Iii. працяг работы над казкай
— Падумайце, ці можна падзяліць тэкст казкі на часткі?
1. Работа ў групах.
Заданне ўсім групам аднолькавае — падзяліць тэкст казкі на часткі і кожнай з іх даць загаловак (5 мін).
Праверыць работу кожнай групы. За аснову ўзяць найбольш удалыя загалоўкі (у абмеркаванні прымаюць удзел усе вучні). Кожную частку прачытаць.
2. Са скарбонкі народнага слова.
— Растлумачце выразы (запісаны на дошцы):
1. Парады патрэбны і мудраму.
2. Ад зайздрасці не паразумнееш, не падужаеш, не пабагацееш.
3. Каб добра з людзьмі жыць, не трэба каменя за пазухай насіць.
4. Слухаць добрай рады не пашкодзіць.
Х в і л і н к а а д п а ч н к у (пад музыку)
Дзеці выконваюць практыкаванні для мускулаў шыі, спіны, рук, ног.
Гульня «Дапамажы Чабурашку»
— Дзеці, Чабурашка атрымаў ліст (пісьмо). Ён сабраўся яго прачытаць, але ў гэты час хтосьці яму патэлефанаваў, і ён адлучыўся. У гэты час у пакой заскочыла старая Шапакляк, пырскнула на ліст чарніламі, і некаторыя літары аказаліся залітымі. Дапамажыце рурашку прачытаць пісьмо (запісана на дошцы):
«Пры..ітанне», Ч..бу..а..к..!
В..д..е.., м..е ..ка..з..ў В..ц..р, што к..лі я с..с..рэ..уся з л..дз..мі, то я..ы з..губ..ць ..яне, па..ам..юц.. р..кі, і я..ады ма.. ім не п..т..эб..ы. Я в..ль..і х..а..юю..я. Што раб..ць? П..ра...
К..л..н..
Правільны варыянт
Прывітанне, Чабурашка!
Ведаеш, мне сказў Вецер, што калі я сустрэнуся з людзьмі, то загубяць мяне, паламаюць рукі, і ягады мае ім не патрэбны. Я велмі хвалююся. Што рабіць? Парай.
Каліна.
— Як вы думаеце, які адказ дасць Чабурашка?
— Як на самой справе адбывалася сустрэча Каліны з людзьмі?
—
IV. ІІадвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Скажыце, ці былі ў каліны сябры? Хто? Адкуль гэта бачна?
— Ці мог быць вецер сапраўдным сябрам? Чаму?
— Ці добра гэтак думаць пра другіх?
— Ці збыліся прадказанні старой яліны і ветру-бяздомніка?
— А якую параду далі б каліне вы? Як бы паступілі на яе месцы?
—
V. Дамашняе заданне(с. 73-78)
Падрыхтаваць падрабязны пераказ казкі.
Тэма: Набліжэнне вясны. ВАСІЛЬ ВІТКА «СОНЕЙКУ», УЛАДЗІМІР ЯГОЎДЗІК «ЖАВАРОНАЧКІ, ПРЬІЛЯЦІЦЕ...». Пазакласнае чытанне. АВЯР'ЯН ДЗЕРУЖЫНСКІ «ПРАЛЕСКА»
Мэты:
Ø фарміраваць навыкі прадугадвання, прагназавання ў час чытання, уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, выбіраць спосабы завучвання верша;
Ø удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;
Ø садзейнічаць развіццю жадання назіраць за прыродай роднага краю, выхаванню беражлівых адносін да прыроды.
Тып урока: урок-паведамленне.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Вы дружныя і працавітыя. Будзьце заўсёды адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.
II. Праверка дамашняга задання
Выразнае чытанне казкі «Калінавая рукавічка», пераказ.
1 група: прачытаць прыказкі аб дружбе, узаемадапамозе.
2 група: адказы на пытанні падручніка.
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Зіма, холадна. А ці заўсёды будзе так? Адгадайце загадку.
Не званочак, а заініць.
Ног не мае, а бяжыць.
Як гарэза скок ды скок —
Ён вясёлы ... (ручаёк).
— Ці сустрэліся вы з ручайком, калі ішлі ў школу? Аб чым нам гэта гаворыць?
— Якое становіцца надвор'е вясной? Ад чаго гэта залежыць? (Ад сонейка.)
— Сёння на ўроку мы будзем гаварыць аб сонейку. Паслухайце. як звяртаецца да сонейка пісьменнік Васіль Вітка ў вершы «Сонейку» (форзац падручніка).
