Артыкул 54. Папячыцельскiя саветы арганiзацый культуры
1. Для садзейнiчання рэалiзацыi статутных мэт у арганiзацыях культуры могуць стварацца папячыцельскiя саветы.
2. Рашэнне аб стварэннi (спыненнi дзейнасцi) папячыцельскага савета прымаецца кiраўнiком арганiзацыi культуры па ўзгадненнi з яе заснавальнiкам.
3. Рашэнне аб стварэннi (спыненнi дзейнасцi) папячыцельскага савета дзяржаўных арганiзацый культуры можа быць прынята Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншым дзяржаўным органам у адносiнах да папячыцельскага савета арганiзацыi культуры, заснавальнiкам якой ён з'яўляецца.
4. Папячыцельскi савет:
4.1. садзейнiчае рэалiзацыi прынцыпу спалучэння аднаасобнага i калегiяльнага кiравання культурнай дзейнасцю арганiзацыi культуры;
4.2. аказвае дапамогу арганiзацыi культуры ў пошуку партнёраў для супрацоўнiцтва ў рамках культурнай дзейнасцi;
4.3. садзейнiчае арганiзацыi культуры ў ажыццяўленнi культурнай дзейнасцi, у тым лiку ў стварэннi новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, выставак, папаўненнi бiблiятэчных, музейных i iншых фондаў, стварэннi i набыццi фiльмаў i маёмасных правоў на iх, падтрымцы таленавiтай моладзi i iншым;
4.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi дзейнасцi арганiзацыi культуры;
4.5. аказвае дапамогу ў арганiзацыi замежных гастроляў калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, iншым чынам садзейнiчае развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва;
4.6. аказвае садзейнiчанне ўдасканальванню кiравання арганiзацыяй культуры, яе фiнансавай i гаспадарчай дзейнасцi;
4.7. садзейнiчае ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацыi культуры;
4.8. садзейнiчае прыцягненню пазабюджэтных i iншых дадатковых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам, для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi i развiцця арганiзацыi культуры;
4.9. прапаноўвае напрамкi, формы, памеры i парадак выкарыстання фiнансавых сродкаў i iншай маёмасцi, якiя перадаюцца арганiзацыi культуры па дагаворах бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, дагаворах ахвяравання, у рамках мэт, прадугледжаных гэтымi дагаворамi, i ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем (расходаваннем) фiнансавых сродкаў i выкарыстаннем iншай маёмасцi;
4.10. аказвае садзейнiчанне ў падтрымцы работнiкаў культуры i творчых работнiкаў, а таксама ў паляпшэннi ўмоў працы i медыцынскага абслугоўвання, павышэннi ўзроўню сацыяльнай абароненасцi работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;
4.11. разглядае вынiкi дзейнасцi папячыцельскага савета i пытаннi эфектыўнасцi выкарыстання (расходавання) фiнансавых сродкаў i выкарыстання iншай маёмасцi, якiя перадаюцца арганiзацыi культуры пры садзейнiчаннi папячыцельскага савета;
4.12. разглядае iншыя пытаннi.
5. Склад папячыцельскага савета фармiруецца з юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, з iх згоды або па iх заявах. Юрыдычныя асобы ўдзельнiчаюць у дзейнасцi папячыцельскага савета праз сваiх прадстаўнiкоў.
6. У склад папячыцельскага савета могуць уваходзiць спонсары, мецэнаты культуры, iншыя асобы, якiя ажыццяўляюць арганiзацыйную i метадычную падтрымку арганiзацый культуры, а таксама дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi сфер аховы здароўя, адукацыi, сацыяльнай абароны, навукi, сродкаў масавай iнфармацыi, свяшчэннаслужыцелi, iншыя прадстаўнiкi грамадскасцi i дзяржаўных органаў.
7. Склад папячыцельскага савета зацвярджаецца службовай асобай, дзяржаўным органам, якiя прынялi рашэнне аб стварэннi папячыцельскага савета.
Папячыцельскi савет дзейнiчае на падставе зацверджанага iм рэгламенту.
8. Выдаткi членаў папячыцельскага савета, якiя ўзнiкаюць у сувязi з выкананнем iмi абавязкаў членаў папячыцельскага савета, не кампенсуюцца.
9. Рашэннi папячыцельскага савета носяць рэкамендацыйны характар.
10. Арганiзацыя культуры забяспечвае папячыцельскi савет памяшканнем для правядзення пасяджэнняў, месцам для захоўвання дакументацыi папячыцельскага савета.
11. У выпадку парушэння папячыцельскiм саветам патрабаванняў актаў заканадаўства яго дзейнасць падлягае спыненню.
ГЛАВА 10
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI I НАВУКОВЫЯ АРГАНIЗАЦЫI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ)
Артыкул 55. Установы адукацыi ў сферы культуры
1. Да ўстаноў адукацыi ў сферы культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры або структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
2. Асноўнымi задачамi ўстаноў адукацыi ў сферы культуры з'яўляюцца:
2.1. прафесiйнае навучанне ў сферы культуры;
2.2. эстэтычнае выхаванне грамадзян;
2.3. задавальненне патрэбнасцей грамадзян у культурным, iнтэлектуальным i асобасным развiццi;
2.4. забеспячэнне ўмоў для духоўна-маральнага i мастацкага развiцця грамадзян;
2.5. развiццё творчых здольнасцей грамадзян;
2.6. распаўсюджванне i папулярызацыя культурных каштоўнасцей;
2.7. выяўленне таленавiтай моладзi;
2.8. стварэнне ўмоў для набыцця грамадзянамi ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасцi;
2.9. падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры, педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры.
Артыкул 56. Навуковыя арганiзацыi ў сферы культуры
Навуковыя арганiзацыi ў сферы культуры ажыццяўляюць навуковую дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам аб навуковай дзейнасцi.