Знікненне беларускай сілабічнай паэзіі. Творчасць А. Рымшы. Эпіграма як літаратурны жанр
Сілабі́чнае вершасклада́нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках.
Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным месцам націску ў словах: французскай, армянскай, мовах цюрцкіх народаў (націск на апошнім складзе), у польскай (на перадапошнім), чэшскай (на першым) і інш. Найбольш буйным беларускім сілабістам першай паловы XVII ст. быў С. Полацкі (1629—1680). Яшчэ ў XIX ст. сілабічнай сістэмай вершаскладання карысталіся Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і іншыя паэты. Уплыў рускага сілабатанічнага верша, а таксама сілабатанічных формаў народнага верша на беларускую літаратурную сілабіку прывёў да яе паступовага адмірання. Гэтаму садзейнічала і тое, што ў выніку ўваходжання Беларусі ў склад Расіі ў канцы XVIII ст. уздзеянне польскай мовы і польскай сілабікі на беларускую паэзію рэзка зменшылася. З канца XIX ст. беларускае сілабічнае вершаскладанне, праслужыўшы паэзіі амаль чатырыста гадоў, перастала існаваць.
Андрэ́й Ры́мша(каля 1550, в. Пянчын, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл. — пасля 1599) — вялікалітоўскі-панегірыст паэт 2-й пал. XVI ст., пісаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах і нават у тую эпоху, калі шматмоўе для літаратуры з'яўлялася нормай, быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў. Аўтар вершаў на старабеларускай мове — «Храналогіі» і трох эпіграм на гербы вялікалітоўскіх магнатаў.
Біяграфічныя звесткі пра А. Рымшу вельмі бедныя. Нарадзіўся каля 1550 г. ў вёсцы Пяньчына пад Навагрудкам, у шляхецкай сям'і герба «Паўкозіч». З 1572 г. служыў у Радзівілаў — спачатку ў Мікалая Рудога, затым у Крыштофа Радзівіла Перуна. У 1581 ён удзельнічаў у паходзе Крыштофа ў глыб маскоўскіх зямель, пазней суправаджаў у падарожжы па Лівоніі. З 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстаросты (прэтара) Біржаў — родавага ўладання Радзівілаў. Невядома, якую Рымша меў адукацыю. У 1581 з Астрожскай друкарні І. Фёдарава выйшаў вершаваны твор Рымшы «Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание», які атрымаў назву «Храналогіі» (у самім творы такога слова няма).Творчая спадчына А. Рымшы на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах. А. Рымша ўмел ўводзіць у прысвечанаю гістарычным падзеям канца XVI ст. эпічную паэму неад'емныя атрыбуты класічнага гераічнага эпасу: апісанні бітваў, умяшанні багоў у ваенны справы, урачыстыя пахаванні загінулых воінаў.Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла (польск.: Dziesięćroczna powieść wojennych spraw Krysztofa Radziwiła) — польскамоўная паэма Андрэя Рымшы, надрукаваная ў 1585 годзе ў Вільні, у якой ўслаўляецца выправа К. Радзівіла «Перуна» на маскоўскія землі. Паэма з'яўляецца найбольш значным творам з радзівілаўскага цыклу і падзяляецца на 25 разделаў. Мае 2184 радкі і напісана традыцыйным 13-складовым сілабічным вершам. Паэма распачынаецца 1572 годам — датай смерці Жыгімонта Аўгуста і заканчваецца апісаннем доўгачаканага міру, які настаў у Вялікім Княстве пасля Ям-Запольскага пагаднення 1582 года.
Эпіграма (грэч. epigramma — надпіс) —
1. У антычнай літаратуры невялікі афарыстычны зварот да нейкай агульнавядомай асобы з пажаданнем або ўсхваленнем. Першапачаткова эпіграмы пісаліся на сценах малітоўняў, пастаментах помнікаў, каштоўнай посудзе і гэтак далей. Пазней тэматычныя рамкі эпіграмы пашырыліся, увабраўшы ў сябе дыдактычныя і філасофскія сентэнцыі, любоўныя, сатырычныя і іншыя матывы.
2. Лаканічны (звычайна ад двух да васьмі радкоў) сатырычны верш з вострай і часта нечаканай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці грамадская загана. У еўрапейскай паэзіі XVIII—XIX стст. эпіграмамі славіліся Лафантэн, Вальтэр, Русо, Бёрнс, Гётэ, Шылер, А. Пушкін, М. Някрасаў, В. Курачкін, Дз. Мінаеў і інш. У савецкай літаратуры надзённыя і дасціпныя эпіграмы стварылі Дз. Бедны, А. Архангельскі, С. Маршак, С. Алійнык. Першыя беларускія эпіграмы з’явіліся на пачатку XX ст. Майстрам эпіграмы быў Янка Купала, які надаў ёй выразную сацыяльна-палітычную скіраванасць:То беларус, то палячок, А чым папраўдзе — не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць?
