Нарастанне сацыяльна-палітычнай нестабільнасці ў ліпені-кастрычніку 1917 г

Ліпеньскі крызіс. Галоўным пунктам палітычнага проціборства пасля Лютаўскай рэвалюцыі стала пытанне аб далейшым удзеле Расіі ў вайне. Ча-совы урад, захоўваючы вернасць саюзнікам па Антанце, трымаўся курсу на працяг вайны. Абурэнне такой палітыкай з боку антываенна настроеных салдат і рабочых прывяло ў красавку 1917 г. да першага крызісу Часовага урада, у выніку якога найбольш цвёрдыя прыхільнікі гэтай палітыкі - Міністры П.Мілюкоў (кадэт) і А. Гучкоў (акцябрыст) вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Але сфарміраваны у маі з прадстаунікоў ліберальна-бур-жуазных колаў і эсэра-меншавіцкага блока кааліцыйны урад не змяніу знешнепалітычнага курсу краіны.

3 мэтай умацавання сувязі новага рэжыму з заходнімі дэмакратыямі і кансалідацыі грамадства на платформе "рэвалюцыйнага абаронніцтва" урад і камандаванне арміі актывізавалі падрыхтоўку наступлення на фронце. Ра­зам з ваенна-арганізацыйнымі захадамі вялася шырокая прапаганда, каб пе-раканаць салдат, што найкарацейшы шлях да міру - гэта канчатковая пера-мога над праціўнікам.

Адначасова актывізавалася апазіцыйная дзейнасць бальшавіцкай партыі, якая даводзіла, што дасягненне міру магчыма толькі пасля пераходу усёй улады у рукі Саветаў. У выніку было справакавана чарговае абвастрэн-не ўнутрыпалітычнай сітуацыі. 18 чэрвеня ў Петраградзе і на перыферыі (у тым ліку ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Полацку, Замір'і), у вайсковых часцях і гарнізонах адбыліся масавыя акцыі як у падтрымку, так і з выказваннем недаверу Часоваму ўраду.

Паспяхова пачатае ў той жа дзень наступленне войскаў Пауднёва-Заходняга фронту на кароткі час аслабіла напружанасць. Аднак імітыцыя атакі расійскіх армій хутка былі спынены, а неўзабаве германцы і аўстрыйцы пе-райшлі ў контрнаступленне.

Няўдачы на Украіне не адмянілі прызначанага наступлення Заходняга фронту (камандуючы генерал А. Дзянікін) у Беларусь. Галоўны удар тут павінна была нанесці 10-я армія генерала П. Ламноўскага ў напрамку на Слонім і Вільню, што ў выпадку поспеху стварала пагрозу тылу германскай арміі і дало б магчымасць расійскім войскам выйсці на рубеж р. Неман -г. Брэст. На ўчастку галоўнага ўдару ўдалося забяспечыць трохразовую пе-равагу над праціўнікам у артылерыі і шасціразовую - у жывой сіле1.9 ліпеня расійская пяхота пад прыкрыццём артылерыйскага агню рушыла ў атаку. Аднак і на Заходнім фронце наступленне не мела поспеху. Амаль не суст-рэушы супраціўлення, часці 10-й армй прайшлі дзве-тры лініі акопаў, пабы-валі на непрыяцельскхх батарэях, знялі прыцэлы з гармат і вярнуліся назад. Нежаданне салдат працягваць вайну, масавае дэзерцірства, а таксама ажыуленне дзеянняў праціўніка вымусілі Стаўку спыніць 10 ліпеня насту-пальную аперацыю Заходняга фронту. 10-я армія страціла забітымі і пра-паўшымі без вестак 6-7 тыс. чалавек, параненых налічвалася 30 тыс., што разам складала каля паловы усіх уведзеных у бітву войскаў2.

Звесткі аб правале наступлення і панесеных стратах, а таксама намер урада вывесці з Петраграда найбольш неспакойныя воінскія часці зноў аб-вастрылі ў пачатку ліпеня 1917 г. палітычнае становішча ў сталіцы. Дургім кампанентам ліпеньскага крызісу стала барацьба па пытанні аб цэласнасці

____________________

1 Ростунов И.И. Русский фронт первой мировой войны. М., 1976. С.363.

2 Керсновсшй А.А. История русской армии. М., 1999. С.749-751; Победа Советской
власти в Белоруссии. С.165.

шматнацыянальнай краіны, лёсе старой імперскай дзяржаўнасці, што дасталася ў спадчыну ад царызму. Адстойваючы непарушнасць імперыі, Часовы урад усё глыбей ўцягваўся ў канфлікт з нацыянальна-вызваленчымі рухамі. У авангардзе іх ішлі Украіна і Фінляндыя. 3-за рознагалоссяў па украінскай праблеме міністры-кадэты выйшлі 2 ліпеня са складу кабінета, учыніўшы новы урадавы крызіс. 5 ліпеня фінляндскі сейм без санкцыі расійскага урада абвясціў аўтаномію Фінляндыі. Патрабаванне аўтаноміі ўсё гучней раздавалася і ў іншых націанальных рэгіёнах, у тым ліку ў Беларусі.

Выхад кадэтаў з урада стаў апошняй іскрай, якая выклікала выбух напаустыхійнага паўстання ў Петраградзе 3-4 ліпеня 1917 г. Узбуджаныя напярэдадні антыурадавай прапагандай бальшавікоў і анархістаў салдаты, матросы і узброеныя рабочыя выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адхілення Часовага ўрада і перадачы усёй улады саветам. Сутычкі з вернымі ураду час-цямі прывялі да чалавечых ахвяр.

Крывавыя падзеі ў сталіцы трывожным рэхам адгукнуліся на месцах. У Мінску амаль бесперапынна 1ШЛ1 пасяджэнні савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выканаўчага камітэта Заходняга фронту, губернскага савета ся-лянскіх дэпутатаў, праводзіліся нарады з прадстаўнікамі партый і груп. Найпершым памкненнем большасці мясцовага палітычнага актыву (эсэраў, меншавікоў, нацыянальных арганізацый) было захаваць адносны спакой, не дапусціць паўтарэння петраградскіх эксцэсаў. У адозвах, звернутых да насельніцтва і салдат Заходняга фронту, рэкамендавалася ўстрымацца ад уся-лякіх масавых выступленняў1. Бюро Франтавога камітэта асудзіла і спробу кадэтаў дэзарганізаваць уладу шляхам дэманстратыунага выхаду з кабінета, і спробу бальшавікоў аказаць узброены націск на цэнтральныя органы саве­таў. Мінскі савет, дзе большы уплыу мелі бальшавікі, ухіліўся ад ацэнкі паўстання, выказаўся супраць пакарання яго інцыятараў і выступіў за пера-ход улады да саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. 3 мэтай прадухілення контррэвалюцыйных вылазак і неарганізаваных анархічных выступленняў у Мінску быу створаны надзвычайны кааліцыйны орган -Камітэт рэвалюцыйных арганізацый. У яго ўвайшлі прадстаўнікі мясцовых саветаў, Франтавога камітэта, прафсаюзаў, партый эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў (апошнія неузабаве абмежаваліся ад блока), яўрэйскіх, ла-тышскіх, украінскіх сацыялістаў, Беларускай сацыялістычнай грамады.

