Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь

19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў маніфест i зацвердзіў ухваленыя Дзяржаўным саветам праекты "Палажэнняў" аб адмене прыгону ў Расіі, якія атрымалі сілу закону. У маніфесце былі выкладзены асноўныя пачаткі рэформы. Адмена прыгону абвяшчалася добраахвотным ахвяраваннем i дабрадзействам дваранства. Адначасова сялянам настойліва ўнушалі думку пра абавязак падпарадкавання ўладам i выканання прызначаных павіннасцей1.

Закон аб адмене прыгону складаўся з "Агульнага палажэння", мясцовых "Палажэнняў", "Палажэнняў" аб уладкаванні дваровых людзей, выкупе, губернскіх i павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама дадатковых правілаў, што тычыліся асобных груп насельніцтва.

У "Агульным палажэнні" былі выкладзены правілы для ўсіх губерняў Расійскай імперыі, дзе меліся прыгонныя. Яно вызначала асаоістыя i маёмасныя правы сялян, парадак кіравання i выканання імі казённых, земскіх i грамадскіх павіннасцей.

3 адменай прыгону панскія сяляне сталі асабіста свабоднымі. Памешчыкі былі пазбаўлены права распараджацца імі як сваёй уласнасцю, прадаваць, закладаць, дарыць, біць, самавольна перасяляць з месца на месца i інш, Сяляне атрымалі шэраг грамадзянскіх (асабістых, сямейных, маёмасных) правоў: заключаць дагаворы, узбуджаць іскі, несці асабістую адказнасць перад судом, свабодна ўступаць у шлюб, браць удзел у рабоце органаў сялянскага кіравання, пераходзіць у іншыя саслоўі i сялянскія абшчыны, адлучацца з месца жыхарства, паступаць на службу i ў навучальныя ўстановы, сва­бодна займацца гандлем i промысламі, валодаць рухомай i нерухомай маёмасцю2. Вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці было адной з галоўных прагрэсіўна-гістарычных праяў рэформы.

Разам з тым у значнай меры захаваўся пазаэканамічны прымус сялян. Памешчыкі засталіся ўласнікамі ўсёй зямлі маёнткаў. Сяляне на працягу дзевяці гадоў па-ранейшаму былі прымацаваны да надзелаў. Да заключэння выкупных здзелак сяляне былі на становішчы "часоваабавязаных". Але i пасля заканчэння зазначанага тэрміну селянін толькі з дазволу памешчыка

______________

1 ПСЗ. Собр. 2-е Т. 36. №36650.

2 Там жа. №36657. Ст. 21-33.

158

меў права выкупу палявой зямлі. Памешчык жа мог прымусіць сялян выкупляць палявы надзел без ix згоды. Пры гэтым сядзібу яны маглі выкупіць адразу, без дазволу землеўласніка. Памеры надзелаў вызначаліся канчаткова, сяляне пазбаўляліся права прырэзкі зямлі ў будучым. Яны былі звязаны кругавой парукай у спраўным адбыванні павіннасцей дзяржаве, а пры абшчынным карыстанні ўсімі ўгоддзямі - i памешчыку, падлягалі цялесным пакаранням у сялянскіх валасных судах, ix аддавалі ў "пабочныя заработкі". Да спынення часоваабавязаных адносін памешчыкі захоўвалі права вотчыннай паліцыі ў сялянскай грамадзе i апекі над сялянамі. 3 пераходам на выкуп часоваабавязанае становішча спынялася, i сялян залічвалі ў разрад так званых сялян-уласнікаў1. Але i пасля гэтага сялянства заставалася непаўнапраўным, падатковым саслоўем.

Мясцовыя "Палажэнні" вызначалі парадак надзялення сялянства зямлёй i выканання павіннасцей за карыстанне ёю. У Беларусі рэфармаваннем былі ахоплены 1860,3 тыс. (78 %) душ абодвух полаў ггрыватнаўласніцкіх сялян2. Рэформа праводзілася паводле агульных узаконенняў i двухмясцовых"Палажэнняў". На Магілёўскую i Віцебскую (акрамя Дрысенскага i латгальскіх паветаў) губерні распаўсюджвалася мясцовае "Пала-жэнне" для губерняў "вялікарасійскіх, наварасійскіх i беларускіх". У Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях, Дрысенскім i латгальскіх паветах Віцебскай губерні дзейнічала асобнае мясцовае "Палажэнне".

Наяўнасць двух мясцовых "Палажэнняў" тлумачыцца найперш сацыяльна-эканамічнымі матывамі. Да адмены прыгону ў панскіх маёнтках усходніх паветаў Беларусі, падобна да рускіх губерняў, існавала сялянскае абшчыннае землекарыстанне, якое распаўсюджвалася на ўсе ўгоддзі. Павіннасці на карысць памешчыкаў вызначаліся з цягла, але фактычна ся­ляне адбывалі ix з рабочай душы. У другой палове 40-х - 50-я гг. XIX ст. у мностве панскіх маёнткаў гэтага рэгіёна абавязковыя інвентары не былі ўведзены. У заходніх жа i цэнтральных паветах Беларусі, як i ў Літве, панскія сяляне карысталіся ворнай i сенакоснай зямлёй падворна, а ся-лянскія павіннасці на карысць памешчыкаў вылічвалі з падворнага зямель-нага участка, з другой паловы 40-х гг. - у адпаведнасці з абавязковымі інвентарамі. Акрамя таго, тут мелася значная праслойка малазямельных сялян - агароднікаў i бабылёў, болып ужывалася парабкоўская наёмная праца3. Прымаючы асобнае "Палажэнне" для Заходняй, Цэнтральнай Беларусі i Літвы, царызм кіраваўся таксама палітычнымі меркаваннямі. Урад баяўся сялянскага руху ў гэтым рэгіёне, які межаваў з Каралеўствам Польскім, Прыбалтыкай, Прусіяй, дзе сяляне ўжо карысталіся асабістай свабодай. Апрача таго, у 30 - 50-я гг. XIX ст. царскае самадзяржаўе лічыла больш апазіцыйнай да сябе мясцовую апалячаную шляхту.

Мясцовыя "Палажэнні" аддавалі перавагу "добраахвотным пагаднен-ням" сялян з памешчыкамі аб памерах надзелаў i павіннасцей. Калі ж такое было немагчыма, уступалі ў сілу пэўныя ix нормы, вызначаныя гэтымі "Па-лажэннямі". У апошнім выпадку велічыня надзелаў i павіннасцей сялян на ўсходзе i захадзе Беларусі вызначалася на аснове розных прынцыпаў.

____________

1 ПСЗ. Собр. 2-е Т. 36. №36657. Ст.3,4,8,11,12,14-16,18, 148,156 i інш.

