Артыкул 217. Уваходныя бiлеты i друкаваная прадукцыя

1. Рэалiзацыя ўваходных бiлетаў i друкаванай прадукцыi, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або па яго даручэннi (на падставе адпаведных дагавораў) iншымi юрыдычнымi асобамi або грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, за наяўны або безнаяўны разлiк.

У выпадках, калi атрыманне пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца абавязковым, арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства i iншыя асобы не маюць права да атрымання арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь рэалiзоўваць уваходныя бiлеты i друкаваную прадукцыю, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты).

2. Рэалiзацыя ўваходных бiлетаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем сетак электрасувязi, у тым лiку глабальнай камп'ютарнай сеткi Iнтэрнэт (электронны бiлет), у парадку, устаноўленым арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з улiкам патрабаванняў актаў заканадаўства.

3. Уваходны бiлет павiнен утрымлiваць:

3.1. звесткi аб арганiзатары культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (найменне i месца знаходжання юрыдычнай асобы Рэспублiкi Беларусь, замежнай i мiжнароднай арганiзацыi, у тым лiку якiя не з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зарэгiстраванага ў Рэспублiцы Беларусь, замежнага грамадзянiна, асобы без грамадзянства);

3.2. найменне культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, час (тэрмiны) i месца яго правядзення;

3.3. рад i нумар пасадачнага месца (пры iх наяўнасцi);

3.4. кошт уваходнага бiлета;

3.5. серыю i нумар уваходнага бiлета (устанаўлiваюцца арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства);

3.6. месца кантролю (штрых-код);

3.7. iнфармацыю аб умовах i месцах вяртання ўваходнага бiлета;

3.8. iншыя звесткi, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi.

4. У выпадку, калi ўваходны бiлет аформлены на бланку дакумента з пэўнай ступенню абароны, ён павiнен таксама ўтрымлiваць карашок, якi застаецца пасля выкарыстання ўваходнага бiлета ў пачку ўваходных бiлетаў, надрукаваным i прашытым (збрашураваным) друкарскiм спосабам.

5. Уваходныя бiлеты могуць быць вернуты па iнiцыятыве грамадзянiна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзянiну або юрыдычнай асобе, якiя вярнулi ўваходны бiлет, кампенсуецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага бiлета.

6. У выпадку змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмены, змянення аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым:

6.1. грамадзянiн мае права наведаць гэта культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага бiлета (за выключэннем выпадку адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства);

6.2. грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны бiлет i атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага бiлета ў поўным памеры.

7. Арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных бiлетаў, якiя прадугледжаны пунктам 6 гэтага артыкула, абавязаны выплацiць грамадзянiну, юрыдычнай асобе грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага бiлета не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб выплаце грашовай кампенсацыi.

Выплата грашовай кампенсацыi кошту ўваходнага бiлета, набытага па безнаяўным разлiку, ажыццяўляецца, як правiла, на банкаўскi рахунак грамадзянiна або юрыдычнай асобы.

Артыкул 218. Гастролi

1. Гастролi - правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў з удзелам выканаўцаў па-за межамi населенага пункта iх пастаяннай дзейнасцi.

2. Гастролi праводзяцца ў мэтах:

2.1. захавання i развiцця адзiнай культурнай прасторы Рэспублiкi Беларусь;

2.2. стварэння ўмоў для далучэння грамадзян да лепшых узораў сцэнiчнага мастацтва;

2.3. садзейнiчання наладжванню i падтрымцы сувязей памiж выканаўцамi;

2.4. актывiзацыi мiжрэгiянальных i мiжнародных сувязей выканаўцаў i пашырэння практыкi творчых абменаў.

3. Гастролi беларускiх выканаўцаў падзяляюцца на:

3.1. рэгiянальныя - праводзяцца ў межах адной вобласцi або горада Мiнска;

3.2. рэспублiканскiя - праводзяцца ў дзвюх i болей абласцях або ў горадзе Мiнску i вобласцi (абласцях);

3.3. замежныя - праводзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Правядзенне гастроляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца з улiкам патрабаванняў гэтага Кодэкса i iншых заканадаўчых актаў, якiя адносяцца да арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў.

Наши рекомендации