Праверка дамашняга задання.

Індывідуальная работа па картках

1. 3 дадзеных слоў утварыце сказы, выкарыстоўваючы дзеясловы ў прошлым часе.

Сонца, спускацца, лес, за.

Ад, доўгі, будынкі, дрэвы, i, цені, пралягаць.

2. Выпішыце дзеясловы, абазначце ix канчаткі.

Сонца, пicaў, дзяцел, свеціць, думка, пісьмовы,вяло, мароз, святло, пісьмо, дзёуб, маўчала.

3. Устаўце ў слоўнікавыя словы прапушчаныя літары. Дзеясловы пастаўце ў форме прошлага часу.

С.кунда, пл..вец, гр..мець, паштал..ён, джалі..ь, п..нал, ч..сціня.

3. Маўленчая размінка.

На дошцы — вершаваныя радкі В. Вярбы:

Белыя бярозы спалі

на ўзлеску,

А сваю галоўку

ўзняла пралеска.

Тоненькую ножку

з-пад пярыны белай

На зямлю пралеска

ставіла нясмела.

Пытанні i заданні

• Прачытайце верш.

• Падкрэсліце спачатку назоўнікі, затым прыметнікі, а пасля дзея­словы.

• У дзеясловах вызначце час, лік i род (калі ёсць).

Гульня "Запалі агеньчык"

• Успомніце правапіс літар е, ё — я.

• Знайдзіце ў вершы Веры Вярбы словы на гэтае правіла. Настаўнік чытае верш

Н. Галіноўскай i прапануе выпісаць словы, у якіх чуецца гук [ц].

Расцвіла ў лясах вясна.

Шышкі вымыла сасна.

У бярозы-чараўніцы

Зазвінелі завушніцы.

Ганарысты цецярук

Прыляцеў iсеў на сук.

• Назавіце сярод выпісаных слоў дзеясловы, вызначце ix час iлк.

Работа па варыянтах

Клас дзеліцца на два варыянты. Першы варыянт за­дае пытанні па тэме "Змяненне дзеясловаў прошлага ча­су". Другі — адказвае на ix. Потым наадварот.

3. Чыстапісанне.

5. Слоўнікавая работа.

Здагадайцеся, пра што ідзе гутарка.

Шырокая, асфальтаваная, з тратуарамі, з будынкамі па баках, з высокімі дрэвамі абапал — гэта... (вуліца).

Педагог паведамляе, што гэта слова слоўнікавае і яго правапіс неабходна запомніць.

Дзеці складаюць сказ са словам вуліца і запісваюць яго ў сшыткі.

Фізкуль тхвілінка

6. Работа па падручніку.

Практ. 170 (вусна). Вучні знаходзяць новае слоўнікавае слова.

Выкарыстоўваючы слоўнікі, тлумачаць значэнне слоў зазімак і шэрань.

Практ. 168. Вызначыцьантонімы ў тэксце ( пастаяць — пабегчы, затрубіць — сціхнуць).

Гульня "Веру — не веру"

Ці верыце вы, што ў беларускай мове...

• назоўнік гусь жаночага роду?

• назоўнік кацяня мужчынскага роду?

• назоўнік сабака мужчынскага роду?

• назоўнік яблык ніякага роду? Выконваецца практ. 171.

7. Работа ў парах.

Гульня "Перакладчыкі"

Дзеці перакладаюць словы, змешчаныя ў табліцы, каб якасна выканаць наступнае заданне.

Словы на рускай мове Словы на беларускай мове
зашуршали  
иногда  
камыши  
кукушка  
тучи  
через  

Затым вучні робяць вусны пераклад тэксту практ. 172 з рускай на беларускую мову.

Пры праверцы настаўнік засяроджвае ўвагу на фор­мах дзеясловаў прошлага часу.

8. Рэфлексія.Выкажыце сваю думку:

Я ведаю, што дзеясловы прошлага часу...

Я умею...

Я магу растлумачыць...

9. Дамашняе заданне:практ. 173, адказы на пытанні рубрыкі "Што мы ведаем?" на с. 89—90.

Урок 66

Тэма:"Замацаванне ведаў па тэме "Дзеяслоў".

Мэты:сістэматызаваць веды пра дзеяслоў; вучыць правільна пісаць асабовыя канчаткі дзеясловаў, выпрацоўваць уменне абгрунтоўваць напісанне арфаграм, разбіраць сказ па членах.