2 Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. С.28-31.

3 РДГА, ф.1290, воп.6, спр.19, арк.4-7, 9-10; Улащик Н.Н. Введение обязательных инвентагрей в Белоруссии и Литве. С.262, 267, 272-274.; i інш.

159

Паводле мясцовага "Палажэння" для рускіх, паўднёваўкраінскіх i ўсходнебеларускіх губерняў, у Віцебскай (8 паветаў) i Магілёўскай губернях, як i ў цэнтральнх рэгіёнах Расіі, быў устаноўлены душавы зямельны надзел. Для кожнай мясцовасці былі ўведзены вышэйшая i ніжэйшая яго нормы. У гэтых месцах Беларусі памеры вышэйшага душавога надзелу па асобных паветах вагаліся ад 4 да 5,5 дзесяціны, ніжэйшага - ад 1,3 да 1,8 дзесяціны. Калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшую норму, то па-мешчык меў права адрэзаць лішак зямлі на сваю карысць. У выпадку, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 агульнай плошчы ўгоддзяў маёнтка, ён мог утрымаць за сабой да трэці ўсіх прыдатных зямель. Са згоды сялян землеўласнік атрымаў права памяншаць надзел да чацвяртнога (1/4 вышэйша­га), што даваўся бязвыплатна ("дармовы", або "жабрацкі", надзел)1.

За сялянамі, за выключэннем адзначаных вышэй выпадкаў, павінны былі захоўвацца надзельныя землі, якімі яны карысталіся да рэформы2. Аднак гэтыя выключна важныя артыкулы закону часта ігнараваліся. Скарачэнне памераў надзелаў, абеззямеленне сялянства перад адменай прыгону i пры ўвядзенні "Палажэнняў" 19 лютага 1861 г. ва Усходняй Беларусі практыкавалася ў значных памерах. У Магілёўскай губерні колькасць сялянскай надзельнай зямлі на 1862 г. паводле ўстаўных грамат, што ахоплівалі 60,4 % душ мужчынскага полу былых панскіх сялян, у параўнанні з велічынёй надзельнага землекарыстання напярэдадні рэформы паменшылася на 102,7 тыс. дзесяціны, або на 12,7 %. Памешчыкі поўнасцю пазбавілі надзелу 10 900 (4,2 %) душ3. Акрамя таго, частку сялян яны перавялі без зямлі ў дваровыя людзі.

Паводле мясцовага "Палажэння" для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай губерняў, за сялянскай грамадой замацоўваліся надзельныя землі, якія знаходзіліся ў пастаянным карыстанні ся­лян на 19 лютага 1861 г. Аднак калі памер надзелу быў вышэйшы за інвентарны ці ў памешчыка заставалася менш чым 1/3 угоддзяў маёнтка, праводзілася адпаведная адрэзка сялянскай зямлі. Разам з тым дарэформенны надзел не мог быць паменшаны больш чым на 1/6 частку4. Паколькі сялянам адводзілася зямля, што лічылася за імі на момант абнародавання рэформы, то ўзаконьвалася абеззямеленне сялянства памешчыкамі, якое ўзмоцнена праводзілася з увядзеннем абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў і з падрыхтоўкай адмены прыгону прыняло ў многіх мясцовасцях гэтага рэгіёна масавы характар. Адпаведна няпоўным афіцыйным даным, у канцы 40-х гг. XIX ст. у панскіх маёнтках Віленскай i Гродзенскай губерняў беззямельных (бабылёў i дваровых людзей) значылася 25,3 тыс. душ мужчынскага полу (7,4 % прыгонных), аў 1859 г. - 36,6тыс. (10,9 %)5. Надзелы, дадзеныясяля­нам згодна з мясцовым "Палажэннем", у мностве панскіх уладанняў былі ўрэзаны, скарачаліся. Паводле звестак абавязковых інвентароў i ўстаўных грамат, якія ахопліваюць звыш 97 % панскіх сялян Гродзенскай губерні, з сярэдзіны 40-х гг. XIX ст. да рэформы 1861 г. памешчыкі адабралі ў сялян 157,3 тыс. дзесяцін надзельнай зямлі, ці 20,7 % яе агульнай плошчы. Пасля адмены прыгону памеры сялянскага надзельнага землекарыстання, паказа-

_____________

1 ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. Х°36662. Ст.16, 18, 20,123; Приложения (приложение к ст.15).

2 Там жа. Т. 36. №36662. Ст. 17, 53.

3 Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.566, 569, 570.

4 ПСЗ. Собр. 2-е Т. 36. №36665. Ст.3, 5,6,9.

5 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.331-335.

160

ныя ва ўстаўных граматах губерні на 1862 г., адносна ix сапраўднай велічыні скараціліся яшчэ на 66,8 тыс. дзесяцін (9,8 %)1. Улічваючы тое, што мясцо-выя "Палажэнні" неакрэслена, невыразна вызначалі сялянскія правы на агульныя ўгоддзі i сервітуты2, памешчыкі імкнуліся пазбавіць сялян карыстання імі, асабліва пашамі, у якіх сялянская гаспадарка мела вялікую патрэбу. Мясцовыя "Палажэнні" рэгламентавалі сервітутныя правы сялян ад­носна карыстання панскім лесам, агульным вадапоем, прагонам для жывёлы i г.д. На ўсёй тэрыторыі Беларусі памешчыкі не абавязаны былі адпускаць сялянам будаўнічы лес. У тых маёнтках, дзе да рэформы сялянам давалі паліва, яны маглі атрымліваць яго за асобную плату або павіннасці на працягу дзевяці гадоў пасля адмены прыгону3.

Праводзячы адрэзкі, адмежаванне i развярстанне агульных i цераспалосных зямельных угоддзяў, памешчыкі мелі магчымасць забіраць у сялян лепшыя ворныя землі, сенажаці, пашу, вадапоі, што выкарыстоўвалася для ix закабаления. У выніку "Палажэнні" 19 лютага 1861 г. абумовілі рост абеззямелення сялянства, пралетарызацыю яго асноўнай масы.

Згодна з "Палажэннямі" за пастаяннае карыстанне надзельнай зямлёй часоваабавязаныя сяляне да пераводу на выкуп павінны былі па-ранейшаму адбываць грашовыя (аброк) i адпрацовачныя (паншчына) феадальныя павіннасці. Ix памер вызначаўся ўстаўнымі граматамі. Сяляне ўносілі аброк там, дзе плацілі яго да рэформы або адбывалі ў эпоху феадалізму змешаныя павіннасці - аброчную i паншчынную. Сяляне, якія да 1861 г. знаходзіліся на паншчыне, павінны былі адбываць яе i пасля адмены прыгону.

