Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг. Ідэі "Мужыцкай праўды". Кастусь Каліноўскі
К. Каліноўскі нарадзіўся ў 1838 г. у в. Мастаўляны Грод-зенскага павета. Яго бацька быў беззямельным шляхціцам, уладальнікам невялікай мануфактуры. Кастусь скончыў прагім-назію ў Свіслачы, затым юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. На Гродзеншчыне ў 1861 г. ён стварыў рэвалю-цыйную арганізацыю. У 1862 г. ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК), створанага ў Вільні. ЛПК узаема-дзейнічаў з Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК), які дзейнічаў у Варшаве. ЛПК быў цэнтрам "чырвоных" на Літве і Беларусі. Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала. Летам 1862 г. К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі арганізавалі выпуск першай ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратыч-най газеты "Мужыцкая праўда", якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць вольнасці мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскіх пазіцыях. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары.
Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў ЛПК.
У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў польскі нацыянальны ўрад, выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэва-люцыйных дэмакратаў Літвы і Беларусі і па аграрнаму, і па нацыянальнаму пытаннях поўнасцю былі праігнараваны. Аг-рарнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуцьда паўстання і памешчыкаў, і сялян.
1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насельніцтва з заклікам падтры-маць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесце праграму, аб'яўленую ў Варшаве. Адзінага плана дзеянняў у паўстанцаў не было. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнікаў паўстання. Гэтыя даныя не дазваляюць характы-разаваць паўстанне 1863 г. на Беларусі як сялянскае. На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Рас-правай над паўстанцамі ў Беларусь і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам рашу-чых мер, рэпрэсіямі ён прымусіў "белых" памешчыкаў і вышэй-шае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання. У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена. У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-па-лявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але М. Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннем, якое адбылося ў сакавіку 1864 г. Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю,
больш 12 тысяч было выслана на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты.
Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне. Гэта была барацьба за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян. Але абмежаваная афіцыйная праграма паў-стання прывяла
З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.
Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву "чырвоныя". Яны падзялялiся на правых i левых.
Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.
Працiўнiкаў паўстання называлi "белымi". Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. "Левых" ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838-1864). Ён паходзiў з сям'i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове "Мужыцкая праўда". Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.
У студзенi-лютым 1863 г. ў Беларусi з'явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.