Артыкул 50. Арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб

1. Для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi могуць стварацца арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленыя.

2. Бiблiятэкi, музеi, тэатры, цыркi, фiлармонii, ансамблi, хоры, аркестры, студыi i iншыя калектывы мастацкай творчасцi, клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), кiнатэатры, дамы кiно, кiнацэнтры, кiнасалоны, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур, карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады, творчыя майстэрнi, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) i iншыя могуць быць як арганiзацыямi культуры, так i падраздзяленнямi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленымi.

Артыкул 51. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры

1. Арганiзацыi культуры па форме ўласнасцi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасцi - на камерцыйныя i некамерцыйныя.

2. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных камерцыйных арганiзацый:

2.1. гаспадарчых таварыстваў (адкрытага або закрытага акцыянернага таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю i таварыства з дадатковай адказнасцю), поўнага i камандытнага таварыстваў;

2.2. унiтарных прадпрыемстваў.

3. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных некамерцыйных арганiзацый:

3.1. фiнансуемых уласнiкам устаноў культуры;

3.2. асацыяцый (саюзаў);

3.3. iншых формах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

4. Арганiзацыi культуры ў залежнасцi ад напрамкаў культурнай дзейнасцi падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

4.1. бiблiятэкi;

4.2. музеi;

4.3. арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў;

4.4. арганiзацыi кiнематаграфii;

4.5. тэатры;

4.6. цыркi;

4.7. фiлармонii, ансамблi, хоры, аркестры, студыi, канцэртныя залы i iншыя канцэртныя арганiзацыi;

4.8. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя арганiзацыi;

4.9. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi;

4.10. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады;

4.11. творчыя майстэрнi;

4.12. метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы);

4.13. арганiзацыi па правядзеннi культурных мерапрыемстваў;

4.14. прадзюсарскiя арганiзацыi;

4.15. рэстаўрацыйныя арганiзацыi;

4.16. iншыя тыпы.

5. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць стварэнне выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i iх публiчнае выкананне, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi. Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый культуры адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.

6. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць доступ грамадзян да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або ствараюць умовы для занятку народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для культурнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымi. Да культурна-асветных арганiзацый культуры адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.

7. У мэтах забеспячэння ўмоў комплекснага прадастаўлення культурных даброт насельнiцтву, а таксама аптымiзацыi дзейнасцi арганiзацый культуры могуць стварацца арганiзацыi культуры змешанага тыпу. Да арганiзацый культуры змешанага тыпу адносяцца арганiзацыi культуры, у структуру якiх уваходзяць падраздзяленнi, у тым лiку адасобленыя, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць розных напрамкаў.

8. Асаблiвасцi стварэння, прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Кодэксам.

Артыкул 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры

1. Установа культуры - арганiзацыя культуры, якая ствараецца ўласнiкам для ажыццяўлення кiраўнiчых, сацыяльна-культурных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў сферы культуры i фiнансуецца iм поўнасцю або часткова.

2. Установы культуры могуць быць дзяржаўнымi (рэспублiканскiмi i камунальнымi) i прыватнымi.

3. У якасцi заснавальнiкаў устаноў культуры могуць выступаць:

3.1. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь;

3.2. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

3.3. дзяржаўныя органы, падпарадкаваныя i (або) падсправаздачныя Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Мiнiстэрства культуры i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

3.4. мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы;

3.5. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь;

3.6. замежныя краiны, замежныя арганiзацыi, мiжнародныя арганiзацыi, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.

5. Перавод дзяржаўных устаноў культуры ў капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.

Наши рекомендации