Праверка дамашняга задання. 3. Падрыхтоўка да ўспрымання вершаў.

3. Падрыхтоўка да ўспрымання вершаў.

1. Адгадванне загадак.

— Улетку шэранькі, узімку беленькі, доўгія вушкі мае, хутка ў лес уцякае. (Зайчык.)

Пра якую пару года ідзе гаворка?

Апусцела поле, нівы адцвілі.

Праплываюць хмары

Нізка над стагамі,

I ляцяць у вырай

3 крыкам жураўлі.

На рабіне скачуць

Шустрыя сініцы,

Пад дажджом намоклі

Клёны і дубы.

2. Прачытайце назвы твораў, з якімі мы сёння пазнаёмімся.

— Як вы думаеце, пра што мы даведаемся з іх?

4. Праца над вершам Максіма Лужаніна «Вуж».

1. — Што вы ведаеце пра вужа?

2. Самастойнае чытанне верша вучнямі спачатку «сам сабе», а потым услых выразна.

— Прачытайце верш, падрыхтуйцеся чытаць услых выразна.

3. Гутарка пра асаблівасці размяшчэння радкоў верша і вызначэнне яго рыфмы.

— Успомніце пра паводзіны вужа ў прыродзе і звярніце ўвагу на размяшчэнне радкоў верша. Што гэтым хацеў падкрэсліць аўтар?

5. Праца над вершам Максіма Танка «Бабка».

1. Лексічная работа

Даланясты — памерам з далонь

2. Самастойнае чытанне верша вучнямі. Падрых­тоўка да асэнсаванага ўспрымання верша.

— Прачытайце верш. Вызначце незразумелыя словы і выразы.

3. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша.

— Ці спадабаўся вам верш? Што ўразіла асабліва?

4. Гутарка па змесце верша з выкарыстаннем пытанняў падручніка (с. 26).

5. Знайдзіце ў вершы азначэнні, вызначце іх ролю.

6. Слоўнае маляванне вобраза бабкі

— Якой вы ўяўляеце сабе бабку?

— Якія словы аўтара падказваюць, як яна выглядае?

— Намалюйце яе словамі. Растлумачце, чаму менавіта такой вы ўяўляеце бабку.

7. Назіранне за рыфмай і рытмам верша.

— Знайдзіце ў тэксце словы, якія рыфмуюцца.

— Вызначце тыя словы, на якія падае лагічны націск.

— 3 дапамогай чаго мы выдзяляем гэтыя словы пры чытанні?

8. Падрыхтоўка да выразнага чытання верша.

9. Выразнае чытанне верша вучнямі.

6. Праца над вершам П. Граніта «Зайчыкаў хлеб».

1. Устаноўка на слуханне верша. Лексічная работа. Падумаць, на які вядомы жанр дзіцячых твораў па змесце падобны гэты верш.

2. Слуханне верша вучнямі. Адказ вучняў на пастаўленае пытанне.

3. Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.

4. Выразнае чытанне верша вучнямі. Выкананне заданняў да верша.

7. Праца над вершам Васіля Віткі «Жарт»

1. Падрыхтоўка да ўспрымання верша В. Віткі «Жарт».

Назваць словы, падобныя па гучанні.

2. Самастойнае чытанне вучнямі верша «Жарт». Адказ на пытанне.

3. Выразнае чытанне верша і аналіз.

— Яшчэ раз назавіце словы, падобныя па гучанні.

— Якая яшчэ мастацкая асаблівасць выкарыстана ў будове верша? Што нагадвае вам гэты верш па сваей будове?

8. Падрыхтоўка да працы над прыказкамі і прыметамі.

1. Прачытайце прыказкі, запісаныя на дошцы. Як вы разумееце іх сэнс?

Летнюю часінку зімовым тыднем не заменіш.

Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета ~ за снапы і вазы.

Лета прагуляўшы, восенню не збярэш.

— Успоміце, што з'яўляецца найбольш характэрным для прыказак. Укажыце асаблівасці будовы, мовы прыказак.

2. Праца па падручніку.

— Самастойна прачытайце сказы на с. 27. Паспрабуйце вызначыць, дзе прыказка, а дзе народная прымета.

