II. Праверка дамашняга задання
1. Расказ вучняў аб тым, як прыходзіць да людзей вясна і хто з’ўляецца яе пасланцамі. 2. Конкурснае чытанне верша.
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Што адбываецца ў прыродзе з надыходам вясны? (Абуджэнне.)
— Абуджэнне ад чаго? (Ад зімовага сну.)
— Падумайце, ці адразу пасля зімы на дрэвах з'яўляецца зялёнае лісце на дрэвах, зялёная трава?
— Як выглядаюцьпалі, лес пасля зімы? (Шэрымі, пажоўклымі.)
— I вось аднойчы... Але пачакайце, што адбылося аднойчы, мы прачытаем у апавяданні Клаўдзіі Каліны «Красавік» — гэта і ёсць тэма нашага ўрока.
IV. Чытанне апавядання настаўнікам
— Як мяняецца прырода ў красавіку?
Бюро даведак: краскі — кветкі;
фарбы — рус. краски;
пэзндзаль — рус. кисточка.
V. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне «ланцужком» па сказе.
2. Камбінаванае чытанне (настаўнік—вучні хорам).
VI.Аналіз твора
— Хто такі Красавік?
— З чаго ён пачаў сваю работу? (Расфарбаваў неба, палі, лугі.)
— Куды ён падаўся потым? Што ўбачыў?
— Каго ў лесе апошнім расфарбаваў Красавік? (Бярозку.)
— Што з гэтага выйшла?
— Чаму плакала бярозка? Якія гзта былі слёзы? Прачытайце.
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Дзеці выконваюць практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі спіны, ног: прысяданні, нахілы ўперад, назад, управа, улева.
Гульня «Знайдзі словы»
— Знайдзіце словы, якія сустракаліся ў апавяданні. (Красавік радасць, песня, пэндзаль, мастак, ясень, бяроза, фарбы.)
VII. Работа у групах
1. група: прачытаць, што рабіў Красавік у полі, на лузе.
2 група: прачытаць аб дзеяннях Красавіка ў лесе.
3 група: прачытаць аб зносінах Красавіка з бярозай.
VIII. Са скарбонкі народнага слова
— Растлумачце выразы (запісанымі на дошцы):
1. Прыйдзе пара — будзе трава.
2. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак — на прагаліну, жораў — з цяплом, ластаўка — з лістом.
IX. Праца над вершам Я. Коласа «Усход сонца»
— Ці змяніліся палі, лес, луг, калі іх расфарбаваў Красавік? Якімі яны сталі?
— Што адбылося ў прыродзе з надыходам цёплага Красавіка? (Прырода ажыла, заззяла рознымі фарбамі.)
— Ці назіралі вы ў такую пару за сонцам? Якое яно? (Цёплае, яркае.)
— А якое сонца ў самым пачатку раніцы?
— Аб гэтым нам расказаў Я. Колас у вершы «Усход сонца».
X. Чытанне верша Я. Коласа «Усход сонца» настаўнікам
— Які настрой выклікае ў вас верш?
XI. Чытанне верша вучнямі
1. Чытанне хорам.
2. Выразнае чытанне верша па асабістым выбары.
3. Чытанне «скачкі» праз слова.
XII. Аналіз зместу верша
— Якое неба на ўсходзе? ––Што яно робіць? Каму ўсміхаецца?
XIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Уявіце, што ў вас ёсць магчымасць зрабіць так, як зрабіў Красавік, што б вы вырашылі зрабіць?
— Як вы адчувалі сябе на ўроку? Ці не было цяжка? Што яшчэ хацелі б пачуць?
XIV. Дамашняе заданне(с. 85-86)
Вывучыць верш на памяць.
Тэма: Работа славіць чалавека. РЫГОР ІГНАЦЕНКА «ПАСАДЗІЦЕ РАБІНКУ», ПЯТРУСЬ БРОЎКА «БУДЗЬ ВЕРНЫ!»
Мэты:
Ø фарміраваць уменне чытаць арфаэпічна правільна і асэнсавана, удасканальваць уменне чытаць выразна, прагназаваць змест твора, асэнсоўваць значэнне прыказак і прымавак, вызначаць з іх дапамогай галоўную думку твора;
Ø развізвіваць уменне чытаць услых з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню;
Ø садзедзейнічаць выхаванню ўважлівых і беражлівых адносін да прыроды роднага краю.
