Вярба(лат. Sálix) — дравяўняная расліна; род Вярбовыя(Salicaceae)
Род налічвае каля 600 відаў двудомных дрэў і кустарнікай разнастайнай формы і велічыні. Большай часткай яны маюць вялікую, тонкія, гібкія пабегі, лісце прадаўгаватае, вузкае, завостранае з абодвух бакоў, на кароткіх чаранках. Кветкі мелкія. Плод — каробачка з мелкім насеннем, з прымацаванай лятучкай хахалком з шаўкавістым валаском. Насенне паспявае хутка.
Усе вербы светалюбівыя, растуць хутка, непатрабавальныя да глебы, але ім неабходна дастатковая вільготнасць глебы і паветра. Большая частка відаў добра пераносяць умовы горада. Маюць многа дэкаратыўных якасцей : яркія пабегі, прыгожае і абільнае лісце, разнастайныя формы кроны, пагэтаму многія з іх вельмі часта выкарыстоўваюцца пры азеляненні на берагах вадаемаў, паадзінку і групамі.
Ядловец (лат. Juníperus) — род вечназяленых хвойных кустарнікаў і дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae).
Прадстаўнікі роду распаўсюджаны у Паўночным паўшар'і ад Арктыкі да субтрапічных горных раенаў, за выключэннем ядлоўца усходне-афрыканскага (Juniperus procera), распаўсюджанага ў Афрыцы да 18° паўдневай шыраты. Вялікая колькасць відаў мае невялікія арэалы, прыналежныя горным дзяржавам альбо горным сістэмам і замяшчаюцца за граніцамі іх іншымі, хоць і блізкімі, але добра разпазнавальнымі відамі. Толькі нямногія, як, напрыклад, ядловец звычайны (Juniperus communis) – маюць вельмі шырокія арэалы.
Дрэвавідныя ядлоўцы вялікіх памераў (да 10-15 м вышыней), утвараюць светлыя лясы , аднак гэтыя лясы не займаюць вялікіх плошчаў. Іншыя віды ядлоўцу з’яўляюцца больш мелкімі дрэвамі альбо высокімі кустарнікамі, растучымі у трэцім ярусе і ў падлеску светлых лісцевых хваевых лясоў, а пасля іх знішчэння часам утвараючыя чыстыя зараслі. Нізкарослыя віды з’яўляюцца характэрнымі жыхарамі камяністых схілаў і скал, галоўным чынам у верхней граніцы лесу.
Часцей за ўсе ядловец светалюбівы, вялікая іх частка адрозніваецца засухаўстойлівасцю і непатрабавальнасцю да глебавых умоў, хоць і лепей развіваюцца на легкіх глебах. Холадаўстойлівасць відаў значна адрозніваецца, і разам з відамі устойлівымі нават у арктычнай зоне, сярод ядлоўцу есць віды, якія могуць расці толькі у субтрапічным клімаце.
Размнажаецца ядловец:
· насеннем, пры гэтым усходы паяўляюцца звычайна толькі праз год пасля пасеву;
· чаранкамі, якія загатаўліваюцца у пачатку восені;
· прышчэпкамі — асоба рэдкія, цэнныя віды і формы прышэпваюць на экземпляры таго ж віду альбо блізкіх відаў.
Жыве доўга, да 600 гадоў. Узнаўляецца ў прыродзе дрэнна.