Праверка дамашняга задання. 3. Арфаграфічная хвілінка
3. Арфаграфічная хвілінка
Настаўнік загадвае загадку: невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом.
Дзеці чытаюць тэкст, устаўляюць літары, знаходзяць асабовыя займеннікі і вызначаюць іх склон.
У вавёркі зухаватай
запыта..ся ў лесе я:
— Дзе, вавёрка, твая хата?
— У яліне дуплаватай
хата ..ёплая мая.
— Ты ж не жала, не касіла,
а ўжо хутка лістапа..!
— Я ж арэха.. нанасіла,
я грыбо.. сабрала шмат!
4. Хвілінка чыстапісання
Вучні прапісваюць спалучэнні літар:
Зз ззз зЛзЛзЛ
зя за зл зн
Затым па лексічным значэнні адгадваюць слова: шэры лясны звярок, які хутка скача, мае маленькі хвост і доўгія вушы. Падбіраюць аднакаранёвыя словы да слова заяц і запісваюць іх, разбіраюць па саставе і замяняюць займеннікамі.
Пісьмо па памяці
Дзеці чытаюць тэкст, а потым запісваюць па памяці.
Злой зімою зайцу зябка,
Мерзне вуха, мерзне лапка.
Знайсці ў філвордзе назвы звяроў лесу.
З | У | Б | Р | С | А | В | А |
Я | С | А | Л | М | Б | А | Р |
А | Р | Е | Я | А | В | С | |
Ю | Р | Ы | Н | Д | Б | Ё | У |
Л | О | С | Ь | З | В | Р | К |
Я | К | А | В | І | Е | К | А |
Л | І | С | А | К | Д | Ь |
Фізкультхвілінка
Раз-два, раз-два!
Не схіляйся, галава!
Раз, два, тры, чатыры!
Смела, весела і шчыра!
Хто адважны, той здаровы!
Хто за мною? Хто чарговы?
5. Слоўнікавая работа
На дошцы запісаны словы з памылкамі. Вучні павінны іх выправіць.
Чісціня, баляріна, гораджане, сікунда, бірэт, поштальён, дылегацыя, памошнік.
Вывучэнне новага матэрыялу
Праблемныя пытанні
• Якую часціну мовы часцей за ўсё замяняе займеннік?
• Як пішуцца прыназоўнікі з назоўнікамі?
Выконваецца практ. 80. Вучні робяць вывад аб правапісе прыназоўнікаў з назоўнікамі і займеннікамі, свой вывад параўноўваюць з правілам на с. 44 падручніка.
Пытанні ізаданні
• У тэксце расказваецца пра крата ці апісваецца, як ён выглядае?
• Змест тэксту можна перадаць адным ці некалькімі малюнкамі?
• Які гэта тэкст?
• Як трэба адносіцца да гэтай жывёлы?
Самастойная работа
Практ. 81.
Практ. 82 (выконваецца з каменціраваннем).
7. Замацаванне ведаў
Вучні чытаюць верш і тлумачаць сэнс выдзеленага сказа.
Сябравалі
Змалку ўтрох
Дзіма, Яша і Цімох.
Праўда ў прымаўцы гучыць:
Іх вадою не разліць!
Гутарка "Скажы мне, хто твой сябар"
У гутарцы дзеці выкарыстоўваюць прыказкі пра сяброўства, якія падабралі дома.
Самастойная работа
Выконваецца практ. 83. Вучні ў парах праводзяць узаемаправерку.
8. Падвядзенне вынікаў
• Як змяняюцца займеннікі?
• Як пішуцца займеннікі з прыназоўнікамі?
9. Дамашняе заданне:практ. 85, правіла на с. 44.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Навучальны пераказ
Мэты:адпрацоўваць уменні складаць план, падрабязна перадаваць змест тэксту.