Ø
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
Гукавая размінка
Ра-ра-ра — стаіць добрая пара.
Жу-жу-жу — дрэўца зранку пасаджу.
Лю-лю-лю — і вадой яго палью.
II. Паведамленне тэмы ўрока
— Звярніце ўвагу на нашу гукавую размінку. Пра што, на вашу думку, пойдзе размова на ўроку. (Пра пасадку дрэў?)
— Правільна. Але толькі пра адно дрэва — рабіну. (Паказаць малюнак.)
— Аб гэтым мы прачытаем у апавяданні Рыгора Ігнаценкі «Пасадзіце рабінку» (с. 86-88).
III. Чытанне апавядання настаўнікам
— Што раіць пісьменнік?
Бюро даведак:
карункі — узоры (рус. кружева);
водар — пах;
за вярсту — далёка (мера даўжыні — 1 км 60 м);
суквецці — спалучэнне кветачак.
IV. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне-гудзенне.
2. Выразнае чытанне ўрыўка апавядання па асабістым выбары.
V. Аналіз твора
— Аб чым гаворыцца ў народнай прымаўцы?
— Што раіць пасадзіць пісьменнік?
— Прачытайце, як пісьменнік апісвае цвіценне рабіны.
— Што ёсць адметнае ў рабінкі восенню ў параўнанні з іншымі дрэвамі?
— Чым з'яўляецца рабінка для птушак? Для старых людзей?
— Ці зробіце вы так, як раіць аўтар?
— Што ён сцвярджае?
— 3 чым звязвае пісьменнік рабінку ў жыцці чалавека? (3 хараством.)
VI. Са скарбонкі народнага слова
Вучні тлумачаць выразы, запісаныя на дошцы:
1. Работа славіць чалавека.
2. Сады садзіць — жыццё харашыць.
3. Сады садзі і ў маладосці, і ў старасці.
4. Дзе няма ахвоты, там няма работы.
5. Хочаш добра жыць — павінны працу любіць.
6. Хто працуе, той і танцуе.
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны, ног, прысяданні, нахілы ўперад, назад, управа, улева.
VII. Падрыхтоўка да працы над вершам П. Броўкі «Будзь верны»
— Дзеці, ці добра паступае той, хто садзіць дрэвы?
— Ці можа такі чалавек зламаць дрэва, зрабіць дрэнна?
— Можна назваць яго надзейным, верным у яго ўчынках?
— А ў чым чалавек павінен быць верным?
— На гэта пытанне адказвае паэт Пятрусь Броўка ў сваім вершы «Будзь верны!»
VIII. Чытанне верша настаўнікам
— Да чаго заклікае паэт?
Бюро даведак:
навала — напад, нашэсце ворага;
лагчына — нізкае месца, нізіна.
IX. Чытанне верша вучнямі
1. Чытанне ўслых.
2. «Буксір». (Настаўнік чытае ўслых, мяняючы хуткасць чытання, дзеці таксама чытаюць услых, стараючыся паспець за настаўнікам.)
IX. Аналіз твора
— Што трэба рабіць, каб застацца назаўсёды верным бацькам і сваёй зямлі?
— Ці можна быць верным прыродзе?
— Як вы адносіцеся да слоў аўтара?
— Што разумееце пад словам «верны»?
— Ці можна быць верным Радзіме? Чаму?
X. Крыжаванка
10 | |||||||||||||||||
1 | Б | А | Ц | Ь | К | О | Ў | ||||||||||
2 | У | З | Г | А | Д | А | В | А | Л | А | |||||||
3 | Н | А | Р | А | Д | З | І | Л | А | ||||||||
4 | З | Я | М | Л | Я | ||||||||||||
Ь | |||||||||||||||||
5 | Х | В | А | Л | Я | М | І | ||||||||||
6 | Ц | Я | Б | Е | |||||||||||||
7 | Б | А | Р | Ы | |||||||||||||
8 | К | Р | Ы | Н | І | Ц | Ы | ||||||||||
9 | Ч | А | Р | Ў | Н | І | Ц | Ы |
1. Каго мы павінны помніць? (Бацькоў.)
2. Што зрабіла зямля? (Узгадавала.)
3. За што мы помнім бацькоў? (Нарадзілі.)
4. Бацькі нарадзілі — ... ўзгадавала. (Зямля.)
5. 3 чым параўноўваецца зялёнае галлё? (Хвалямі.)
6. Каго ўзгадавала зямля? (Цябе.)