У Віцебску, Полацку, Оршы, Рагачове, Гомель іншых гарадах Беларусі на сходах і мітынгах, пасяджэннях саветаў, а таксама ў вайсковых камітэтах Заходняга фронту, як правіла, асуджалася іконтррэвалюцыя "справа", і анархія "злева". Для захавання парадку на месцах ствараліся кааліцыйныя камітэты рэвалюцыйнай аховы, камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і інш. Спробы бальшавіцкіх груп навязаць свой пункт гледжання пакуль не знаходзілі сур'ёзнай падтрымкі3.

ц Развіццё падзей дазволіла Часоваму ўраду прыняць шэраг захадаў па нейтралізацыі апазіцыі злева, выступленне якой ў Петраградзе засталося без падтрымкі фронту і перыферыі. 9 ліпеня ўрад, узначалены напярэдадні блізкім да эсэрау А.Керанскім, быу аб'яўлены цэнтральнымі органамі саве-ТаУ "урадам выратавання рэвалюцыі" з шырокімі прэрагатывамі. На фронце

_______________

1 Дело народа. 1917. 7 июля.

2 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Д ок-ты и мат- лы Т.1. С.456-457, 460-461,465-469.

3 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март-октябрь 1917 г.). С.122-124, 135-138; Смольянинов ММ. Революционное сознание солдат
Западного фронта в 1917 г. С.140-143,161-162.

477

уводзіліся смяротная кара і ваенна-рэвалюцыйныя суды. Нядобранадзей-ныя часці падлягалі расфарміраванню. Каб не дапусціць ланцуговай рэак-цыі вызвалення нацыянальных рэгіёнаў з-пад кантролю цэнтра, мяцежны фінляндскі сейм быу разагнаны.

Адначасова дэкларацыяй ад 8 ліпеня ўрад паабяцаў абмеркаваць з са-юзнікамі меры па хутчэйшаму спыненню вайны, правесці ў верасні 1917 г выбары ва Устаноўчы сход і падрыхтаваць для яго праект зямельнай рэфор-мы. Таксама прадугледжвалася паскорыць працу па арганізацыі абласнога (краёвага) самакіравання, для чаго пры урадзе арганізоўвалася пастаянна дзеючая асобая нарада па абласной рэформе, а пры Міністэрстве ўнутраных спраў - аддзел па нацыянальных пытаннях1.

Выбары у органы мясцовага самакіравання. Адзін са шляхоў стабілізацыі унутрыпалітычнага становішча юруючыя колы бачылі фарміраванні дэмакратычна выбраных органаў гарадскога і земскага самакіравання. Яны былі закліканы замяніць сабой кінуючыя цэнзавыя думы і земствы, а таксама пераняць кіруючыя функцыі ад створаных у першыя ме­сяцы рэвалюцыі камітэтаў грамадскай бяспекі, саветау і г.д.

У беларускіх губернях выбары у гарадсгкі думы адбыліся ў ліпені-жніўні 1917 г., у земствы - пачаліся ў жніўні расцягнуліся да канца года. Упершыню у Беларусі як і ва усёй імперыі, уводзілася ўсеагульнае, роўнае, прамое і тайнае галасаванне. Насельніцтва далучалася да практыкі заходнееурапейскага палітычнага жыцця з перадвыбарнай барацьбой партый, партыйнымі спісамі кандыдатур і т.д.

Права ўдзелу ў выбарах атрымлівалі ўсе грамадзяне, пачынаючы з 20 га-доу, якія на момант складання спісаў выбаршчыкаў пражывалі ў адпавед-ным горадзе ці земскай адзінцы (воласці, павеце). Для прыфрантавой Бела-русі вельмі істотным было тое, што вайскоўцы бралі ўдзел у выбарах на агульных пад ставах2.

Гарадское насельніцтва Беларусі паказала прыкметную зацікаўленасць у муніцыпальных выбарах. Падчас выбарчай кампаніі яшчэ больш ажывілася дзейнасць партый і груп, абвастрылася барацьба паміж імі Най-больш выразная партыйна-палітычная дыферэнцыяцыя выявілася ў буй­ных гарадах: у Віцебску было вылучана 20, у Гомелі - 16 спісаў кандыдатур, у Мінску і Магілёве - па 14. Некаторыя партыі ішлі на выбары самастой-нымі спісамі (кадэты у Мінску, Віцебску, Магілёве, эсэры у Мінску). Аднак часцей заключаліся кааліцыйныя пагадненні: сацыялістычныя блокі у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Рэчыцы, Рагачове, Нясвіжы (аб'ядноўвалі эсэ-раў, сацыял-дэмакратаў, бундаўцаў), сацыял-дэмакратычны блок у Мінску (меншавікі, бальшавікі, бундаўцы) і г.д. Ствараліся таксама нацыянальныя блокі: польскія, яўрэйскія. Беларускі камітэт у Магілёве выстаіў "Спіс магілёўскага прагрэсіўнага насельніцтва ускраін і Беларускага нацыяналь-нага камітэта". Самастойным спісам ішоў на выбары Беларусі народны саюз у Віцебску4. У Мінску і Бабруйску Беларуская сацыялістычная грама-да і Беларуская народная партыя сацыялістаў блакіраваліся з украінскімі літоўскімі і яўрэйскімі сацыялістамі5.

_____________________

1 Революционное движение в России в июле 1917 г. Июльский кризис. М., 1959-
С.295-297; Дело народа. 1917.11 авг,

2 Вестник Временного правительства. 1917. 16 аггр., 25 мая.

3 Могилевская жизнь. 1917. 29 июля; Аддзел рукатсау Цэнтр. 6-ю АН Лгтвы, Ф-21>
спр.2218,арк.22-24.

4 Известия Витебского Совета крестьянских, рабочих и солдатских депутатов. 1917.20 авг.

5 НГА Б у Мшску, ф.24, воп.1, спр.3666, арк.36-36 адв.; Вестник Минского губернского
комиссариата. 1917. 29 июля.

У невялікіх гарадах назіралася змяншэнне колькасці партыйных спісаў і павелічэнне беспартыйных. У асобных выпадках (Сураж, Себеж) наогул ад-сутнічалі спісы палітычных партый або іх блокаў.

