Артыкул 166. Музеi-запаведнiкi. Музеi пад адкрытым небам

1. Музеi-запаведнiкi - музеi, якiя размяшчаюцца ў комплексах i ансамблях нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, разам з тэрыторыяй, гiстарычна i культурна звязанай з гэтымi нерухомымi матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.

2. Музеi пад адкрытым небам - музеi, у музейныя фонды якiх уключаны комплексы i (або) ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаныя на тэрыторыi, якая гiстарычна i культурна не звязана з iмi, або музеi, у музейныя фонды якiх уключаны калекцыi i (або) камплекты матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, сiстэматызаваныя i прадстаўленыя на тэрыторыi, якая гiстарычна i культурна не звязана з iмi.

3. Ахова матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у якiх размяшчаюцца музеi-запаведнiкi або якiя ўключаны ў музейныя фонды музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

4. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам валодаюць пераважным правам на ажыццяўленне культурнай i iншай дзейнасцi на сваёй тэрыторыi, у тым лiку на экскурсiйнае абслугоўванне.

5. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам могуць мець уласную сiмволiку (сцягi, вымпелы, эмблемы i iншае).

6. У музеi-запаведнiку, музеi пад адкрытым небам устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiкам размяшчэння iх у нестабiльных тэмпературна-вiльготнасных i светлавых умовах.

7. У мэтах падтрымкi i развiцця народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi i распаўсюджвання вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, гiстарычных традыцыйных тэхналагiчных працэсаў гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных вiдаў прадуктаў харчавання нацыянальнай кухнi музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам могуць выкарыстоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы пры ўмове, што такое выкарыстанне не стварае пагрозы iх захаванню i не можа прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.

8. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам з улiкам iх профiлю (профiляў) могуць ажыццяўляць дзейнасць па раслiнаводстве, жывёлагадоўлi, вытворчасць тавараў народнага спажывання, прыгатаванне прадуктаў харчавання з прымяненнем тэхналогiй i прылад працы, якiя выкарыстоўвалiся ў пэўны гiстарычны перыяд.

Атрыманая прадукцыя (тавары народнага спажывання, прадукты харчавання i iншае) можа рэалiзоўвацца музеем-запаведнiкам, музеем пад адкрытым небам у парадку, устаноўленым актамi заканадаўства.

9. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам ажыццяўляюць дзейнасць, якая прыносiць даход, калi такая дзейнасць не перашкаджае ахове аб'ектаў культурнай i прыроднай спадчыны.

10. На тэрыторыi музея-запаведнiка, музея пад адкрытым небам устанаўлiваецца дыферэнцыраваны рэжым iх аховы з улiкам спецыфiкi ўстаноўленых на гэтай тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ахоўных зон асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый.

11. У мэтах забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам павiнны быць абсталяваны неабходнымi сродкамi аховы i iншымi iнжынерна-тэхнiчнымi сродкамi абароны.

12. На тэрыторыi музея-запаведнiка, музея пад адкрытым небам забараняецца дзейнасць, якая можа нанесцi шкоду аб'ектам культурнай i прыроднай спадчыны, гiстарычнаму i прыроднаму асяроддзю, у тым лiку дзейнасць, якая цягне за сабой:

12.1. змяненне стану музейных прадметаў, пагаршэнне iх навуковых, гiстарычных, мемарыяльных, мастацкiх, эстэтычных i (або) iншых вартасцей, а таксама стану навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

12.2. забруджванне навакольнага асяроддзя;

12.3. страту бiялагiчнай i (або) ландшафтнай разнастайнасцi;

12.4. парушэнне захаванасцi паверхнi зямлi, гiдралагiчнага рэжыму тэрыторыi.

13. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам у сваёй дзейнасцi па захаваннi i выкарыстаннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны:

13.1. ажыццяўляюць кантроль за станам i захаванасцю музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны;

13.2. забяспечваюць выкананне праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыi i рамонце, прыстасаваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны;

13.3. удзельнiчаюць у ажыццяўленнi навукова-метадычнага i тэхнiчнага кантролю пры выкананнi праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыi i рамонце, якiя звязаны са змяненнем стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

13.4. праводзяць iншыя мерапрыемствы па захаваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i актамi заканадаўства аб асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

Артыкул 167. Рэестр музеяў

1. Рэестр музеяў ствараецца ў мэтах арганiзацыi ўлiку музеяў, фармiравання адзiнай базы даных аб музеях i прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца, i ўяўляе сабой сукупнасць звестак аб музеях.

2. Фармiруе i вядзе рэестр музеяў юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры.

3. Рэестр музеяў вядзецца па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.

4. Музеi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, або юрыдычныя асобы, падраздзяленнем якiх з'яўляецца музей, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня стварэння музея абавязаны прадставiць у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, звесткi аб музеi (найменне, профiль (профiлi), месца знаходжання, рэжым работы музея, яго заснавальнiк i iншае) па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.

5. Структурныя падраздзяленнi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак аб музеi абавязаны разгледзець iх i накiраваць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, свае прапановы аб уключэннi музея ў рэестр музеяў.

6. Пры змяненнi звестак, унесеных у рэестр музеяў, музей, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у рэестр музеяў.

7. У выпадку лiквiдацыi музея кiраўнiк музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiк юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня лiквiдацыi музея пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для выключэння музея з рэестра музеяў.

8. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовых паведамленняў аб змяненнi звестак, унесеных у рэестр музеяў, або аб лiквiдацыi музея ўносiць у рэестр музеяў неабходныя змяненнi.

9. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў рэестры музеяў, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

Артыкул 168. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў

1. Для выпрацоўкi прапаноў па пытаннях музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасцi, развiцця супрацоўнiцтва памiж музеямi i аказання метадычнай дапамогi музеям пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў.

2. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў:

2.1. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па забеспячэннi якаснага кiравання музейнай дзейнасцю, павышэннi эфектыўнасцi выкарыстання матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў у дзейнасцi музеяў, выкарыстаннi музеямi сучасных навуковых распрацовак па музейнай справе;

2.2. садзейнiчае ўдасканаленню супрацоўнiцтва памiж музеямi, умацаванню сувязей музеяў з навуковымi арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi, установамi адукацыi;

2.3. садзейнiчае пашырэнню i развiццю мiжнародных культурных i гуманiтарных сувязей, а таксама ўключэнню нацыянальнай музейнай справы ў сусветны культурны працэс;

2.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi заканадаўства аб культуры ў частцы рэгулявання музейнай справы;

2.5. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры.

Наши рекомендации