Абсталяванне:падручнік, табліца "Неазначальная форма дзеяслова", карткі для індывідуальнай і групавой работы, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Арфаграфічная хвілінка.

На дошцы — верш П. Пранузы:

Алёша выбег з дом..,

Зірну.. — блішчыць лядок,

Спак..слівы, срабрысты —

Ну хіба ж не каток!

Пако..за..ся з гадзін..,

Стамі..ся, ..спаце.. .

На ..рок званок .. школ..

Да..но ..жо празвіне.. .

Пытанні і заданні

• Прачытайце верш.

• Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

• Разбярыце выдзеленае слова па саставе.

• Знайдзіце дзеясловы, вызначце іх час, лік, род.

Праверка дамашняга задання.

Пры праверцы дамашняга задання праводзіцца аналітычная работа. Вучні адказваюць на пытанні рубрыкі "Што мы ведаем пра дзеяслоў?".

Работа па варыянтах

1.Ад назоўнікаў крык, вучэнне, сум, падзяка, жарт, гульня, мара, чытанне неабходна ўтварыць дзеясловы прошлага часу:

/ варыянт — у адзіночным ліку;

// варыянт — у множным.

2. Зрабіць пераклад дзеясловаў з рускай мовы на беларускую:

/ варыянт — шёл, писал, водил;

II варыянт — кормил, вёл, читал.

4. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

5. Работа па табліцы

Вучні звяртаюцца да табліцы "Неазначальная форма дзеяслова", успамінаюць, якая форма дзеяслова называецца неазначальнай, на якія пытанні адказваюць дзеясловы ў неазначальнай форме. Потым супастаўляюць дзеясловы неазначальнай формы з дзеясловамі 3-й асобы адзіночнага ліку, што маюць канчаткі -ыць, -іць. гаворыць — гаварыць, косіць — касіць.

Ад дадзеных слоў вучні ўтвараюць дзеясловы ў неазначальнай форме.

шыю белы нёс пішу чорны

3 вершаваных радкоў, запісаных на дошцы, трэба "сабраць у чароўныя куфэркі" (запісаць у сшыткі) дзея­словы цяперашняга, прошлага і будучага часу.

Бусел з Афрыкі гарачай Я ў лес прыходзіў сябрам,

Родную зямельку ўбачыў. Галінак не ламаў.

Зноўку з выраю вярнуўся Быў рады гукам, фарбам,

Да айчыннай Беларусі. Хадзіў, запамінаў.

В. Швед Глядзеў, замілаваны,

На дрэвы,верасы,

I лес адкрыў мне тайны

Сваей жывой красы.

М. Пазнякоў

Сонца грэе, прыпякае,

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Я.Колас

3 дапамогай табліцы "Спражэнне дзеясловаў" вучні паўтараюць, як адрозніць дзеясловы I і II спражэння.

Гульня "Хто хутчэй?"

На дошцы запісаны прыказкі.

Няма сябра — шукай, а знойдзеш — беражы.

Якую дружбу завядзеш, такое жыццё правядзеш.

Хто бацьку і маці зневаж_, той дабра не зна_.

Без намаганняў і рыбкі не злов_.

Вучні тлумачаць сэнс прыказак. Затым дзяўчынкі называюць дзеясловы I спражэння, а хлопчыкі — II спражэння.

Дыктант

Запісаць пад дыктоўку сказы. Назваць вывучаныя часціны мовы.

Птушкі заўсёды селяцца каля людзей. Яны вераць добраму чалавеку. Асабліва давяраюць чалавеку ластаўкі.

5. Слоўнікавая работа.

Расшыфруйце слова, перакладзіце яго на рускую мову. Запішыце ў сшыткі, складзіце з ім словазлучэнні.

ДРУОРУШРУКРУІРУ

Слоўнікавае слова аб'язджаць настаўнік уводзіць пры рабоце з практ. 169. Таксама ён тлумачыць вучням незразумелыя словы (рыдлёўка, шчыліна і інш.).

Хвілінка творчасці

Вучні складаюць тэкст "Вясна", ужываючы дзеясловы настала, распусціліся, зазелянела, зазвінелі, ажыла, прыгрэла, засвяціла.

Адзін са сказаў вучні разбіраюць па членах.

6. Рэфлексія.

Гульня "Складзі рамонак-дзеяслоў"

Настаўнік дзеліць клас на групы, якія рыхтуюць адказы на пытанні:

• Як змяняюцца дзеясловы цяперашняга або будучага часу?