Паводле вынікаў галасавання, большасць месцаў у гарадскіх думах Бе-ларусі атрымалі агульнарасійскія сацыялістычныя партыі, сярод якіх пер-шынствавалі эсэры. У Мінску за эсэраў галасавала 32,9 % выбаршчыкаў, што забяспечыла ім 33 месцы у думе (з агульнай колькасцю 102 гласных). Другое месца заняў блок аб'яднаных сацыял-дэмакратаў - 21,5 % галасоў і 22 месцы у думе. У Віцебску перамог блок памяркоўных сацыялістаў, які сабрау 36,9 % галасоў і атрымаў 37 месцаў; наступнымі аказаліся бальшавікі і інтэрнацыяналісты (16 % галасоу, 16 месцау). Пераканаўчай перамогі да-сягнуў сацыялістычны блок у Магілёве, які атрымаў 45,9 % галасоу 130 мес­цаў у думе з 64. Паспяховым для сацыялістаў аказаліся выбары у Гомелі, Бабруйску, Оршы, Полацку, Нясвіжы, Рагачове і большасці іншых гарадоў Беларусі.

У той жа час выбары засведчылі невысокую папулярнасць ліберальнай партыі народнай свабоды: у Магілёве за кадэтаў галасавалі 15,6 % выбарш­чыкаў, у Віцебску - 7,8, у Мінску - 3,2 %.

Значную колькасць галасоў сабралі ў гарадах нацыянальныя партыі, асабліва яўрэйскія, што тлумачылася колькаснай перавагай яўрэяў сярод гарадскога насельніцтва. Пэўнае прадстаўніцтва атрымалі ў думах бела-рускія арганізацыі - шэсць месцаў у Магілёве, сем - у Віцебску, па аднаму-два месцы - у іншых гарадах1.

Асаблівасць земскіх выбараў 1917 г. (у параунанні з ранейшымі) заклю-чалася не толькі у іх дэмакратычнасці, але і ў з'яўленні ніжэйшага звяна зем­скага самакіравання - валаснога земства. Сфарміраванае на падставе усе-агульнага выбарчага права, валасное земства (як і вышэйстаячыя земскія установы) мусіла стаць усесаслоўным і заняць месца дарэвалюцыйных сас-лоўных органаў сялянскага кіравання - валасных сходаў і праўленняў. Усе-саслоўны прынцып адчыняў дзверы у валасное земства не толкі членам сялянскай грамады, але і хутаранам, адрубнікам, служачым, сельскай інтэлігенцыі, святарам.

Тым часам якраз гэта акалічнасць выклікала з боку сялян вялікі недавер да новых земскіх устаноў. Памножаны на сялянскую інертнасць і недасвед-чанасць, ён спарадзіў на вёсцы глухую апазіцыю дэмакратычнай земскай рэ­форме. Неспрыяльную ролю адыграла і супадзенне выбарчай кампанй з во-сеньскімі палявымі работамі. У выніку у" адрозненне ад гараджан большасць вяскоуцаў фактычна праігнаравала выбары, абсентэізм дасягаў 60-90 %.

У мясцовасцях, блізкіх да фронту, у ходзе галасавання з удзелам салдат нярэдка учынялліся гвалтоўныя акцыі, а то і крывавыя эксцэсы. Выбарш-чыкі, якія з падазронасцю ставіліся да тайнай працэдуры галасавання, адбіралі ў камісіі скрынкі, ускрывалі Iх і знішчалі бюлетэні, збівалі і арыштоўвалі членаў выбарчых камісій2.

Першы тур выбараў у большасці валасцей Мінскай губерні быў сарваны. У Віцебскай і Магілёўскай губернях руплівасць выбаршчыкаў была вышэй-шай, але і там значная частка валасных земстваў змагла прыступіць да пра-

_________________

1 Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 2 авг.; Витебский листок. 1917.
30 авг., 1 сент.; Молот (Могилев). 1917.15 авг.; Вольная Беларусь. 1917. 28 жн.

2 Крестьянское движение в 1917 году. М.; Л., 1927. С.302-304; Герасименко ГЛ. Земское самоуправление в России. М., 1990. С.133, 136, 138, 145, 150.

цы толькі позняй восенню. Пауторныя галасаванні ў валасное земства, а так-сама выбары павятовага земства давалі яшчэ больш сумныя вынікі.

Ва усіх беларускіх губернях ні адзін партыйны спіс на выбарах у земствы не атрымаў большасці. Выбраны склад гласных быу слаба дыферэнцырава-ны у палітычных адносінах. Калі партыйная прыналежнасць усё ж фіксава-лася, часцей за іншых згадваліся эсэры.

Выбары у органы мясцовага самакіравання не апраўдалі надзей на стаблізацыю сітуацыі. Перавага на выбарах у гарадсгая думы левых партый на фоне нізкага рэйтынгу лібералаў адлюстравала трывожную тэндэнцыю да радыкалізацыі настрояў значнай часткі насельніцтва, распаусюджанасць спрошчана-утапічных уяўленняў аб шляхах пабудовы "справядлівага ладу". Сялянства выявіла неразуменне прававых працэдур, схільнасць да экстрэмізму.

Карнілаўшчына. 3 мэтай спынення дэструктыуных працэсау кансерватыўныя і ліберальныя колы (дваранства, генералітэт, гандлёва-прамысловыя, фінансавыя групы і інш.) патрабавалі згортвання рэвалюцыйных пераутварэнняў, лікідацыі саветау і вайсковых камітэтаў, задушэння нацыянальна-вызваленчых рухаў. У якасці правадніка гэтай лініі і магчымага будучага дыктатара разглядаўся генерал Л.Карнілаў, прызначаны у ліпені на пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Ва умовах узросшага ціску справа на Часовы урад і пагаршэння ста-новішча на фронце Керанскі згадзіўся на увядзенне больш жорсткага цывільнага і ваеннага кіравання, абмежаванне палітычных свабод і ажыц-цяўленне некаторых мер, прапанаваных Вярхоўным галоунакамандуючым. У трэцяй дэкадзе жніўня Карнілаў з ведама міністра-старшыні накіраваў з фронту на Петраград часці 3-га коннага корпуса і Туземнай ("Дзікай") дывізіі.

Аднак неузабаве Керанскі западозрыу, што планы Карнілава выходзяць за межы узаемных дамоўленасцей і ўяўляюць пагрозу для асабістай улады міністра-старшыні. 26 жніўня ён аб'явіў Карнілава мяцежнікам, запатраба-вау і атрымау ад Часовага урада надзвычайныя паўнамоцтвы. Карнілаву было загадана здаць пасаду і неадкладна выехаць з Магілёва ў Петраград. Але генерал у сваю чаргу абвінаваціў урад у здрадзе і адмовіуся падпарадкоўвацца. 27 жніўня ён абвясціў, што бярэ уладу ў свае рукі. У зваротах да насельніцтва і войскаў былі сфармуляваны асноўныя пастулаты карнілаўскай ідэалогіі, прасякнутыя вялікадзяржаўным шавінізмам, Мілітарызмам і адначасова не пазбауленыя папулізму1. Магілёў і 10-вёрстная зона вакол яго пераводзіліюся на асаднае становішча.

Значная частка вышэйшага каманднага саставу засведчыла сваю лаяль-насць Карнілаву. Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам П.Балуеў пасля непрацяглых ваганняў заявіў, што згодзен з пазіцыяй Карнілава і Лічыць яго адыход з пасады "гібеллю для арміі і Расіі"2. Па загаду Карнілава конныя часці Заходняга фронту павінны былі заняць Оршу і Вщебск, каб блакіраваць магчымы праход войскау на дапамогу Часоваму ураду.

