Тэма 3. сучасныя тэорыі культурнай прагностыкі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры

і мастацтваў”

___________Ю.П.Бондар

“____”___________2012 г.

Рэгістрацыйны № ВД-___/баз.

ПРАГНОСТЫКА Ў МІЖНАРОДНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Вучэбная праграма спецкурса

па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія

напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-01 Культуралогія

(прыкладная)

спецыялізацыі 1-21 04 01-01 01 Менеджмент міжнародных культурных сувязей

Мінск 2012

Складальнік

А.У.Марозаў, загадчык кафедры міжкультурных камунікацый ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мас­тацтваў”, доктар філалагічных навук, прафесар

Рэцэнзенты:

В.У.Пазнякоў, прафесар кафедры маладзёжнай палітыкі ўстановы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай шко­лы”, доктар філасофскіх навук, прафесар;

С.Л.Вілейка, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, кандыдат культуралогіі, дацэнт

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці вучэбнай:

кафедрай міжкультурных камунікацый ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 27.06.2012 г.);

презідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы аду­кацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацт­ваў” (пратакол № ад 26.09.2012 г.).

 
  тэма 3. сучасныя тэорыі культурнай прагностыкі - student2.ru

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Культурная прагностыка – адзін з вядучых напрамкаў раз­віцця культуралагічнай думкі ў ХХІ стагоддзі, які прызваны істотна пашырыць футуралагічную складаючую гуманітар­ных ведаў новага пакалення спецыялістаў, культуралагаў- менеджэраў міжнароднай культурнай сферы. Як навуковы кіру­нак і вучэбная дысцыпліна культурная прагностыка выконвае шэраг функцый, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца гна­сеалагічная, уласна футуралагічная, ідэалагічная і кіраўнічая.

Мэта спецкурса – вывучыць гісторыю, метадалогію і практыку сацыякультурнага прагназавання і праектавання.

Задачы спецкурса:

– садзейнічаць сацыялізацыі і інкультурацыі студэнтаў, уводзячы іх у кола праблем сучаснай прагностыкі;

– сістэматызаваць уяўленні аб асноўных этапах развіцця сацыякультурнай прагностыкі ў гісторыі цывілізацыі і сучас­ным вопыце прагнастычнай дзейнасці ў сферы культуры ў Беларусі і замежных краінах;

– выпрацаваць навыкі арганізацыі і правядзення прыклад­нога прагнастычнага даследавання у міжнароднай культурнай сферы;

– прааналізаваць сутнасць і асаблівасці прагназавання кан­крэтных сацыякультурных і цывілізацыйных працэсаў;

– сфарміраваць сістэму ідэалагічных каштоўнасцей і прыя­рытэтаў, звязаных з выпрацоўкай аптымальнага шляху раз­віцця нацыянальнай культуры як элемента ўстойлівага раз­віцця і бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У выніку вывучэння спецкурса студэнт павінен:

ведаць:

– паняційны апарат і інструментарый прагназавання і пра­ектавання ў сферы культуры;

– гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця культурнай прагностыкі, асноўныя напрамкі і канцэпцыі сучаснай футу­ралогіі;

– метады і метадалогію прагнозных распрацовак культур­ных працэсаў міжнароднага ўзроўню;

– асновы прыкладнога прагназавання і праектавання куль­туры ў цэлым і яе асобных сфер (эканамічнай, палітычнай, прававой, навуковай, рэлігійнай, мастацкай і да т. п.).

умець:

– самастойна працаваць з культуралагічнымі тэкстамі і праграмамі футуралагічнай праблематыкі;

– будаваць і выкарыстоўваць мадэлі апісання і прагна­завання разнастайных з’яў міжнароднай культурнай сферы;

– выкарыстоўваць атрыманыя навыкі аналізу сацыякуль­турнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах;

– выпрацаваць уласны канцэптуальны прагноз асноўных тэндэнцый развіцця нацыянальнай і сусветнай культуры.

Асноўныя формы навучання ў працэссе вывучэння спецкурса – лекцыі, семінары, напісанне рэфератаў, індывідуальныя гу­таркі з выкладчыкам, самастойная работа.

Праграма распрацавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржаўнага адукацыйнага стандарту па цыкле сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, які ўведзены ў дзеянне пастановай Міні­стэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1.09.2006 г. №89.

Аб’ём спецкурса складае 40 гадзін аўдыторных заняткаў: 4 гадзіны – лекцыі і 36 – семінары.

Спецкурс чытаецца на працягу васьмога семестра. Форма кантролю – залік.

