Для студэнтаў 2 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці

1-02 03 03-01 «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура»

1. Прычыны ўзнікнення і асаблівасці развіцця новай беларускай літаратуры. Асноўныя ідэі.Жанравая спецыфіка ананімнай паэзіі XVIII стагоддзя. «Уваскрэсенне Хрыстова»: адзнакі бурлеску і травестацыі. Грамадзянская лірыка: нарастанне свабодалюбівых матываў.

2. «Энеіда навыварат»: праблема аўтарства, жанравая спецыфіка, характарыстыка вобразаў. Антыфеадальны пафас паэмы. Значэнне паэмы ў станаўленні жанраў беларускай літаратуры.

3. Літаратурна-грамадскі рух пачатку XIX ст. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў і «Таварыства шубраўцаў».

4. Польска-беларуская літаратура. Жыццёвы і творчы шлях Адама Міцкевіча. Жанр балады ў паэзіі Адама Міцкевіча. Паэма «Пан Тадэвуш» — энцыклапедыя шляхецкага жыцця і побыту.

5. Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота. Вершы на беларускай мове, іх паэтыка.

6. Жыццёвы і творчы шлях Яна Баршчэўскага. Лірычныя творы на беларускай мове. Рамуальд Падбярэскі пра Я. Баршчэўскага.

7. Ян Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»: асаблівасці нацыянальнага характару і нацыянальнага светаўспрымання беларусаў.

8. Жыццёвы і творчы шлях Уладзіслава Сыракомлі. Беларускамоўная творчасць паэта.

9. Уладзіслаў Сыракомля. Жанр гавэнды ў творчасці аўтара. Хрысціянскія каштоўнасці і іх асэнсаванне ў быліцы «Хадыка».

10. Жыццёвы і творчы шлях Вінцэся Каратынскага. Элегія «Туга на чужой старане». Гуманістычная філасофія аўтара ў паэме «Таміла».

11. Жыццёвы і творчы шлях Аляксандра Рыпінскага. Балада «Нячысцік». Кніга «Беларусь».

12. Жыццёвы шлях Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. «Альбом» Арцёма Вярыгі-Дарэўскагаякяркае сведчанненастроях перадавых колаў шляхты канца 50-х гадоў ХІХ ст.

13. Жыццёвы шлях Гераніма Марцінкевіча. Зборнікі польскамоўных твораў: «Паэзія», «Творы, напісаныя між іншым». Драматычныя творы «Час над Дзвіною», «Адвячорак».

14. Паэма «Тарас на Парнасе». Праблема аўтарства. Тарас як народны характар.

15. Літаратурна-грамадскі рух 30 — 40-х гадоў XIX ст. Франц Савіч і Паўлюка Багрыма — аўтары аднаго верша. Вобраз П. Багрыма ў беларускай літаратуры.

16. Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Характарыстыка этапаў творчасці.Сентыменталізм як літаратурны напрамак. Яго праявы ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. П’еса «Ідылія» як узор сентыменталізму.

17. Рэалізм як мастацкі метад. Яго праявы ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Парасткі рэалізму ў паэме «Гапон» і п’есах «Пінская шляхта», «Залёты».

18. Жыццёвы і творчы шлях Адама Плуга.Спецыфіка рамантызму А. Плуга. Праблематыка твораў. Першае апавяданне ў Беларусі на роднай мове «Кручаная баба».

19. Жыццёвы і творчы шлях Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Навуковая і публіцыстычная дзейнасць. «Вясковыя» аповесці. «Хата за вёскай» у перакладзе на беларускую мову. Раман «Маці Каралёў». Цыкл твораў аб Радзівілах.

20. Жыццёвы шлях Адама Кіркора. Рэдактарская і выдавецкая дзейнасць. Даследчыцкая дзейнасць. «Пра першабытную славяншчыну», «Літоўскае Палессе», «Беларускае Палессе».

21. Агульная характарыстыка літаратуры 2-ой паловы XIX стагоддзя. Публіцыстычныя выданні. Ананімная гутарка «Дзядзька Антон».

