Нацыянальныя аспекты ў дзейнасці хрысціянскага духавенства

У пачатку XX ст. рух за беларускае нацыянальнае адрад-жэнне, які выспяваў на працягу ўсяго XIX ст., набывае даволі масавы характар. Яго мэтай з'яўляецца самасцвярджэнне беларусаў як самастойнай нацыі ў межах этнічнага рассялення, прызнанне факта яе існавання іншымі народамі і дзяржавамі, а разам з тым і права беларусаў на "пачэсны пасад паміж народамі", нацыянальную дзяржаўнасць [10.С.15]. Для дасягнення пастаўленай мэты трэба было вырашыць шэраг вельмі складаных задач. Адна з іх — пераадольванне адмоўнага ўплыву на фарміраваннё і развіццё беларускай нацыі канфесіянальнага расколу этнасу на праваслаўных і каталікоў. Раскол гэты шырока выкарыстоўваўся праваслаўным духавенствам у мэтах русіфікацыі, каталіцкім — паланізацыі беларусаў.

XIX ст. стала пераломным у жыцці гэтых дзвюх канфесій на Беларусі, што абумоўлена зменамі ў палітычным жыцці. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

Каталіцтву, якое займала пануючае становішча ў Рэчы Паспалітай, прыйшлося ўступіць месца праваслаўю. Але гэта не азначала, што каталіцкае духавенства адышло ў бок. Яно працягвала праяўляць даволі высокую актыўнасць у барацьбе за ўплыў на беларускае насельніцтва. Гэтая дзейнасць, як правіла, разглядалася ў расійскай гістарыяграфіі толькі як паланізатарская. Такі погляд працягваў панаваць і ў савецкі час. Не будзем і мы адмаўляць відавочнае. Роля каталіцкага касцёла на Беларусі і сапраўды заключалася ў тым, каб падтрымаць польскі уплыў, "польскі дух" сярод беларускага насельніцтва. Ідэя аднаўлення былой славы і магутнасці Рэчы Паспалітай ніколі не згасала сярод каталіцкага духавенства. Час ад часу яна прыводзіла да актыўных дзеянняў. Да іх першых праяў можна аднесці адмаўленні, праўда адзінкавыя, ад прысягі на вернасць рускай царыцы пасля далучэння да Расіі. Да формаў барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай адносіліся і тайныя таварыствы. Адно з іх — Віленская асацыяцыя — дзейнічала ў Вільні з вясны 1796 г. да верасня — кастрычніка 1797 г. Сярод кіраўнікоў асацыяцыі знаходзіліся ксяндзы Зюлкоўскі і Ф.Цяцерскі. Аб намрах членаў таварыства сведчыць распрацаваны імі "Акт Віленскага паўстання", датаваны 27 студзеня 1797 г., які заклікаў да барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай. У ім, у прыватнасці, гаварылася: "Не было моманту, калі б мы, стогнучы пад чужым цяжарам няволі, не думалі аб вяртанні правоў свабоды і вольнасці, якія нададзены кожнаму чалавеку ад яго нараджэння" [11. С. 243].

Віленская асацыяцыя мела свае адгалінаванні ў Брэс-це, Кобрыне, Гародні, Мінску і іншых месцах. У стварэнні Мінскай асацыяцыі, сведчаць даследчыкі, актыўны ўдзел прымаў ксёндз Ф.Цяцерскі. Праіснавала Віленская аса-цыяцыя нядоўга і да актыўных дзеянняў не перайшла. На допыце адзін з актыўных членаў асацыяцыі С.Цяцерскі ;іаявіў: "Нашамэта — аднаўленне Рэчы Паспалітай, галоўнай асновай якой павінна быць Канстытуцыя 3 мая" [12. С.89]. Арыштаваныя члены асацыяцыі прадсталі перад судом і былі абвінавачаны ў "арганізацыі асацыяцый, змове на паўстанне, парушэнні прысягі". Заступіўся за іх толькі сенатар Г.Дзяржавін. У сувязі з гэтым ён пісаў у сваіх "Запісках": ; "Чаму так строга абвінавачваюцца няшчасныя, што яны мелі паміж сабой размовы аб выратаванні ад нашага ўладання сваёй айчыны, ці можна было б іх абвінавачваць у здрадзе па тых жа самых законах, па якіх павінны былі абвінавачвацца ў падобных выпадках прыродныя падданыя... няхай яны думаюць і гавораць аб выратаванні сваёй айчыны, як жадаюць, абы толькі да саміх дзеянняў не пераходзілі" [13.С. 424,425]. Члены арганізацыі былі асуджаны, пазбаўлены шляхецкага гонару, маёнткаў, духоўныя асобы — сану і адпраўлены ў Сібір на катаргу.

