Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
Вывучэнне дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» разлічана на 50 вучэбных гадзін, з якіх 34 – аўдыторныя; прыкладнае размеркаванне па відах заняткаў уключае 6 лекцыйных і 28 практычных (семінарскіх) гадзін.
У аснову структурыравання зместу вучэбнага матэрыялу дадзенай дысцыпліны пакладзены прынцып модульнага падыходу, які прадугледжвае падзел вучэбнага матэрыялу на адносна самастойныя модулі (тэмы).
Па кожнаму вучэбнаму модулю (тэме), у адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў канкрэтных кампетэнцый, выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца канкрэтныя педагагічныя тэхналогіі.
З ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій неабходна выдзеліць: вучэбна-метадычныя комплексы, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы студэнтаў, блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, методыкі актыўнага навучання.
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны ўключае ўводзіны і вучэбныя тэмы (модулі). У аснову структуры тыпавой праграмы «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» пакладзены модуль, які ўяўляе сінтэзаваную і цэласную дыдактычную адзінку працэсу навучання і зместу, што мае адносна закончаны характар.
Метады навучання
Сярод найбольш эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, што садзейнічаюць уключэнню студэнтаў у пошук і кіраванне ведамі, атрымання вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, неабходна выдзеліць:
· тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;
· тэхналогію вучэбна-даследчай дзейнасці;
· праектныя тэхналогіі;
· камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);
· метад кейсаў (аналіз сітуацыі);
· гульнявыя тэхналогіі, у межах якіх студэнты ўдзельнічаюць у дзелавых, ролевых, імітацыйных і іншых гульнях.
Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, крэдытна-модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы, вучэбна-метадычныя комплексы.
З мэтай фарміравання сучасных сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка ВНУ ў практыку правядзення семінарскіх і практычных заняткаў мэтазгодна ўкараняць методыкі актыўнага навучання і дыскусійныя формы.
Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў
Самастойная работа студэнтаў арганізуецца дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі ВНУ ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў, якое рыхтуецца вышэйшай навучальнай установай.
Кампетэнтнасны падыход прадугледжвае істотнае ўзмацненне практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэса і ролі кіруемай самастойнай дзейнасці студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, што імітуюць сацыяльна-асобасныя і сацыяльна-прафесійныя праблемы.
Кіруемая самастойная работа студэнтаў прадугледжвае выкананне кантрольных работ, падрыхтоўку вусных паведамленняў і пісьмовых рэфератаў па вызначанай тэматыцы, знаёмства з навуковай, навукова-папулярнай, хрэстаматыйнай літаратурай, рэферыраванне і анатаванне прафесійна арыентаваных тэкстаў і інш.
(гл. дадатак).
Дыягностыка сацыяльна-асобасных
Кампетэнцый студэнта
Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнта:
1. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі:
· вызначэнне аб’екта дыягностыкі;
· выяўленне факта вучэбных дасягненняў студэнта пры дапамозе крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;
· змяненне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням стандарта;
· ацэнка вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням стандарта (па шкале адзнак).
2. Шкала адзнак:
· ацэнка вучэбных дасягненняў студэнта на экзаменах па дыс-цыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла праводзіцца па дзесяці-бальнай шкале (1, 2…9, 10);
· ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў, якая вызначаецца паэтапна па канкрэтных модулях вучэбнай дысцыпліны і ажыццяў-ляецца кафедрай у адпаведнасці з выбранай ВНУ шкалой адзнак.
