Артыкул 33. Абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры
1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры абавязаны:
1.1. берагчы гiсторыка-культурную i археалагiчную спадчыну;
1.2. паважаць дзяржаўныя мовы Рэспублiкi Беларусь i нацыянальныя культурныя традыцыi;
1.3. беражлiва адносiцца да культурных каштоўнасцей, бiблiятэчных i музейных фондаў;
1.4. паважаць i не парушаць правы iншых асоб у сферы культуры, у тым лiку паважаць культурныя традыцыi i мовы нацыянальных супольнасцей;
1.5. выконваць правiлы наведвання (правiлы карыстання) арганiзацый культуры i iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць;
1.6. выконваць iншыя абавязкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.
2. Бацькi, iншыя законныя прадстаўнiкi абавязаны клапацiцца аб эстэтычным выхаваннi i культурным развiццi дзяцей, далучэннi iх да культурных даброт i культурнай дзейнасцi.
Артыкул 34. Правы i абавязкi замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў сферы культуры
Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца правамi i выконваюць абавязкi ў сферы культуры нараўне з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 35. Права на ўдзел у культурным жыццi
1. Права на ўдзел у культурным жыццi рэалiзуецца шляхам ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей i да карыстання iмi.
2. Ажыццяўленне культурнай дзейнасцi прадугледжвае:
2.1. свабоду выбару напрамкаў культурнай дзейнасцi, напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi ў адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i здольнасцямi (магчымасцямi);
2.2. магчымасць самастойна або сумесна з iншымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi ажыццяўляць культурную дзейнасць.
3. Доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей i да карыстання iмi прадугледжвае:
3.1. свабоду выбару вiду культурных каштоўнасцей, а таксама формы далучэння да iх;
3.2. магчымасць наведвання (карыстання паслугамi) арганiзацый культуры, аб'ектаў культурнай iнфраструктуры ў мэтах азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення, у тым лiку ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi, на льготных умовах, у тым лiку бясплатна;
3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай iнфармацыi, якая зафiксавана на матэрыяльных носьбiтах або распаўсюджваецца сродкамi масавай iнфармацыi;
3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;
3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей i работы з iмi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства;
3.6. стварэнне ўмоў iнвалiдам i iншым фiзiчна аслабленым асобам для забеспячэння доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей i да карыстання iмi.
4. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнiчае ў адносiнах да:
4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя належаць дзяржаве i (або) знаходзяцца ў фондах арганiзацый культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;
4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якiх належаць дзяржаве, арганiзацыям культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемым з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлi ў грамадскi набытак.
5. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, можа быць абмежавана ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам зыходзячы са спецыфiкi культурных каштоўнасцей i (або) пры стварэннi пагрозы iх далейшаму iснаванню або захаванню.
6. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы i парадак такога доступу (далучэння) вызначаюцца ўласнiкам або ўладальнiкам выключных правоў на культурныя каштоўнасцi, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.
Артыкул 36. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця
Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень культурнага жыцця, якi забяспечваецца разнастайнасцю напрамкаў культурнай дзейнасцi, вiдаў i тыпаў арганiзацый культуры, якiя арыентаваны на розныя катэгорыi насельнiцтва, разнастайнасцю аб'ектаў культурнай iнфраструктуры, якасным узроўнем культурных даброт, а таксама стварэннем эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.