Мясцовае "Палажэнне" для рускіх, паўднёваўкраінскіх і ўсходнебела-рускіх губерняў вызначала памеры павіннасцей адпаведна велічыні душавога надзелу. Паводле яго, сяляне павінны былі абкладвацца аброкам да тых памераў, у якіх апошні збіраўся з ix на час адмены прыгону. На самай жа справе аброк, які існаваў ва Усходняй Беларусі напярэдадні рэформы, часта завышаўся. У Віцебскай (восем паветаў) і Магілёўскай губернях за вышэйшы душавы надзел сяляне абавязаны былі выплачваць 8 руб. аброку ў год. Калі яны атрымалі надзел, меншы за вызначаную вышэйшую норму, то па­меры плацяжоў паніжаліся, але не прапарцыянальна памяншэнню колькасці зямлі, а на аснове прынцыпу так званай градацыі павіннасцей. Ён заключаўся ў тым, што на першую дзесяціну душавога надзелу прыпадала палова аброку, на другую - 25 %, на астатнія дзесяціны, разам узятыя, - таксама 25 %4. Такім чынам, пры памяншэнні вышэйшага надзелу ў выніку адрэзкі сялянскай зямлі памешчыкі былі забяспечаны адносна большым абро­кам. Градацыі павіннасцей дазвалялі апошнім у значнай меры захаваць тыя даходы, якія яны атрымлівалі ад асобы селяніна да рэформы.

Парэформенны аброк, як правіла, перавышаў даходнасць надзельнай зямлі. Зыходзячы з сумы выкупных плацяжоў i рэальнага паніжэння ix па-мераў у параўнанні з аброкам, з адменай прыгону аброчныя сяляне Магілёўскай губерні да 1864 г. уносілі штогод аброчных плацяжоў у сярэднім каля 7 руб. 47 кап. з рабочай душы, або 1 руб. 56 кап. на дзесяціну пры-

_____________

1 Хилюта ВЛ. Землепользование и землевладение бывших помещичьих крестьян Гродненской губ. в середине XIX века (40-е -начало 70-х гг.). СИ, 16,17.

2ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. №36662. Ст.65-67,69; №36665. Ст.38-40,42.

3Там жа. Ст.33,36,47-49; №36665. Ст.12,14,23-25.

4Там жа. Ст.161-162,168-170.

161

датнай зямлі1. Між тым гэта дзесяціна ў пяці заходніх губернях у 60-я - па-чатку 70-х гг. XIX ст. давала чыстага даходу ў сярэднім не больш чым 1 руб. 20 кап.2

Паводле мясцовага "Палажэння" для заходнебеларускіх i літоўскіх губерняў, у аснову вызначэння памераў аброку i паншчыны была пакладзена агульная вартасць павіннасцей з надзельнага участка, азначаных у інвентары маёнтка. Гранічная велічыня сялянскіх плацяжоў у параўнанні з інвентарнай некалькі зніжалася, вызначаўся максімум ix не вышэй чым 3 руб. з дзесяціны палявога надзелу ў год3. Аднак i такі аброк быў не пад сілу для аброчных сялян. 3 часу адмены прыгону па 1863 г. у Гродзенскай губерні яны плацілі аброку штогод у сярэднім 2 руб. 35 кап. з дзесяціны надзелу, у Мінскай - 2 руб. 12 кап., у Віленскай - 2 руб. 11 кап.4 Такім чынам, аброчныя плацяжы ix у сярэднім амаль у два разы перавышалі даходнасць сялянскай зямлі.

Дарэформы 1861 г. асноўная маса панскіх сялян Беларусі адбывала паншчыну. 3 адменай прыгону паншчынная павіннасць на ўсходзе Беларусі была некалькі аблегчана. Як i ў цэнтральных рэгіёнах Расіі, да зацвярджэння ўстаўных грамат паншчына павінна была не перавышаць пяці дзён у тыдзень5. Але многія памешчыкі насуперак "Палажэнню" захоўвалі яе ў дарэформенных памерах або нават павялічвалі. У мясцовасцях з абшчынным ка-рыстаннем усёй зямлёй сяляне, звязаныя кругавой парукай, павінны былі адбываць паншчыну i за адсутных аднасяльчан6.3 зацвярджэннем устаўных грамат за вышэйшы душавы надзел (незалежна ад яго велічыні) сяляне Усходняй Беларусі абавязаны былі адпрацоўваць 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год, ці 13 - 18 дзён з дзесяціны. Пры паніжэнні памераў душавога надзелу паншчына памяншалася, аднак не суразмерна скарачэнню плошчы надзельнай зямлі. Як i пры аброчнай павіннасці, большая колькасць паншчынных дзён прыпадала на першыя дзесяціны надзелу7.

На захадзе i ў цэнтры Беларусі, як i ў Літве, з адменай прыгону сяляне да зацвярджэння ўстаўных грамат павінны былі адбываць паншчыну ў паме­рах, устаноўленых інвентарамі панскіх маёнткаў8. У гэтых умовах, паколькі надзелы мноства сялян перад рэформай былі ўрэзаны памешчыкамі, велічыня паншчыннай павіннасці ix фактычна ўзрасла. Пасля зацвярджэн­ня ўстаўных грамат колькасць паншчынных дзён у параўнанні з інвентарнымі адпаведна мясцоваму "Палажэнню" для заходнебеларускіх i літоўскіх губерняў паменшылася на 10 % i не павінна была перавышаць 23 муж-чынскія і жаночыя дні з дзесяціны ў год9. Аднак i гэтыя нормы былі на-

_____________

1 Отчет Государственного банка по выкупной операции с открытия выкупа по 1 января 1892 года. СПб., 1893. Приложение 24. С.98; Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. СПб., 1882. Вып. V. С.167; і інш.

2 Янсон Ю.Э. Опыт статистического исследования о крестьянских наделах и платежах. СПб., 1881. Приложения. С.14-15,17, 22-23.

3ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. №36665. Ст. 128,150. ,

4 Отчет Государственного банка по выкупной операции с открытия выкупа по 1 января 1892 года. С.26, 86, 98; Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С.21, 71,103.

5 ПСЗ. Собр. 2-е Т. 36. №36661. Ст.7.

6 НГАБ, ф.2642, воп.1, спр.98, арк.72; спр.124, арк.269; спр.137, арк.6.

7 ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. №36662. Ст. 189; Приложения (приложение к ст. 190).

8 Там жа. №36661. Ст.10.

9 Там жа. №36665. Ст. 150.

162

столькі высокія, што амаль не ўжываліся. 3 адменай прыгону некаторыя памешчыкі павялічвалі памер паншчыны1.