Адкрытае выступленне ваенных прывяло да рэзкай палярызацыі сіл У кране і арміі. Барацьбу рэвалюцыйнага лагера супраць карнілаўшчыны узначалілі саветы і вайсковыя камітэты. 28 жніўня у Петраградзе пачаў дзейнічаць надзвычайны орган - Камітэт народнай барацьбы з контррэва-люцыяй, створаны ЦВК саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканко-

_____________________

1 Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. М., 1989. 0.124-125.

2 Дело народа. 1917. 5 сент.; Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. С. 130.

мам саветаў сялянскіх дэпутатаў. У яго увайшлі эсэры, меншавікі і бальшавікі (апошнія з агаворкай, што супрацоунічаюць толькі ў тэхнічных і ў інфармацыйных пытаннях, пры захаванні самастойнай палітычнай лініі)1.

Месца Беларусі ў барацьбе супраць карнілаўшчыны вызначалася зна-ходжаннем тут, у тыле Заходняга фронту, цэнтра мяцяжу - Стаукі Вяр­хоўнага галоунакамандуючага, а таксама важным стратэгічным размяшчэн-нем краю, па якім пралягалі чыгункі, што звязвалі Стауку з франтамі, а (франты - з Петраградам, Масквой, іншымі прамысловымі цэнтрамі. Перад антыкарнілаўскімі Сіламі Беларусі стаялі задачы ізаляваць Стаўку ад фрон­ту і затрымаць эшалоны войскаў, што па загаду Карнілава рухаліся на Пет­раград. Па прыкладу сталічнага камітэта барацьбы у гарадах і на чыгуначных станцыях Беларусі з прадстаунўкоў саветаў, вайсковых камітэтаў, прафсаюзаў, сацыялістычных партый сталі утварацца аналагічныя органы: рэвалюцыйныя камітэты, ваенна-рэвалюцыйныя бюро, надзвычайныя пяпёрю і г. д.2

Арганізацыйным цэнтрам барацьбы супраць карнілаўшчыны у Беларусі іна Заходнім фронце стаў створаны у Мінску Часовы рэвалюцыйны камітэт, у які увайшлі прадстаўнікі Выканаўчага камітэта Заходняга фрон­ту, Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, савета сялянскіх дэпута­таў Мінскай і Віленскай губерняў, Мінскай гарадской думы. Камітэт дзейнічаў сумесна з камісарам Часовага ўрада на Заходнім фронце У. Жданавым. Пасланцы камітэта выехалі ў Оршу, Гомель, Бабруйск, Жлобін і іншыя населеныя пункты для кіраўніцтва дзеяннямі мясцовых саветаў і гарнізонаў. Быу устаноуўлены кантроль над паштова-тэлеграфнай сувяззю, перамяшчэннем па чыгунцы воінскіх часцей. Толькі на лініі Гомель-Жлобін было затрымана 30 эшалонаў. Некалькі дзесяткау карнілаўскіх афіцэраў-агітатараў апынуліся пад арыштам3.

На фронце у многіх часцях і злучэннях вайсковымі камітэтамі былі за­няты сродкі сувязі, устаноулены нагляд над камандзірамі і штабнымі ра-ботнікамі, узяты пад кантроль іх распараджэнні, перапіска і тэлефонныя пе-рагаворы. У раёнах дыслакацыі часцей выстаўляліся пасты на дарогах, фарміраваліся зводныя атрады для барацьбы з мяцежнікамі

Прыкметную ролю ў барацьбе супраць карнілаўшчыны адыграў на тэ-рыторыі Беларусі рэвалюцыйны атрад, сфарміраваны у Оршы членам Вы­канаўчага камітэта Заходняга фронту палкоунікам А.Каратковым. Нама-ганнямі саветаў Оршы, Віцебска, Смаленска, вайсковых камітэтаў агульная колькасць атрада дасягнула 3 тыс. штыкоу 1800 сабель пры трох батарэях ар-тылерыі і 30 кулямётах. Атрад блакіраваў ст. Орша, вёу разведку4.

На барацьбу з карнілаўшчынай быў і маблізаваны чыгуначнікі. Дзякуючы ім многія эталоны з мяцежнымі часцямі апынуліся ў чыгуначных тупіках. Пад уплывам рэвалюцыйнай агітацыі карнілаускія палкі сталі адмаўляцца працягваць марш на Петраград. Стаука аказалася ізаляванай ад фронту.

____________________

1Рабинович А. Большевики приходят к власти: Революция 1917 года в Петрограде. М, 1989. С.154-164.

2 Сяменчык М.Я. Карныаушчына на Беларуй: на шляхах да пстарычнай прауды //
Чытанн1 псторьи 1 метадалогУ пстарычнай навую: 36. артыкулау. Мн., 1997. С. 135-146.

3 Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. С.148; Фронт. 1917. 3 сент.; Дело народа.
1917.3 и 10 сент.; Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и
^ат-лы. Т.1. С.608, 611-615.

4 Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. С. 146-147; Великая Октябрьская
социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы. Т.1. С.668-670.

30 жніўня пасаду Вярхоўнага галоунакамандуючага заняў А. Керанскі Карнілаў з групай генералау-паплечнікаў быу арыштаваны і змешчаны турму у Быхаве.

Сумеснымі скаардынаванымі намаганнямі саветаў, вайсковых камітэтаў органаў мясцовага самакіравання і іншых дэмакратычных арганізацый дзеянні мяцежнікаў былі паралізаваны, спроба антыурадавага выступлення ліквідавана хутка і практычна бяскроўна. Гэта было вынікам таго, што перад небяспекай узурпацыі ўлады справа адзіным блокам выступілі вядучыя левыя сілы, за якімі шла большасць насельнніцтва.

Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху.Ва умовах нарастаючай сацыяльна-палітычнай нестабльнасці найбольш разважлівая, патрыятьгчна настроеная частка беларусаў прыходзіла да усведамлення, што нельга пакідаць лёс роднага краю на волю гістарычнай стыхіі, патрэбна самім паклапаціцца аб тым, каб засцерагчы яго ад непрадказальных катаклізмаў У рэзалюцыях беларускіх мітынгау і сходаў, згуртаванняў вайскоўцаў, бежанскіх, вучнёўскіх арганізацый усё часцей выказвалася пажаданне пабудовы уласнай дзяржаўнасці, якая ўяўлялася пакуль у выглядзе тэрытарыяль-напалітычнай аутаноміі Беларусі ў складзе агульнарасійскай федэрацыі.

