КегзЬа^ I. НШег: А ВіодгарЬу. Р. 459, 472.
нічога падобнага да вайны не было і ў Нямеччыне. ІІасля „Крыштальнай ночы” яўрэі ўпершыню ў вялікай колькасці трапілі ў нямецкія канцлагеры. Гітлер у гэты час хацеў за- палохаць нямецкіх яўрэяў і тым самым вымусіць іх пакінуць краіну; пераважная большасць з 26 тыс. яўрэяў, змешчаных у канцэнтрацыйныя лагеры. гэтым разам былі неўзабаве вызвалены з іх. У канцы 1938-1939 г. Нямеччыну пакінулі болып за сто тысяч яўрэяў50.
Пагромы і дэпартацыі прымусілі нацыстаў больш глабаль- на задумацца пра далейшы лёс еўрапейскіх яўрэяў. Праз некалькі дзён пасля „Крыштальнай ночы”, 12 лістапада 1938 г., Гітлер і яго бліжэйшы паплечнік Герман Герынг прапанавалі план па перасяленні еўрапейскіх яўрэяў: прадугледжвала- ся караблямі вывезці іх на востраў Мадагаскар у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна, непадалёк ад паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Хоць Гітлер і Герынг, несумненна, рады былі б ужо цяпер адправіць нямецкіх яўрэяў на востраў, дзе тыя працавалі б да смерці ў нейкай разнавіднасці эсэсаўскіх рэзервацый, такія маштабныя творчыя планы на самай спра- ве адносіліся да нейкага будучага сцэнарыя, у якім Нямеччы- на кантралявала куды болыпую яўрэйскую супольнасць. 3 ма- дагаскарскай схемай трэба было пачакаць да таго часу, калі ў распараджэнні Нямеччыны апынецца вялікая колькасць яўрэяў. Між тым, пакуль што яўрэі складалі не болып за 1% нямецкага насельніцтва, і нават гэтая доля была падточана эміграцыяй. У Нямеччыне ніколі не было занадта шмат яўрэяў, але калі ўжо яны расцэньваліся як „праблема”, то рашэнне хутка было знойдзена: экспрапрыяцыя маёмасці, запалохван- не і прымус да эміграцыі (нямецкія яўрэі мусілі ўцякаць без увагі на тое, што Вялікабрытанія так і не ўхваліла іх масавага ўезду ў Палесціну, а ЗША не спяшаліся павялічыць — ці хоць бы выканаць ужо зацверджаныя — іміграцыйныя квоты. На Эвіянскай канферэнцыі ў ліпені 1938 г. толькі Дамініканская рэспубліка пагадзілася павялічыць прыём яўрэйскіх бежанцаў з Нямеччыны)01.
Мадагаскар, іншымі словамі, быў „вырашэннем” яўрэй- скай „праблемы”, якая яшчэ фактычна не паўстала. Праўда, у 1938 г. гэтая схема мела нейкі сэнс у святле таго, што галоўныя нацысты яшчэ цешылі сябе надзеямі на Поль-
Quot; ОоевсЬеІ С., М'аеЬвтапп N. ТЬе Ыагі Сопсепігаііоп Сатрз... Р. 24. ІІра падзеі пасля 12 лістапада 1938 г. гл.: Роііап Р. Наііе сіег Ноіо-слііні ЬеіпаЬе піеМ 8(.аМ§еГшісІеп?8. 4.