Асаблівасці літаратурнага руху ў перыяд Рэфармацыі. Зараджэнне і развіццё публіцыстыкі, спалучэнне ў творах царкоўна-рэфармацыйных і гуманістычных ідэй. Гуманістычны пафас у “Звароце да ўсіх саслоўяў” Льва Сапегі
Рэфармацыйны рух.Другая чвэрць XVI ст. азнаменавалася распаўсюджаннем рэфармацыйных ідэй у шэрагу краін Заходняй Еўропы. Узнікшыя на аснове барацьбы сялянства і маладой буржуазіі супраць феадальнага ладу, яны неўзабаве выліліся ў сацыяльна-палітычны рух, які прынята называць Рэфармацыяй.
Рэфармацыя з’явілася заканамерным вынікам пачатку распаду феадальнай сістэмы і зараджэння у ей новых, капіталістычных адносін. Яе ідэалагічная дактрына была па сутнасці першым актам арганізаванага выступлення буржуазіі супраць каталіцкай царквы, якая служыла апорай феадалізму і з’яўлялася яго неад’емнай часткай. У сілу гэтага Рэфармацыя з пачатку свайго ўзнікнення прымала форму рэлігійнай барацьбы, характар праяўлення якой у розных краінах Еўропы быў розны. Усе залежала ад ступені сталасці сацыяльных супярэчнасцей у кожнай канкрэтна ўзятай краіне і ідэйна-палітычнай згуртаванасці грамадскіх сіл, якія выступалі пад сцягам Рэфармацыі. Не апошнюю ролю пры гэтым адыгрывала і тое, наколькі шырока ў ей прымалі ўдзел розныя слаі апазіцыі, і ў першую чаргу народныя масы, якія неслі на сваіх плячах увесь цяжар феадальнага прыгнечання.
Галоўнай сваей задачай ідэолагі Рэфармацыі ставілі секулярызацыю (абміршчэнне) царкоўнага і манастырскага землеўладання, якое не абкладвалася ніякімі падаткамі і давала духавенству вялікія даходы. Каталіцкая царква, абагаціўшыся за многія стагоддзі свайго існавання, стала адным з самых буйных феадалаў і ўяўляла сабой своеасаблівую дзяржаву ў дзяржаве. Духавенства эксплуатавала сялян і рамеснікаў, трымала ў сваіх руках адукацыю, стрымлівала развіцце свецкіх навук, рэгламентавала духоўнае жыцце чалавека, праследавала ўсякую свабодамыснасць. Разам з тым царква вымагала немалыя грошыў народа – для сваіх шыкоўных і дарагіх культавых рытуалаў. З мэтай асабістай нажывы духавенства ўвяло ў практыку продаж індульгенцый, г.зн. адпушчэнне грахоў за грошы. Усе гэта ўшчамляла матэрыяльныя і духоўныя інтарэсы свецкіх феадалаў. Вось чаму адным з асноўных патрабаванняў дзеячаў Рэфармацыі было стварэнне новай і да таго ж “таннай” нацыянальнай царквы.
Пачаткам заходнееўрапейскай Рэфармацыі прынята лічыць публічнае выступленне Марціна Лютэра ў канцы 1517 г. супраць папскіх індульгенцый. У 95 тэзісах, якія сталі першым дакументам нямецкай Рэфармацыі, а потым у Вялікім і Малым катэхізісах ен выклаў сутнасць новай рэлігійнай дактрыны – лютэранства. Лютэр адхіліў вярхоўную ўладу папы рымскага ў справах царквы. Лютэр не прызнаваў царкоўную іерархію, адмаўляў манаства, культ святых, шанаванне абразоў, малітвы за памершых “грэшнікаў” і царкоўныя таінствы, за выключэннем хрышчэння і прычасці.
Значнай плынню ў Рэфармацыі быў таксама кальвінізм, які ўзнік у Швейцарыі, калі Жан Кальвін у 1533 г. адрокся ад каталіцкай царквы і стварыў у Дэневе першую абшчыну паслядоўнікаў сваіх рэфармацыйных ідэй. Тэарэтычнае абгрунтаванне іх ен выклаў у апублікаваным у 1536 г. творы “Настаўленне ў хрысціянскай веры”.
Барацьба пратэстанцкіх рэфарматараў супраць хрысціянскай царквы за больш танны яе рэлігійны рытуал і абмежаванне эканамічнай, палітычнай і ідэалагічнай магутнасці так або інакш уцягвала ў сваю арбіту амаль усе саслоўі феадальнага грамадства, хоць кожнае з іх у гэтай барацьбе праследавала свае асабістыя мэты.
На Беларусі Рэфармацыйны рух узнік у сяр. XVI ст.Асаблівасці:
1.Рэфармацыя ахапіла вышэйшыя колы грамадства.