Мiнiстэрствам культуры.

Iнфармацыя, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, прадастаўляецца на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi, а таксама праз глабальную камп'ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы гэтага Банка з'яўляецца абавязковай.

Артыкул 103. Меры па захаваннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:

1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. iстотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.

Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула) знiшчэнне нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэнне пагрозы iх знiшчэння, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне iх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне, перамяшчэнне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дапускаецца пры наяўнасцi:

2.1. заключэння Рады аб немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

2.2. навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

2.3. дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

3. Па рашэннi Мiнiстэрства культуры ў выпадку правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сiтуацый, узброенага канфлiкту дапускаюцца стварэнне пагрозы знiшчэння або прычынення шкоды нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.

4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарна-эпiдэмiялагiчных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне ёй шкоды або яе знiшчэнне.

На комплексе або ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўсталяванне некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтых комплексу або ансамбля.

Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнiкаў археалогii i месцаў пахавання, усталёўваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўная дошка на помнiку археалогii або месцы пахавання ўсталёўваецца на адлегласцi да пяцi метраў ад iх тэрыторыi з боку найлепшага ўспрымання гэтых помнiка археалогii або месца пахавання.

Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальнiка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

6. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўсталёўвацца распазнавальны знак.

Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькi з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта (слоя).

2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Ахоўныя зоны помнiкаў археалогii ўстанаўлiваюцца на адлегласцi не менш за пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыi помнiкаў археалогii.

3. Межы тэрыторыi нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх межы, рэжымы ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнаму асяроддзю ў межах зон аховы i ўмовам iх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне калекцыi рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:

1.1. захаваннi i аднаўленнi ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця i перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. заахвочваннi (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Iстотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджванне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадку, калi такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гiстарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

2. У выпадку пагрозы захаванню матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi гэтых работ, абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.

3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi або археалагiчныя вышуканнi, а ў выпадку, прадугледжаным пунктам 2 артыкула 104 гэтага Кодэкса, - iх перамяшчэнне, а таксама прымаюцца меры па захаваннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаваннi i захаваннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковага абгрунтавання гэтага змянення.

2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы не павiнна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку стварэнне перашкод для вiзуальнага ўспрымання iх аб'ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору.

2. Пры будаўнiцтве капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама пры размяшчэннi на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб'ектаў гандлю i нестацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання павiнны ўлiчвацца традыцыйны сiлуэт i планiровачная структура населенага пункта.

Капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), якiя будуюцца на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама нестацыянарныя аб'екты гандлю i нестацыянарныя аб'екты грамадскага харчавання, якiя размяшчаюцца на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы, не павiнны прывесцi да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцiвай яе гiстарычнаму характару, i ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Сродкi вонкавай рэкламы, якiя размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iх тэрыторыях i ў зонах iх аховы, не павiнны ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання аб'ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

На помнiках архiтэктуры сродкi вонкавай рэкламы павiнны размяшчацца, як правiла, асобнымi лiтарамi, знакамi i (або) iншымi выявамi.

Эскiз сродку вонкавай рэкламы, якi плануецца размясцiць на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "0", "1", "2", без катэгорыi, на iх тэрыторыi i ў зонах iх аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. археалагiчныя вышуканнi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы i iншае);

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэннi архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленнi i ўдакладненнi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архiтэктурна-археалагiчных абмераў, зандажоў, iнжынернае даследаванне будаўнiчых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншае).

2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i iншых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. аднаўленне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

1.2. дапаўненне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па стварэннi дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэннi ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзеннi ў месцах страты на тэрыторыi комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб'ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб'ёмна-прасторавай структуры;

1.3. кансервацыя - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэннi захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.4. прыстасаванне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

1.5. перамяшчэнне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па перамяшчэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх аднаўленнi на новым месцы;

1.6. рамонт - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi страчаных у працэсе эксплуатацыi i (або) паляпшэннi канструкцыйных, iнжынерных, тэхнiчных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па лiквiдацыi iх дробных пашкоджанняў i няспраўнасцей, а таксама па папярэджаннi iх зносу, якiя не адносяцца да рэканструкцыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. раскрыццё - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па пазбаўленнi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