— Прачытайце спачатку прыказкі, а потым прыметы. Аргументуйце свой адказ.

— Як адрозніць прыказку ад прыметы?

9. Абагульненне па раздзеле «На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі...»

1. Прачытайце на с. 16 назву раздзела.

— Успомніце, на якую агульную тэму былі ўсе тво­ры, з якімі мы пазнаёміліся ў гэтым раздзеле.

— Якія творы вам спадабаліся і запомніліся?

— Прачытайце эпіграф да раздзела. Адкажыце на апошняе пытанне на с. 28.

2. Літаратурная віктарына «Адгадай, з якіх вершаў гэтыя радкі?» (падручнікі ў вучняў закрытыя, радкі зачытвае настаўнік, ці адзін з вучняў).

3. Выкананне тэставых заданняў па раздзеле «На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі...»

10. Падвядзенне вынікаў урока.

— Якія творы, прачытаныя на ўроку, падобныя да казкі?

— Успомніце, што з'яўляецца абавязковым для казкі як жанра дзіцячай літаратуры.

— Які верш можна назваць жартоўным?

11. Дамашняе заданне:падрыхтаваць выразнае чытанне верша (на выбар).

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэставыя заданні па раздзеле “На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі…”

1. Чаму аўтар апавядання “Цяжкая праца” Эдуард Шым дапамог вожыку? Падкрэслі словы, якія даюць адказ на гэтае пытанне.

Доўга стараўся, а ліста так і не зняў. Пастаяў, сказаў “туф, туф” – гэта, напэўна, як наша “ох, ох” – і пайшоў па сцяжынцы.

Як знік ён з вачэй, я ў нізінку збегаў, прынёс лісця, сунуў у нару:

– На табе, не мучся!

Нельга было не дапамагчы. Такая цяжкая праца ў вожыка!

2. Дапішы прапушчаныя словы ў вершы В. Віткі “Жарт”.

Хвошча, хвошча ________________

__________ схаваўся ў хвошч.

3. Упішы прапушчаныя словы ў назвах твораў.

“Адлёт ________________”.

“_________________ хлеб”.

“Цяжкая _____________”.

4. Падкрэслі словы ў вершы М. Пазнякова “Клёны”, якія ствараюць жывы вобраз лісця восенню.

Лісце кружыць, падае,

Сцелецца ў траве,

Восень барвай радуе,

Музыкай плыве.

5. З прапанаваных слоў складзі прыказку.

пасееш   збярэш   увосень   вясной

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэставыя заданні па раздзеле “На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі…”

1. Чаму аўтар апавядання “Цяжкая праца” Эдуард Шым дапамог вожыку? Падкрэслі словы, якія даюць адказ на гэтае пытанне.

Доўга стараўся, а ліста так і не зняў. Пастаяў, сказаў “туф, туф” – гэта, напэўна, як наша “ох, ох” – і пайшоў па сцяжынцы.

Як знік ён з вачэй, я ў нізінку збегаў, прынёс лісця, сунуў у нару:

– На табе, не мучся!

Нельга было не дапамагчы. Такая цяжкая праца ў вожыка!

2. Дапішы прапушчаныя словы ў вершы В. Віткі “Жарт”.

Хвошча, хвошча ________________

__________ схаваўся ў хвошч.

3. Упішы прапушчаныя словы ў назвах твораў.

“Адлёт ________________”.

“_________________ хлеб”.

“Цяжкая _____________”.

4. Падкрэслі словы ў вершы М. Пазнякова “Клёны”, якія ствараюць жывы вобраз лісця восенню.

Лісце кружыць, падае,

Сцелецца ў траве,

Восень барвай радуе,

Музыкай плыве.

5. З прапанаваных слоў складзі прыказку.

пасееш   збярэш   увосень   вясной

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Казка «3 рога ўсяго многа»

Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; пашырыць веды вучняў пра жанравыя асаблівасці казкі; фарміраваць уменні прагназаваць змест раздзелу, вызначаць тэму і галоўную думку казкі, вылучаць кампазіцыйныя часткі твора, самастойна складаць план, выказваць уласныя адносіны да дзеючых асоб і зместу твора, выбарачна пераказваць.

1. Арганізацыйны моммант

Наши рекомендации