 
  тэма 3. сучасныя тэорыі культурнай прагностыкі - student2.ru

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

  Тэмы Колькасць аўдыторных гадзін
лекцыі семінары
Тэма 1. Уводзіны. Мэта і задачы спецкурса “Прагностыка ў міжнароднай культурнай дзейнасці”
Тэма 2. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і раз­віцця сацыякультурнага прагназавання
Тэма 3. Сучасныя тэорыі культурнай праг­ностыкі
Тэма 4. Сацыякультурны прагноз: сутнасць, віды і стадыі
Тэма 5. Асаблівасці прагназавання ў міжнароднай культурнай сферы
Тэма 6. Прынцыпы і параметры прагнастыч­най дзейнасці
Тэма 7. Стварэнне праграмы сацыякультур­нага прагназавання
Тэма 8. Пабудова і аналіз зыходнай (базавай) мадэлі прагнозу
Тэма 9. Пабудова мадэлі прагнознага фону
Тэма 10. Пошукавы і нарматыўны прагнозы
Тэма 11. Верыфікацыя прагнозу
Тэма 12. Распрацоўка рэкамендацый па выні­ках прагназавання міжнароднай культурнай сферы
Тэма 13. Глабальны прагноз і яго ўплыў на сацыякультурны прагрэс
Тэма 14. Тыпалогія глабальных пагроз сацыя­культурнаму прагрэсу
Тэма 15. Прагностыка развіцця экалагічнай культуры
Тэма 16. Прагностыка адносінаў чалавека, культуры і грамадства
Тэма 17. Інфарматызацыя і яе глабальныя сацыякультурныя наступствы
Тэма 18. Прагностыка параўнальнага развіцця і ўзаемадзеяння цывілізацый
Тэма 19. Прагностыка развіцця культуры Беларусі ў міжнародным кантэксце
Разам…

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Тэма 1. Уводзіны. Мэта і задачы спецкурса “Прагностыка ў міжнароднай культурнай дзейнасці”

Прагностыка як навуковая дысцыпліна, аб’ектыўныя пера­думовы яе ўзнікнення. Развіццё прагностыкі ў Беларусі і за­межных краінах. Мэта, задачы, функцыі і структура культур­най прагностыкі: прадбачанне, прадказанне, прагноз і да т. п. Паняційны апарат і інструментарый прагназавання і праекта­вання. Праблема навуковасці культурнай прагностыкі, яе суадносіны з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі. Прагназа­ванне і праектаванне як даследаванне перспектыў развіцця сацыякультурных працэсаў і з’яў у мэтах павышэння наву­ковай абгрунтаванасці і эфектыўнасці мэтанакіравання і пла­ні­равання.

Тэма 2. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця сацыякультурнага прагназавання

Развіццё ўяўленняў аб будучым на ранніх стадыях існа­вання чалавецтва. Рэлігійныя, утапічныя і філасофска-гіста­рычныя карані тэорыі прагназавання. Праблемы пошуку ме­тадаў і прынцыпаў сацыяльнага прагназавання ў ХІХ–ХХ стст. Пачатак і развіццё заходняй футуралогіі: агульная класіфі­кацыя і характарыстыка асноўных плыняў. Эвалюцыянісцка-прагрэсісцкая прагнастычная канцэпцыя культуры. Прагна­стычная канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры. Зараджэн­не канцэпцый тэхналагічнага ўяўлення аб развіцці грамад­ства.

Тэма 3. Сучасныя тэорыі культурнай прагностыкі

Рымскі клуб і яго ўплыў на футуралагічныя даследаванні. Прагнастычная аснова тэорый мадэрнізацыі. Прагнастычная аснова тэорыі інстытуалізму С.Ханцінгтана. Тэорыі залеж­насці і іх футуралагічныя метады. Сучасныя песімістычныя і аптымістычныя прагнозы развіцця культуры і цывілізацыі. Эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя ўмовы з’яўлення “антыфутуралагічных” настрояў у грамадстве. “Экалагічная хваля” і яе наступствы. Прычына з’яўлення і асноўныя ідэі “тэхналагічнай хвалі”. “Антытысціенцысцкая хваля” і яе з’яўленне. Працы А.Тофлера (“Футурашок”, “Трэцяя хваля”), Дж. Нейсбіта (“Мегатрэнды”). Праблемы ўніверсалізму і пар­тыкулярызму ў прагназаванні развіцця культурных працэ­саў. Альтэрнатывістыка як праект супрацьстаяння глабалі­зацыі сацыякультурнага жыцця.

Наши рекомендации