3. Крытэрыі адзнак.Для ацэнкі вучэбных дасягненняў студэнтаў прымяняюцца крытэрыі, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
4. Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі кампетэн-цый, выяўлення вучэбных дасягненняў студэнтаў на прамежкавым і выніковым этапах (залік, экзамен) рэкамендуецца выкарыстоўваць тэсты і тэставыя заданні, рознаўзроўневыя кантрольныя заданні (у тым ліку не менш дзвюх кантрольных работ); залік; экзамен.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Назвы раздзелаў (модуляў) | Усяго гадзін | Колькасць гадзін | ||
Аўдыторныя | ||||
Лекцыі | Практычныя заняткі | Усяго | ||
Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» | ||||
Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей | ||||
Лексічная сістэма беларускай мовы | ||||
Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму | ||||
Функцыянальныя стылі маўлення | ||||
Навуковы стыль | ||||
Афіцыйна-справавы стыль | ||||
Культура прафесійнага маўлення | ||||
Усяго |
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Уводзіны ў дысцыпліну
«Беларуская мова (прафесійная лексіка)»
Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі (гісторыяй літаратурнай мовы, лексікалогіяй, стылістыкай і культурай маўлення). Метады навучання. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацы-яльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпуск-нікоў ВНУ.
Тэма 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме
агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Ста-рабеларуская літаратурная мова ХІV – ХVІ стст. Дзяржаўны статус бе-ларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова ХІХ – пачатку ХХ стст. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў ХХ – пачатку ХХІ стст.
Тэма 2.Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна бела-руская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лек-січнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазыча-ныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.
З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прын-цыпы яе выпрацоўкі ў 20-30 гг. ХХ ст. Крыніцы фарміравання
беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.
Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.
Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія 20–30-х і 90-х гадоў ХХ ст.
Тэма 3.Функцыянаванне беларускай мовы
ва ўмовах білінгвізму
Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.
Паняцце моўнай нормы.
Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.
Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.
Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
Тэма 4.Функцыянальныя стылі маўлення
Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).
Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.
Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаема-пранікненне стыляў.
Тэма 5. Навуковы стыль
Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).
Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).
Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г.д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).
Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да напісання і афармлення іх.
Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.
Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.
Тэма 6.Афіцыйна-справавы стыль
Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).
Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).
Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.
Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тексту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.
Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.
Тэма 7.Культура прафесійнага маўлення
Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.
Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.
Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.
Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.).
Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.
Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
Асноўная
1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы/ М. В. Абабурка. – Мінск, 1994.
2. Азарка, В. У. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка/ В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004.
3. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.
4. Антанюк, Л. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў.– Мінск, 2004.
5. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.
6. Бадзевіч, З. І. Курс беларускай мовы / З. І. Бадзевіч, Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба. – Мінск, 1996.
7. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.
8. Браим, И. Культура делового общения / И. Браим. – Мінск, 1998.
9. Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі / А. Каляда. – Мінск, 2006.
10. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А. Каўрус. – Мінск, 1994.
11. Куліковіч, У. І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы / У. І. Куліковіч. – Мінск, 1998.
12. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.
13. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка/ В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.
14. Мінакова, Л. М. Беларуская навукова-тэхнічная тэрміналогія: фарміраванне, функцыянаванне, развіццё / Л. М. Мінакова, С. М. Аніськова, А. А. Станкевіч. – Гомель, 2004.
15. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск, 2003.
16. Смольская, Т. М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка / Т. М. Смольская, Л. У. Хрышчановіч. – Мінск, 2006.
17. Старавойтава, Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей / Н. П. Старавойтава. – Мінск, 2006.
18. Старычонак, В. Д. Займальная філалогія / В. Д. Старычонак. – Мінск, 1998.
19. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мінск, 1999.
20. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.
Дадатковая
1. Акуленко, В. В. Вопросы интернационализации словарного состава языка / В. В. Акуленко. – Л., 1972.
2. Антанюк, Л. А. Развіццё і задачы ўпарадкавання беларускай навуковай тэрміналогіі / Л. А. Антанюк // Тэрміналагічны зборнік «83». – Мінск, 1985. – С. 5-17.
3. Даниленко, В. П. Русская терминология: опыт лингвистического описания/ В. П. Даниленко. – М., 1977.
