Для студэнтаў 5 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці: 1-02 03 03-01 Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура.
1. Унутраныя і знешнія фактары развіцця літаратуры. Вызначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя катэгорыі і тэрміны. Тэндэнцыі, характар, заканамернасці развіцця слоўнага мастацтва. Праблема паскоранасці. Сутнаснае напаўненне дадзенай праблемы ў савецкім літаратуразнаўстве. Паняцце пра дыскрэтнасць.
2. Традыцыя і наватарства ў літаратуры. Знешнія і ўнутраныя фактары развіцця літаратурнага працэсу. Паняцце стадыяльнасці. Перыядызацыя сусветнага і нацыянальнага літаратурнага працэсу. Спрэчныя аспекты ў перыядызацыі сусветнай літаратуры.
3. Сучасны літаратурны працэс: часавыя параметры, прынцыпы вылучэння этапаў. Паняцці пра Старажытнасць і Антычнасць. Сінкрэтызм як адметная асаблівасць твораў мастацтва ў гэтыя эпохі. Роля міфалогіі ў станаўленні літаратуры.
4. Зараджэнне літаратурных родаў, відаў, жанраў. Зараджэнне навукі аб літаратуры.
5.Мастацкая сістэма Сярэднявечча. Складнікі літаратуры. Сістэма жанраў і стыляў. Праблема аўтарства.
6. Эпоха Рэнесансу. Паходжанне назвы. Глыбокая цікавасць да антычнасці і яе мастацтва. Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету. Антрапацэнтрызм. Утопія. Парадаксальнасць эпохі: суіснаванне апалогіі «здаровага сэнсу» і містыкі.
7. Эпоха Рэнесансу. Перыяды ў развіцці культуры Рэнесансу. Сусветна вядомыя постаці мастакоў слова. Рэнесансныя тэндэнцыі на землях ВКЛ.
8. Барока як сінтэз мастацтва дзвюх эпох — Сярэднявечча і Рэнесансу. Сутнасць барочнай мастацкай канцэпцыі. Паэтыка літаратурнага барока.
9. Картэзіянства як філасофская аснова класіцызму. Эстэтычная сістэма французскіх «класікаў». «Паэтыка» Буало. Фармальныя адзнакі стылю. Арыентацыя на выхаваўчую ролю мастацтва. Прадстаўнікі класіцызму.
10. Рамантызм. Паняцце пра перадрамантызм. Тэарэтычныя працы і маніфесты прадстаўнікоў рамантызму. Ідэя абсалютнай свабоды творчасці, прарочай місіі творцы. Адметнасць рамантычнага героя. Узбагачэнне жанравай сістэмы. Паняцце пра неарамантызм.
11. Рэалізм як напрамак і як тып творчасці. Асноўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва. Канцэпцыя чалавека і свету. Пашырэнне тэматыкі твораў.
12. Тыпы рэалізму (крытычны, сацыялістычны, міфалагічны, неарэалізм і інш.). Нарматыўнасць і рэгламентаванасць тэорыі сацрэалізму, трактоўка прынцыпаў класавасці, партыйнасці, народнасці.
13. Натуралізм. Нявырашанасць пытання пра месца натуралізму ў сістэме сусветнага літаратурнага працэсу. Погляды Эміля Заля на рэалізм і натуралізм. Асноўныя характарыстыкі натуралізму: абсалютызацыя ў чалавеку «прыроднага пачатку», біялагічнай існасці, спадчыннасці; фактаграфізм, перанясенне ў літаратуру прынцыпаў навуковага аналізу, пісьменнік як «рэгістратар фактаў», твор — дакладная копія жыцця. Свядомы зварот да «забароненых» тэм, «нізкіх» фабул, малапрывабных аспектаў жыцця.
14. Нерэалістычная літаратура. Філасофія дэкадансу (ідэі Ф. Ніцшэ, А. Шапэнгаўэра, А. Бергсона).
15. Літаратурныя кірункі дэкадансу. Паняцце пра сімвал. Зварот да сімвалаў, іх спецыфіка ў творах беларускіх пісьменнікаў (Купала).
16. Імпрэсіянізм у выяўленчым мастацтве, музыцы, літаратуры. М. Багдановіч як паэт-імпрэсіяніст. Эстэтызм: суадносіны мастацтва і жыцця ў тэорыі і практыцы.
17. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. Вызначэнне паняццяў. Час і прычыны ўзнікнення так званага сучаснага мастацтва. Філасофскія асновы. Літаратурныя кірункі і плыні. Перавага формы над зместам. Асноўныя прыёмы і сродкі стварэння мастацкага свету.
