Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве

Беларуская літаратура развівалася пад уплывам Візантыйскай літаратуры.

Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 10 ст. Першыя літаратурныя помнікі датуюцца 11 ст. (Тураўскае Евангелле, Слова Іаана Пол.)

Падзелы літаратуры (жанры):

1. Рэлігійныя (пераважаюць містычныя сюжэты, разважанні на дагматычныя сюжэты), свецкія(дамінуюць рэалістычныя сюжэты і матывы)

2. Перакладныя - арыгінальныя

Жанры перакладной літаратуры:

• Біблія (Стары і Новы запавет). збор твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання.

Упершыню Біблія з’явілася на Блізкім Усходзе ў 1 тысячагоддзі да н.э. Яе змест апраўдаваў сацыяльную няроўнасць і рэлігійную нецярпімасць, прапаведваў грамадскую пасіўнасць і спрыяў захаванню адсталых уяўленняў. Але ж, акрамя таго, Біблія пашырала кругагляд, духоўна ўзбагачала і далучала да культуры іншых хрысціянскіх народаў. Біблія з’яўлялася крыніцай задавальнення рэлігійных пачуццяў і глыбока чалавечых перажыванняў.

Першымі, хто пераклаў Біблію на белмову, былі Кірыла і Мяфодзій (з балгарскай мовы). Найбольш распаўсюджаны на Русі былі Евангелле, Псалтыр, Апостал.

• Набажэнскія кнігі (Евангелле, Апостал, Псалтыр, Службоўнік, Трэбнік)

• Патрыстыка (творы айцоў царквы) Іаан Златавуст, Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Маргарыт, Залатаструй, Іаан Дамаскін

• Агіяграфія (жыцце святых). Найчасцей бытавалі ў форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.

• Патэрыкі (гісторыі святых)

• Гістарычная проза (Хроніка Іаана Малалы, гісторыя Іосіфа Флавія, Іўдзейская вайна, Александрыя, Троя). перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”.

• Апокрыфы – твор рэлігійнага зместа не кананаванай царквы (ад Фамы, Нікадзіма, Іуды, Якава, Аповесць страціма лебедзя, Хаджэнне Багародзіцы па мукам). Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жыційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.

• Варажбітныя кнігі (Астралогія, Гроўнік (надвор’е), Соннік, Траўнік, Фізіялог, Пчала (зборнік афарызмаў)).

• Арыгінальныя творы (жыціі, хаджнні, словы, малітвы).

Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.

У ХІ-ХІІ стст узнікла патрэба духоўнага развіцця грамадства, а пашырэнне і паглыбленне культурных сувязей з Візантыяй і Балгарыяй рабілі вельмі спрыяльныя ўмовы для шырокага існавання перакладной літаратуры на Беларусі.

У старажытныя часы перкладная літаратура была цесна звязана з арыгінальнай, скаладала з ёй арганічнае цэлае, адзіную эстэтычную сістэму. У сярэдневековую эпоху паняцця аўтарскага і нацыянальнага права ўласнасці на мастацкі твор не існавала, таму шмат якія творы мелі інтэрнацыянальны характар, бытавалі ананімна, без выразна пазначаных месца і часу ўзнікнення. Тэкст такіх твораў свабодна перарабляўся ў розных краінах у адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.

Грэка-візантыйская перакладная літаратура вызначалася жанравай разнастайнасцю, але дамінуючае месца ў ёй займалі творы і кнігі, неабходныя для багаслужэня.

У склад Бібліі уваходзяць гістарычныя хронікі (кнігі Царстваў), героіка-патрыятычныя аповесці (Эсфір, Юдзіф), творы, у якіх услаўляюцца глыбокія зямныя пачуцці і перажыванні чалавека (Песня песняў) і выяўляюцца яго тагачасныя рэлігійна-містычныя ўяўленні (Апакаліпсіс). Складанасць і супярэчлівасць Бібліі абумовілі яго ідэйна-мастацкую і стылявую неанароднасць.

Апокрыф – легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх больш ярка і падрабязна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Такая літаратура не прызнавалася афіцыйна царквой.

Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.

(“Жыццё прарока Ераміі”, “Жыццё прарока Іллі”, “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”)

Агіяграфія – жыццяпіс святых. Найчасцей бытавалі у форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.

Такія творы паказвалі прыклад жыцця для веруючых, мелі звесткі по гісторыі культуры, выражалі грамадска-палітычныя і эстэтычныя думкі свайго часу. Яны мелі выразныя маральна-дыдактычныя мэты і вызначылі асноўныя спосабы і прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці.

Патрыстыка – творы айцоў (настаўнікаў) царквы, вядомых пісьменнікаў-багасловаў, прадстаўнікоў павцучальнай і аратарскай прозы. (Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі) Існава 2 жанры патрыстікі: павучанне і пропаведзь (слова, казань), - і 2 яе віды: дыдактычнае і урачыстае красамоўства. Асноўным беларускім пісьменнікам гэтага накірунку быў Іаан Златавуст (“Златавуст”, “Златаструй”, “Маргарыт”)

Гістарычная проза – перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”. Вядомы хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартала, якія распавядаюць гісторыю старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі і змяшчаюць звесткі з антычная міфалогіі гэтых краін. Таксама вядомы прыклад гістарычнай прозы – “Гісторыя Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія.Таксама да старажытнай перакладной літаратуры адносяцца зборнікі-энцыклапедыі (“Пчала” – зб.анекдотаў, прымавак і інш, “Фізіёлаг”, “Шасціднёвік”) і варажбітныя кнігі (астралогіі, громнікі, соннікі, траўнікі, зельнікі).

Наши рекомендации