шчу, якая зможа стаць нямецкім сатэлітам і далучыцца да ўварвання ў Савецкі Саюз. У Польшчы пражывалі больш як тры мільёны яўрэяў, і польскія ўлады таксама разглядалі Мадагаскар у якасці месца іх будучага рассялення. Хоць польскае кіраўніцтва не праводзіла ў дачыненні да сва- іх нацыянальных меншасцяў (пяці мільёнаў украінцаў, трох мільёнаў яўрэяў і мільёна беларусаў) такой палітыкі, якая хоць бы крыху нагадвала савецкую рэальнасць або на- цысцкія планы, яно было не супраць зменшыць памер яўрэй- скай дыяспары за кошт добраахвотнай эміграцыі. Пасля смерці ў 1935 г. польскага дыктатара Юзафа Пілсудскага яго пераемнікі ў гэтым і іншым пытаннях трымаліся на- цыяналістычных пазіцый; была створана кіроўная партыя, адкрытая толькі для этнічных палякаў. У канцы 1930-х г. польская дзяржава падтрымлівала правых („рэвізіянісцкіх”) сіяністаў, якія хацелі стварыць велізарную дзяржаву Ізраіль пад брытанскім мандатам у Палесціне — калі спатрэбіцца, то і шляхам гвалту52.
Такім чынам, пакуль Варшава і Берлін думалі ў катэго- рыях яўрэйскай „праблемы” і яе магчымага эміграцыйнага вырашэння, пакуль Нямеччына па-ранейшаму спадзява- лася залучыць Полыпчу ў той ці іншы ўсходні альянс, нем- цы маглі строіць планы дэпартацыі еўрапейскіх яўрэяў з апорай на польскую падтрымку і інфраструктуру. Але саюз з Полыпчай так і не склаўся, і сумесным нямецка-польскім планам па абыходжанні з яўрэямі не наканавана было з’явіцца. Наступнікі Пілсудскага ў гэтых адносінах трымаліся лініі свайго папярэдніка, якая заключалася ў правядзенні палітыкі роўнай дыстанцыі да Берліна і Масквы, захаванні пактаў аб ненападзе і з Нямеччынай, і з Савецкім Саюзам пры пазбяганні саюзаў з кім бы там ні было. 26 студзеня 1939 г. палякі ў апошні раз адхілілі прапановы міністра за- межных спраў Нямеччыны Еахіма фон Рыбентропа, які зна- ходзіўся з візітам у Варшаве. За пяць гадоў спробаў немцы так і не змаглі пераканаць палякаў, што ўступленне ў вайну супраць СССР — а таксама перадача Нямеччыне польскаіі тэрыторыі і ператварэнне ў нямецкага сатэліта — адпавядае іх інтарэсам. Гэта азначала, што сваю будучую вайну Нямеч
Пра Мадагаскар гл.: Роііап Р. НаЦе сіег Ноіосаызі ЬеіпаЬопісііі зіаЦ§ейіпсІеп? 8. 4, 8. Пра „рэвізіяністаў” гл.: Агепз М. 'ГЬе Лсмуі:;іі МіШагу Ог^апігаііоп... Р. 205; 8рек(ог 8г. 2усІ2І адоіупксу \\> Гпімгс ті^сігучуоіеппеі... 8. 539.
..... пачне не разам з Польшчай, а супраць Полынчы — і сумраць польскіх яўрэяў53.
Хоць мадагаскарскі план не быў адкінуты, Гітлер, здавалася, палічыў болып рэалістычным стварэнне яўрэйскіх рэзервацый у заваяванай Полыпчы. Калі Полыпча не хацела быць саюзнікам у будучай вайне і дэпартацыях, то яна сама мусіла стаць калоніяй, дзе можна было сабраць еўрапейскіх яўрэяў — праынамсі да таго моманту, пакуль не складуцца ўмовы для іх канчатковага перасялення. Акурат пасля вяртання Рыбентропа з Варшавы, калі Гітлер зразумеў, што вайну давядзецца пачаць, з нападу на Полыпчу, ён выступіў з праграмнай прамовай наконт яўрэйскага пытання. У студзені 1939 г. Гітлер заявіў у Рэйхстагу, што ён знішчыць яўрэяў, калі яны ўцягнуць Ня- мі-ічыну ў новую сусветную вайну: „I сёння я зноў буду прарокам: калі міжнародныя яўрэйскія фінансісты ў Еўропе і па-за ёй здолеюць яшчэ раз уцягнуць народы ў сусветную вайну, то вынікам яе будзе не бальшавізацыя планеты і тым самым перамога яўрэйства, а знішчэнне яўрэйскай расы ў Еўропе”. У той час: калі Гітлер гаварыў гэтыя словы, каля 98% усіх яўрэяў Еўропы жылі за межамі Нямеччыны — пераважна ў Польшчы і і еўрапейскай частцы Савецкага Саюза. Якім чынам іх можна і знішчыць, было невядома, але вайна яўна мусіла быць першым крокам да гэтага54.