Ідэя аднаўлення Рэчы Паспалітай зноў яскрава зайграла, калі ў 1812 г. Напалеон распачаў вайну супраць Расіі. Французскі імператар і яго военачальнікі падагравалі ідэю палякаў і прапольскі настроенай часткі насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў, каб выкарыстаць сітуацыю ў сваіх мэтах. Уступіўшы 26 чэрвеня ў Мінск, маршал Даву ласкава прыняў прадстаўнікоў горада і заверыў іх ад імя Напалеонаў тым, што "яго непераможная армія прыйшла для вяртання палякам айчыны і яе незлічоныя атрады або пакрыюць гэтую зямлю сваімі трупамі, або вернуць палякам айчыну ва ўсім яе аб'ёме" [14. С. 7]. 28 чэрвеня адбылося ўрачыстае набажэнства ў касцёле, на якім прысутнічаў маршал Даву і ўвесь генералітэт. Урачыстыя сустрэчы французскіх войскаў арганізоўваліся каталіцкім духавенствам і прадстаўнікамі павятовых гарадоў Мінскай губерні. Але надзеі на аднаўленне Рэчы Паспалітай з дапамогай французскай зброі не апраўдаліся.

Царскі ўрад памілаваў тых, хто сустракаў французаў "хлебам-соллю", пакінуўшы іх на сваіх пасадах. Але і памяркоўнасць царскіх улад не змагла згасіць ідэю аб адраджэнні дзяржаўнасці, якая вылілася амаль праз два дзесяцігоддзі ў паўстанне супраць існуючага ладу. I зноў у першых радах паўстанцаў ішло каталіцкае духавенства. Яго ўдзел у паўстанні праяўляўся па-рознаму: ад учынення ўрачыстых набажэнстваў і заклікаў далучацца да паўстанцаў да непасрэдных актыўных дзеянняў у паўстанцкіх атрадах. Так, настаяцель Радашковіцкага касцёла ксёндз Паразінскі заклікаў сваіх прыхаджан дапамагаць паўстанцам фуражом і харчаваннем. Вікарны таго ж касцела ксёндз Вайткевіч удзельнічаў у нападзенні паўстанцкага атрада на пошту, раздаваў зброю. У цэлым па Мінскай губерні ў паўстанні 1831 г. удзельнічалі 38 прадстаўнікоў каталіцкага духавенства [15. С.160, 161].

Пасля падаўлення паўстання царскі ўрад распачаў рэпрэсіўныя меры. Асабліва адчувальнымі яны былі ў адносінах да каталіцкіх кляштараў, бо падчас паўстання яны станавіліся кіруючымі цэнтрамі. У выніку ў 1832 г. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў былі скасаваны 194 каталіцкія кляштары [8. Ф. 821, воп. 150, спр. 89, арк. 3]. Прымаліся і іншыя меры, накіраваныя на абмежаванне ўплыву рымска-каталіцкага духавенства на мясцовае насельніцтва. Напрыклад, у сувязі з тым, што падчас паў-стання ксяндзы выкарыстоўвалі казанні для агітацыі за ўдзел у паўстанні, выказваючыся супраць расійскіх улад, было ўведзена цэнзарства казанняў. Прамаўляць іх можна было толькі па спецыяльных кіраўніцтвах вядомых польскіх прапаведнікаў Белабрэжскага і Філіпецкага. Свае ж асабістыя тэксты ксяндзы павінны былі прадстаўляць цэнзарам. Цэнзары назначаліся штогод па два чалавекі на кожны дэканат, іх прозвішчы друкаваліся ў царкоўных каляндарах (рубрыцэлях). Праўда, трэба адзначыць, што к канцу 50 — пачатку 60-х гг. большасць абмежаванняў ужо перастала выконвацца. I таму няма нічога дзіўнага ў тым, што і ў наступным вызваленчым паўстанні, якое ад-былося ў 1863 г., каталіцкае духавенства зноў прыняло самы актыўны ўдзел.