Праз два гады пасля абвяшчэння рэформы сяляне атрымалі права пераходу з паншчыны на аброк, пры ўмове адсутнасці нядоімак па падатках дзяржаве i павіннасцях памешчыку, а таксама выплаты аброку апошняму за паўгода наперад2.

Надзельную зямлю сяляне набывалі на аснове "Палажэння аб выкупе", агульнага для ўсёй Расійскай імперыі. Вартасць надзелу па выкупу вылічвалі шляхам капіталізацыі аброку з 6 % гадавых. Атрыманы такім чынам капітал пры штогоднім абароце прыносіў суму ранейшага гадавога аб­року i дадатковую суму на пагашэнне выкупнога капіталу і на выдаткі па вы­купной аперацыі. Апошнюю праводзіла дзяржава, якая выдавала сялянам выкупную пазыку. Пры згодзе сялян на выкуп, калі яны атрымлівалі поўны надзел, гэта пазыка складала 80 % выкупной сумы, пры паменшаным надзеле - 75 %. Астатнюю частку выкупной сумы (20 - 25 %) сяляне павінны былі выплаціць памешчыку наяўнымі пры заключэнні выкупнога пагаднення. Пры выкупе ўсяго надзелу па аднабаковым патрабаванні яго такой даплаты не патрабавалася. Адзначаныя 75 - 80 % выкупной сумы, за вылікам даўгоў, што ляжалі на маёнтку, у 1861 - 1863 гг. выдавалі памешчыкам аднаразова дзяржаўнымі 5 %-мі банкаўскімі білетамі і выкупнымі пасведчаннямі3. Пазней, з 1863 па 1871 г., у сувязі з паўстаннем у Беларусі i Літве i выплатай кантрыбуцыйнага збору мясцовымі памешчыкамі тэту суму дзяржава штогод давала ім наяўнымі, у памеры вылічанага гадавога, 5,5 %-га даходу з надзельных зямель сялян, пераведзеных на выкуп. Затым яна паступова зноў была заменена выкупной сумай, якую выдавалі дзяржаўнымі крэдытнымі паперамі4. Выкупную пазыку сяляне абавязаны былі пагашаць на працягу 49 гадоў штогоднімі выкупнымі плацяжамі ў памеры 6 % выкупнога доўгу5.

Фактычна выкуплялася не зямля, a феадальныя паншчынная i аброчная павіннасці сялян на карысць памешчыка6. Не надзельная зямля, а душавы пазаземляробчы "заработак" ix з'яўляўся крыніцай выкупных плацяжоў. Яны мелі характар феадальных падушных збораў7.

Суадносіны так званых выкупных цэн на зямлю з мясцовымі рыначнымі яе цэнамі былі розныя. У пяці заходніх губернях сярэдняя цана дзесяціны зямлі па выкупу вагалася ад 7 руб. 87 кап. да 20 руб. 75 кап., а цана яе на мясцовым зямельным рынку ў 1863 - 1872 гг. - у сярэднім ад 6 руб. 58 кап. да 15 руб. 26 кап. у залежнасці ад губерні8. У Віленскай і Гродзенскай губернях выкупны кошт дзясяціны надзелу ў сярэднім быў на 18,2 - 26,9 % ніжэйшы за прадажны, што было абумоўлена як больш высокім рыначным коштам зямлі, так i меншымі памерамі аброку, пакладзенага ў аснову выкупной сумы. Нягледзячы на меншы памер цаны зямлі па выкупу ў параўнанні з ры­начным коштам яе ў гэтым рэгіёне, сяляне i тут значна пераплацілі за свае

_______________

1 Белоруссия в эпоху капитализма. Мн., 1983. Т.1. С.61.

2ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. №36662. Ст.236,237,239; №36665. Ст. 196,197,199.

3Там жа. №36659. Ст.4,64-66, 68-70,72.

4Там жа. №39960; Т. 39. №40901; Т. 46. №49473.

5 Там жа. №36659. Ст.113-114.

6 Дружинин Н.М. Русская деревня на переломе 1861-1880 гг. М., 1978. С.22.

7 Вильсон И. Выкупные за землю платежи крестьян-собственников, бывших помещичьих. 1862 - 1876. СПб., 1878. С.43.

8 Лосицкий А. Выкупная операция. СПб., 1906. С.38-39.

163

надзелы ў сувязі са шматгадовым спагнаннем дзяржавай высокіх (6) працэнтаў па выкупной пазыцы.

Змяненне ўмоў вызвалення панскіх сялян у БеларусьНовы ўздым сялянскага руху супраць памешчыкаў у Беларусі i Літве, абумоўлены спадзяваннямі сялян атрымаць "сапраўдную волю" ў дзень другой гадавіны абвяшчэння рэформы, пачатак паўстання ў Каралеўстве Польскім прымусілі царскі ўрад стаць на шлях лавіравання, пайсці на пэўныя ўступкі былым прыгонным, каб прыцягнуць ix на свой бок. Указам ад 1 сакавіка 1863 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Ковенскай губернях, Дрысенскім і латгальскіх паветах Віцебскай губерні абавязковыя адносіны паміж сялянствам i памешчыкамі спыняліся з 1 мая гэтага ж года. Уводзіўся абавязковы выкуп ca зніжэннем аброчных i адпаведна ім выкупных плацяжоў. Сялян, што адбывалі паншчыну, пераводзілі на аброк з памяншэннем яго на 20 % супраць аброчных плацяжоў, вызначаных устаўнымі граматамі. Для праверкі гэтых плацяжоў былі створаны павятовыя праверачныя камісіі. Яны ж павінны былі складаць выкупныя акты1. 2 лістапада гэтага ж года быў выдадзены ўказ аб спыненні з 1 студзеня 1864 г. абавязковых адносін у Магілёўскай губерні, беларускіх i рускіх паветах Віцебскай губерні. Тут таксама былыя панскія сяляне пераведзены на абавязковы выкуп са зніжэннем выкупных плацяжоў адносна аброчных на 20 %2. Функцыі праверачных камісій выконвалі павятовыя міравыя з'езды. У той жа час закон аб абавяз-ковым выкупе ўсіх былых панскіх сялян рускіх, паўночна- і паўднёваўкраінскіх губерняў быў апублікаваны толькі ў 1881 г.

Асноўная маса былых панскіх сялян Беларусі перайшла з аброку на вы­куп ужо да пачатку другога парэформеннага дзесяцігоддзя. На 1 студзеня 1871 г. у Магілёўскай губерні было канчаткова зацверджана 96,6 % выкуп­ных актаў, у Віленскай - 93,7, у Гродзенскай - 91,6, у Мінскай - 77,9 %3. Ра­зам з тым многія сяляне, асабліва на поўдні Міншчыны, доўгі час вялі барацьбу з памешчыкамі за так званыя спрэчныя землі. Апрача таго, урад да канца XIX - пачатку XX ст. вымушаны быў зацвярджаць новыя выкупныя акты на "прапушчаныя" надзельныя ўчасткі.

