Таварыства беларускай школы

Беларусы

2) рускія

3) палякі

4) яўрэі

V. Асаблівасцю правядзення індустрыялізацыі ў БССР было пераважнае

будаўніцтва аб’ектаў:

1) лёгкай прамысловасці

2) цяжкай прамысловасці

3) машынабудаўнічай прамысловасці

4) сталеліцейнай прамысловасці

7. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей падчас Першай

сусветнай вайны:

А) пачатак Першай сусветнай вайны

Б) Баранавіцкая аперацыя

В) Свянцянскі прарыў

Г) Нарачанская аперацыя

А) 1 жніўня 1914 – пачатак Першай сусветнай вайны

В) кастрычнік 1915 – Свянцянскі прарыў

Г) сакавік 1916 – Нарачанская аперацыя

Б) ліпень 1916 – Баранавіцкая аперацыя

8. Дапоўніце табліцу характэрных рысаў палітыкі ваеннага камунізму і

новай эканамічнай палітыкі.

Палітыка ваеннага камунізму Новая эканамічная палітыка
харчразвёрстка харчпадатак
забарона свабоднага гандлю дазвол свабоднага гандлю
нацыяналізацыя прамысловасці, забарона прыватных прадпрыемстваў дазвол дробнай прыватнай уласнасці, допуск замежнага капіталу, дазвол найму рабочай сілы і арэнды зямлі
увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці свабодны выбар формаў землекарыстання, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі
выкарыстанне адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання выкарыстанне таварна-грашовых адносінаў і гаспадарчага разліку на найбольш буйных дзяржаўных прадпрыемствах
розныя грашовыя адзінкі ў прыгранічных раёнах Беларусі ліквідацыя розных грашовых адзінак, увядзенне савецкага чырвонца

9. Уважліва прачытайце дакумент і адкажыце на пытанне:

I. Аб перадачы якога горада са складу БССР ідзе гаворка?

“горад… павінен належаць Літве… як такі горад, з якім звязана, з аднаго

боку, гістарычнае мінулае Літоўскай дзяржавы, а з другога – спадзяванні

літоўскага народа ”.

Гавока ідзе аб перадачы горада Вільно. З “Дакладу Старшыні Савета Народных Камісараў і Народнага Камісара Замежных Спраў тав. В. М. Молатава на пасяджэнні Вярхоўнага Савета Саюза ССР 31 кастрычніка1939”

II. Хто такім чынам адрэагаваў на абвінавачванне яго ў кіраўніцтве “Саюзам

вызвалення Беларусі”?

“Лепш смерць фізічная, чым палітычная”.

Так адрэгіраваў Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

III. Як прозвішча дзяржаўнага дзеяча БССР, які такім чынам выказваўся

наконт стварэння сацыялістычных элементаў на вёсцы?

“… сацыялістычных элементаў, асабліва ў сельскай гаспадарцы, нельга

стварыць адразу, у адзін-два гады. Гэта не кармавая рэпа, якую вясной

пасадзілі, а восенню яна вырасла. …Асноўная форма, якая будзе

аб’ядноўваць дробную сялянскую гаспадарку… гэта вытворчая кааперацыя”.

Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў аб калектывізаціі сельскай гаспадаркі ў БССР.

IV. Пра дзейнасць якога з’езда паведамляў СНК Заходняй вобласці і фронту ў

снежні 1917 г . наступнае?

“… з’езд выказаўся за непрызнанне створанай ў Заходняй вобл. і на Заходнім

фронце … Выканаўчага камітэта Саветаў і Савета Народных Камісараў

Заходняй вобласці і фронта. Замест гэтых органаў Савецкай улады з’езд

прапанаваў стварыць асобы цэнтральны орган, да якога пераходзіць уся

ўлада на фронце, у краі… Угледжваючы у такім рашэнні з’езда відавочны і

адкрыты паход супраць Савецкай улады… Савет Народных Камісараў

Заходняй вобл. і пастанавіў:… з’езд абвясціць распушчаным…”

Паведамляе пра дзейнасць нацыяналістычнага «беларускага з'езда», скліканага контррэвалюцыйнай «Беларускай радай»

V. У якім горадзе ён быў выдадзены?

“Часовы Рабоча-слянскі ўрад… абвяшчае перад усім светам: з гэтага моманту

ўся ўлада на Беларусі належыць толькі Саветам рабочых, сялянскіх,

батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў”.

Выдадзены у Смаленску.

10. Вызначце правільны варыянт адказу.

I. У афіцыйных польскіх дакументах тэрыторыя, якая была далучана да

Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавору, называлася:

1) Заходняй Беларуссю

2) “крэсамі ўсходнімі”

3) Рэччу Паспалітай

4) “крэсамі заходнімі”

II. Вядучая роля ў правядзенні тэрору на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў

1921-1939 гг. належала тайнай палітычнай паліцыі, якая называлася:

1) пастарункамі

2) дэфензівай

3) пацыфікацыяй

4) санацыяй

III. Палітычны рэжым, які ўстанавіўся ў Польшчы, у тым ліку, і ў Заходняй

Беларусі, пасля дзяржаўнага перавароту 1926 г. атрымаў назву:

1) асадніцтва

2) дэфензіва

3) пацыфікацыя

Санацыя

IV. Палітыка польскіх уладаў у галіне сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі

па насаджэнню на буйных зямельных участках былых польскіх ваенных

называлася:

1) санацыяй

2) асадніцтвам

3) пацыфікацыяй

4) камасацыяй

V. Масавай легальнай культурна-асветнай арганізацыяй у Заходняй Беларусі

ў 1921-1936 гг. з’яўлялася:

1) Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя

Таварыства беларускай школы

3) Беларуская сялянска-рабочая грамада

4) Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

Наши рекомендации