Праверка дамашняга задання. Па дарозе ў школу стрэў ты дружбака.
На дошцы — верш П. Пранузы:
Па дарозе ў школу стрэў ты дружбака.
I яму гаворыш з ласкай: "Добры дз..н..!"
Ён табе ўсміхнуўся і з табой ідз.. .
Ён твайму в..танню і сустрэчы рад.
Хмарна, а св..тлеюц.. н..ба, кв..ткі, сад.
Пытанні і заданні
¾ Пра што расказваецца ў вершы?
¾ Устаўце прапушчаныя літары.
¾ Назавіце дзеясловы, вызначце іх спражэнне.
¾ Што такое спражэнне дзеяслова?
¾ Вызначце час і асобу названых дзеясловаў.
¾ Якія дзеясловы адносяцца да першага спражэння, а якія — да другога?
¾ Для чаго неабходна ведаць спражэнне дзеясловаў?
Гульня "Ці верыце вы?.."
• Ці верыце вы, што да I спражэння адносяцца дзеясловы спяваць, ляцець, зваць, гуляць, жыць, казаць?
• Ці верыце вы, што да II спражэння адносяцца дзеясловы крычаць, глядзець, ляжаць, стаяць, пішуць?
Фізкультхвілінка
Дыферэнцыраваная работа ў групах па картках
1 -я група: абазначце спражэнне дзеясловаў.
Думаю, мару, спявае, піша, скачуць, адчуваюць, глядзіць, чэрціць, спіць, крычыць.
2-я група: адгадайце загадкі, знайдзіце дзеясловы і вызначце іх спражэнне.
Па блакітным па двары авечкі ходзяць дагары.
Падзьме вецер самавіты — ні авечак, ні блакіту.
Ног не маю, а іду, рук не маю, а б'ю.
Адзін лье, другі п'е, трэці зелянее і расце.
3-я група: злучыце стрэлкамі дзеясловы з назоўнікамі ва ўсе магчымыя словазлучэнні, абазначце спражэнне дзеясловаў.
гавораць на пытанні
адказваюць пры сустрэчы
сустракаюцца на дарозе
працаваць з сябрамі
маляваць ля дошкі
Вывучэнне новага матэрыялу
Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока. Вучні ставяць у 1 -ю асобу адзіночнага ліку дзеясловы вязаць, прасіць, любіць, адпачываць, вызначаюць канчаткі.
Пытанні і заданнні
• Што вы заўважылі? (Дзеясловы ў 1 -й асобе адзіночнага ліку I і ІІ спражэння маюць аднолькавыя канчаткі: -у, -ю)
• Запішыце прапанаваныя дзеясловы ў 1-й асобе множнага ліку.
Затым дзеці чытаюць паведамленне Спадарыні Граматыкі на с. 69 падручніка.
Выконваецца практ. 131, 132.
Вучні-"настаўнікі" правяраюць выкананне задання з дапамогай табліцы спражэнняў.
5. Замацаванне ведаў
Дыферэнцыраваная работа ў групах
1-я група: гульня "Чужое сярод сваякоў". Выпішыце толькі словы-"сваякі".
Жывуць, пішу, рашаем.
Спяваць, чытаю, вучуся.
Любіць, шыем, вяжу.
2-я група: практ. 134.
3-я група: рашыце галаваломку, прачытайце прыказку. Запішыце яе ў сшытак. Як вы разумееце сэнс прыказкі? Вызначце асобу і спражэнне дзеяслова.
Калі глух я ем, і я нем.
Праводзіцца праверка выкананага задання.
Хвілінка творчасці
Выкарыстоўваючы апорныя словы, складзіце невялікае апавяданне.
1 -я група. На лясной паляне
Сонца, бярозкі, песні, птушкі, траўка.
2-я група. На рацэ
Раніца, воблака, ветрык, вада, гарлачыкі, лодка, рыбакі, вудачкі, чайкі.