7. Хто даваў прытулак? (Бары.)
8. 3 чаго мы п'ём? (Крыніцы.)
9. Як названы рэчкі? (Чараўніцы.)
— Прачытайце, што атрымалася па вертыкалі пад лічбай 10. (Будзь верны.)
XI. Актуалізацыя ведаў вучняў
— Што агульнага ў апавяданнях, якія вы чыталі дома і ў класе? (У іх апісваецца хараство дрэў вясной.)
— Прачытайце, як Красавік размаляваў у лесе дрэвы.
— Як апісана прыгажуня бярозка?
XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Што можна сказаць пра заклік паэта? Ці добра ён робіць?
— Аб чым вы даведаліся на ўроку і што хацелі б пачуць яшчэ?
— Што спадабалася (не спадабалася) на ўроку? Чаму?
— Ці не сумавалі вы на ўроку?
— Вы добра працавалі. Дзякуй.
XIII. Дамашняе заданне(с. 86-87)
Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ твора.
Тэма: «З УСМЕШКАЙ І ЎСУР’ЁЗ». ВАСІЛЬ ВІТКА «ЧАТЫРЫ ЖАДАННІ».Пазакласнае чытанне. Павел Місько «Добры чалавек»
Мэты:
Ø пазнаёміць з трэцім раздзелам падручніка;
Ø фарміраваць уменне чытаць арфаэпічна правільна і асэнсавана, з дапамогай настаўніка дзяліць тэкст на часткі, коратка пераказваць яго, удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;
Ø садзейнічаць выхаванню ўважлівых і беражлівых адносін да прыроды роднага краю, фарміраванню навыкаў працавітасці.
Ø
Тып урока: урок-разважанне.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Паглядзіце адзін на аднаго, вазьміцеся за рукі, усміхніцеся, пажадайце вясёлага настрою і плённай працы.
II. Паведамленне тэмы ўрока
— Як вы лічыце, які чалавек можа жадаць добрага дня, вясёлага настрою? (Выхаваны.)
— Як можна вызначыць выхаванасць чалавека? (Па паводзінах, ветлівых словах.)
— Як вы думаеце, чаму я пачала ўрок з гэтых пытанняў?
— Мы будзем гаварыць аб ветлівых словах. А дапаможа нам у гэтым верш Васіля Віткі «Чатыры жаданні» (с. 92).
—
III. Чытанне верша настаўнікам
— Што хацеў сказаць аўтар у сваім вершы?
—
IV. Чытанне верша вучнямі
1. Чытанне «ланцужком», спыняючыся кожны раз на паўзах.
2. Камбінаванае чытанне (настаўнік—вучні хорам).
V. Аналіз твора
— Якімі словамі вітаюць зранку? Апоўдні? Вечарам?
— Што можна сказаць нанач сонейку, добрым людзям?
— 3 якога ўзросту чалавек павінен ведаць гэтыя словы? (Змалку.)
— Ці ведаеце вы яшчэ якія-небудзь падобныя словы?
П р а б л е м н а я с і т у а ц ы я
Інсцэніроўка «У гардэробе»
(Падрыхтаваць дзяўчынку Алесю і хлопчыка Міколку. Удзел прымаюць усе вучні класа.)
Празвінеў званок з урока. Вучні ідуць за вопраткай у гардэроб, становяцца ў чаргу. Алеська прыйшла крыху пазней і запытала:
— Скажыце, калі ласка, хто апошні? — і стала ў чаргу. Следам за ёй прыбег Міколка. Ён штурхануў дзяўчынку і палез з крыкамі ўперад:
— Мне трэба хутчэй! Я спазняюся на прагляд мультфільма!
— Хто з дзяцей паступіў некультурна?
— Ці можна Міколку назваць выхаваным?
— Якую параду вы далі б яму?
— Скажыце, а вы таксама як Міколка, прыйшоўшы дадому адразу глядзіце тэлевізар? Калі не, то што вы робіце? (Крыху адпачываем, робім урокі, а потым глядзім тэлевізар, ідзем гуляць.)
— А чаму вы так робіце?
— Ці падыходзіць да сказанага прыказка «Зрабіў дзела — гуляй смела»? Растлумачце яе сэнс.
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Практыкаванні для мускулаў шыі, спіны, рук, ног.
VI. Пазакласнае чытанне. Чытанне апавядання настаўнікам
Сёння мы будзем чытаць апавяданне Паўла Місько «Добры чалавек» (с. 93-95).
