Праверка дамашняга задання. 5. Гульня "Скорагаворка".

4. Чыстапісанне.

5. Гульня "Скорагаворка".

"Збярыце" са складоў скорагаворку і запішыце яе.

(Падказка: склады ў словы збірайце цераз адзін.) Тры два дры pax ва дро се вы кі ся на куць трох (Тры дрывасекі на трохдварахдровы сякуць) Навучыцеся хутка вымаўляць скорагаворку і прагаварыце яе адзін аднаму ў парах.

Да слова дровы вучні падбіраюць аднакаранёвыя, вызначаюць часціны мовы і робяць разбор па саставе.

Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Практ. 161.

Пытанні і заданні

• Калі адбываліся дзеянні, апісаныя аўтарам?

• На якія пытанні адказваюць дзеясловы прошла­га часу?

• Чаму гэтыя дзеясловы адказваюць на розныя пытанні?

Вучні разам з настаўнікам робяць вывад: дзеясловы прошлага часу змяняюцца па ліках і родах. Настаўнік засяроджвае ўвагу вучняў на адрозненні формаў дзеясловаў у рускай і беларускай мовах. Потым чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 83.

Практ. 164. Дзеці адказваюць на праблемнае пытанне: чаму дзеясловы прошлага часу не змяняюцца па асобах?

Настаўнік прапануе змяніць дзеяслоў пісаць у про­шлым часе па асобах.

адз. лік мн. лік

я пісаў мы пісалі

ты пісаў вы пісалі

ён пісаў яны пісалі

Вучні робяць вывад: дзеясловы ў прошлым часе па асобах не змяняюцца, а змяняюцца толькі па родах і ліках.

Практ. 165 выконваецца з каменціраваннем.

Вучні робяць вывад: род і лік дзеяслова прошлага часу вызначаецца па родзе і ліку назоўніка ці займенніка, з якім звязаны гэты дзеяслоў (карыстаюцца памяткай

на с. 85).

Фізкуль тхвілінка

7. Замацаванне ведаў.

На дошцы запісаны дзеясловы ў неазначальнай фор­ме. Вучні павінны змяніць дзеясловы па ўзоры і запісаць іх у сшыткі, абазначыўшы канчаткі.

Узор. Знайсці — пр. час: ён знайшоў, яна знайшла, яно знайшло.

Працаваць

Цвісці

Збіраць

Узняць

Дыферэнцыраваная работа ў групах

1-я група: практ. 160 (выпісаць дзеясловы, абазначыць час і лік);

2-я група: практ. 163;

3-я група: практ. 166 (выпісаць дзеясловы разам з назоўнікамі або займеннікамі, да якіх яны адносяцца, вызначыць род, абазначыць канчаткі).

Пасля праверкі выканання заданняў на дошцы складаецца кластар. (Гл. с. 54)

 
  Праверка дамашняга задання. 5. Гульня "Скорагаворка". - student2.ru

Гульня "Ціпраўда, што...?"

Ці праўда, што дзеясловы прошлага часу змяня­юцца...

• па ліках?

• па асобах?

• па родах?

Хвілінка творчасці

Замест кропак уставіць дзеясловы прошлага часу, абазначыць іх лік і род.

За вёскай ... густы лес. Паляўнічы ... на снезе сляды зайца.

8. Рэфлексія.

Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, адказваючы на пытанне:

Што новага вы адкрылі для сябе на ўроку?

9. Дамашняе заданне:практ. 167.

Урок 65

Тэма:"Змяненне дзеясловау прошлага часу".

Мэты:развіваць уменні вызначаць граматычныя катэгорыя дзеясловаў, падбіраць дзеясловы адпаведнай граматычнай формы i лешчнага значэння; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў праз пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую.

Абсталяванне:падручнік, тлумачальныя i перакладныя слоўнікі, карткі для індывідуальнай работы.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік прапануе вучням пералічыць станоўчыя якасці чалавека пры дапамозе розных часцін мовы — спачатку назоўнікаў, потым прыметнікаў i нарэшце дзеясловаў

Наши рекомендации