18. Экзістэнцыялізм як філасофія і літаратурная з’ява 2-й паловы ХХ ст.
19. Паняцце пра неаавангардызм («тэатр абсурду», «новы раман», «канкрэтная» паэзія).
20. Постмадэрнізм як сістэма светабачання, метад і напрамак. Сутнасць паняццяў сімулякр, тэкст, генатэкст. Асноўныя характарыстыкі постмадэрнісцкіх твораў. Прыёмы постмадэрнісцкага пісьма, жанры літаратуры.
21. Метады мастацкія і навуковыя. Агульнанавуковыя. Літаратуразнаўчае разуменне метаду.
22. Міфалагічная школа і яе вытокі. Уклад беларускіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў у развіццё міфалагічнага напрамку.
23. Біяграфічны метад. Твор як прадукт біяграфічнага аўтара.
24. Культурна-гістарычная школа. Прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы на Беларусі.
25. Параўнальна-гістарычны метад як аснова кампаратывістыкі. Яго суданосіны з агульнанавуковым параўнальным метадам.
26. Разуменне літаратуры як адной з форм грамадскай свядомасці, твора — як адлюстравання сацыяльна-тыповага ў жыцці чалавека і грамадства як аснова сацыялагічнага метаду.
27. Актуальнасць даследаванняў літаратуры з пазіцый псіхалагічнага кірунку.
28. Структурны метад. Семіётыка. Знак як мінімальная адзінка тэксту.
29.Герменеўтыка як навука пра разуменне і інтэрпрэтацыю мастацкага тэксту.
30. Узроўні паняцця стыль. Адзінства, усеабдымнасць, строгая падпарадкаванасць твораў пануючым нормам стылю на ранніх этапах мастацтва. Парушэнне першапачатковай цэласнасці вялікіх стыляў з развіццём літаратуры (эпоха Адраджэння, класіцызм).
31. Разбурэнне буйных стылявых агульнасцей, росквіт яркіх індывідуальных стыляў у ХІХ ст. Мадэрнізм як мноства разнародных стылявых плыняў, хаатычнасць карціны сучаснага мастацтва.
32. Стыль пісьменніка і стыль канкрэтнага твора. Стылявая плынь, стылявая манера, стылізацыя: сутнасць тэрміна. Стыль і метад як аснова існавання адзінства мастацкай формы (стыль) і мастацкага зместу (метад). Паняцце пра стылявую дамінанту.
33. Элементы стылю мастацкага твора. Стыль пісьменніка як сістэма. «Складнікі» стылю, выяўленне ў іх адметнай сутнасці вобразаў, сюжэтна-кампазіцыйных прыёмаў, моўных сродкаў і інш. Мова як адзіны агульны для ўсіх творцаў стылеўтваральны элемент.
34. Сутнасць тэрмінаў змест і форма, іх дыялектычная непарыўнасць. Цэласнасць мастацтва як асноўны прынцып класічнай эстэтыкі і літаратуразнаўства. Суадносіны зместу і формы ў канкрэтным творы. «Полюсы» зместу і формы. Элементы змястоўнай арганізацыі і элементы формы.
35. Месца кампазіцыі ў структуры твора. Тыпы кампазіцыі.
36. Інтэртэкстуальнасць. Гісторыя ўзнікнення тэрміна. Пашырэнне паняцця інтэртэкст у навейшай філасофіі. Інтэртэкстуальнасць як узаемапранікненне тэкстаў розных часавых слаёў. Прыёмы сувязі з іншымі творамі.
37. «Літаратура ў літаратуры» на розных гістарычных этапах. Апісанне, аналіз, інтэрпрэтацыя, кантэкстуальнае параўнанне як паслядоўныя крокі ў спасціжэнні зместу і формы мастацкага твора. Сутнасць кожнага этапа.
38. Прынцыпы навуковага даследавання. Крытэрыі выбару аспектаў разгляду. Даследчыцкая аргументацыя вывадаў і ацэнкі мастацкіх асаблівасцей твора. Праблема цэласнага вывучэння літаратурнай з’явы. Мастацкі твор як непадзельнае адзінства зместу і формы.
39. Спецыфіка тэарэтычнага, гісторыка-літаратурнага, крытычнага прачытання мастацкіх з’яў. Жанры навуковыя і навукова-папулярныя.
40. Набыткі нацыянальнага літаратуразнаўства.
Складальнік: Ж.В.Косціна