• Як вызначыць спражэнне дзеясловаў?

• Як змяняюцца дзеясловы прошлага часу? Прывядзіце прыклады.

• Якую ролю выконваюць дзеясловы ў сказе? Пялёсткі (балы за правільны адказ) складваюцца ў кветку.

7. Дамашняе заданне:практ. 178.

Урок 67

Тэма:"Кантрольны дыктант з граматычным заданнем".

Мэта:праверыць засваенне вывучанага па тэме "Дзеяслоў", вучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Урок 68

Тэма:"Работа над памылкамі. Паўтарэнне тэм "Тэкст", "Сказ".

Мэты:удасканальваць уменне выконваць работу над памылкамі, абгрунтоўваць напісанне арфаграм; замацаваць веды пра тэкст і сказ.

Абсталяванне:дапаможнік "Памятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове" (складальнік Н. А. Жыліч), падручнік, карткі для індывідуальнай работы, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Работа над памылкамі.

Настаўнік паведамляе вынікі кантрольных работ, праводзіць аналіз тыповых памылак. Вучні з дапамогай памятак па рабоце над памылкамі выпісваюць словы і выпраўляюць памылкі.

Індывідуальная работа па картках

Вучні, якія справіліся з кантрольнай работай без па­мылак, выконваюць заданні на картках.

1. Пастаўце дзеясловы ў форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу.

паўтарыць гаманіць гаварыць спісваць

2. 3 дадзеных слоў складзіце і запішыце сказ. Разбярыце яго па членах сказа.

Лісточкі, вырасці, на, маленькія, маладзенькія, клёнікі.

3. Выпішыце дзеясловы і пастаўце іх у неазначальную форму.

Звонка і весела спяваюць птушкі. Малодшая сястра гуляе з цацкамі. Хворы Алесь сядзіць дома.

4. Дапішыце прыказкі. Абазначце час дзеясловаў.

Работу словам...

Учарашняга дня...

Лета прагуляеце — ...

Для даведкі: не вернеш, не заменіш, восенню не збераце.

3. Арфаграфічная размінка.

Вучні чытаюць вершаваныя радкі Я. Купалы.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

I ў полі дуб апалены.

Работа ў групах

1. Выпісаць з верша словы:

1-я група — на правіла "Звонкія і глухія зычныя гукі";

2-я група — на правапіс у — ў;

3-я група — на правапіс е, ё — я.

2. Выбраць і запісаць два словы, якія складаюцца:

1-я група — з кораня і канчатка;

2-я група — з кораня, суфікса і канчатка;

3-я група — з прыстаўкі, кораня, суфікса і канчатка.

Словы для выкарыстання: рака, каса, возера, заморскі, прыбярэжны, замаразкі, дубовы, рэдкі, раннія, нара, лясная.

4. Слоўнікавая работа.Вучні адказваюць на пытанні:

• Дзе знаходзіцца столь? (Уверсе)

• Дзе знаходзіцца падлога? (Унізе)

Словы ўверсе, унізе прапануюцца для запамінання як слоўнікавыя. 3 гэтымі словамі дзеці складаюць сказы і запісваюць у сшыткі.

6. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Работа па падручніку

Практ. 189.

Адказаўшы на пытанні да практыкавання, вучні складаюць кластар:

 
  Праверка дамашняга задання. - student2.ru

практ. 190 (вусна).

Вучні паўтараюць звесткі пра аднародныя члены сказа.

Практ. 191 выконваецца самастойна.

Гульня "Складзі сказы"

Скласці і запісаць сказы, змяняючы словы, як патрабуе сэнс. Абазначыць канчатак у слове бусел.

Белы, бусел, лічыцца, сімвал, дабро, і, шчасце.

Гняздо, бусел, звычайна, размяшчацца, на, дрэва, ці, дах.

Убачыць, бусел, можна, ва, усе, куток, Беларусь.

Паміж, бусел, і, чалавек, існаваць, трывалы, дружба.

6. Развіццё маўлення.

Праводзіцца пераказ тэксту практ. 193.

Вучні працуюць па прапанаваным алгарытме.

1. Знаёмства з тэкстам: вучні вызначаюць, да якога тыпу належыць тэкст.

2. Слоўнікавая работа: дзеці чытаюць тлумачэнне слова змарнець.

3. Чытанне тэксту па частках.

4. Гутарка па пытаннях.

5. Складанне плана тэксту.