Між тым спробы Беларускага нацыянальнага камітэта увасобіць ідэю аўтаноміі ў жыццё не мелі поспеху. Гэтым было абумоўлена скліканне 8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску новага з'езда беларускіх арганізацый. Централь­ным на з'ездзе стала пытанне аб будучым статусе Беларусі Пасля дыскусй дэ-легаты з'езда пацвердзілі праграму дзяржаўна-палітычнай і нацыяналь-накультурнай аутаноміі. Былі прыняты рэзалюцыі аб дапамозе беларускім бежанцам, навучанні ў школах на роднай мове, адкрыцці ў Беларусі універсітэта і т.д., а таксама рашэнне скасаваць Беларускі нацыянальны камітэт і ўтварыць новы каардынацыйны орган - Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый. У адпаведнасці з дамінуючымі у грамадстве настроямі было абвешчана, што яна грунтуецца на прынцыпах поўнага дэмакратызму, перадачы усёй зямлі без выкупу працоунаму народу і абароны інтарэсау рабочых1.

Дэмакратызацыя цэнтральнага органа паспрыяла далейшаму пашырэнню беларускага руху. Адной з формаў далучэння да яго прадстаунікоў роз­ных сацыяльных груп былі культурна-асветныя, Літаратурныя, тэатраль-намастацкія арганізацыі і суполкі. Такія згуртаванні дзейнічалі сярод выхаванцаў эвакуіраванага ў Яраслаўль Мінскага настаўніцкага інстытута, а таксама Ковенскай камерцыйнай школы (знаходзілася у эвакуацыі у г. Багародзіцк Тульскай губерні), сярод сялян в. Кутнева Слуцкага павета, моладзі і настаўнікаў у мястэчках Ігумен і Касцюковічы, студэнтау з Беларусі, якія навучаліся у Кіеве, і г.д. Выдатным калектыуным прапагандыстам на-цыянальнай ідэі, роднага слова было створанае ў красавіку 1917 г. Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое гастралявала па усім краі2. ,

Сярод настаунікаў усё большае разуменне знаходзіла ідэя беларусізацыі школы. Такую мэту ставіў перад сабой заснаваны у ліпені ў Мінску Беларускі настауніцю хаурус . У жніуні 1917 г. праведзеная у Магілёве педагагічная нарада выкладчыкау сярэдніх школ Віленскай навучальнай акругі1 ухваліла рэзалюцыю аб неабходнасці навучання на беларускай мове у па-

_________________

1Вольная Беларусь. 1917. 21, 26, 30 лш, 3, 8, 11 жн.; Турук Ф. Белорусское движение:
Очерк истории национального и революционного движения белорусов. М., 1921. Прилож. 1
С.88—89.

2НГАБ у г. Мінску, ф.478, воп. 1, спр.49, арк.70; спр.83, арк.22; НА РБ, ф.4, вон. 1, спр. 108.
арк.23-23 ада.; Вольная Беларусь. 1917.26 лш.; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. С.453-4ээ.

3 Вольная Беларусь. 1917. 3 жн.

чатковых школах, а таксама аб пажаданасці вывучэння нацыянальнай мовы і краязнаўчых дысцыплін у сярэдгіх навучальных установах1. У пачатку 1917-1918 навучальнага года услед за Заходняй Беларуссю і з усходняга боку фронту прабіліся першыя парасткі беларускага школьнцтва.

3 лета 1917 г. пры падтрымцы віленскага біскупа Э. Ропа нацыянальна арыентаваныя ксяндзы - беларусы пачалі рэгулярна карыстацца белару­скай мовай у дадатковым набажэнстве2.

Сур'ёзным набыткам нацыянальнага руху з'явілася далучэнне да яго бе­ларусау-вайскоўцаў. На фронце, у тылавых гарнізонах, флоцкіх экіпажах салдаты і афіцэры беларускай нацыянальнасці аб'ядноўваліся у культур­на-асветныя гурткі, грамадска-палітычныя суполкі, нацыянальныя секцыі пры вайсковых камітэтах. Найбольшых маштабаў гэты працэс дасягнуу на Балтыйскім флоце, у 12-й арміі Пауночнага фронту, на Румынскім фронце3. Сярод нацыянальных вайсковых арганізацый усё большую прыцягальнасць набывала ідэя стварэння воінскіх фарміраванняў па нацыянальна-тэрытарыяльнай прыкмеце. Пэуныя колы расійскага камандавання гатовы былі скарыстаць гэтыя памкненні, разлічваючы, што таварысцкая згуртаванасць вайскоуцау-землякоў дапаможа спыніць падзенне дысцыпліны і баяздольнасці войска.

У такіх умовах беларускі нацыянальны рух у войску здолеў аформіцца арганізацыйна. 18-24 кастрычніка 1917г. у Мінску адбыуся з'езд воінау-беларусаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый 12-й армй, Балтыйскага флоту і Румынскага фронту. З'езд заклікаў гуртаваць Сілы для барацьбы за тое, каб беларускі народ "змог заняць месца у вялікай расійскай федэратыунай (саюзнай) дэмакратычнай рэспубліцы як роуны з роунымі". Каб прадухіліць расчляненне Беларусі суседнімі дзяржавамі і не дапусціць небяспечных наступстваў дэмабілізацыі расійскай арміі, дэлегаты з'езда прызналі крайне неабходным утварэнне беларускага вой­ска4. Для гкіраўніцтва гэтай справай была выбрана Центральная беларуская вайсковая рада (ЦБВР) на чале з С. Рак-Міхайлоускім. Падобныя рашэнні былі прыняты пазней на з'ездах воінаў-беларусаў Паўночнага (лістапад 1917 г., Віцебск), Пауднёва-Заходняга (снежань 1917 г., Кіеў), Румынскага (снежань 1917 г., Адэса) франтоў. іх прадстаунікі папоўнілі склад ЦБВР.

Узніклая перспектыва з'яўлення узброенай апоры узмацніла настроі на арганізацыю у Беларусі аутаномнай сістэмы кіравання. На II сесй Цэнт-ральнай Рады беларускіх арганізацый (яе дэлегаты прадстаулялі 27,7 тыс. удзельнікаў руху) і III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (налічвала у гэты час 10 тыс. чалавек) , якія праходзілі ў Мінску ў кастрычніку 1917г. паралельна са з'ездам воінау-беларусаў, прэваліравала дум­ка аб неабходнасці увядзення аўтаноміі "знізу", явачным парадкам, без санкцыі агульнарасійскай улады6. Для гэтага Цэнтральная Рада беларускіх ар­ганізацый была пераўтворана у Вялікую Беларускую раду (ВБР), у склад якой увайшоў і выканком ЦБВР. Выканаўчы камітэт ВБР узначаліў В. Ада-

_________________

1 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы. Т.1.С.723.

2 ЗшпИешсг А. Кос1па)а то\уа и 8\У1агутасЬ. Шша, 1929. 3.98-108.

3 Савщкг В. Беларускае войска: ад щэ1 да спроб рэал1зацьи (1917 г.) // Беларуси
пстарычны часопк. 1994. №4. С.57-58.

4 НА РБ, ф.4, воп.1, спр.96, арк.165-166.

5 Минская жизнь. 1917. 19 окт.

