Артыкул 214. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

1. Для арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганiзатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы плануемага правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, калi атрыманне такога пасведчання не патрабуецца.

2. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь - спецыяльны дазвол на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца на права арганiзацыi i правядзення кожнага (асобнага) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або некалькiх культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, якiя праводзяцца на тэрыторыi адной вобласцi або горада Мiнска на працягу трыццацi каляндарных дзён у рамках гастроляў з удзелам аднаго i таго ж выканаўцы (складу выканаўцаў).

4. Не патрабуецца атрымання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь для арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў:

4.1. рашэнне аб правядзеннi якiх прынята Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў, мясцовымi адмiнiстрацыямi раёнаў у гарадах;

4.2. арганiзатарамi якiх выступаюць структурныя падраздзяленнi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўныя ўстановы "Палац Рэспублiкi" i "Рэспублiканскi культурна-асветны цэнтр" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, установа "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi Беларусь, закрытыя акцыянерныя таварыствы "Другi нацыянальны тэлеканал" i "Сталiчнае тэлебачанне", абласныя фiлармонii, дзяржаўная ўстанова "Мiнскканцэрт";

4.3. з удзелам толькi беларускiх выканаўцаў у выпадку, калi:

арганiзатарамi мерапрыемстваў выступаюць юрыдычныя асобы, якiм прысвоены статус "нацыянальны", "акадэмiчны" або званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", або мерапрыемствы праводзяцца выключна з удзелам выканаўцаў, якiм прысвоены такiя статус i званне;

арганiзатарам мерапрыемства выступае юрыдычная асоба Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi;

мерапрыемства праводзiцца выключна з удзелам выканаўцаў, якiя знаходзяцца ў штаце арганiзатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным iм калектыве мастацкай творчасцi, а арганiзатарам мерапрыемства з'яўляюцца дзяржаўная тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, установа культуры абласнога (мiнскага гарадскога), раённага (гарадскога) падпарадкавання або структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або юрыдычныя асобы, яму падпарадкаваныя;

мерапрыемства праводзiцца ў комплексе санаторна-курортных i аздараўленчых паслуг, якiя аказваюцца дзяржаўнай санаторна-курортнай або аздараўленчай арганiзацыяй, якая з'яўляецца арганiзатарам гэтага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

мерапрыемства праводзiцца выключна з удзелам выканаўцаў, якiя знаходзяцца ў штаце арганiзатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным iм калектыве мастацкай творчасцi, на сцэнiчнай пляцоўцы, якая знаходзiцца ва ўласнасцi, гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi арганiзатара мерапрыемства, або перададзена яму ў бязвыплатнае карыстанне, або арандуецца iм на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў;

4.4. з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзеннi спектакляў дзяржаўнымi тэатрамi i прадстаўленняў дзяржаўнымi цыркамi.

5. Для правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2, абзацамi трэцiм i пятым падпункта 4.3 пункта 4 гэтага артыкула, арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны да заключэння адпаведных дагавораў з выканаўцамi, калектывамi мастацкай творчасцi або грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, i юрыдычнымi асобамi, якiя прадстаўляюць iх iнтарэсы, пiсьмова паведамiць аб яго правядзеннi ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з прадстаўленнем праграмы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадку, калi арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.

6. Для атрымання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства павiнен звярнуцца з заявай па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней чым за дзесяць рабочых дзён да запланаванага дня пачатку рэалiзацыi ўваходных бiлетаў, за выключэннем выпадку, калi арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.

7. У мэтах ацэнкi мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, пры структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, могуць стварацца мастацкiя саветы па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах.

У склад мастацкага савета па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах могуць уваходзiць творчыя работнiкi, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, iншых юрыдычных асоб.

8. Крытэрыямi ацэнкi мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, з'яўляюцца:

8.1. эстэтычная вартасць выконваемых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

8.2. мастацкая цэласнасць i кампазiцыйная завершанасць выкананняў;

8.3. афармленне i харэаграфiчнае рашэнне выкананняў;

8.4. уменне выканаўцаў перадаць стылiстычныя асаблiвасцi i драматургiю выконваемых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

8.5. узровень выканальнiцкага майстэрства;

8.6. артыстычнасць i тэхнiка выканання.

9. Па вынiках ацэнкi мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, мастацкiм саветам па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах выдаецца заключэнне аб мастацкiм узроўнi гэтых выкананняў.

10. Заключэнне мастацкага савета па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах аб мастацкiм узроўнi выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, не пазней за два рабочыя днi з дня правядзення ацэнкi мастацкага ўзроўню гэтых выкананняў накiроўваецца ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

11. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.

12. Пры прыняццi рашэння аб выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры:

12.1. не пазней за адзiн рабочы дзень з дня прыняцця рашэння паведамляе арганiзатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства аб прынятым рашэннi;

12.2. выдае арганiзатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

12.3. iнфармуе падатковы орган па месцы правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства аб выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь замежнай юрыдычнай асобе, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, замежнаму грамадзянiну, асобе без грамадзянства, якiя з'яўляюцца арганiзатарамi культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, не пазней за адзiн рабочы дзень з дня выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы i анулявання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

1. Падставамi для адмовы ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца:

1.1. выяўленне Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласной (Мiнскай гарадской) камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi ў культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве элементаў прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;

1.2. выяўленне Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму ў культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве прыкмет праяўлення экстрэмiзму;

1.3. заключэнне мастацкага савета па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах аб нiзкiм мастацкiм узроўнi выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

1.4. супадзенне часу (тэрмiнаў) i месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з культурна-вiдовiшчным мерапрыемствам, раней запланаваным iншым арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

1.5. парушэнне тэрмiнаў выплаты грамадзянам або юрыдычным асобам грашовай кампенсацыi кошту ўваходнага бiлета, яе нявыплата або выплата не ў поўным памеры пры вяртаннi ўваходнага бiлета ў выпадку адмены, змянення аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым, змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (два разы i болей на працягу каляндарнага года);

1.6. сiстэматычная без уважлiвых прычын адмена культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў (два разы i болей на працягу каляндарнага года). Да ўважлiвых прычын адносяцца абставiны неадольнай сiлы, хвароба або смерць удзельнiка (удзельнiкаў) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, iншыя прычыны, якiя прызнаны структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, уважлiвымi;

1.7. прадстаўленне дакументаў i (або) звестак, якiя не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;

1.8. парушэнне iншых патрабаванняў актаў заканадаўства.

2. Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца арганiзатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або накiроўваецца кур'ерам цi па пошце не пазней за адзiн рабочы дзень з дня прыняцця гэтага рашэння.

У рашэннi аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь указваецца матываваная прычына адмовы.

Адмова ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь па прычыне немэтазгоднасцi правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не дапускаецца.

3. Падставамi для анулявання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца выяўленне ў дакументах, якiя прадстаўлены арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства для атрымання такога пасведчання, недакладных звестак або неадпаведнасць дакументаў i (або) звестак патрабаванням гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў.

4. Рашэннi аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, аб ануляваннi такога пасведчання на працягу аднаго года з дня прыняцця такога рашэння могуць быць абскарджаны ў Мiнiстэрства культуры або ў суд.

Наши рекомендации