Артыкул 160. Канцэпцыя развiцця музея

1. Канцэпцыя развiцця музея з'яўляецца асновай для планавання дзейнасцi музея, камплектавання музейнага фонду ў адпаведнасцi з яго профiлем (профiлямi) i вызначае мэты, задачы, прынцыпы функцыянавання, перспектывы i напрамкi развiцця музея, шляхi iх рэалiзацыi.

2. Канцэпцыя развiцця музея зацвярджаецца заснавальнiкам музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Артыкул 161. Класiфiкацыя музеяў

1. Класiфiкацыя музеяў - групоўка музеяў па прыкметах, iстотных для арганiзацыi i развiцця сiстэмы музеяў, ажыццяўлення музейнай дзейнасцi, у тым лiку па профiлi (профiлях) i iншых крытэрыях.

2. Па форме ўласнасцi музеi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя.

3. Пад профiлем музея разумеецца катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасцi з профiльнай дысцыплiнай, канкрэтнай галiной навукi, тэхнiкi, вытворчасцi, вiдам мастацтва i iншым.

4. Музеi класiфiкуюцца па наступных профiлях:

4.1. гiстарычны, да якога адносяцца агульнагiстарычныя, ваенна-гiстарычныя, археалагiчныя, этнаграфiчныя, гiсторыi рэлiгii, гiстарычныя манаграфiчныя, сучаснай культуры, iншыя гiстарычныя музеi;

4.2. прыродазнаўчы, да якога адносяцца прыродазнаўчыя музеi шырокага профiлю, геаграфiчныя, бiялагiчныя, заалагiчныя, батанiчныя, геалагiчныя, мiнералагiчныя, антрапалагiчныя, iншыя прыродазнаўчыя музеi;

4.3. мастацкi, да якога адносяцца музеi выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага i паркавага мастацтва, мастацкiя манаграфiчныя, iншыя мастацкiя музеi;

4.4. лiтаратурны, да якога адносяцца музеi гiсторыi лiтаратуры, гiсторыi кнiгi, лiтаратурныя манаграфiчныя, iншыя лiтаратурныя музеi.

5. У выпадку, калi музей сумяшчае прыкметы некалькiх профiляў, музей класiфiкуецца як комплексны. Да комплексных музеяў адносяцца мемарыяльныя комплексы, гiсторыка-мастацкiя, краязнаўчыя музеi, музеi архiтэктуры i этнаграфii, гiсторыка-культурныя запаведнiкi, iншыя музеi.

Артыкул 162. Асаблiвасцi стварэння i лiквiдацыi музеяў

1. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры.

2. Абавязковымi патрабаваннямi (умовамi) для стварэння музея з'яўляюцца:

2.1. наяўнасць прадметаў музейнага значэння i (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi прыродных аб'ектаў, а таксама наяўнасць канцэпцыi развiцця музея;

2.2. магчымасць заснавальнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або магчымасць юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, забяспечыць музей капiтальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, фiнансавымi, тэхнiчнымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi музеяў;

2.3. магчымасць увядзення штатнай адзiнкi (штатных адзiнак) музейнага работнiка.

3. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэннi музея са структуры дзяржаўнай юрыдычнай асобы заснавальнiк дзяржаўнага музея або дзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду i перадаць яго iншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Пры лiквiдацыi прыватнага музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэннi музея са структуры недзяржаўнай юрыдычнай асобы ўласнiк прыватнага музея або недзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

4. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем Мiнiстэрства культуры.

Перадача музейнага фонду iншага дзяржаўнага музея адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або ў адпаведнасцi з рашэннем юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, узгодненымi з Мiнiстэрствам культуры.

Артыкул 163. Асаблiвасцi матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i фiнансавання музеяў

1. Музеi павiнны забяспечвацца капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, тэрыторыямi, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi музеяў.

2. Размяшчэнне музеяў у капiтальных пабудовах (будынках, збудаваннях), памяшканнях, на тэрыторыях, якiя не адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, i перавод музеяў у капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, на тэрыторыi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.

3. У выпадку перадачы iншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, капiтальнай пабудовы (будынка, збудавання), памяшкання, тэрыторыi, дзе размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнныя капiтальную пабудову (будынак, збудаванне), памяшканне, тэрыторыю i забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду i абсталявання музея.

4. Фiнансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных артыкулам 21 гэтага Кодэкса, у тым лiку сродкаў, атрыманых у выглядзе платы за наведванне музея для агляду экспазiцый, экскурсiйнае абслугоўванне, выдачу дазволу на выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi, вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама сродкаў, атрыманых ад вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай прадукцыi.

Артыкул 164. Правы i абавязкi музеяў

1. Музеi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з канцэпцыяй развiцця музея;

1.2. дакументаваць усе з'явы айчыннай i замежнай гiсторыi i культуры незалежна ад iх палiтычнай, iдэалагiчнай, гаспадарчай, сацыяльнай або iншай накiраванасцi, за выключэннем з'яў, звесткi аб якiх датычаць iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi;

1.3. арганiзоўваць i праводзiць навукова-даследчую дзейнасць, у тым лiку археалагiчныя даследаваннi, для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама выяўляць прадметы музейнага значэння iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству аб культуры;

1.4. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход, у тым лiку аказваць платныя паслугi;

1.5. устанаўлiваць правiлы наведвання музея, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей;

1.6. накiроўваць музейных работнiкаў для працы ў архiвы, бiблiятэкi i iншыя юрыдычныя асобы.

2. Музеi абавязаны:

2.1. садзейнiчаць забеспячэнню правоў наведвальнiкаў музеяў, прадугледжаных гэтым Кодэксам;

2.2. абслугоўваць наведвальнiкаў музеяў у адпаведнасцi са статутам (палажэннем) музея, правiламi наведвання музея;

2.3. пашыраць доступ наведвальнiкаў музеяў да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.5. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi музейных работнiкаў;

2.6. удзельнiчаць у рэалiзацыi дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры.

3. Музеi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

4. Музеi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнiкам музея не радзей за адзiн раз у месяц у дзень, вызначаны музеем, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, права бясплатнага (iльготнага) наведвання музея для агляду экспазiцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, а iнвалiдам, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы, грамадзянам, якiя праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям да сямi гадоў, дзецям-сiротам, дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнiкам - пастаянна.

Артыкул 165. Сiстэма дзяржаўных музеяў

1. Сiстэма дзяржаўных музеяў складаецца з дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных Мiнiстэрству культуры i структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных iншым дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным юрыдычным асобам.

2. У сiстэме дзяржаўных музеяў метадычнымi i каардынацыйнымi цэнтрамi з'яўляюцца:

2.1. на рэспублiканскiм узроўнi - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь" (для музеяў гiстарычнага i прыродазнаўчага профiляў), установа "Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь" (для музеяў мастацтвазнаўчага профiлю), установа "Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры" (для музеяў лiтаратурнага профiлю);

2.2. на абласным (мiнскiм гарадскiм) узроўнi - абласныя (мiнскiя гарадскiя) дзяржаўныя музеi, якiя вызначаюцца адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

2.3. на раённым (гарадскiм) узроўнi - раённыя i гарадскiя дзяржаўныя музеi, якiя вызначаюцца адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

Наши рекомендации