3 мэтай адцягнення абеззямеленых сялян ад удзелу ў паўстанні, паводле цыркуляра віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва ад 18 кастрычніка 1863 г., у Заходняй i Цэнтральнай Беларусі, а таксама ў Літве ім павінны былі вярнуць землі, захопленыя памешчыкамі пасля 1857 г., калі яны не пас-тупілі ў надзел іншым прыгонным або не знаходзіліся ў арэндзе. Сялянства, пазбаўленае зямлі ў 1846 - 1856 гг., атрымлівала трохдзесяцінны сямейны надзел4. У заходніх i цэнтральных паветах Беларусі былі надзелены зямлёй 19,2 тыс. двароў (каля 12,5 % двароў былых панскіх сялян)5. 3 вяртаннем часткі адрэзкаў, а таксама павелічэннем наяўных надзелаў, перакласіфікацыяй угоддзяў плошча сялянскага землеўладання ўзрасла. Паводле выкуп­ных актаў сялянства Гродзенскай губерні (97 %) атрымала на 84,8 тыс. (13,8 %) дзесяцін прыдатнай зямлі больш, чым меркавалі адвесці яму па-

_______________

1 ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 38. №39337,39463.

2 Там жа. №40172.

3 ДГА Літвы, ф.378, воп. 121, спр.625, арк.67; РДГА, ф.1281, воп.7, спр.73, арк.13; ф.1284, воп.67, спр.118, арк.74.

4 Сборник правительственных распоряжений по устройству быта крестьян-собственников в Северо-Западном крае. Вильна, 1864. С.64-66, 77-78.

5РихтерД. Материалы по вопросу о земельном наделе бывших помещичьих крестьян и о сервитутах в юго- и северо-западных губерниях России // Вест, финансов, пром-ти и торговли. 1900. №39. С.602-603.

164

мешчыкі згодна з устаўнымі граматамі, Магілёўскай (60,4 % сялян) - на 62,8 тыс. (8,9 %) дзесяцін1.

Датэрміновы перавод сялян на выкуп прымусіў царскія ўлады займацца сервітутамі i агульнымі пашамі. Ва ўстаўных граматах яны нават не ўпаміналіся2, што давала магчымасць памешчыкам пазбаўляць сялян гэтых угоддзяў. Пры складанні выкупных актаў, акрамя надзельнай зямлі, за сялянствам замацоўвалася права на сервітутныя i агульныя ўгоддзі, да развярстання ix3. Апошнія мелі важнае значэнне ў сялянскай гаспадарцы. У 60-я гг. XIX ст. зямельнымі сервітутамі i агульнымі пашамі карысталіся 56 % двароў былых панскіх сялян Цэнтральнай i Заходняй Беларусі4. У 1863 г., нягледзячы на пераход на выкуп, было пацверджана i права беларускіх сялян да пачатку 70-х гг. атрымліваць паліва з панскіх лясоў за вызначаныя плату ці павіннасці там, дзе карысталіся ім раней5.

Паўстанне 1863 г., высокія, непасільныя для сялянства памеры выкупу, боязь узмацнення на ix глебе сялянскіх хваляванняў прымусілі царскі ўрад на большай частцы тэрыторыі Беларусі пайсці на скарачэнне выкупных плацяжоў у больш шырокіх, чым першапачаткова планавалася, маштабах. Гадавая велічыня гэтых плацяжоў на дзесяціну надзельнай зямлі па выкуп­ных актах у параўнанні з вызначанымі ва ўстаўных граматах была зменшана павятовымі праверачнымі камісіямі ў Мінскай губерні ў сярэднім на 1 руб. 50 кап. (75,4 %), у Гродзенскай - на 1 руб. 48 кап. (68,8 %), у Віленскай -на 1 руб. 37 кап. (64,9 %), атаксамаў Магілёўскай губерні - на 28 кап. (23,8 %)6.

У выніку ажыццяўлення адзначаных мерапрыемстваў умовы правядзення рэформы ў Беларусі сталі больш спрыяльнымі для сялян. Аднак яна па-ранейшаму насіла грабежніцкі характар. Далека не ўсе адрэзкі былі вернуты сялянству. У Гродзенскай губерні колькасць надзельнай зямлі па вы­купных актах адносна абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў скарацілася на 67,7 тыс. дзесяцін (8,8 %). У Магілёўскай губерні землеўладанне сялян, паводле выкупу, у параўнанні з памерамі ix землекарыстання напярэдадні адмены прыгону зменшылася на 39,9 тыс. дзесяцін (4,9 %). Пераважная большасць абеззямеленых атрымала па 3 дзесяціны на двор7. Такі надзел быў зусім недастатковы для вядзення гаспадаркі і забеспячэння сялянскай сям'і. Мізэрныя надзелы толькі прымацоўвалі сялян да панскіх маёнткаў, забяспечваючы ix таннымі рабочымі рукамі. Многія памешчыкі адмаўляліся надзяляць абеззямеленых сялян зямлёй. Частку былых пры-

____________

1 Хилюта ВА. Землепользование и землевладение бывших помещичьих крестьян Гродненской губ. в середине XIX века (40-е - начало 70-х гг.). С.17, 20; Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.569-571.

2РДГА, ф.1276, воп.9, Спр.472, арк.4.

3Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края. Вильна, 1913. 4.1. С.275-276.

4РихтерД. Материалы по вопросу о земельном наделе бывших помещичьих крестьян и о сервитутах в юго- и северо-западных губерниях России. С.585, 602-603.

5 Сборник распоряжений графа М.Н. Муравьева по усмирению польского мятежа в северо-западных губерниях 1863-1864 / Сост. Н.Цылов.Вильна, 1866. С.260-262.

6 Отчет Государственного банка по выкупной операции с открытия выкупа по 1 января 1892 года. С.26; Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.568-569; i інш.

7 Хилюта В А. Землепользование и землевладение бывших помещичьих крестьян Гродненской губ. в середине XIX века (40-е - начало 70-х гг.). С.20; Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.570-571; НГАБ, ф.242, воп.1, спр.427, арк.5, 43 -46, 54-55, 76-77; ф.333, воп.4, спр.3840, арк.2-4; спр.3889, арк.3-7; спр.3890, арк.3-6,8,15-17,19-20, 23-30.