6 Вольная Беларусь. 1917. 8 лктап.

мовіч. Мелася на ўвазе, што новая структура папоўніцца прадстаўнікамі ад гарадскіх дум, земстваў, нацыянальных меншасцей краю і стане, такім чынам, зародкам вышэйшага органа улады аутаномнай Беларусі

Аднак размах і ўплыу беларускага нацыянальнага руху былі яшчэ недас-татковыя для таго, каб ён мог выканаць патэнцыяльна уласцівую яму ролю кансалідуючай сілы грамадства, якое гуртавалася б у межах уласнай дзяржаўнасці на прынцыпах нацыянальнай згоды. Лакальныя нацыяналь-на-дзяржауніцкія памкненні Беларусі з яе размытай этнакультурнай ідэнтычнасцю і глыбокай інтэграванасцю у агульнаімперскі арганізм пакуль што патаналі у грандыёзным супрацьстаянні сацыяльна-палітычных сіл і інтарэсаў у маштабах усёй ахопленай татальным крызісам Расійскай дзяржавы.

Рост сацыяльнай напружанасці. Барацьба за ўладу у верасні-кастрычніку 1917 г. У аснове крызісу ляжаў эканамічны заняпад. Непамерныя ваенныя выдаткі прывялі гаспадарку да поўнага знясілення. Пашырэнне за гады вайны дзяржаўнага рэгулявання, цэнтралізацыя паліўна-сыравінных галін прамысловасці, дзяржаўныя гандлёвыя манаполіі і цвёрдыя цэны скоувалі прадпрымальніцкую ініцыятыву. Эканомікіа велізарнай краіны не паддавалася гараванню зверху. Да восені 1917 г. у параўнанні з 1916 г. пра-дукцыя фабрычна-заводскай прамысловасці па Расіі ў цэлым скарацілася больш чым на трэць. Хранічна не спраўляўся з перавозкамі транспарт. Прынялі у разлад фінансы, інфляцыя знізіла рэальны узровень заработнай платы да 40 % ад даваеннага. Расійская сельская гаспадарка пацярпела менш, але гэта не датычылася прыфрантавой Беларусі Вялікім цяжарам для беларускай вёскі сталі прымусовыя работы па абслугоуванні фронту. Працягвалася скарачэнне пасяўных плошчаў, ураджайнасць знізілася на 25 - 30 %. 3-за транспартнай разрухі і нежадання сялян здаваць збожжа па цвёрдых цэнах паглыбіўся харчовы крызіс у гарадах. У пачатку кастрычніка 1917 г. у Мінску хлебны паёк складаў 3 фунты на чалавека на два тыдні. Усе беларускія і шэраг прылеглых паветаў суседніх губерняў былі уключаны Міністэрствам харчавання ў пераліку раёнаў з безнадзейным харчовым становішчам. Заходні фронт у кастрычніку забяспечваўся мукой на 25-30 %, фуражом - на 40-50 %х.

Эканамічны крьзіс выклікаў небывалую напружанасць у грамадстве, сацыяльна-класавыя канфлікты станавішча ўсё часцейшымі і зацяжнымі Восенню 1917 г. на прадпрыемствах Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Бабруйска і іншых гарадоў пракацілася хваля забастовак.

У жніўні - кастрычніку 1917 г. у беларускіх губернях, паводле няпоўных даных, зафіксавана 206 сялянскіх выступленняў2. Самавольныя высечка лесу, гвалтоўны захоп зямлў, рабаванні, разгром і падпалы маёнткау набы-валі ўсё больш зацяты і жорскіа характар3.

Самы моцны імпульс спантаннага гвалту зыходзіў ад масы прызвычае-ных да яго салдат. Адарваныя ад дома, паўгалодныя, знявераныя ў жаданні дэмакратычнай улады спыніць вайну, салдаты не падпарадкоўваліся бая-вым загадам, адмаўляліся заступаць на пазіцыі, учынялі самасуды. 3 новай

___________________

1 Булдаков В.П. На повороте. 1917 год: революции, партии, власть // История Отечества: люди, идеи, решения. М, 1991. С.35-38; Фронт. 1917. 5, 24 окт.; Дело народа. 1917. 4 окт.

2Малявский А.Д. Крестьянское движение в России в 1917г. (март-октябрь). С.374-375. (табл. 1).

3Дело народа. 1917. 27 сент.; Фронт. 1917. 13 окт.; Крестьянское движение в 1917 году - С.318.

сілай разгарнуліся братанні з праціўнікам. Натоўпы ўзброеных салдат, сярод якіх трапляліся і прызваныя ў пачатку вайны крымінальныя злачынцы, пакідалі фронт і разыходзіліся найперш па прылеглых тэрыторыях. Ахвярамі салдацкага гневу, якіа часам разрастаўся да ірацыянальнай лютасці, станавіліся не толкі камандзіры, але іваенныя ўрачы, чыноўнікі, функцыянеры вайсковых камітэтаў і саветаў, цывільнае насельніцтва1.

Ачагом перыядычных эксцэсаў заставаўся Гомелькіа размеркавальны пункт. У другой палове верасня 1917 г. тут успыхнула чарговае масавае вы­ступленне. Больш за 8 тыс. салдат адмовіліся накіроўвацца на фронт і пад пагрозай расправы запатрабавалі ад мясцовага савета рабочых і салдацкіх дэпутатау паслаць Часоваму ураду патрабаванне аб неадкладным заключэнні міру. На ст. Гомель узбунтаваныя салдаты спрабавалі захапіць эшало-ны. Адзін з членау Выканаўчага камітэта Заходняга фронту, што прыбылі для уціхамірвання натоўпу, быу жорстка збіты. Усе фракцыі Гомельскага савета, у тым Ліку бальшавікі, заклікалі да спынення буянстваў. Але толькі з дапамогай казакоў і драгунаў удалося спыніць беспарадка2.

Разрастанню анархічнай стыхіі спрыяў параліч цэнтральнай расхійскай улады, у якім яна апынулася пад восень 1917 г. Карнілаўскае выступление, да якога мела дачыненне вярхушка кадэтау - адной з партый урадавай кааліцыі, прывяло да чарговага крьзісу Часовага урада. У грамадстве адбыуся яшчэ большы зрух улева. Кадэты атаясамліваліся цяпер з ворагамі дэмакратычных пераутварэнняў івымушаны былі адысці ў цень. Галоўная роля на палітычнай сцэне цалкам перайшла да сацыялістычных партый (эсэрау, меншавікоў і бальшавікоў). Але унутры сацыялістычнага лагера разгарнулася вострая барацьба адносна прынцыпаў фарміравання ўлады. У залежнасці ад ацэнкі далейшых перспектыу рэвалюцыі і ўласных партыйных інтарэсаў вызначыліся два асноўныя падыходы. Большасць эсэ­рау іменшавікоў, разглядаючы у якасці вяршыні рэвалюцьыі скліканне Устаноўчага сходу, выступіла за фарміраванне уладных структур на шыро-кай дэмакратычнай аснове. Бальшавіц, Кіруючыся пастулатам аб диктату­ры пралетарыяту, бачылі шлях да яе праз пераход усёй улады у рукі саветаў. У канцы верасня 1917 г. А. Керанскі, перакананы у тым, што без падтрыкі прамыслова-фінансавых колаў і аграрыяу аднародны сацыялістычны урад (г. зн. складзены толькі з сацыялістаў) не справіцца з эканамічнымі цяжкасцямі, сфарміраваў новы (і апошні) склад кабінета на прынцыпе кааліцыі.

