II. Праверка дамашняга задання. €

— Раскажыце, як адрэагавала маці на вашы словы пра абяцанні добра вучьщца і паводзіць сябе.

Выразнае чытанне верша «Маміна свята» на памяць, адказы на пытанні па яго змесце.

III. Новая тэма

— Перш чым пачынаць далейшую працу, адгадайце загадку:

3 чалавекам ён сябруе,

Ноччу двор яго вартуе,

Служыць шчыра небарака,

хоць і кажуць: «Злы... (сабака)».

Н. Парукаў

(Паказаць малюнак.)

—Як вы думаеце, пра каго мы будзем сёння гаварыць? (Пра сабаку.)

—I не толькі пра сабаку. Паслухайце апавяданне Артура Воль-скага «Безбілетная падарожніца» [1, с. 83—85].

IV. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак:

уладкуецца — устроится, усядется;

пажартаваў — пошутил; сумленне — совесть;

вішчыць — пищит.

V. Чытанне твора вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» па адным сказе.

2. Знаходжанне ўрыўка, які трэба прачытаць са смуткам, весела.

3. Чытанне, дзяленне твора на часткі.

Складанне плана і пераказ твора (правесці пераказ у парах):

1)Жулька ў тралейбусе.

2)Не паспеў.

3)Бывай, Жулька!

4)Сустрэча.

Хвілінка адпачынку «На вясковым двары» (пад музыку)

(Імітацыя рухаў.)

Кошка выгінае спінку.

Конь б'е капытам.

Прус скача.

Кураняты бегаюць.

Певень стаіць на адной назе.

Індык важна ходзіць па двары.

Гусі лятаюць перад дажджом.

Карову доіць бабуля.

Сабака спіць у будцы.

VI. Аналіз зместу твора

— Як паводзіла сябе Жулька ў тралейбусе? Як пра яе гаварыў кантралёр? Куды адправілася Жулька з гаспадаром раніцай? Якое здарэннне адбылося на вуліцы? Што адчуў гаспадар? Чаму ён раз-вітаўся з Жулькай? Ці былі на тэта падставы? Куды ён накіраваўся? Для чаго? I што тут адбылося? Як радаваліся сустрэчы Жулька і гаспадар? Чаму здзіўляліся людзі?

— Як бы вы паступілі ў такой сітуацыі?

ж у ц у я с а б у м а
ь л к ь ы х в а к а г
к ё л с я м н о п р а
а с т ф р о х т р а з
ь ы ц ш э ж а ю ы л і
г а с у б ц к я ў е н
б ч п а ь ы х е д й а
е р м д а р ж с у б я

Гульня «Героі тэксту — мае знаёмыя»

— Неабходна знайсці ў квадраце словы з прачытанага тэксту (мал. 5). Прачытаць іх можна, ідучы ўніз, уверх, управа, улева. Рухацца па дыяганалі нельга.

(Зашыфраваныя словы: Жуль­ка, сабака, гаспадар, Сярожа, тралей-бус, магазін.)

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Якім чалавекам быў гаспадар? Ці можа ён зрабіць дрэнна? Чаму?

— Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі?

— Вы працавалі добра. Дзякуй за працу!

VIII. Дамашняе задание

1 Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту.

2. Закончыць разважанне: «Калі ў мяне згубіцца сабачка, я пай-ду яго шукаць, таму што...»; «Калі ў мяне згубіцца сабачка, я не найду яго шукаць, таму што...»

УРОК 23

ТЭМА: МІХАСЬ ЧАРОТ «ВЯСЕННЯЯ РАНІЦА». ЗОСЬКА ВЕРАС «ПРЫЙШЛА ВЯСНА”

Мэты:

> адпрацоўваць выразнае чытанне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

> прывучаць назіраць за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны; развіваць навыкі аўдзіравання, увагу;

> выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, патрэбу ў адкрыцці новага.

Тып урока: урок-паведамленне.

ХОД УРОКА

І. Аріянізацыйны момант

Гукавая размінка

На-на-на — наступае вясна,

Ну-ну-ну — чакаем мы вясну,

Ны-ны-ны — сумна без вясны.

IІ.Паведамленне тэмы ўрока

— Пра што гаворыцца ў чыстагаворцы?

- А пра што мы будзем гаварыць? (Пра надыход вясны.)