1. Арганізацыйны момант
2. Паведамленне тэмы і мэты ўроку
Праца над тэкстам
¾ Паслухайце тэкст. Дайце яму загаловак. (Сумная гісторыя)
Стаялі халодныя асеннія дні.Дрэвы ўжо страцілі свой убор, толькі вецер кружыў апошні адзінокі ліст.
Калісьці гэты ліст быў сакавіта-зялёны. Ён тады не кружыўся па свеце, а сядзеў на галінцы побач з маладой румянай вішанькай.Ёнкахаў яе ўсім сэрцам.
А потым шчасце яго абарвалася. Вішанька раптоўна знікла.
Станавілася ўсе халадней, і ўсе лісце з дрэва абляцела. Толькі наш лісцік заставаўся на галінцы.Ёнчакаў,што вішанька вернецца.
Вецер вырашыў дапамагчы сябру шукаць вішаньку. Ен дзьмухнуў мацней, і яны паляцелі. 3 таго часу наш лісцік кружыцца, блукае па свеце. Ён зусім змарнеў і стаміўся, але ўсе яшчэ шукае сваю вішаньку.
Паводле Л. Куземчанкі
Падзел тэксту на часткі. Падбор загалоўкаў да кожнай часткі:
ü Кружыць апошні ліст
ü Гісторыя кахання
ü Вішанька знікла
ü Лісцік шукае сваю вішаньку
Слоўнікавая работа: у кожнай частцы знайсці апорныя словы і словазлучэнні.
Сэнсава-граматычная работа
Тлумачэнне значэннящ слоў і выразаў
Тлумачэнне напісання слоў
Пераказ кожнай часткі тэксту паводле плана.
Пераказ тэксту цалкам адным вучнем. (Папярэджванне памылак.)
4. Запіс пераказу ў сшыткі
5. Рэфлексія
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Ужыванне займеннікаў у мове
Мэты:фарміраваць уменне пазбягаць паўтораў у мове, выкарыстоўваючы асабовыя займеннікі; практыкаваць у правільным ужыванні ў мове ўскосных склонавых формаў асабовых займеннікаў; выхоўваць павагу і любоў да людзей.
1. Арганізацыйны момант
Настаўнік выкарыстоўвае метад "Вітанне".
— Я вітаю тых:
ü хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;
ü хто трывожыўся з розных прычын;
ü у каго добры настрой;
ü хто любіць вучыцца;
ü хто хоча атрымаць на ўроку добрую адзнаку;
ü хто ведае, як пішуцца прыназоўнікі з займеннікамі.
2. Арфаграфічная размінка
Вучні чытаюць верш У. Місуна "Родныя рукі", устаўляюць прапушчаныя літары і тлумачаць правапіс.
Я ласкай сагрэты,
П..шчотай тваёю.
Ты ясн.. сонца,
Што рана ..стае.
I робяць усе
Для мяне з любоўю
Р..дныя рукі,
Мама, твае.
Пытанні і заданні
• Чаму матуліны рукі самыя ласкавыя?
• Як трэба адносіцца да мамы?
• Назавіце займеннікі, вызначце асобу і лік займеннікаў.
3. Хвілінка чыстапісання
Вучні прапісваюць на розных радках: м М Мм мы ма ям
Марыя матуля мара
Лексічная работа
Дзеці знаходзяць у слоўніку тлумачэнне слова мара. Падбіраюць аднакаранёвыя словы.
4. Замацаванне ведаў
У кожнага вучня на парце ліст з тэкстам:
Дзядуля спазняўся на аўтобус. Ледзь зайшоў дзядуля ў салон, як дзверы зачыніліся. У аўтобусе было многа дзяцей. Дзеці спачатку не заўважылі дзядулю. Дзе б прысесці? Тут адзін хлопчык убачыў старога. Хлопчык ускочыў і прапанаваў старому свае месца. Слаўны хлопчык. Ветлівы. Вось каб усе такія!
Вучні замяняюць назоўнікі займеннікамі. Высвятляецца, хто з дзяцей робіць так, як гэты хлопчык.