Але дзейнасць каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў была не такой аднароднай, як гэта падавалася ў расійскай гістарыяграфіі і савецкай атэістычнай літаратуры. Мы ўжо ведаем з папярэдніх глаў, што сярод іх былі тыя, хто дапамагаў уладам праводзіць русіфікацыю касцёла, і тыя, беларусы па паходжанні, хто не жадаў адрачыся ад сваёй роднай, нібыта не існуючай мовы. Праўда, іх было вельмі мала.

Асэнсаваны рух беларускага нацыянальнага адраджэння сярод каталіцкага духавенства датуецца пачаткам XX ст.Але ён зараджаўся і выспяваў у складаных абставінах XIX ст. Адзін з актыўных дзеячаў беларускага нацыяналь-нага руху ксёндз Адам Станкевіч бачыць яго вытокі яшчэ ў першай палове XIX ст. А першым яго дзеячам, праўда "падсвядомым", лічыць ксяндза Магнушэўскага. "У ім былі астаткі таго хрысціянства, якое яшчэ не было спольшча-ным і якое яшчэ дазваляла яму бачыць праўду ў беларускім народзе" [16. С. 4]. Гэта, на думку Станкевіча, галоўна; што прывяло ксяндза Магнушэўскага на ніву беларускага адраджэння. Клапоцячыся аб асвеце беларускіх дзяцей Магнушэўскі адкрыў для іх школу. Менавіта тут і вучыўі; беларускі сялянскі паэт Паўлюк Багрым.

Да ліку першых дзеячаў беларускага адраджэні А.Станкевіч адносіць і уніяцкага святара М.Баброўскага. Гэта вельмі цікавы факт, які сведчыць аб імкненні Станкевіча разглядаць праблему не з пункту гледжання палітычньх вузкагрупавых пазіцый, а бачыць яе вачыма беларуса. Здавалася б, што станоўчага мог знайсці каталіцкі ксёндз, дзейнасці уніяцкага святара, які "шмат папрацаваў над справай уз'яднання уніятаў". Аказваецца, мог. Як сцвярджі Станкевіч, прафесар Віленскага універсітэта Баброўскі пад канец жыцця (памёр у 1848 г.) атрымаў прыход у Шэршаве і гаварыў казанні заўсёды па-беларуску.

На пачатку XX ст. беларускі нацыянальны рух прымалі свядомы характар. I сам гэты рух, і тое, што ў ім прынялі ўдзел даволі шырокія колы грамадства, сведчыць аб тым, што ні спаланізаваць, ні русіфікаваць цалкам беларускі народ не ўдалося. Родная мова працягвала жыць у сялянскім асяроддзі, нягледзячы на ўсе намаганні выціснуць яе адтуль. Жыла яна ў нейкай ступені і ў касцёле: "Праз увесь ХІХ пераломны для Беларусі век мова беларуская зберагла сабе хоць дужа скромнае месца, каб у наступным веку XX здабыць сабе ў тым жа касцёле месца болыш пачэснае, а прынамсі каб ужо свядома і адкрыта выступіць на арэну змаганням сваё жыццё, за свае слушныя, святьш справы ў святыні" [|| С. 4]. I калі ў XIX ст. беларуская мова (асабліва ў касцёле заходніх беларускіх губерняў) чулася зусім зрэдку, дьк на пачатку XX ст. гэта становіцца ўжо болыш звыклай справай. У адным з нумароў "Гомана" за 1918 г. сустракаем успаміны, датаваныя 1908 — 1909 гг. аб тым, як вяліся казанні па-беларуску ў Гродзенскім павеце. "Ад першых слоў казання, успамінае нехта Р., — мы ўсе чыста здзівіліся: ксёндз Прамаўляў народу па-беларуску. Гэта было для нас такой навінай, што толькі другі сказ прамоўцы пераканаў нас, што чуем добра". Гэта быў ксёндз Я.Бурба.

