Культура Беларуси на современном этапе
Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры.Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш.
Многія гарады – Мінск, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Мір, Гомель, Полацк і інш. – маюць унікальныя архітэктурныя помнікі. Нягледзячы на цяжкасці, шмат што зроблена для іх рэстаўрацыі.
Штогоду рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Гэта «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш.
Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, і кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы.
Літаратура і мастацтва.Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг.
У паэтычных кнігах, публікацыях у значнай ступені знайшлі мастац-кае адлюстраванне тэмы, вобразы, настроі, якімі паэзія жыла з пачатку дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. Гора народа, пакуты і боль чалавека на знявечанай зямлі – лейтматыў твораў Я. Сіпакова, М. Танка, А. Лойкі, В. Зуёнка, М. Мятліцкага, А. Хатэнкі і інш.
Дасягненні і праблемы беларускай навукі.У цяжкіх умовах апы-нулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту. У пачатку 1990-х гг., у параўнанні з 1988 г., фінансаванне навуковых даследаванняў зменшылася ў 7 разоў. Рэзка скарацілася колькасць работнікаў, занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці.
Развіццё адукацыі.Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. Першачарговая задача — гуманізацыя народнай асветы, стварэнне такіх падыходаў да выхавання дзяцей і моладзі, якія заснаваны на менталітэце нацыі, яе гістарычнай самасвядомасці і культуры. Такія прынцыпы закладзены ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (2006) і інш.
3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы.
3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца больш як па 300 спецыяльнасцях. Сістэма вышэйшай адукацыі перабудоўваецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі
У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культурны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.