Чарговае пагадненне з "буржуазіяй" на фоне даведзеных да крайнасці сацыяльных антаганізмаў дало падставу бальшавікам узмацнць нагнятанне рэвалюцыйнай нецярплівасці іантыурадавых настрояў Падтрымку у гэтым бальшавікі, паводле іх уласных прызнанняў, знаходзілі найперш сярод салдат, мілітарызаваных рабочых, збяднелай часткі сялянства3, г. зн. сярод пазбауленых устойлівага эканамічнага і сацыяльнага грунту, маргінальных пластоў насельніцтва. За кошт гэтага асяроддзя восенню 1917 г. 1МКЛ1ВЫМ1 тэмпамі сталі расці бальшавіцкіх арганізацыі Заходняга фрону і прылеглых губерняў.

На і Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РСДРП(б) у Мінску (15-18 верасня) было прадстаўлена 9,2 тыс. членаў партыі і спачувальнікаў, на II канферэнцыі (5-7 кастрычніка) - ужо 56,4 тыс. Пры гэтым паказальна,

_______________

1 Дело народа. 1917. 27 сент., 3 окт.; Фронт. 1917. 19 октября; Смолъяиинов ММ. Революционное сознание солдат Западного фронта в 1917 г. С.228-245.

2Фронт. 1917. 23 сент.; Молот (Мн.). 1917. 24 сент,; Могилевская жизнь. 1917. 26 сент.; Дело народа. 1917. 27 сент.

3 Мясников А.Ф. Избранные произведения. М, 1985. С.49-51.

што з 88 дэлегатаў" I канферэнцыі 61 чалавека (69 %) паслаў фронт, і толькі
27 чалавек (31 %) - Заходняя вобласць; на II канферэнцыі з 353 дэлегатаў ад
фронту былі 332 прадстаунікі (94 %), а ад вобласці - усяго 21(6%). Але пра_
фесійны склад дэлегатаў сведчыць, што нават і нефрантавыя арганізацыі ў
большасці былі прадстаулены вайскоуцамі1.

У адрозненне ад іншых партый, якія спрабавалі растлумачваць народу выключную складанасць, неаднамернасць наспелых праблем, бальшаві прапаноўвал і масам простыя рашэнш, фармулюючы іх у выглядзе кідкіх лозунгаў (мір - народам, зямля - сялянам, фабрыкі - рабочым). Гэтыя уста-ноукі у найбольшай ступені адпавядалі ментальнасці выштурхнутых рэва-люцыяй на палітычную арэну людзей з нізкім адукацыйным узроўнем, адсутнасцю цывілізаваных навыкаў грамадскай барацьбы, схільнасцю да пад-свядомых, інтуітыуных дзеянняу2.

Робячы стауку на саветы як арганізацыйную форму для захопу ўлады бальшавікі дамагліся прыняцця некаторымі з іх (Петраградскім, Мас-коускім і інш.) рэзалюцый з патрабаваннем пераходу улады у рукі саветаў, а затым сталі настойваць на іх перавыбарах. Аднак спадзяванні на хутку'ю "бальшавізацыю" саветаў аказаліся занадта аптымістычнымі. У Беларусі толькі ў Мінскім савеце у пачатку кастрычніка бальшавікі атрымалі абса-лютную большасць (54,6 %). Адносна моцнымі пазіцыямі яны карысталіся таксама ў саветах Нясвіжскага гарнізона, Слуцка, Рэчыцы. У іншых саветах

 

абочых і салдацкіх дэпутатаў уплыу бальшавікоў пашырыўся нязначна. ' сялянскіх саветах дамінуючая большасць трывала заставалася у руках эсэрау і часткова народных сацыялістау3.

Слабасць сваіх пазіцый у мясцовых саветах бальшавікі разлічвалі кам-пенсаваць на II Усерасійскім з'ездзе саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які па іх настаянню быу прызначаны на канец кастрычніка 1917 г. іякі павінен быу легітымізавацъ перамогу запланаванага на тыя ж дні баль-шавіцкага узброенага паўстання.

Такім чынам, сацыяльна-палітычныя узрушэнні лета-восені 1917 г. засведчылі няздольнасць гіганцкай, крайне неаднароднай Расійскай дзяржа-вы, якая даўно перасягнула аптымальныя для эфектыунага кіравання паме-ры, функцыяніраваць у дэмакратычным рэжыме. Ва умовах вайны Часовы урад не змог стаблізаваць эканамічную агітацыю, склікаць У станоучы сход, трансфармаваць унитарную цэнтралізаваную імперыю у дэмакратычную федэратыуную рэспубліку. Краіну захлліснула усёсакрушальная анархічная стыхія. Спроба утаймаваць яе шляхам усталявання правааутарытарнага рэ-жыму правалілася, і Расія няўхільна пакацілася да леварадыкальнай дыкта-туры. Перад кожным народам краіны патэнцыяльна кнаваў іншы шлях вы-ратавання з бездані агульнарасійскага крызісу - шлях пабудовы уласнай прававой дзяржавы і свабоднай грамадзянскай супольнасці. Найбольш дальнабачная частка беларускай палітычнай эліты спрабавала скіраваць на гэты шлях і беларусаў. Але умовы для рэалізацыі такой перспектывы у Бела­русі былі яшчэ надзвычай неспрыяльныя.

________________

1Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы.
Т.1. С.686-687,830-831.

2Купизова НА. Партийная пропаганда и ментальные комплексы революционного народ3
(март 1917 - июнь 1918) // Весшк Бел. дзярж. ун-та. Сер.З. Псторыя. ФшасоеЫя. Паліталогія.
198§.№1.С.6-10.

3Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С. 175-185.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У канцы XVIII ст. у выніку падзелау Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся пад уладай Расійскай імперыі. Аднак гэта не стала канцом іх палітычнай гісторыі. У XIX - пачатку XX ст. на тэрыторыя Беларусі адбы-валіся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабу. Тры паустанні (1794,1830 - 1831,1863 - 1864 гг.), якія мелі яскрава вызва-ленчы характар, недвухсэнсоўна напаміналі царызму аб неабходнасці па іншаму, чым у так званых "велікарускіх" губернях, будаваць свае адносіны з "нованабытымі землямі". Нярэдка гэта адбывалася праз увядзенне надзвычайных і абмежавальных законаў, якія закраналі ўсе бакі сацыяльнага, на-цыянальнага, рэлігійнага, культурнага і эканамічнага жыцця краіны.