6. Пераказ тэксту па абзацах з выкарыстаннем апорных словазлучэнняў.

7. Пераказ тэксту па плане цалкам і ланцужком.

8. Самастойнае чытанне тэксту.

9. Работа над пісьмовым падрабязным пераказам.

7.Рэфлексія.

Тэма:"Паўтарэнне ведаў пра часціны мовы". (69-70)

Мэты:сістэматызаваць веды вучняў пра вывучаныя часціны мовы; замацоўваць навыкі вызначэння склону назоўнікаў і прыметнікаў у словазлучэннях і сказах, асобы займеннікаў і дзеясловаў; правільна ўжываць часціны мо­вы ўтэксце; развіваць маўленне вучняў, пашыраць іх лексічны запас.

Абсталяванне:падручнік, табліцы, раздатачны матэрыял, слоўнікі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Работа па тэме.

Вучні чытаюць верш В. Шведа, запісаны на дошцы:

Канікулы, канікулы,

Вясёлая пара!

Прырода нас паклікала

Са школьнага двара.

Паклікала цудоўная

На палявы прастор,

У лесу глыб чароўную,

Да рэчак, да азёр.

Пытанні і заданні

• Куды паклікала дзяцей прырода?

• Знайдзіце ў вершы дзеясловы і сатрыце іх з дошкі.

• Знайдзіце і сатрыце займеннікі, прыметнікі.

• Якія часціны мовы засталіся?

Настаўнік паведамляе тэму ўрока. Вучні фармулююць мэты ўрока.

Работа па падручніку Практ. 195.

Практ. 196 (пры выкананні выкарыстоўваць табліцу "Склоны назоўнікаў").

Тэставае задание па тэме "Назоўнік"

1. Што абазначае назоўнік?

а) Прымету прадмета;

б) прадмет;

в) дзеянне прадмета.

2. У якім радку запісаны толькі назоўнікі?

а) Сагравае, свеціць, сонца, сонечны;

б) упрыгожвае, вялікі, светлы, чысты;

в) гараджане, вуліца, дошкі, подпіс.

3. Як змяняюцца назоўнікі?

а) Толькі па склонах;

б) па ліках і склонах;

в) па родах, ліках і склонах.

4. Як вызначыць склон назоўніка?

а) Знайсці слова, ад якога залежыць назоўнік;

б) ад слова, ад якога ён залежыць, паставіць склонавае пытанне да назоўніка;

в) паставіць пытанне.

5. Вызнач скланенне наступных назоўнікаў.

Дождж, дрэва, яблык, вясёлка, гусь, гром, медаль, бервяно,секунда,сабака.

6. Складзі сказы з двума назоўнікамі ў творным скло­не. У кожным сказе падкрэслі галоўныя члены.

Дыферэнцыраваная работа ў групах

Клас дзеліцца на 4 групы. Кожнай групе настаўнік прапануе заданне па тэме "Прыметнік". Звяртае ўвагу вучняў на табліцы па тэме

1-я група: падабраць да назоўнікаў па 3 прыметнікі, абазначыць канчаткі.

Раніца (якая?)

Горад (які?)

Неба (якое?)

Дамы (якія?)

2-я група: перакласці прыметнікі з рускай мовы на беларускую, уставіць іх у тэкст, як патрабуе сэнс, і вызна­чыць, пра каго ідзе гутарка.

Я ... звярок. Цела пакрыта ... калючкамі-іголкамі. Тулава ў мяне ... . Вочкі... і …нібы гузікі.

Для даведак: серыми, маленькие, короткое, неболь­шие, колючий, круглые.

3-я група: адгадаць загадкі, утварыўшы словы з літар што ў дужках. Вызначыць род і склон прыметнікаў, абазначыць канчаткі.

Не світка, а сшыта,

Не куст, а з лістамі.

Маленькага росту,

Прыгожага стану.

Хто яе знае,

Той веды мае. (н, к, і, а, г)

Царэўна ў няволі.

У цёмнай каморы,

А косы на сонцы,

На вольным прасторы. (м, р, о, к, а, в)

4-я група: знайсці ва ўрыўку з верша М. Танка "Род­ная мова" прыметнікі і вызначыць іх лік і род.

3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

Тэст"Так ці не?"

Вучні пацвярджаюць ці адмаўляюць выказаную думку.

- Прыметнік паясняе назоўнік, у сказе звычайна з'яўляецца дзейнікам, яго род звязаны з родам і лікам назоўніка.