Цікава, што цэнтрам, дзе сярод каталіцкага духавенства; зараджаўся і выспяваў рух за беларускае адраджэнне, ст, Пецярбург. Гэта тлумачыцца тым, што менавіта тут, у Пецярбургскай духоўнай акадэміі і Духоўнай каталіцкай семінарі рыхтаваліся галоўным чынам кадры для касцёлаў беларускіх губерняў. Імёны верных сыноў касцёла і беларускага народа ,,,малавявядомыя, і гэта невыпадкова. Іх лёс не цікавіў ні польскіх, не расійскіх даследчыкаў. Што ж тычылася беларускіх гісторыкаў савецкага часу, то іх адносіны да гісторыі царквы да апошняга часу былі адмоўнымі, дакладней кажучы, яна не існавала ў іх уяўленні наогул.

Вось голькі некалькі імёнаў ксяндзоў, якія шмат працавалі дна н(іве беларускага адраджэння.

Біскуп С.Дзенісевіч нарадзіўся на Магілёўшчыне, скончыў Мінскую духоўную семінарыю, потым духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Ксёндз працаваў у многіх месцах Беларусі. У 1905 — 1908 гг. — прэлат і адміністратар Магілёўскай архідыяцэзіі. У 1906 г. Дзянісевіч выдаў на беларускай мове ".Elemetar dla dobrych djietok katolikou" са сваімі каментарыямі. Да піянераў як рэлігійнага, так і наогул народнага беларускага адраджэння адносіцца ксёндз Ф.Будзька. Яшчэ ў час вучобы ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі ён спрабаваў тлумачыць польскія рэлігійныя кніжкі па-беларуску. Менавіта за сваю адданасць роднай мове нейкі час не мог атрымаць сан ксяндза, нягледзячы на тое, што скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. I толькі дзякуючы дапамозе з боку Дзенісевіча гэтае пытанне вырашылася станоўча. У 1917 г. ксёндз Будзька купіў невялікі фальварак каля Полацка, дзе пабудаваў капліцу. Ён марыў стварыць тут самастойную беларускую парафію.

Вялікія заслугі у справе беларускага адраджэння мае ксндз А. Астрамовіч. Яго вершы пад псеўданімам Андрэй Зязюля можна было сустрэць у выданнях "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь", "Крыніца".

Паступова дзейнасць асобных ксяндзоў беларусаў прывяла іхда згуртавання.У 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд каталіцкага беларускага духавенства. На ім прысутнічала 30 ксяндзоў. На з'ездзе абмяркоўваліся наступныя пытанні: беларускі рух і яго адносіны да жыцця касцёльнага і да працы каталіцкай (дакл. ксёндз А.Станкевіч), палітычна-народная дзейнасць каталіцкага духавенства ў Беларусі (дакл. Ксёндз В.Гадлеўскі), аб асветніцкай дзейнасці (дакл. ксёндз Ф. Абрантовіч) і інш.

Іімкненне беларусаў-каталікоў аб’яднаць свае намаганні ў складаны для Беларусі час прывяло да стварэння арганізацыі« Хрысціянская дэмакратычная злучанасць" (ХДЗ). 3 моманту свайго стварэння і да канца 1918 г. яна дзейнічалаў Пецярбургу, пазней у Мінску і іншых месцах. Выдаваўся штотыднёвік ''Крыніца". На яго старонках шмат увагі ўдзялялася гісторыі беларускага народа, яго традыцыям, мове. Амаль праз кожны нумар праходзіла думка аб тым, што беларуская мова павінна заняць належнае месца ў касцёле. "Усюды, па ўсім свеце, дзе толькі тлумачаць людзям Хрыстову навуку, — пісаў у 1919 г.. ксёндз М.Краскоўскі, — робяць гэта на той мове, на якой гэтыя людзі гавораць і якую разумеюць... Адна толькі Беларусь выпала з-пад сусветнага права і сыны яе мусяць у касцёле замест Бога хваліць — прыглядацца і дзівіцца, як ксёндз па-польску трашчыць навуку..." [17].

Нацыянальны аспект дзейнасці праваслаўнага духавенства на першы погляд здаецца на дзіва простым: паколькі праваслаўная царква становіцца часткай дзяржаўнага апарата, то яна павінна праводзіць дзяржаўную палітыку, гэта значыць палітыку русіфікацыі. Але не будзем такімі катэгарычнымі. I адзначаючы, якую вялікую ролю адыгрывала праваслаўная царква і яе святары ў гэтай далёка не пачэснай справе, больш уважліва і пільна прыгледземся да іх дзеянняў. Мы не станем гаварыць аб вялікай ролі праваслаўных святароў як асветнікаў у другой палове XIX — пачатку XX ст., бо цяжка правесці тую мяжу, дзе станоўчая роля ў павышэнні пісьменнасці селяніна-беларуса пераходзіла ў адмоўную — выхаванне беларускай моладзі ў расійскім духу, што адмоўна адбівалася на яе нацыянальнай самасвядомасці. Але абысці краязнаўчую дзейнасць праваслаўнага духавенства і наогул выхаванцаў праваслаўнай царквы нельга.