— Пра каго хацеў расказаць аўтар?
Бюро даведак:
гаманіць — размаўляць;
пакаштаваць — паспрабаваць ежу;
лубянка — ручны кораб, кошык;
стомлены — змораны, абяссілены;
цярэбяць — ядуць.
VІІ. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне «ланцужком».
2. Чытанне «Першы і апошні» (чытанне першага і апошняга слова ў сказе).
3. Работа ў групах «Знайдзі мяне».
На лістках напісаны радкі літар, у якіх «схаваны» цэлыя словы. Гэтыя словы і патрэбна знайсці. Кожнай групе сваё заданне.
1 група: АЗДОБЗУРЫСІЧАВБЛАХШВЕК. (Добры чалавек).
2 група: БАУРБУЗКЛЯАВЕЦКРА. (Бабуля Вера).
VІІI. Аналіз зместу твора
— Чым можа парадаваць лес?
— Каго сустрэў аўтар у лесе?
— Як выглядала бабка Вера? Прачытайце.
— Як яна аднеслася да аўтара?
— Якія довады прывяла бабка на тое, што ў яе шмат рэчаў?
— Што прапанавала бабка аўтару?
— Якімі яму здаліся лясныя грушы? А яблыкі?
— Як растлумачыла бабка наяўнасць груш і яблыкаў у лесе?
— Якім, са слоў бабкі, здаўся вам Захарка?
— Які чалавек можа рабіць так, як Захарка?
— Ці спадабаўся ён вам? Чаму?
— Што з'ўляецца адметнай рысай характару бабкі Веры? (Уменне радавацца за другіх.)
IX. Са скарбонкі народнага слова
— Вы ўважліва чыталі апавяданне. Ці сустрэлі вы ў ім трапныя выразы? Як іх можна назваць? (Прыказкамі.)
— Я вам напомню, што прыказкі — гэта мастацкі твор, які ўтрымлівае шырокае абагульненне і ўвасабляе яго ў вельмі кароткай форме.
— Зараз назавіце выразы з апавядання, якія вы адносіце да прымавак, растлумачце іх сэнс.
1. Нагрузілася, як мурашка — многа чаго нясе.
2. За вушы не адцягнеш — вельмі смачна.
3. Дабро — яно жывучае — аб добрай справе доўга помняць.
X. Гульня «Вясёлы тэст»
1. Каго, згодна з прымаўкай, падкладваюць недобразычліўцу?
а) змяю; б) свінню
в) вожыка; г) мядзведзя.
2. Чым капусту не шаткуюць?
а) кулаком; в) языком;
б) нагой; г) носам.
3. Што робіць з рублём капейка?
а) вартуе; в) корміць;
б) беражэ; г) выхоўвае.
4. Чаго многа ў пустой бочцы?
а) пылу; б) смецця;
в) паветра; г) звону.
5. У каго ёсць вушы?
а) у дзвярэй; в) у сцен;
б) у дамафона; г) у замочнай дзіркі.
6. 3 кім параўноўваюць чалавека, які нясе многа рэчаў?
а) са сланом; в) з паравозам;
б) з канём; г) з мурашкай.
7. Ужываючы смачную ежу, кажуць, што не адцягнеш — за што?
а) за штаны; в) за нагу;
б) за вушы; г) за язык.
XІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Ці спадабаўся вам Захарка?
— Як людзі аддзячылі Захарку за яго добрыя справы?
— А вы б змаглі зрабіць так, як Захарка? Бабка Вера? Чаму?
— Ці можна даць апавяданню другую назву?
— Ці спадабалася вам праца на ўроку?
— Чаго вам не хацелася рабіць?
— Вы працавалі добра. Дзякуй за працу!
—
XІІ. Дамашняе заданне(с. 93-95)
Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання «Добры чалавек».
Прачытаць творы пра добрыя адносіны паміж людзьмі.
Тэма: Незвычайныя фантазіі. КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА «КАСМАНАЎТ»
Мэты:
Ø фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі;
Ø удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø развіваць уменне пераказваць тэкст па плане;
Ø развіваць уменне працаваць у групах;
Ø садзейнічаць выхаванню добразычлівых адносін да людзей, стварэнню ў класе атмасферы сяброўства і ўзаемапавагі.
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Так, маленькія мае, маўчок —
Пачынаецца ўрок.