- Прыметнікі бываюць мужчынскага, жаночага і ніякага роду.

- Прыметнік ніякага роду з назоўнікам — гэта: ранішняе (сонца), вясковы (чалавек), снежнае (надвор'е), гарачы (дзень), вясновая (раніца), касмічны (карабель), спелае (калоссе).

- Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым у давальным, творным і месным склонах.

- Прыметнікі множнага ліку змяняюцца па склонах і родах.

Самастойная работа

Дапісаць канчаткі, вызначыць род, лік і склон прыметнікаў.

На свеце вельмі многа прыгож.. мясцін, добр., людзей, шчыр.. сяброў. Ціха гучаць у маёй мове словы пяшчотн.., словы крынічн.., росныя. Чуюцца ў ёй і гры-мотн.., зычн.. . Аб добр., славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма.

Гульня "Складзі сказы і апавяданне"

Скласці сказы з прапанаваных слоў. Запісаць іх у такім парадку, каб атрымалася апавяданне.

На, заяц, жыў, астраўку. Вясна, прыйшла. У, вада, рацэ, лёд, узняла. Паводка, пачалася. Уцёк, на, заяц, сярэдзіну, астраўка. Дуб, там, магутны, стаяў. Ускочыў, ніжні, заяц, сук, на, дуба. Дуб, зайца, ад, выратаваў, паводкі.

Прачытаць прапанаваныя тэксты па ролях, устаўляючы патрэбныя займеннікі. Вызначыць іх асобу і склон.

/ варыянт

Вася.Добра, што я сустрэў ...!

Коля.Я таксама рады ... бачыць.

Вася.Я хацеў папрасіць... дапамагчы ... зрабіць шпакоўню.

Коля.Добра, я сёння прыйду да ... і ахвотна дапамагу.

// варыянт

Алесь.Добры дзень, Саша. Віншую ... з днём нараджэння. Жадаю ... паспяхова закончыць чацвёрты клас.

Саша.Дзякую ... за добрыя пажаданні. Прыходзь сёння да .... Я пакажу якую я змайстраваў мадэль самалёта.

Алесь.Добра, ... абавязкова прыйду да ... сёння. Чакай ... а трэцяй гадзіне дня.

Работа па падручніку

Практ. 199: спісаць першыя 6 радкоў, падкрэсліць устаўленыя займеннікі.

Тэст "Правер сябе"

1. Знайдзі займеннікі 2-й асобы.

а) Мы;

б) ты;

в) вы;

г) цябе;

д) ён;

е) я.

2. Якую ролю выконвае займеннік?

а) Ужываецца замест назоўнікаў;

б) указвае на прадмет або асобу, але не называв іх;

в) дапамагае звязваць сказы ў тэксце.

3. Займеннікі з прыназоўнікамі пішуцца:

а)разам;

б) асобна.

4. Займеннікі якой асобы змяняюцца па родах?

а) 1-й;

б) 2-й;

в) 3-й.

Філворд

Знайсці назвы часцін мовы, з якімі пазнаёміліся ў IV класе.

Д А О Ў Н I
Н П Р Ы М К
Е Ў К К В Е
Я О I I Н Т А
С Л Н Н Е М Й

3 дапамогай рамонка, складзенага на ранейшым уроку, вучні паўтараюць веды пра дзеяслоў і выконваюць заданні:

1. Да кожнага слова запісаць супрацьлеглае па значэнні. Вызначыць спражэнне дзеясловаў.

Смяецца, дае, гаворыць, ідзе.

2. Дапоўніць сказы патрэбнымі словамі, вызначыць час дзеясловаў.

Была ... раніца. ... засвістаў шпак. Ён ... прыляцеў .... Шпак знайшоў сеў і абвясціў, што ... настала.

3. Падабраць да дзеясловаў роднасныя словы з прыстаўкамі і запісаць іх у прошлым часе ў мужчынскім, жаночым і ніякім родзе. Абазначыць канчаткі.

Звінець, шумець, спяваць.

4. Скласці з дапамогай дзеясловаў сказы, а са сказаў — тэкст на тэму "У грыбы". Вызначыць час, асобу і лік дзеясловаў.

Для даведак: уставаць, збірацца, ісці, знаходзіць, заўважаць, вяртацца, назбіраць. 3. Рэфлексія.

На кожную літару слова КАНІКУЛЫ падабраць асацыятыўны рад слоў.

Наши рекомендации