Асаблівае месца сярод краязнаўцаў Віцебшчыны займае выхаванец Пецярбургскай праваслаўнай духоўнай акадэміі Д.Даўгяла (1868 — 1942). З'яўляючыся членам Віцебскага епархіяльнага царкоўна-археалагічнага старажытнасховішча, ён шмат зрабіў у справе збірання і вывучэння дакументаў па гісторыі царквы, напісаў шэраг цікавых прац [18].

Шмат цікавых звестак па гісторыі праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла Гродзеншчыны ўтрымліваюць працы Я.Арлоўскага, сына вясковага святара. Пасля заканчэння Літоўскай духоўнай семінарыі ён стаў святаром, а атрымаўшы вышэйшую адукацыю ў Пецярбургскім гісторыка-філалагічным інстытуце, выкладаў грэчаскую мову і гісторыю ў Гродзенскай гімназіі. Але ён не пераставаў цікавіцца рэлігійным жыццём, з'яўляўся членам Гродзенскага Сафійскага праваслаўнага брацтва, пісаў працы па гісторьгі Гродзеншчьшы, у тым ліку і па канфесіянальнай гісторыі краю [19.]. Сярод імён святароў, што прысвячалі шмат часу краязнаўчай дзейнасці, можна згадаць імёны магілёўскага свяшчэннаслужыцеля Ф.Жудро [20], протаіерэя Гродзенскай епархіі I. Карчынскага [21], брэсцкага святара Л.Паеўскага [22]. Асабліва шмат прац пакінуў П. Гаручка [23].

Творы выхаванцаў праваслаўнай царквы, ідэі, закладзеныя ў іх, аказвалі ўплыў на грамадскасць Беларусі, выхоўваючы галоўным чынам у духу праваслаўя і пакорлівасці існуючаму ладу. Але разам з тым нельга не заўважаць і другі бок гэтага ўплыву — вялізны краязнаўчы матэрыял, што ўтрымліваўся ў гэтых сачыненнях. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць падачы, ён не мог не садзейнічаць вывучэнню гісторыі і культуры краю, паказваў яго самабытнасць, традыцыі, звычаі. Гэтыя сачыненні прадстаўляюць цікавасць і сёння, бо шмат матэрыялаў, гістарычных звестак, пададзеных у гэтых працах, зараз або згублены назаўсёды, або знаходзяцца ў архівах па-за межамі Беларусі і амаль што недаступныя для сучасных беларускіх даследчыкаў.

Пазней, ужо напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г., праваслаўнае духавенства, дакладней нейкая яго частка, далучылася да беларускага нацыянальнага руху з цэнтрам у Маскве. Тут згуртаваліся высланыя ў свой час праваслаўныя святары з Гродзеншчыны і Віленшчыны, дзейнасць якіх не ўпісвалася ў палітыку русіфікацыі. Праведзены летам 1917 г. з'езд праваслаўных святароў бёларусаў прыняў рэзалюцыі ў нацыянальным духу. Сярод удзельнікаў з'езду — протаіерэі Кульчыцкі і Карчынскі, святары Рэпнін, Усакоўскі і інш. [24. С. 7]. Далучылася праваслаўнае духавенства і да "Хрысціянскай дэмакратычнай злучанасці", якая прыняла агульнахрысціянскі характар.