165

гонных пазбавілі надзелу. Землеўласнікі захавалі за сабой лепшыя ворныя ўгоддзі, сенажаці, амаль увесь лес. Праверачныя камісіі ў выкупных актах агаворвалі права сельскай грамады на карыстанне сервітутамі i агульнымі пашамі няпоўна, недакладна, што памешчыкі выкарыстоўвалі для розных злоўжыванняў.

Нягледзячы на значнае зніжэнне памераў выкупу, сялянства намнога пераплаціла за яго ў сувязі са спагнаннем высокіх працэнтаў па выкупной пазыцы. У 1861-1906 гг. былыя панскія сяляне пяці заходніх губерняў унеслі каля 170 млн руб. выкупных плацяжоў, якія ў 2,3 раза пераўзыходзілі атрыманую імі ў суме 72,2 млн руб. дзяржаўную пазыку1. Такім чынам, праводзячы выкупную аперацыю, дзяржава за 46 парэформенных гадоў атры-мала тут каля 100 млн руб. прыбытку. Выкупныя плацяжы паглыналі львіную долю даходу сялянскай гаспадаркі. Масавы сялянскі рух 1905 г. у Расійскай імперыі прымусіў царскія ўлады з 1907 г. скасаваць выкупныя плацяжы .

Рэформа 1867 г.у дзяржаўнай вёсцы.Вызваленне панскага сялянства ад прыгоннай залежнасці паставіла на парадак дня пытанне аб пазямельным уладкаванні іншых груп сельскага насельніцтва, у тым ліку казённых сялян. У Беларусі ў 1858 г. ix налічвалася 468,8 тыс (19,7 %) душ абодвух полаў. Яны пражывалі галоўным чынам у заходніх i паўночных паветах2. Асноўныя прынцыпы рэформы на панскіх землях, змяненне ўмоў яе згодна з указамі ад 1 сакавіка i 2 лістапада 1863 г. былі распаўсюджаны на дзяржаўнае сялянства заходніх губерняў.

16 мая 1867 г. быў прыняты закон аб рэформе дзяржаўнай вёскі Беларусі, Літвы i Правабярэжнай Украіны. Дзяржаўных сялян перавялі на абавязковы выкуп i прылічылі да так званых сялян-уласнікаў у адрозненне ад казённага сялянства рускіх губерняў, Левабярэжнай і Паўднёвай Украіны, дзе на асно-ве закона ад 24 лістапада 1866 г. надзельная зямля знаходзілася толькі ў ix па-стаянным карыстанні. За сялянамі замацоўваліся надзелы, якімі лны пастаянна карысталіся да часу правядзення рэформы 1867 г. "Для ўладкавання гаспадаркі сялян" дапускаліся як прырэзка да сялянскіх надзелаў з запасных i іншых свабодных дзяржаўных зямель, так i абмен сялянскіх надзелаў на казенныя зямельныя ўчасткі. Але, як i панскае, дзяржаўнае сялянства не мела права павялічваць памеры надзелаў пасля правядзення рэформы.

Велічыню надзельных зямельных участкаў i суму выкупных плацяжоў вызначалі люстрацыйныя камісіі, якія складалі люстрацыйныя акты. Яны былі адэкватныя выкупным актам былых панскіх сялян. Для ix складання i зацвярджэння быў прадугледжаны тэрмін: у Вілснскай i Гродзенскай губернях - тры гады, у Мінскай - чатыры, у Віцебскай і Магілёўскай - шэсць гадоў. Пры вызначэнні велічыні выкупу зыходзілі з сумы паменшаных на 10 % выкупных плацяжоў был ora прыватнаўласніцкага сялянства суседніх з казённымі панскіх маёнткаў. Тэрмін пагашэння выкупнога доўгу складаў 46 гадоў. У адрозненне ад панскіх сялян ніякай пазыкі ад казны дзяржаўныя сяляне не атрымлівалі, што моцна ўскладняла выкуп3. Да 1871 г. па Гродзен­скай губерні было зацверджана 1635 (99,4 %) люстрацыйных актаў, Вілен-

______________

1 Отчет Государственного банка по выкупной операции с открытия выкупа по 1 января 1892 года. Приложение 24. С.88-91, 96- 97, 100-103, 108-109; Лосицтй А. Выкупная операция. С. 38-39; i інш.

2Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. С.29, 32,

3 ПСЗ.,Собр. 2-е. Т. 41. №43888,44590.

166

скай - 3958 (97,5 %), Мінскай - 969 (96,9 %). У Віцебскай і Магілёўскай гу-бернях складанне i зацвярджэнне ix было завершала ў сярэдзіне 70-х гг.1

Баючыся сялянскіх хваляванняў i выкарыстання ix мясцовым дваранствам у сваіх палітычных мэтах, царызм вымушаны быў пайсці на некаторыя ўступкі дзяржаўнаму сялянству Заходняга рэгіёна. У выніку рэформы 1867 г. колькасць зямлі, дадзенай былым казённым еялянам пяці заходніх губерняў, у параўнанні з той, што знаходзілася напярэдадні гэтага ў ix карыстанні, узрасла на 613,7 тыс. дзесяцін i перавысіла надзелы былых прыватнаўласніцкіх сялян у разліку на рэвізскую душу ў сярэднім на 25,4 %, на двор -на 20,8 %. Вынікам лепшай забяспечанасці дзяржаўнага сялянства надзельнай зямлёй з'яўлялася больш хуткае развіццё капіталістычных адносін у былой казённай вёсцы. Плошча яе ў былога дзяржаўнага сялянства ў значнай меры павялічылася i за кошт паселеных на казённых землях каланістаў, адстаўных салдат, былых панскіх сялян дробнапамесных уласнікаў, выхадцаў з іншых саслоўных труп мясцовага насельніцтва, якіх налічвалася ў гэтых губернях 76,8 тыс. душ2. Часткова былі вернуты надзелы дзяржаўным сялянам, абеззямеленым у канцы 50-х - пачатку 60-х гг. Пры гэтым пера-важная болынасць беззямельных (бабылёў), у тым ліку кутнікаў, раней прыпісаных да сем'яў сялян - гаспадароў дамоў, атрымалі толькі да 1/4 поўнага надзелу, г.зн. менш чым 5 дзесяцін. Ім адводзілі зямлю галоўным чынам сярод сялянскіх палёў3.