4. Кавалёва, М. Ц. Беларуская мова: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў / М. Ц. Кавалёва. – Мінск, 1995.
5. Капейко, Т. В. Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння / Т. В. Капейко. – Магілёў, 2007.
6. Красней, В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы / В. П. Красней // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 1998. – С. 16–19.
7. Лапкоўская, А. М. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія / А. М. Лапкоўская. – Гродна, 2007.
8. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск, 1994.
9. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы 1-й нацыянальнай канферэнцыі. – Мінск, 1995.
10. Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г. М. Малажай. – Мінск, 2005.
11. Прыгодзіч, М. Р. Шчодрасць слова / М. Р. Прыгодзіч. – Мінск, 1990.
12. Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гомель, 1994.
13. Станкевіч, А. А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове / А. А. Станкевіч // Беларуская мова. – 1997. – Вып. 5. – С. 27 –34.
14. Сучасная беларуская літаратурная мова: марфалогія / пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мінск, 1997.
15. Шакун, Л. М. Словаўтварэнне / Л. М. Шакун. – Мінск, 1978.
Слоўнікі
1. Арашонкава, Г. У. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне / Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. – Мінск, 1994.
2. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1996 – 2004.
3. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т./ А. М. Булыка. – Мінск, 1999.
4. Геаграфiчныя паняццi i тэрмiны: энцыклапедычны даведнiк / рэдкал.: М. М. Курловiч [і інш.]. – Мінск, 1993
5. Граматычны слоўнік дзеяслова. – Мінск, 2007.
6. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1995.
7. Руска-беларускі слоўнік: у 3 т. – Мінск, 1995.
8. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. – Мінск, 1987.
9. Социологическая энциклопедия / под. общ. ред. А. Н. Данилова. – Минск, 2003.
10. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск, 1977 – 1984.
11. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 2005.
12. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1984 – 1987.
13. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1983 – 1986.
14. Этнаграфія Беларусі. – Мінск, 1989.
15. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мінск, 1992.
***
1. Алоўнікава, Н. Г. Руска-беларуска-англiйскi слоўнік па педагогiцы i псiхалогіі / Н. Г. Алоўнікава, В. В. Кандрацьева; Беларус. дзярж. пед. ун-т. – Мінск, 1996.
2. Анатомiя i марфалогiя бесхрыбетных жывёл: руска-беларускi слоўнiк / Беларус. дзярж. пед. ун-т; скл.: А. Р. Александровiч, У. С. Бiрг. – Мінск, 1997.
3. Анацiраваны спiс хрыбетных жывёл Беларусi: метадычныя рэкамендацыі / Мiн. дзярж. пед. iн-т; склад. А. Р. Александровiч [і інш.]. – Мінск, 1993.
4. Андрыеўская, З. Руска-беларускi фiзiка-геаграфiчны слоўнік / З. Андрыеўская, І. Галай. – Мінск, 1994.
5. Аранская, В. Руска-беларускi тлумачальны слоўнік вытворчазначных тэрмiнаў i паняццяў па хiмii / В. Аранская, У. Слабін; Вiцеб. дзярж. пед. iн-т. – Вiцебск, 1993.
6. Беларуска-рускi тэрмiналагiчны тлумачальны слоўнік па батаніцы i кветкаводстве / Беларус. дзярж. тэхнал. ун-т; склад.: Т. М. Бурганская, Л. С. Пашкевiч, А. I. Скорабагатая; нав. рэд. В. Р. Анцiпаў. – Мінск, 1996.
7. Болсун, А. І. Слоўнік фiзiчных i астранамiчных тэрмiнаў: для сярэдніх школ / А. І. Болсун, Я. Н. Рапановіч. – Мінск, 1979.
8. Водеў, У. Т. Малы матэматычны слоўнік / У. Т. Водеў, А. Ф. Навумовіч, Н. Ф. Навумовіч. – Мінск, 1994.