У часы Расійскай імперыі працэсы трансфармацыі ахапілі ўсе слаі грамадства. Для былога набілітэту Рэчы Паспалітай няпросты працэс ува-ходжання ў склад расійскага дваранства, які суправаджаўся так званым "разборам шляхты", супаў з нялёгкім пошукам свайго месца ў эканоміцы у новых гаспадарчых умовах, асабліва пасля адмены прыгоннага права. Беларускія сяляне, якія набылі ў выніку рэформы 1861 г. асабістую свабоду, пра-цягвалі сваю спрадвечную барацьбу за зямлю і лепшую долю. Гарадскія сас-лоўі трапілі пад жорсткі дыктат расійскай бюракратыі. Беларускае грамадства паступова пазбаулялася рыс традыцыйнага аграрнага ладу і набывала аблічча грамадства індустрыяльнага.

Эканамічнае развіццё Беларусі, як і ўсёй Еўропы, адчула на сабе відавочныя ўплывы прамысловага перавароту. Яго звёнамі былі новыя паліўна-энергетычныя крыніцы, у першую чаргу паравыя рухавікі, узнікненне фабрык і заводаў, значнае паляпшэнне шляхоў зносін, працэсы урбанізацыі. Да новых формау эканамічнай актыунасці адносіліся банкі і іншыя крэдытна-фінансавыя ўстановы, акцыянерныя таварыствы і гандлёвыя дамы. На беларускай гістарычнай арэне ў якасці самастойнай часткі грамадства сталі прыкметны прадпрымальнікі і рабочыя, тэхнічная інтэлігенцыя, чыноўніцтва.

XIX стагоддзе пачыналася як век пары, а завяршалася як век электрычнасці. Чыгункі, параходы, тэлеграф, тэлефон, аўтамабілі, грамадскі транс­парт і камунальная гаспадарка ў гарадах - усё гэта прыйшло да нас з XIX ст. і таксама з'яўляецца часткай беларускай гісторыі. Такім чынам, пашыралася камунікацыйная прастора, на якой разгортваліся падзеі айчыннай гісторыі. У параунанні з папярэднімі эпохамі ў гэты час значна ўзраслі патокі інфармацыі, пачала працаваць рэгулярная пошта.

У складаных умовах працякала рэлігійнае жыццё ў Беларусі. За гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі канфесіянальнае становішча тэрыторыі значна змянілася. Каталіцкі касцёл саступіў свае пануючую ролю праваслаўнай царкве, якая была накіравана ў палітычную сістэму Расіі, з'яўлялася структурным элементам яе сацыяльна-эканамічнага ладу. Зыходзячы з гэтага, яна сваімі спецыфічнымі метадамі аказвала вялікі ўплыу на усе бакі жыцця грамадства. Новая ўлада забараніла уніяцкую (грэка-каталіцкую) царкву на беларускіх землях. 3 адносінамі ца­рызму да іўдзейскай рэлігіі былі звязаны абмежавальныя законы для яўрэй-скага насельніцтва. Разам з тым дзейнічала і агульнасусветная гістарычная тэндэнцыя - свецкае жыццё значна парушыла рэлігійныя асновы грамадства.

Навука, мастацтва, літаратура, тэатр таксама змагаліся за "валоданне людскімі душамі". На час далучэння да Расійскай імперыі Беларусь мела багатую культурна-гістарычную спадчыну і сталыя культурныя традыцыі. Уключэнне ў новы дзяржаўны арганізм не магло не паўплываць на далейшае культурнае развщцё Беларускага краю. Гэтыя уплывы былі далека не адназначныя. Але прагрэсіўныя тэндэнцыі паступова перамагаль Узрос узровень адукаванасці насельніцтва. Вядома, што магчымасці атрымаць адукацыю былі неаднолькавымі для прадстаўнікоў розных саслоўяў, але ж нягледзячы на гэта, нават у сялянскім асяроддзі пісьменны чалавек перастаў быць выключнай з'явай.

Развщцё капіталістычных адносін запатрабавала ўдасканалення прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Да пачатку XX ст. сетка сярэдняй і ніжэйшай спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі складалася з сярэдніх і ніжэйшых вучылішч, рамесных вучылішч і школ, настаўніцкіх і духоўных семінарый. Асобнае месца ў сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі займалі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы - фельчарскія школы, настаўніцкія семінарыі інстытуты. Пры адсутнасці вышэйшых навучальных устаноў яны з'яўляліся мясцовымі цэнтрамі падрыхтоўю кадраў спецыялітаў.

Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі дало імпульс развіццю гуманітарных навук. Абумоўленае палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі расійскіх улад, распачалося комплекснае даследаванне гісторьй, мовы, матэрыяльнай і духоунай культуры беларускага этнасу. Ужо з канца XVIII ст. з'яуляюцца першыя навуковыя публікацыі пра Беларусь.

Асновай духоўнага, нацыянальна-культурнага развіцця беларусаў з'яўляліся найбагацейшы фальклор і гісторыя краю, якія прыводзілі да высновы аб існаванні самастойнага беларускага народа, а мастацкая апрацоўка вуснай народнай творчасці садзейнічала зараджэнню новай беларускай літаратурнай мовы і станаўленню нацыянальнай літаратуры. Нягледзячы на цэнзурныя забароны царскіх улад, з кожным дзесяцігоддзем пашыралася кнігадрукаванне. У пачатку XX ст. узнікла нацыянальнае кнігавыданне, пачалі выходзіць газеты, часопісы, разлічаныя на беларускага, галоўным чынам вясковага, чытача.

Сацыяльная мадэрнізацыя грамадства на рубяжы ХІХ-ХХ стст. прывяла да абвастрэння палітычнай барацьбы, з'яўлення шматлікіх палітычных партый, арганізацый, агульнага ўздыму грамадскага руху. У сацыяльна-палітычных умовах беларускай рэчаіснасці эканамічныя пытанні былі цесна звязаны з нацыянальнымі праблемамі. Так званае "польскае пытанне", а потым і яурэйскае, і беларускае вызначалі асноўныя кірункі палітычнага крызісу расійскага самадзяржаўя.

Новыя з'явы у грамадска-палітычным жыцці пачатку XX ст. абумовілі з'яўленне новых ідэй і вобразаў у нацыянальнай літаратуры. Галоўнымі тэмамі беларускай літаратуры гэтага перыяду былі сацыяльнае і нацыяналь­нае вызваленне, барацьба супраць самадзяржаўя, адраджэнне Бацькаўшчыны і роднай мовы, сцвярджэнне чалавечай годнасці, правоў народа на вольнае гістарычнае развіццё.

Разбуральнымі войнамі адзначаны пачатак і канец знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Спачатку гэта была эпоха напалеонаўскіх войнаў, а потым - Першая сусветная вайна, якая прывяла да краху царызму ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Беларусь, знясіленая вайною, пасечаная лініяй фронту, апынулася перад новымі гістарычнымі выпрабаваннямі.

Наши рекомендации