Надзельнае землеўладанне былога казённага сялянства Беларусі на 1877 г. параўнальназ 1858 г. павялічылася на 185,5 тыс. (14,7 %) дзесяцін. Аднак за гэты час колькасць двароў дзяржаўных сялян узрасла на 18,8 тыс. (30 %). У сувязі з больш хуткім ростам еялянскага насельніцтва сярэднія надзелы яго ў разліку на наяўную душу мужчынскага полу паменшыліся з 5,1 да 4,5 дзесяціны, на двор - з 20,2 да 17,8 дзесяціны, ці на 11,4 %. У 1877 г. недастатковыя душавыя надзелы памерам да 5 дзесяцін мелі 87,6 тыс. (35,4 %) душ былых казённых сялян4. Велічыня гэтай трупы пастаянна ўзрастала. Забяспечанасць асноўнай масы дзяржаўных сялян зямлёй пасля рэформы 1867 г. пагаршалася. У ходзе правядзення рэформы, пры пашырэнні надзельнага землеўладання ў цэлым, ей спадарожнічала адрэзка зямель часткі сялян. Захоп сялянскіх надзелаў казной, памяншэнне ix велічыні, надзяленне сялян недабраякаснай зямлёй, перасяленне "на пясочкі", пазбаўленне пашы, сенажацей, паліва назіраліся ў многіх дзяржаўных маёнтках Беларусі5. 3 развіццём капіталізму ў сельскай гаспадарцы, перш за ўсё ўзмацненнем працэсу разлажэння сялянства, праслойка беззямельных расла. У той жа час у Беларускім рэгіёне дзяржава захавала

_____________

1 ДГА Літвы ф. 378, воп.121, спр.625, арк.69; Историческое обозрение пятидесятилетней деятельности Министерства государственных имуществ. Ч.П. Отд.2. С.248.

2 Зайончковский П.А. Отмена крепостного права в России. М., 1968. С.286-287; Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С.21,71,103, 137,167.

3 Сборник постановлений по поземельному устройству государственных крестьян в губерниях Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Киевской, Ковенской, Минской, Могилевской и Подольской. СПб., 1868. С.63, 76, 79-84.

4 Статистический обзор государственных имуществ за 1858 год. СПб., 1861. С.44-46,58-60, 142-144, 268-270, 282-284; Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С. 16-167.

5 НГАБ, ф.27, воп. 2, спр.688, арк.51-52, 112, 132-135, 137-139 i інш; спр.1966, арк.91, 184-185; ф.242, воп.1, спр.156, арк.2; спр.1402, арк.3,5, 19-20; ф.2514, воп.1, спр.2572, арк.42-43.

167

за сабой звыш паловы (53,2 %) казённых прыдатных зямель, у асноўным лясных угоддзяў1.

У 1867-1900 гг. выкупныя плацяжы былых казённых сялян пяці заходніх губерняў у сярэднім на дзесяціну надзелу вагаліся ад 37 да 59 кап., у залежнасці ад губерні. Паводле звестак Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, яны адпавядалі мясцовым рыначным цэнам на зямлю i былі прыкметна ніжэйшыя, чым у былога панскага сялянства. У параўнанні з выкупам апошняга выкупныя плацяжы былых казённых сялян у Віцебскай і Магілёўскай губернях былі меншыя ў тры разы, у Віленскай - на 20,3 %, у Гродзенскай - на 16,6, у Мінскай - на 8,9 %2. Нягледзячы на гэта, у былога дзяржаўнага ся­лянства пяці заходніх губерняў у 70-я гг. XIX ст. выкупныя плацяжы паглыналі прыкладна палову чыстага даходу з дзесяціны надзелу3. У 1867-1906 гг. яно ўнесла ў казну 43 млн руб. выкупу4.

Пры пэўных перавагах рэформы былой дзяржаўнай вёскі ў параўнанні з панскай у Беларусі, як i ў іншых рэгіёнах краіны, яна праводзілася за кошт сялянства, у інтарэсах дзяржавы i пануючага класа дваранства. Як i сярод былых панскіх сялян, хоць у меншых памерах, тут назіраўся працэс пралетарызацыі і паўперызацыі болыпай часткі сялянства.

Іншыя аграрный рэформы. Разам з былымі панскімі і казённымі сялянамі, што складалі асноўную масу сялянства, у Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст. было праведзена рэфармаванне іншых, невялікіх саслоўных груп сялян - удзельных, вольных людзей, старавераў, сельскіх чыншавікоў, праваслаўных арандатараў, а таксама аднадворцаў. Рэфармаванне большасці ix было неспрыяльнае, бо праводзілася пераважна ва ўмовах спаду рэвалюцыйнага руху, адсутнасці шырокіх аграрных хваляванняў. Таму выкупныя плацяжы вольных людзей 2-га разраду (абеззямеленых пасля І857 г.), старавераў, сельскіх чыншавікоў, праваслаўных арандатараў былі значна вышэйшыя за выкуп былых панскіх i асабліва дзяржаўных сялян. Пры вялікіх памерах выкупной сумы болыиасць усіх гэтых сялян-арандатараў была пазбаўлена магчымасці выкупу арандаваных панскіх зямельных угоддзяў. Памешчыкі адмаўлялі ім у арэндзе зямлі, выганялі з маёнткаў.

Вынікі і значэнне аграрных рэформаў. Сялянская рэформа 1861 г. у Бе­ларусь як i ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, паклала пачатак новай, капіталістычнай грамадска-эканамічнай фармацыі. Змест рэформы быў бур­жуазны. Адмена прыгону стварыла ўмовы для ўсталявання капіталістычнага спосабу вытворчасці, свабодных дагаворных вытворчых адносін. Сяляне з вытворцаў з пераважна натуральнай гаспадаркай ператвараліся ў таваравыт-ворцаў буржуазнага грамадства, усё больш уцягваліся ў сферу рынку. Буржу­азнымі па свайму зместу з'яўляліся таксама іншыя аграрныя рэформы другой паловы XIX ст. Ліквідацыя ў выніку рэформаў саслоўных катэгорый сялянскага насельніцтва i стварэнне класа дробназямельных уладальнікаў аб'ек-

____________

1 Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып.У. С.5,49,81,111,145.

2 Ежегодник Министерства финансов. СПб., 1871-1894. Вып. III—XXI; Отчет Государственного банка по выкупной операции с открытия выкупа по 1 января 1892 года. Приложение 24. С.86-87, 98-99; Материалы Высочайше учрежденной 16 ноября 1901 г. комиссии. СПб., 1903. 4.1. С.270-274, 296.

3 Янсон Ю.Э. Опыт статистического исследования о крестьянских наделах и платежах. Приложения. С.14-15,17, 22-23.

4 Труды комиссии, Высочайше учрежденной, для пересмотра системы податей и сборов. СПб., 1873. Т.ХХП.Ч.Ш.Отд.1. С. 168-187; Ежегодник Министерства финансов. Вып. ІІІ-ХХІ; Материалы Высочайше учрежденной 16 ноября 1901 г. комиссии. Ч. 1. С.296; i інш.

168

тыўна былі накіраваны на развіццё капіталістычных адносін на беларускай вёсцы.