1.8. рэгенерацыя - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi;

1.9. рэканструкцыя - сукупнасць работ i мерапрыемстваў, накiраваных на выкарыстанне па новым прызначэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) звязаных са змяненнем iх асноўных тэхнiка-эканамiчных паказчыкаў i параметраў, у тым лiку з павышэннем спажывецкiх якасцей, якiя вызначаюцца тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi, са змяненнем колькасцi i плошчы памяшканняў, будаўнiчага аб'ёму i (або) агульнай плошчы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, змяненнем умяшчальнасцi, прапускной здольнасцi, напрамку i (або) месца распалажэння iнжынерных, транспартных камунiкацый (замена iх участкаў) i збудаванняў на iх;

1.10. рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi парушанага першапачатковага аблiчча нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iх комплексы, часткi, якiя выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў iх гiстарычнай дакладнасцi i архiтэктурна-мастацкай каштоўнасцi, а таксама навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. На нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца iншыя работы, накiраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя не парушаюць iх цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-даследчыя i праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Для помнiкаў археалогii дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасцi дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.

3. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамi заканадаўства.

4. Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кiраўнiцтва i аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай першай пункта 2 гэтага артыкула.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой пункта 2 гэтага артыкула.

2. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, за выключэннем работ, якiя выконваюцца на фасадах нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або закранаюць iншыя iх адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi могуць ажыццяўляцца грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi i вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi ажыццяўляецца:

праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн (грамадзяне), якi мае адпаведную квалiфiкацыю i вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады;

iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае адпаведную квалiфiкацыю i вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

Артыкул 117. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па вынiках праходжання грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, атэстацыi на права атрымання такога пасведчання.

2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - атэстацыя) праводзiцца ў мэтах пацвярджэння прафесiйных ведаў грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя прэтэндуюць на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калi не вызначана iншае, - прэтэндэнт), i пацвярджэння ўмення прымяняць гэтыя веды пры распрацоўцы ўказанай навукова-праектнай дакументацыi.

Да атэстацыi дапускаюцца прэтэндэнты, якiя маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архiтэктуры i будаўнiцтва.

3. Атэстацыя праводзiцца атэстацыйнай камiсiяй, склад якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Атэстацыйная камiсiя дзейнiчае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

4. Для правядзення атэстацыi праектная або навуковая арганiзацыя, у якой працуе грамадзянiн, або iндывiдуальны прадпрымальнiк звяртаюцца ў Мiнiстэрства культуры з пiсьмовай заявай аб правядзеннi атэстацыi, да якой дадаюцца копiя дыплома аб вышэйшай адукацыi прэтэндэнта, выпiска з працоўнай кнiжкi прэтэндэнта i копiя дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўнi вышэйшай адукацыi або пасведчання аб павышэннi квалiфiкацыi (пры iх наяўнасцi) (далей - дакументы аб правядзеннi атэстацыi).

5. Атэстацыя праводзiцца не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання Мiнiстэрствам культуры дакументаў аб правядзеннi атэстацыi.

6. У выпадку, калi не прадстаўлены дакументы аб правядзеннi атэстацыi, прадугледжаныя пунктам 4 гэтага артыкула, атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб адмове ў прыняццi заявы аб правядзеннi атэстацыi ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

7. Дата, час i месца правядзення атэстацыi вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камiсii.

8. Атэстацыя праводзiцца ў форме вуснага экзамену, пытаннi да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камiсii.

Члены атэстацыйнай камiсii заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытаннi па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты i дакладнасцi дадзеных iм адказаў на пытаннi.

Атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб праходжаннi або непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi, якое афармляецца пратаколам пасяджэння атэстацыйнай камiсii.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камiсiяй рашэння аб праходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi Мiнiстэрства культуры не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накiроўвае ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камiсiяй рашэння аб непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi Мiнiстэрства культуры ў тэрмiн, прадугледжаны часткай чацвёртай гэтага пункта, накi<

Наши рекомендации