Евангеліцка-рэфармацкая царква на Беларусі падтрымлівала ў болышасці сваёй польскі нацыянальны рух. Богаслужэнне ў рэфармацкіх цэрквах, што размяшчаліся на тэрыторыі, заселенай галоўным чынам беларусамі, вялося на польскай мове. Так, у Віленскім прыходзе ў богаслужэнні выкарыстоўвалася нямецкая і польская, у Ізабелінскім — галоўным чынам польская і толькі часткова нямецкая мова. У той час у Ковенскай губерні богаслужэбнымі мовамі былі мовы мясцовага насельніцтва — літоўская і латышская. На польскай мове вялося і навучанне дзяцей у школах, што да канца XIX ст. існавалі пры рэфармацкіх цэрквах, а таксама ў Слуцкай евангеліцка-рэфармацкай гімназіі. Гэтая гімназія была заснавана яшчэ ў 1617 г. князем Янушам Радзівілам. На працягу 250 гадоў гімназія была польскай, але пасля паўстання 1863 г. у ёй адбыліся кардынальныя перамены. Выкліканы яны былі тым, што ў паўстанні прынялі ўдзел амаль усе навучэнцы старэйшых класаў гімназіі. За 1863 — 1864 гг. з яе было выключана 280 вучняў, што складала 62 % іх агульнай колькасці. Не абмінулі рэпрэсіі і выкладчыкаў. Частка з іх за падтрымку паўстанцаў была саслана ў Сібір, а гімназія перададзена ў ведамства Міністэрства народнай адукацыі. Пачалася русіфікацыя навучальнага працэсу.

Пасля ўказа аб верацярпімасці Віленскі евангеліцка-рэфармацкі Сінод узбудзіў хадайніцтва аб дазволе адчыніць пад сваім кантролем пры рэфармацкіх цэрквах царкоўныя вучылішчы з выкладаннем у іх на мове богаслужэння гэтых цэркваў. Для беларускіх губерняў гэта азначала на мове польскай. Пры гэтым рабілася спасылка на сам указ аб верацярпімасці, а таксама на думку, што знайшла своё адлюстраванне ў "Журнале Комитета Министров" ад 18 чэрвеня 1905 г., аб тым, што нельга рабіць са школы "средство искусственного проведения обрусения начал". Аднак віленскі генерал-губернатар, да якога звярнуўся міністр унутраных спраў, меў на гэта свой погляд. У адказе міністру ён напісаў: "Открытие при условиях полного введения богослужебного языка в обнходе канторов реформатских школ с преподаванием на польском языке в Винленской н Гродненской губерниях, преимушественно заселенных белорусами, весьма могло бы преврататься в общую польскую школу, в которой обучались бы дети низших классов белорусского н литовского населения". Далей, пагаджаючыся з думкай Камітэта міністраў, што нельга выкарыстоўваць школу для русіфікацыі, ён піша: "Я находил бы, однако, необходнмость в отношении Северо-Западного края не упускать из внду того важного обстоятельства, что население здесь исключительно русское н литовское, что полякн составляют в крае весьма малую по численности группу, сильную лишь своим положением экономическим и прошлым" [8. Ф. 821, воп. 5, спр. 418, арк. 113, 114].

Што тычыцца Слуцкай гімназіі, дык яна працягвала знаходзіцца ў ведамстве Міністэрства народнай адукацыі. Віленскі евангеліцка-рэфармацкі Сінод, як і раней, меў у ёй сваіх алюмнаў (стыпендыятаў), колькасць якіх была невялікай. Штогод Сінод пасылаў у гімназію 8 — 10 чал. На пачатку XX ст. амаль палову гімназістаў складалі палякі, астатнія былі беларусы. Зрэдку сустракаліся рускія, але гэта былі адзінкавыя выпадкі. Як і раней, гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім руху. У канцы XIX ст. яны стваралі нелегальныя гурткі, выступалі супраць русіфікацыі навучальнага працэсу, а ў пачатку XX ст. прынялі актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 — 1907 гг. У час першай сусветнай вайны гімназія была эвакуіравана ў Пензу, а ў 1916 г. вярнулася ў Слуцк і працягвала сваю дзейнасць [9. Спр. 217, арк. 10, 11].