3-я група. У лесе вясной
Сарока, вавёрка, вожык, зайчаня, зязюля, сонца, елка, бярозкі, хмызнякі.
Праслухоўванне складзеных апавяданняў.
Вучні выпісваюць па 5 дзеясловаў, выкарыстаных у апавяданнях,і вызначаюць іх час, асобу і спражэнне.
6. Рэфлексія
Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, адказваючы на пытанні.
¾ Як мы справіліся з задачамі ўрока?
¾ Што ведалі раней?
¾ Што новага даведаліся?
¾ Што хацелі б даведацца?
7. Дамашняе заданне:практ. 135.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Кантрольная работа па тэме “Дзеяслоў”
Мэты: праверыць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”.
1. Арганізацыйны момант
Кантрольная работа
1 варыянт (61 слова) | 2 варыянт |
1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы | 1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы |
Чырвань, чырвоны, чырванець; круглы, круг, кружыць; разбагацець, багаты, багацце. | Пісьмо, пісьмовы, пісаць; адказ, адказаць, адказны; зялёны, зазелянець, зелень. |
2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Прыйшла, ідзяце, будзе лячыць, выканаем, спячэ, плыву, глядзеў, крычыць, шумеў. | 2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Размаўляў, будуеш, будзе працаваць, нальюць, прыбяжыць, звоніць, прыклеіла, пашыў, працую. |
3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Зімой пад зялёнымі хвойкамі знойдуць прытулак звяры і птушкі. | 3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць лес. |
4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Напісаць (__), касіць (__), спыніць (__), вазіць (__), злучаць (__), даганяць (__), любіць (__). | 4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Сядзець (__), злавіць (__), шумець (__), ехаць (__), пакінуць (__), чытаць (__), паставіць (__). |
5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце. | 5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце. |
Праверка работ
1 варыянт | ||||||||||||
1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы. Чырвань, чырвоны, чырванець; круглы, круг, кружыць; разбагацець, багаты, багацце. | ||||||||||||
2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Прыйшла, ідзяце, будзе лячыць, выканаем, спячэ, плыву, глядзеў, крычыць, шумеў.
| ||||||||||||
3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Зімой пад зялёнымі хвойкамі знойдуць ( ____ ч., _____ л., ____ ас.) прытулак звяры і птушкі. | ||||||||||||
4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Напісаць (__), касіць (__), спыніць (__), вазіць (__), злучаць (__), даганяць (__), любіць (__). | ||||||||||||
5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце. |
2 варыянт | ||||||||||||
1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы Пісьмо, пісьмовы, пісаць; адказ, адказаць, адказны; зялёны, зазелянець, зелень. | ||||||||||||
2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Размаўляў, будуеш, будзе працаваць, нальюць, прыбяжыць, звоніць, прыклеіла, пашыў, працую.
| ||||||||||||
3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць ( ____ ч., _____ л., ____ ас.) лес. | ||||||||||||
4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Сядзець (__), злавіць (__), шумець (__), ехаць (__), пакінуць (__), чытаць (__), паставіць (__). | ||||||||||||
5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце. |
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Другая асоба дзеяслова
Мэты:фарміраваць уменне спрагаць дзеясловы, вучыць распазнаваць дзясловы 2-й асобы ў тэксце; пазнаёміць з канчаткамі дзеясловаў 2-й асобы і асаблівасцямі націску ў дзеясловах множнага ліку 2-й асобы; развіваць маўленчыя навыкі вучняў; выхоўваць спагаду, жаданне дапамагаць іншым.
1. Арганізацыйны момант
Стварэнне псіхалагічнага настрою
Настаўнік чытае верш С. Грахоўскага:
Чалавеку патрэбна не слава,
А людская павага і ласка,
I сардэчнае шчырае слова,
I вясёлая добрая казка.
Чалавеку патрэбна ўсмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых...
• Якая галоўная думка верша?
Гульня "Жадаю табе..."
Дзеці трымаюцца за рукі і па крузе перадаюць свае пажаданні.