22. Кастусь Каліноўскі — асоба, грамадскі дзеяч, паэт. Першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага. Праблематыка, палітычныя, этычныя, рэлігійныя погляды аўтара. Вобраз Каліноўскага ў беларускай літаратуры.

23. Жыццёвы шлях Францішка Багушэвіча. Асоба паэта. Публіцыстыка.

24. Зборнік «Дудка беларуская» Ф. Багушэвіча: сацыяльныя, нацыянальныя, эстэтычныя матывы. Канцэпцыя нацыянальнага развіцця Беларусі ў «Прадмове».

25. Проза Ф. Багушэвіча: фальклорная аснова, сацыяльная скіраванасць. Жанр байкі.

26. Зборнік «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча: увасабленне маральнага кодэксу селяніна, узмацненне лірычных матываў.

27. Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі. Цыкл твораў пра Беларусь. Праблематыка аповесці «Хам». Павел Кабыцкі як увасабленне ідэалу натуральнага чалавека. Франка як ахвяра цывілізацыі.

28. Жыццёвы шлях Зоф’і Тшашчкоўскай. Дарагавіцкія песьні: роздум над спрадвечнымі праблемамі жыцця. Беларускамоўная паэтычная спадчына.

29. Жыццёвы шлях Марыі Косіч. Паэма «На перасяленне»: ідэйны змест і жанравыя асаблівасці Жанр байкі ў творчасці Марыі Косіч.

30. Жыццёвы шлях Станіслава Акрэйца. Раманы пра Беларусь «Апошнія язычнікі», «Пры старых парадках», «Далёкія гады». Нацыянальная праблематыка. Адлюстраванне падзей 1863—1864 гадоў у кнізе «Старасвецкія памешчыкі».

31. Жыццёвы шлях Аляксандра Ельскага. Краязнаўчая дзейнасць. Літаратурна-мастацкая творчасць.

32. Біяграфія Янкі Лучыны. Вытокі творчасці. Зборнік беларускіх вершаў Янкі Лучыны. «Вязанка»: вобразы Радзімы, мужыка, трагічныя акцэнты ў светаўспрыманні паэта і яго герояў.

33. Паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» Янкі Лучыны: спроба стварэння беларускага характару сродкамі эпічнай паэзіі.

34. Жыццёвы шлях Альгерда Абуховіча. Эстэтычны ідэал творчасці пісьменніка.

35. Жыццёвы шлях Адама Гурыновіча. Жанравы і тэматычны дыяпазон яго літаратурнай спадчыны.

36. Карусь Каганец як пачынальнік новага беларуксага Адраджэння. Жанравы і тэматычны дыяпазон творчасці. Камедыя «Модны шляхцюк».

37. Творчыя партрэты пісьменнікаў другой паловы XIX стагоддзя: Міхаіл Радзевіч — публіцыст і журналіст; Д. Баравік і Шчыры Беларус як прадстаўнікі народніцтва; Дзмітрый Лапо: сінтэз анекдота з казкай.

38. Жыццёвы шлях Адама Багдановіча. Яго асветніцкая дзейнасць. Мемуары. Нарыс «Пра паншчыну». Вобраз Кузьмы Скалубовіч.

39. Жыццёвы шлях Марыі Радзевіч. Раманы «Маці», «Пажары і папялішчы».

40. Жыццёвы шлях Дарафея Бохана. Лірыка. Паэтычны эпас. «Мінскія паданні і легенды».

41. Жыццёвы шлях Якуба Брайцова. Жанр апавядання ў творчасці Якуба Брайцова. Аповесць «Няўдашчачка Анюта». Беларуская песня як лейтматыў аповесці. Раман «Багацеі».

42. Жыццёвы шлях Аляксандра Пшчолкі. Жанр апавядання і нарыса ў творчасці Аляксандра Пшчолкі. Драматургічная дзейнасць. П’еса «Наняліся»: маральна-этычная пазіцыя аўтара.

Складальнік: Ж.В.Косціна

Наши рекомендации