IV. Чытанне верша В. Віткі «Сонейку» настаўнікам
V.Чытане верша вучнямі
1. Чытанне напаўголасу.
2. Чытанне самага прыгожага (на думку вучняў) урыўка з верша.
VI. Анализ зместу твора
— Да каго звяртаецца аўтар?
— Што адбываецца ў прыродзе? Прачытайце.
— Да чаго заклікае сонейка аўтар? Прачытайце.
— Якое яно для яго? (Любае.)
— А ці толькі сонейка і ручайкі пачынаюць вясну? А хто яшчэ? (Птушкі якія прылятаюць з выраю.) — Якія гэта птушкі?
— На гэта пытанне нам дапаможа адказаць Уладзімір Ягоўдзін у сваім авяданні «Жавароначкі, прыляціце...» (с. 80-81).
VI. Чытанне апавядання настаўнікам
Бюро даведак: вітаць — рус. приветствовать.
VIII. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне «ланцужком» па сказу.
2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка.
3. «Угадай» (чытанне тэксту праз краты [решетку]).
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку) Гульня-імітацыя «Вясна»
Сонейка пускае свае вясёлыя промні. Вецер гойдае галінкі дрэў. На рэчцы крыгаход. Ідзе дожджык. У небе зайграла вясёлка. Ветрык патыхае. Птушкі ляцяць з выраю. Паўзе вусень. Птушаняты просяць есці. | Імітацыя рухаў. Рукі ўгору, нахілы ўлева, управа. Імітацыя рухаў. Скачкі. Махі рукамі перад тварам. Імітацыя рухаў. Імітацыя рухаў. Адкрыць рот і паварочваць галаву. |
IX. Аналіз твора
— Калі да нас прылятаюць з выраю жаўрукі? Як іх называюць? (Пасланцамі вясны.)
— Ці лёгка ім жывецца ў пачатку вясны? (Не.) Чаму? (Яшчэ не зусім цёпла.)
— Ці ўсе жаўрукі аднолькавыя і падобныя? Прачытайце, як аўтар апісвае разнавіднасці жаўрукоў?
— Што спявае жаўрук?
— Як вы думаеце, да чаго адносяць печаных чубаценькіх птушак і песні жаўрукоў? (Да народнага фальклору, звычаяў.)
— Ці толькі птушкі і сонейка прыносяць нам весткі аб тьім што прыйшла вясна? А хто? (Першыя кветкі.)
— Беларускі пісьменнік Авяр'ян Дзеружынскі назіраў за першай пралескай і напісаў верш «Пралеска» (с. 82).
X. Пазакласнае чытанне. Чытанне верша настаўнікам
— Якую карціну вы ўяўлялі, калі слухалі верш?
XI. Чытанне верша вучнямі
1. Самастойнае чытанне.
2. Кругавое чытанне (тэкст чытаюць па аднаму слову адзін за адным некалькі разоў).
XII. Аналіз твора
— Што зрабіла сонейка? (Прыгрэла.)
— Што было чуваць? (Птушыны спеў.)
— Што слухала пралеска? Прачытайце.
— Як вы разумееце выраз «дыхае зямля»?
XIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Хто набліжае вясну? (Сонейка, птушкі, кветкі.)
— Значыць, можна сказаць, што бывае тры вясны? А якія? Падумайце. (Вясна сонца, вясна птушак і вясна кветак.)
— Што можна сказаць пра тры вясны? (Вясной сонца свеціць ласкава і цёпленька, прылятаюць з выраю птушкі, пачынаюць расці доўгачаканыя кветкі.)
— Што новага вы даведаліся на ўроку?
— Вы вельмі добра працавалі. Дзякуй за працу.
XIV. Дамашняе эаданне(с. 80-81)
Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ апавядання Ў. Ягоўдзіна «Жавароначкі, прыляціце».
Прачытаць творы беларускіх пісьменнікаў пра добрыя і карысныя справы людзей.
Тэма: Вясновыя змены ў прыродзе. КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА «КРАСАВІК», ЯКУБ КОЛАС «УСХОД СОНЦА»
Мэты:
Ø фарміраваць уменне чытаць выразна, правільна і асэнсавана, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;
Ø удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст, маляваць словамі карціну прыроды з твора, вылучаць у тэксце словы, якія з'яўляюцца вобразна-выяўленчымі сродкамі;
Ø развіваць уменне працаваць у групах;
Ø ствараць умовы для выхавання беражлівых адносін да прыроды роднага краю.
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момантЗагадка:
У зялёнай спадніцы ідзе маладзіца,
Дзе яна ступае, там зямля ажывае. (Вясна.)