Адначасова рэформа 1861 г., праведзеная "зверху" царызмам, пануючым класам памешчыкаў-прыгоннікаў, насіла грабежніцкі характар. Яна захоўвала шматлікія рэшткі феадалізму ў сацыяльна-эканамічным i грамадска-палітычным ладзе краіны, аснову якіх складалі панскае землеўладанне i царскае самадзяржаўе. За ўрэзаныя надзелы сяляне абавязаны былі плаціць вялікі выкуп. Як адзначалася, фактычна яны выкуплялі феадальныя (паншчына, аброк) павіннасці. Буйныя феадальна-прыгонніцкія перажыткі заста­вался i пасля ажыццяўлення іншых аграрных рэформаў.

У заходніх губернях у адрозненне ад унутраных i некаторых іншых рэгіёнаў Еўрапейскай Расіі адмена часоваабавязанага стану панскіх сялян, перавод з аброку на выкуп абсалютнай болыпасці ix, a затым i пераважнай часткі дзяржаўных сялян, з зацвярджэннем выкупных i люстрацыйных актаў былі праведзены ўжо ў 60-я гг. XIX ст. Гэта азначала ліквідацыю адпрацовачнай i грашовай феадальнай рэнты, г. зн. аджыўшых прыгонніцкіх вытворчых адносін. Тым самым ствараліся болын спрыяльныя ўмовы для ўсталявання капіталізму ў сялянскай гаспадарцы. У Беларусі, як i ў Літве, найбольш істотныя змены ў вызваленні панскіх сялян, унесеныя ўказамі ад 1 сакавіка i 2 л істапада 1863 г., абумоўленымі імі цыркулярнымі распараджэннямі віленскай адміністрацыі i пастановамі павятовых праверачных камісій, зводзіліся да скасавання абавязковых пазямельных адносін i значнага зніжэння аброчных i адпаведна выкупных плацяжоў. Менш адчувальным для сялянства было пэўнае ўзнаўленне плошчы яго ранейшага землекарыстання. Адзначаныя ўказы, распараджэнні, пастановы - рэфармаванне былых панскіх сялян на новых, больш спрыяльных для ix умовах пад уздзеяннем паўстання 1863 г. i масавага сялянскага руху ў адказ на першапачат-ковыя надзвычайна цяжкія ўмовы адмены прыгону.

Аднак пералічаныя ўступкі не змянілі грабежніцкага характару рэформы. У выніку яе правядзення памешчыкі вярнулі беларускім сялянам далека не ўсе землі, адрэзаныя з часоў увядзення абавязковых інвентароў. Толькі паўстанне 1863 г., узмоцненая барацьба сялянства за зямлю не дазволілі правесці новую масавую экспрапрыяцыю сялянскіх надзельных зямель. Памешчыкі Беларусі захавалі за сабой пераважную частку зямельнай плошчы маёнткаў. Пры гэтым ім належалі не толькі лепшыя ворныя землі, але i болыпасць сенажацей, амаль увесь лес, у якіх сяляне мелі вялікую патрэбу. Памешчыкі ўсяляк імкнуліся абмежаваць, a ў многіх маёнтках i пазбавіць сялян права карыстання сервітутнымі i агульнымі пашамі, вельмі неабходнымі ў ix гаспадарцы. Буйным феадальным зямельным уласнікам заставалася i дзяржава, якая пасля правядзення рэформы 1867 г. сканцэнтравала звыш паловы казённых зямель.

Нягледзячы на значнае зніжэнне выкупных плацяжоў былога панскага сялянства болынасці рэгіёнаў Беларусі, яны паглыналі львіную долю сялянскіх даходаў. Сяляне маглі аплачваць у асноўным толькі высокія працэнты па дзяржаўнай выкупной пазыцы. Высокімі, хоць i меншымі, былі памеры выкупу таксама ў былога казённага сялянства.

Буржуазныя аграрныя рэформы другой паловы XIX ст. не толькі замацавалі малазямелле, але фактычна скарацілі сялянскае землеўладанне і землекарыстанне, што вяло да ўзмацнення пралетарызацыі i згалення асноўнай масы сялянства. Яны замацавалі і ўзмацнілі адрозненні ў памерах надзелаў i арандаваных сялянамі зямельных участкаў, у гаспадарча-эканамічным становішчы ix розных сацыяльных груп.

Рэформа 1861 г. у вялікай ступені вызначыла кірунак эканамічнай, са-цыяльнай i палітычнай эвалюцыі беларускай вёскі. Яна паскорыла развіццё аграрнага капіталізму, прадукцыйных сіл сельскай гаспадаркі, прывяла да значнага паглыблення грамадскага падзелу працы, дзе сялянства адыгрывала важную ролю. Вызначальным фактарам эвалюцыі сельскагаспадарчай вытворчасці стала панаванне таварна-грашовых, капіталістычных адносін. Панская гаспадарка ўсё цясней звязвалася з рынкам, станавілася прадпрымальніцкай. Сялянская гаспадарка таксама набыла дробнабуржуазны характар. Пры гэтым у ёй пераважаў дробнатаварны уклад, звязаны з простай таварнай вытворчасцю. Але ва ўмовах капіталістычнай фармацыі гэта вытворчасць пастаянна параджала капіталістычныя адносіны. Рэформа 1861 г паклала пачатак працэсу разлажэння сялянства як класа-саслоўя феадальнага грамадства на сялянскую буржуазію (галоўным чынам дробную) i сельскі пралетарыят, пераважна з надзелам.

Вызваліўшы сялян ад улады прыгоннікаў, рэформа паставіла першых у кабальную залежнасць ад тых жа памешчыкаў i дзяржавы. Гэта абумовіла жывучасць i шырокую распаўсюджанасць у Беларусі адпрацовачных, ран-некапіталістычных метадаў эксплуатации феадальнымі ўласнікамі сялянст­ва i парабкаў, панаванне прускага, буржуазна-панскага шляху развіцця аг­рарнага капіталізму. Разам з тым тут меліся элементы больш прагрэсіўнага амерыканскага буржуазна-фермерскага шляху. Яны выяўляліся ў гаспадарках сялянскай буржуазіі, заснаваных галоўным чынам на наёмнай працы, якія не практыкавалі кабальных гандлёва-ліхвярскіх прыёмаў прыгнечання. Рэформа 1861 г. не вырашыла аграрна-сялянскага пытання ў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Беларусі. Захаванне буйных рэшткаў прыгонніцтва выклікала вострыя класавыя канфлікты ў вёсцы. У выніку развіцця аграр­ных адносін парэформеннага перыяду сфарміраваліся аб'ектыўныя перадумовы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Наши рекомендации