9. Галай, I. П. Геаграфiчны слоўнік школьнiка / І. П. Галай, С. І. Сідор; пад рэд. В. А.Жучкевiча. – Мінск, 1986.
10. Гурло, А. Слоўнік тэхнічнай тэрміналогіі / А. Гурло. – Мінск, 1932.
11. Iнфарматыка: беларуска-рускi тэрмiналагiчны слоўнік / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: Ю. А. Быкадораў [і інш.]; пад агул. рэд. А. І. Паўлоўскага. – Мінск, 1996.
12. Калугiн, А. С. Тэрмiналагiчны беларуска-рускi слоўнік па анатомii i фiзiялогii чалавека i жывёл для студэнтаў бiялагiчнага i фiзкультурнага факультэта / А. С. Калугін; Гомел. дзярж. ун-т. – Гомель, 1994.
13. Кароткi руска-беларускi слоўнік бiялагiчнай тэрмiналогii /Вiцеб. дзярж. пед. iн-т; склад. Т. М. Царэнка. – Вiцебск, 1994.
14. Кароткi руска-беларускi слоўнік музычных тэрмiнаў / Мiн. iн-т культуры; склад. А. I. Смагін, Н. В. Шутовiч. – Мінск, 1992.
15. Кароткi руска-беларускi слоўнік па выяўленчым мастацтве / Магiл. дзярж. ун-т; уклад.: В. I. Казлоў, А. С. Лаўшук; нав. рэд. М. В. Машчанка. – Магiлёў, 1998.
16. Кароткi руска-беларускi слоўнік прыродазнаўчай тэрмiналогii для пачатковых класаў / Магiл. дзярж. пед. iн-т; уклад.: М. П. Бузук, А. Л. Курдзюкоў; рэд. А. С. Лаўшук. – Магiлёў, 1991.
17. Кароткi руска-беларускі слоўнік фiзiчных i матэматычных тэрмінаў / Вiцеб. дзярж. пед. iн-т; склад. Р. Р. Кароткiн. – Віцебск, 1992.
18. Кароткi руска-беларускi тлумачальны слоўнік па агульнай бiялогii / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: М. Д. Лiсаў [і інш.]. – Мінск, 1994.
19. Кароткi слоўнік псiхалагiчных паняццяў / Мазыр. дзярж. пед. iн-т; склад.: Н. П. Бярнацкая [і інш.]; пад агул. рэд. П. П. Шумскага. – Мазыр, 1993.
20. Кароткi слоўнік тэрмінаў па гiсторыі Беларусi / Брэсц. дзярж. ун-т; уклад.: Л. П. Нiкiценкава, І. I. Шаўчук. – Брэст, 1996.
21. Кароткi тлумачальны слоўнік педагагiчных тэрмінаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: А. I. Андарала, Г. Ф. Андарала. – Мінск, 1995.
22. Кароткi тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі / Мін. дзярж. пед. iн-т; склад.: Р. У. Тузава, К. М. Панюцiч. – Мінск, 1991.
23. Кацэвiч, С. С. Слоўнік педагагiчных тэрмiнаў / С. С. Кацэвіч. – Брэст, 1995.
24. Краткий русско-белорусский дефектологический словарь / Респ. ин-т усов. учит.; сост.: Т. В. Лещинская, В. В. Лепешкин, В. А. Янковский. – Минск, 1991.
25. Лапоцін, Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмiнаў / Л. А. Лапоцін. – Магiлёў, 1994.
26. Падручны руска-беларускi слоўнік бiялагiчных тэрмiнаў / Беларус. дзярж. ун-т; аўт.-склад.: I. Л. Бурак, Т. П. Пiлiповiч. – Мінск, 1992.
27. Прыгодзіч, М. Р. Старабеларускі лексікон: падручны перакладны слоўнік / М. Р. Прыгодзіч, Г. К. Ціванова. – Мінск, 1997.