Фізкультхвілінка
Работа ў парах па картках
Замяніць займеннікі, што ў дужках, як таго патрабуе сэнс. Скласці і запісаць 2—3 сказы з гэтымі словазлучэннямі. Правесці ўзаемаправерку.
Сябраваў з (яна), напісаў аб (ён), шумеў над (мы), расказаў аб (ты), прыязджаў да (я), дзякаваў (яна), клапаціўся пра (ён).
Дзеці ўспамінаюць, якія займеннікі адносяцца да 1, 2, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Потым настаўнік называе словы, а вучні замяняюць іх займеннікамі: сябар, сяброўка, кацяня, вучні.
Самастойная работа
Падабраць замест займеннікаў у дужках адпаведныя назоўнікі.
Кожную восень (яны) ляцяць у вырай. I хоць доўгая і небяспечная (яна), затое там цёпла і ёсць корм. Кожную вясну іх кліча роднае (яно). Суровы, але родны (ён) даражэйшы за ўсё.
Для даведак: журавы, дарога, гняздо, край.
Адзін вучань на дошцы запісвае займеннікі, якія сустракаюцца ў тэксце, у слупок (разам з прыназоўнікамі), а астатнія — у сшытках. Вызначаюць іх склон.
Я пайшоу гуляць на двор. Там хлопчыкі гулялі ў хакей. У мяне не было клюшкі. Мой сябар Дзіма даў мне сваю і прапанаваў пагуляць. Хлопчыкі паглядзелі на мяне і згадзіліся. Са мной у адной камандзе гулялі Саша, Толя і Рыгор. Калі скончылася гульня, пра мяне гаварылі з павагай. I гэта недарэмна, таму што я забіў аж чатыры шайбы!
я
(у) мне
(на) мяне
(са) мной
пра мяне
Гульня "Хто я?"
На стале настаўніка стаіць скрынка. У ей ляжаць папяровыя сняжынкі. На кожнай запісаны займеннік у якім-небудзь склоне. Трэба вызначыць асобу, лік і склон займенніка, паставіўшы яго ў пачатковую форму.
Яе, табе, мной, яму, намі, яго, вас, аб ей, нам, вамі, цябе.
Работа ў парах
Практ. 84 вучні выконваюць па радах:
1-шы рад спісвае 1 абзац;
2-гі рад — 2 абзац;
3-ці рад — 3 абзац.
Пытанні-жарты
• Якія два займеннікі ўтвараюць назоўнік, што псуе дарогі? (Ямы)
• 3 дапамогай якіх трох займеннікаў і прыстаўкі па-рукі стануць чыстыя? (Памытыя)
• 3 дапамогай якіх займеннікаў можна ўтварыць дзеяслоў, падобны да папярэдняга? (Вымытыя)
• Прачытайце рыфмаванку, выпішыце займеннікі, вызначце асобу, лік і склон.
Ён, яна, яны і мы
елі смачныя бліны.
Мне, табе, ей і яму
Далі зноў па аднаму.
Шчыры дзякуй кажам мы
за сняданак, за бліны.
Затым дзеці складаюць рыфмаванку самі.
Я спяваў, ты... (танцаваў).
Я чытаў, а ты... (пісаў).
Я спытаў, ты... (адказаў),
Словы сэнсам я звязаў.
Мы гулялі, рыфмавалі
I займеннікі назвалі.
5. Падвядзенне вынікаў
• Як пішуцца прыназоўнікі з займеннікамі?
• Якую ролю ў сказе выконваюць займеннікі?
6. Рэфлексія
Закончыць фразу:
Займеннік — гэта...
Мне спадабалася...
Я хацеў бы яшчэ раз...
7. Дамашняе заданне:практ. 79. Падрыхтаваць адказы на пытанні рубрыкі "Што мы ведаем?" на с. 46.
Дзядуля спазняўся на аўтобус. Ледзь зайшоў дзядуля ў салон, як дзверы зачыніліся. У аўтобусе было многа дзяцей. Дзеці спачатку не заўважылі дзядулю. Дзе б прысесці? Тут адзін хлопчык убачыў старога. Хлопчык ускочыў і прапанаваў старому свае месца. Слаўны хлопчык. Ветлівы. Вось каб усе такія!