ІІІ. Новаятэма

У прыродзе бывае тры вясны — вясна святла, вясна вады, вясна зялёнай травы. Вось мы і пазнаёмімся з імі, а дапаможа нам у гэтым апявяданне Зоські Верас «Прыйшла вясна» [1, с. 87—90].

ІV. Чытанне твора 3. Верас «Прыйшла вясна» настаўнікам

Бюро даведак:

дакучаў — надоедал; адпілоўваць — отрезать; маркотна — печально; ляшчына — орешник;

агрэст — крыжовник;

адрына — холодное здание для хранения кормов, инвентаря.

V. Чытанне твора вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» (па абзацу).

2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка, які адпавядае малюнку [ 1, с. 88].

3. Работа ў трупах: чытанне па частках; складанне плана.

VI. Аналіз зместу твора

— Як свяціла сонейка? Што адбывалася з лалямі і сенажацямі ад гэтага? Куды пабег Янка? Што ён там убачыў? Для чаго так рабіў баць-ка? Аб чым запытаў бацька сына? Што засмуціла хлопчыка? Як супа-коіў яго бацька? Аб чым успомніў Янка? Якое надвор'е было ў нзступ-ныя дні? Калі нарэшце выглянула сонейка, што адбылося навокал? Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Гульня-імітацыя «Вясна»

Сонейка пускае свае вясёлыя промні.

Вецер гойдае галінкі дрэў.

На рэчцы крыгаход.

Ідзе дожджык.

У небе заиграла вясёлка.

Ветрык патыхае.

Птушкі ляцяць з выраю.

Паузе вусень.

Птушаняты просядь есці.

VII. Чытанне верша М. Чарота «Вясенняя раніца” настаўнікам

Калі сонца выглянула з-за хмар? Як вы думаеце, які настрой стаў у Янкі? Чаму радаваўся хлопчык?

А ведаеце, дзеці, такі ж настрой быў і ў паэта Міхася Чарота ў сонечную веснавую раніцу, і ён напісаў верш «Вясенняя раніца», які я зараз вам прачытаю [1, с. 86].

VIII. Чытанне верша вучнямі

1. Самастойнае чытанне.

2. «Хованкі». Знаходжанне ў вершы слоў з пэўнай прыметай(пачынаюцца на літару а —аконца; складаюцца з двух складоў —дзеткі; з націскам у канцы слова — уставаць і г. д.).

IX. Аналіз твора

— 3 якім пачуццём аўтар піша пра надыход вясны? Якія прыкметы вясны паэт перадаў у вершы?

— Як вы разумееце выраз: «Заглянула сонца ў вочкі»?

X. Актуалізацыя ведаў вучняў

- Што раіць паэт зрабіць дзецям? (Уставаць, прачнуцца.)

- Для чаго? (Каб парадавацца надыходу вясны.)

- А калі прачынаюцца? (Раніцай.)

Што робяць звычайна раніцай? (Гатуюць ежу, дзеці ідуць у школу, дарослыя — на работу, ходзяць у магазін.)

Чакайце, а калі згубілася Жулька? (Калі пайшла з гаспада-ром у магазін.)

Прачытайце аб гэтым. Раскажыце, як адчуваў сябе гаспадар, калі Жулька паехала ў тралейбусе?

— Прачытайце, як адбылася сустрэча Жулькі з гаспадаром.

XI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Што можна сказаць пра тры вясны? Як вы зразумелі вясну святла? Вясну вады?Вясну зялёнай травы? (Вясной сонца свеціць Ааскава і цёпленька, многа вады ад растаўйіага снега, пачынае расці траўка, вельмі жаданая пасля зімы.)

Мае маленькія сябры, вы вельмі добра працавалі. Што даведасяся новага?

Дзякуй за працу!

XII. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ твораў 3. Верас «Прыйшла вясна» і М. Чарота «Вясенняя раніца».

УРОК 24

ТЭМА: КАНСТАНЦІН УШЫНСКІ «ПЧОЛКІ I ВЯСНА»

Мэты:

выпрацоўваць выразнае чытанне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

пашыраць кругагляд, развіваць уменне працаваць у трупах, памяць, выхоўваць дапытлівасць, беражлівыя адносіны да роднай прыроды.

Тып урока: урок-казка.

Абсталнванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

У зялёнай спадніцы ідзе маладзіца,

Дзе яна ступае, там зямля ажывае. (Вясна.)

II. Праверка дамашняга задання

—Вось і раскажыце, дзеці, як прыходзіць вясна да людзей. Пацвердзіце свае вывады словамі з верша М. Чарота «Вясенняя раніца».

—Перакажыце размову бацькі з сынам аб прыходзе вясны ў апавяданні 3. Верас «Прыйшла вясна».

—Прачытайце аб зменах у прыродзе з надыходам вясны.

Дыхальная гімнастыка

—Прыгрэла сонейка, абудзіла прыроду. Прачнулася зямля, па-цягнулася, уздыхнула: «Як доўга я спала!» (Дзеці пацягваюцца — удых, апускаюць рукі — выдых.)

—Нарэшце зямля прачнулася канчаткова, І ад яе цяпла І святла прачнуліся і мошкі, і жучкі, і насякомыя:

Далека лятаюць малодкі,

Мёд збіраюць салодкі. (Пчолы.)

III. Новая тэма

—Як вы думаеце, пра што мы будзем гаварыць на ўроку? (Пра пчол.)

—Пра пчолак і вясну. Пра іх напісаў апавяданне вядомы рускі педагог Канстанцін Ушынскі, яно называецца «Пчолкі і вяс­на» [ 1, с. 92—94].

IV. Чытанне казкі «Пчолкі і вясна» настаўнікам

Бюро даведак: сціплая — скромная;

водар — аромат.

V. Чытанне казкі вучнямі

1. «Бінарнае» чытанне. (Звярнуць увагу на вымаўленне гукаў Ы,[р].)

2. «Галава і хвост». Настаўнік пачынае чытаць сказ, дзеці хутка яго знаходзяць і дачытваюць разам.

3. Работа ў трупах (чытанне па частках):

1-я трупа — прачытаць першую частку, даць загаловак; 2-я трупа — прачытаць другую частку па ролях, даць загаловак; 3-я група — прачытаць трэцюю частку, зрабіць вывад, даць загаловак.

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны, ног: прыся-данні, нахілы ўперад, назад, управа, улева.

VI. Аналіз зместу твора

— Што адбылося ў прыродзе з надыходам вясны?

— Што зрабіла пчолка?

— Да каго спачатку паляцелі пчолкі? Па што?

— Чаму яблынька не змагла накарміць пчолак? А вішанька?

— Калі запрасіла вішанька пчолак да сябе?

— Што вымушаны былі зрабіць пчолкі?

— Хто ж выратаваў пчолак ад голаду?

— Які настрой стаў у пчолак?

— Назавіце тып казкі.

VII. Гульня «Жылі-былі насякомыя»

— Знайдзіце і прачытайце толькі назвы насякомых (мал. 6).

II. Праверка дамашняга задання. € - student2.ru

Мал.

Праца над вершамі В.Віткі «Вялікдзень”, М. Чарняўскага “Ці рака, ці рака?”

VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

—Хто накарміў пчолак? Якая ад іх карысць? Што робяць пчолы?

—Вы не стаміліся? Што вы яшчэ хацелі б пачуць?

—Вы добра працавалі. Дзякуй за працу!

IX.Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ твора К. Ушынскага “Пчолкі і вясна».

ТЭМА: ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА «ТРЫ КАСКІ»

Мэты:

> выпрацоўваць выразнае чытанне, развіваць актыўную творчую дзейнасць;

> фарміраваць уменні абгрунтоўваць свае думкі, рабіць вывады; развіваць лагічнае мыслен не;

> выхоўваць павагу да герояў вайны, патрыятызм, гатоўнасць стаць на абарону сваёй Радзімы; выхоўваць павагу да людзей працы, праца-вітасць.

Тып урока: урок-разважанне.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, каскі (калі ёсць такая магчымасць).

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

(Перад урокам пажадана схадзіць з дзецьмі ў школьны музей бая-вой славы, дзе вучні старэйшых класаў раскажуць аб ваенным ліха-лецці, сучасным будаўніцтве, пакажуць экспанаты часоў вайны і мірна-га часу. Гэта вельмі засяроджвае ўвагу дзяцей, выклікае інтарэс.)^

— Вы дружныя і працавітыя. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (узяўшыся за рукі).

Наши рекомендации