28. Руска-беларускі, беларуска-рускi слоўнік па выяўленчым мастацтве i архiтэктуры / Мiн. дзярж. пед. iн-т; склад. І. Р. Чыкалава. – Мінск, 1992.
29. Руска-беларускi матэматычны слоўнік / Мiн. дзярж. пед. iн-т; склад.: Г. Я. Лабачэня, А. М. Шчыракоў. – Мінск, 1993.
30. Руска-беларускi музычна-педагагiчны слоўнік / Мiн. дзярж. пед. iн-т; склад. В. В. Карпуць; навук. рэд. А. У. Рагуля. – Мінск, 1991.
31. Руска-беларускi слоўнік музычна-педагагiчных тэрмінаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т; склад.: В. В. Карпуць, Я. П. Назарава, Л. П. Прыходзька; навук. рэд. А. У. Рагуля. – Мінск, 1994.
32. Руска-беларускi слоўнік па псiхалогii / Мiн. дзярж. пед. ін-т; склад.: Т. У. Васiлец, Я. Л. Каламінскі, Р. А. Макарэвiч. – Мінск, 1991.
33. Руска-беларускi слоўнік педагагiчных тэрмiнаў / Мiн. дзярж. пед. iн-т; склад.: М. А. Ярмаловiч, I. I. Кабiцiна. – Мінск, 1992.
34. Руска-беларускi слоўнік фiзiчных тэрмiнаў / Магiл. дзярж. пед. iн-т; склад.: А. Лаўшук, В. Кротаў. – Магiлёў, 1993.
35. Руска-беларускi слоўнік хiмічных тэрмiнаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: I. А. Семяновiч, А. С. Цiханаў, В. В. Канаш. – Мінск, 1995.
36. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік па фiзiялогii чалавека i жывёл / Бел. дзярж. пед. ун-т; склад.: А. Р. Александровiч [і інш.]. – Мінск, 1997.
37. Русско-белорусский математический словарь / под ред. Я. В. Радыно. – Мінск, 1993.
38. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / сост. В. А. Сорока [и др.]. – Минск, 1997.
39. Русско-белорусский словарь по морфологии и анатомии растений / Белорус. гос. пед. ун-т; сост.: Л. М. Ерей, С. Т. Кухарева, Т. Н. Никитина. – Минск, 1993.
40. Русско-белорусский словарь по физиологии растений / Мин. гос. пед. ин-т; сост. Л. Б. Утыро. – Минск, 1992.
41. Русско-белорусский терминологический словарь по физической географии / Мин. гос. пед. ин-т; сост.: Б. Н. Гурский, А. М. Баско. – Минск, 1990.
42. Савiцкі, М. Руска-беларуска-англійскі слоўнік па iнфарматыцы i вылiчальнай тэхніцы / М. Савіцкі. – Мінск, 1992.
43. Слоўнік вакальна-харавых тэрмінаў / Мiн. дзярж. пед. iн-т; склад.: I. М. Сiманоўская, У. У. Собалеў, Н. Р. Мордас. – Мінск., 1993.
44. Слоўнік педагагiчных тэрмінаў / Брэсц. дзярж. пед. iн-т; склад. С. С. Кацэвiч; рэд. В. М. Емельяновiч. – Брэст, 1993.
45. Сухая, Т. Тэрмiналагiчны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая [і інш.]; Т-ва беларус. мовы iмя Ф. Скарыны. Тэрмiнал. камiсiя; навук. рэд. П. Мiхайлаў. – Мінск, 1993.
46. Тлумачальны слоўнік гандлёвых тэрмінаў. – Мінск, 1995.
47. Чэчат, В. У. Кароткi руска-беларускi педагагiчны слоўнік / В. У. Чэчат, В. В. Чэчат, Р. Р. Чэчат; Нац. ін-т адукацыi. – Мінск, 1996.
48. Экономико-социологический словарь / под. ред. Г. Н. Соколовой. – Минск, 2002.