Сябраваў з (яна), напісаў аб (ён), шумеў над (мы), расказаў аб (ты), прыязджаў да (я), дзякаваў (яна), клапаціўся пра (ён).
Кожную восень (яны) ляцяць у вырай. I хоць доўгая і небяспечная (яна), затое там цёпла і ёсць корм. Кожную вясну іх кліча роднае (яно). Суровы, але родны (ён) даражэйшы за ўсё.
Для даведак: журавы, дарога, гняздо, край.
Дзядуля спазняўся на аўтобус. Ледзь зайшоў дзядуля ў салон, як дзверы зачыніліся. У аўтобусе было многа дзяцей. Дзеці спачатку не заўважылі дзядулю. Дзе б прысесці? Тут адзін хлопчык убачыў старога. Хлопчык ускочыў і прапанаваў старому свае месца. Слаўны хлопчык. Ветлівы. Вось каб усе такія!
Сябраваў з (яна), напісаў аб (ён), шумеў над (мы), расказаў аб (ты), прыязджаў да (я), дзякаваў (яна), клапаціўся пра (ён).
Кожную восень (яны) ляцяць у вырай. I хоць доўгая і небяспечная (яна), затое там цёпла і ёсць корм. Кожную вясну іх кліча роднае (яно). Суровы, але родны (ён) даражэйшы за ўсё.
Для даведак: журавы, дарога, гняздо, край.
Дзядуля спазняўся на аўтобус. Ледзь зайшоў дзядуля ў салон, як дзверы зачыніліся. У аўтобусе было многа дзяцей. Дзеці спачатку не заўважылі дзядулю. Дзе б прысесці? Тут адзін хлопчык убачыў старога. Хлопчык ускочыў і прапанаваў старому свае месца. Слаўны хлопчык. Ветлівы. Вось каб усе такія!
Сябраваў з (яна), напісаў аб (ён), шумеў над (мы), расказаў аб (ты), прыязджаў да (я), дзякаваў (яна), клапаціўся пра (ён).
Кожную восень (яны) ляцяць у вырай. I хоць доўгая і небяспечная (яна), затое там цёпла і ёсць корм. Кожную вясну іх кліча роднае (яно). Суровы, але родны (ён) даражэйшы за ўсё.
Для даведак: журавы, дарога, гняздо, край.
Дзядуля спазняўся на аўтобус. Ледзь зайшоў дзядуля ў салон, як дзверы зачыніліся. У аўтобусе было многа дзяцей. Дзеці спачатку не заўважылі дзядулю. Дзе б прысесці? Тут адзін хлопчык убачыў старога. Хлопчык ускочыў і прапанаваў старому свае месца. Слаўны хлопчык. Ветлівы. Вось каб усе такія!
Сябраваў з (яна), напісаў аб (ён), шумеў над (мы), расказаў аб (ты), прыязджаў да (я), дзякаваў (яна), клапаціўся пра (ён).
Кожную восень (яны) ляцяць у вырай. I хоць доўгая і небяспечная (яна), затое там цёпла і ёсць корм. Кожную вясну іх кліча роднае (яно). Суровы, але родны (ён) даражэйшы за ўсё.
Для даведак: журавы, дарога, гняздо, край.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Замацаванне вывучанага. Папераджальны дыктант.
Мэты:сістэматызаваць веды пра займеннік; адпрацоўваць уменні пісаць тэкст пад дыктоўку, прымяняць атрыманыя веды на практыцы; фарміраваць арфаграфічную пільнасць; развіваць маўленне вучняў.
1. Арганізацыйны момант
Прапануюцца карысныя парады на ўрок:
ü Прымяняй веды, якімі валодаеш.
ü Не саромейся папрасіць дапамогі.
ü Не спыняйся на дасягнутым.