Развіцце беларускай мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага

У др п. 16 ст. традыцыйнае летапісанне па сутнасці спыніла свае далейшае развіцце, на змену яму прыйшлі разнастайныя творы ў выглядзе гістарычных аглядаў, хранографаў, мемуараў, сінопсісаў, сямейных дзеннікаў, у цэнтры ўвагіякіх былі пытанні гісторыі і яе развіцця на пэўных этапах дзяржаўнага і грамадскага жыцця народа. Істотнай рысай гэтых помнікаў свецкага пісьменства была тое, што ўсе яны ствараліся па свежых слядах падзей і выдзяляліся ўзросшай цікавасцю да асобы чалавека, яго запатрабаванняў, імкненняў і сацыяльнага быту.

У станаўленні гэтага роду літаратурнай творчасці, у фарміравнні яе жанравай структуры і формы выкладання гістарычных падзей пэўную ролю адыграла афіцыйна-дакументальная літаратура і ў прыватнасці пратаколы-дзеннікі дзяржаўных сеймаў РП, у якіх даволі ярка праявілася характэрная для таго часу тэндэнцыя да “алітаратурвання” дзелавых запісаў. Яны вызначаюцца выразнай, сакавітай мовай і з’яўляюцца яркімі ўзорамі аратарскай красамоўнасці.

У 1603 годе Навагрудскі падсудак Федар Еўлашэўскі пачаў працу над мемуарамі, маючы, як відаць, дзеннікавыя запісы за папярэднія 40 гадоў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб’еме: адсутнічае ўступная частка, якая расказвае пра бацькоў мемуарыста.

Па часе напісання мемуары Еўлашоўскага з’яўляюцца самым раннім помнікам мемуарнага жанру з усіх вядомых нам твораў беларускай літаратуры. Беручыся за напісанне ўспамінаў, Еўлашоўскі імкнуўся выхаваць своіх дзяцей у духу тых ідэалаў, якімі ен кіраваўся сам у асабістым жыцці. Менавіта гэтым і абумоўлена падрабязнае напісанне ім аўтабіяграфіі, з якой мы даведваемся, што нарадзіўся Еўлашоўскі ў Ляхавічах у небагатай сям’і, якая мела маентак у Еўлашове. У хатніх умовах ен вывучаў асновы роднай, а таксама польскай і яўрэйскай граматы. Неабходныя веды па матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі ен набыў шляхам самаадукацыі. Дзякуючы багатаму вопыту адваката Еўлашоўскі набыў аўтарытэт у асяроддзі навагрудскай павятовай шляхты, якая даручыла яму на Варшаўскім вальным сейме 1579 г. прыняць удзел у складанні тэксту “Трыбунала ВКЛ”.

Еўлашоўскі свае ўступленне ў самастойнае жыцце пачаў з удзелу ў Лівонскай вайне. Аднак спалохаўшыся цяжкасцей, ен кінуў ваенную службу і пачаў працаваць пры дварах буйных магнатаў. Гэта прынесла яму грамадскае прызнанне і матэрыяльны дастатак.

У 57-гадовым узросце Еўлашэўскі ўзяўся за пяро, каб расказаць аб пражытым, аб падзеях асабістага і грамадскага жыцця. Мемуарыст з замілаваннем расказвае пра шматлікія эпізоды з жыцця дробнай і сярэднепамеснай шляхты ВКЛ. Запамінаецца карціна жорсткай расправы з каралеўскім слугой Уладзімірам Заблоцкім, справакаванай у красавіку 1580 г. трокскім каштялянам Крыштофам Радзівілам на адной з вуліц Вільні.

У здольнасці аўтара жыва і маляўніча расказаць аб тым, што яму даводзілася пачуць, перажыць або назіраць, заключаецца адна з галоўных вартасцей мемуараў як помніка літаратуры.

Пра каго б ці пра што ні пісаў Еўлашоўскі, ен заўседы імкнуўся надаць свайму паведамленню яркі бытавы каларыт.

Уваскрасаючы ў памяці хроніку шляхецкага жыцця і паказваючы на гэтым фоне сваіх сучаснікаў, Еўлашоўскі спрабуе пранікнуць у іх псіхалогію і растлумачыць іх учынкі ўмовамі сацыяльнага жыцця таго часу. Маюць пэўную цікавасць пададзеныя ў мемуарах вобразы яго жонкі Ганны Балатоўны, княгіні Аляксандры, яе цеткі Таццяны Скумінай і яе мужа Івана Бакі, паноў Глухоўскага, Івана Крачатоўскага. Еўлашоўскі легка сыходзіцца з людзьмі незалежна ад таго, якое становішча яны займаюць у грамадскім жыцці.

Традыцыйны і косны ў грамадскіх поглядах, набожны Еўлашоўскі пры усей сваей рэлігійнасці не захаваў вернасці праваслаўнаму веравызнанню бацькоў. Захапіўшыся ў юнацтве вучэннем пратэстантаў, ен стаў прыхільнікам моднай для таго часу рэлігійнай плыні евангелістаў. Аднак рацыяналізм не пазбавіў ў яго веры ў рознага роду рэлігійныя забабоны. Ен цверда прытрымліваўся думкі аб тым, што рознасць веравызнанняў не павінна быць перашкодай на ўстанаўленні добрых адносін у сямейным і грамадскім жыцці.

У сваіх мемуарах Еўлашоўскі не закранаў пытанняў вялікай палітыкі, бо лічыў яе справавай кампетэнцыі знатных паноў, абраных Богам. Ен звычайна толькі канстатаваў самфакт, падзею і тут жа, падкрэсліваючы сваю безуважнасць да яе.

Лічачы сябе патрыетам ВКЛ, Еўлашоўскі ганарыцца яго дзяржаўнымі дзеячамі. Аднак негледзячы на свій патрыятызм, Еўлашоўскі не змог устаяць супраць магутнай хвалі паланізацыі, якая ў той час захліснула шляхецкае саслоўе, што адбілася, у прыватнасці, і на мове яго мемуараў, багата перасыпанай паланізмамі. Ягомова ў многім ужо страціла свій нацыянальны каларыт, стала цяжкай для ўспрыняцця. Гэта служыць наглядным паказчыкам таго, якімі складанымі і супярэчлівымі шляхамі ішло развіцце беларускай літаратурнай мовы ў помніках свецкага пісьменства.

Наши рекомендации