Такім чынам, у XIX — пачатку XX ст. у барацьбе за ідэйны ўплыў на беларусаў удзельнічалі галоўным чынам дзве рэлігійныя сілы, кожная з якіх мела свае мэты. Каталіцкія свяшчэннаслужыцелі, што за невялікім выключэннем былі польскага паходжання, працягвалі выношваць свае палітычныя ідэі — адрадзіць былую Рэч Паспалітую, у якой каталіцтва было пануючым. Святы крыж і апостальскі амбон яны выкарыстоўвалі як для распаўсюджвання каталіцызму на беларускіх землях, так і для падтрымкі паланізацыі. Але рабіць гэта ім станавілася ўсё цяжэй, бо пануючай рэлігіяй у Расійскай імперыі, у тым ліку і на беларускіх землях, было праваслаўе, а рымска-каталіцкая канфесія стала толькі цярпімай. У сваю чаргу руская праваслаўная царква была галоўнай зброяй Расійскай імперыі ў ажыццяўленні на беларускіх землях русіфікатарскіх мэт. Разам з тым, нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя ўмовы для развіцця беларускай нацыі, сярод духавенства (спачатку каталіцкага, а потым і праваслаўнага) пачынае зараджацца беларуская нацыянальная ідэя, якая паступова атрымлівае даволі моцнае развіццё.

ЛІТАРАТУРА

1. Особые журналы Совета Министров царской России. 1907. М., 1984. Ч. 2.

2.Коlbuk W. Коsciol wshodnie na ziemiechdawnej Rzeczypospolitej. 1772 - 1914.Ludlin, 1992.

3.Матэрыялы гістарычнага архіва Літвы.

4. Русское православие: вехи истории. М., 1989.

5.Матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску.

6.Особые журналы Совета Министров царской России. 1906. М., 1982. Ч. 5.

7.Оdrodziehie коsciolaа каtolickuegо w bylym ZSRR. Lublin, 1993.

8.Матэрыялы Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбургу.

9.Матэрыялы аддзела рукапісаў бібліятэкі АН Літвы.

С.133

10. нацыянальныя аспекты ў дзейнасці хрысціянскага духавенства - student2.ru Біч М. Беларускае адраджэнне ў XIX - пачатку XX ст. Мн., 1993.

11.Пуле де М. Станнслав-Август Понятовскнй в Гродно и Литве в 1794 - 1797годах. СП6., 1881.

12.Таляронак С.В. Тайныя таварыствы ў Літве і на Беларусі ў канцы XVIII ст.: Віленская асацыяцыя. 1796 - 1797 гг. //Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер.грамад. навук. 1992. № 5 - 6.

13.Записки Гавриила Романовича Державина. 1743 - 1812. М., 1860.

14.Краснянский В.Г. Минский департамент Велнкого княжества Литовского (эпизод из истории войны 1812 г.). СП6., 1904.

15.Dапgel З. Rок 1831 w Міnszcyne. Warssawa, 1925.

16.Stankievic Аd. Віеlаruski chriscjahnski ruch (Ніstarychy narys). Vilna, 1939.

17.Крыніца. 1919. № 4.

18.Довгялло Д.М. Полоцкая епархия к 1903 году. Витебск, 1903; Ён жа. Могилевская старина. Черейский монастырь. Историко-археологическнй очерк. Могилев, 1900; Довгялло Д.Н., Никифоровский Н.Я. Описание предметов древностн, поступивших в Витебское епархиальное церковно-археологическое древнехранилище на ноябрь 1897 года. Витебск, 1897. Вып. 1.

19.Орловский Е.Ф. Судьбы православия в связи с историей латннства и унии в Гродненской губерннн в XIX столетии (1794 — 1990). Гродно, 1903; Ён жа. Св.Сергнй Радонежский и его время: Ист. очерк. Гродно, 1892.

20.Жудро Ф.А. Архиерейскнй дом в Могилеве, 1892; Ён жа. Богоявленский братский монастырь в г.Могилеве. Ист.очерк. Могилев, 1899; Ён жа. К истории единоверия в Могилевской епархии. Могилев, 1906; Ён жа. История Могилевского Богоявленского братства. Могилев, 1890.

21.Корчынский Н.В. Краткий исторический очерк православия в пределах нынешней Гродненской губернии в житие св. преподобного мученнка Афанасня (Филиповича). Гродно, 1903; Ён жа. Очерк истории церковно-школьного дела в Гродненской губернии XIX столетия. Гродно, 1903.

22.Паевский Д.С. Историческая судьба и значенне западно-русскнх братств. Гродно, 1897; Ён жа. Лжемученик Иосафат Кунцевич (Униатский Полоцкий архиепископ). Гродно, 1895.

23.Горючко П. С. К истории Могилевского Иосифского собора (Новые арх. материалы). Могилев, 1902; Ён жа. Материалы для биографии архиепископа Георгия Конисского, завешанне владыкн, кончина н по-

Наши рекомендации