На начатку 1939 г. Гітлер дасягнуў зеніту сваіх поспехаў. Яго палітыка ўз’яднання ўсіх немцаў у адной дзяржаве прывяла да паспяховага вырашэння спраў у Чэхаславакіі і Аўстрыі. Праўда, не ўдалося залучыць Польшчу ў саюзнікі на усходнім напрамку. Але ж затое Гітлер пераўзброіў Нямеч- чыну і максімальна пашырыў яе межы, наколькі гэта было магчыма без вайны. Аншлюс Аўстрыі даў шасцімільённую прыбаўку насельніцтва і вялікія запасы цвёрдай валюты. Дзякуючы Мюнхенскаму пагадненню Гітлер атрымаў не толькі тры мільёны падданых, але і частку чэхаславацкай ваеннай прамысловасці — магчыма, найлепшай у свеце на той момант. У сакавіку 1939 г. Гітлер расчляніў Чэхаславакію, тым самым разбурыўшыапошнія ілюзіі, што яго цікавяць толькі тэрыторі, населеныя этнічнымі немцамі. Чэшскія землі ўвайшлі у склад Райха на правах „пратэктарата”, Славакія
стала фармальна незалежнай дзяржавай пад нацысцкім апя- кунствам. 21 сакавіка немцы паспрабавалі выкруціць рукі па- лякам, але гэта ў чарговы раз не ўдалося. 25 сакавіка Гітлер даў Вермахту ўказанні рыхтавацца да вайны з Польшчай65.
Па меры таго як расла сіла Гітлера, мяняўся характар ста- лінскай дыпламатыі. Слабасць Народнага фронту ў барацьбе супраць фашызму была відавочнай. Мюнхенская змова азна- чала канец чэхаславацкай дэмакратыі, дружалюбна настрое- най да Савецкага Саюза, а ў сакавіку 1939 г. была ліквідавана і сама Чэхаславакія. У красавіку 1939 г. рэакцыянеры на чале з Франсіска Франка перамаглі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Паспеў адысці ў мінулае і ўрад Народнага фронту ў Францыі. Узаемаадносіны паміж Масквой і еўрапейскімі вялікімі дзяржавамі маглі накіроўвацца толькі ваеннымі і дыпламатычнымі сродкамі, паколькі Сталіну не хапала па- літычных рычагоў, каб паўплываць на іх паводзіны знутры.
Увесну 1939 г. Сталін зрабіў нечаканы жэст у бок свайго найвялікшага ідэалагічнага праціўніка Гітлера. Гітлер у свой час паабяцаў не заключаць міру з яўрэйскімі камуністамі; нацысцкая прапаганда падкрэслена называла савецка- га народнага камісара замежных спраў Максіма Літвінава Фінкелыптэйнам. Літвінаў сапраўды быў яўрэем — яго- ны брат быў равінам. Сталін паспрабаваў дагадзіць Гітлеру, 3 траўня 1939 г. вызваліўшы Літвінава ад пасады наркама. Яго месца заняў бліжэйшы паплечнік Сталіна Молатаў, які быў рускім. Саступка Гітлеру была не такой дзіўнай справай, як можна было падумаць. Сталінская ідэалогія досыць воль- на магла мяняць свае ўстаноўкі ў адпаведнасці з патрэбамі бягучага моманту. У чэрвені 1934 г. Народны фронт за адзін дзень ператварыў сацыял-дэмакратаў з „сацыял-фашыстаў” у саюзнікаў. Калі сябрамі Савецкага Саюза маглі быць „сацы- ял-фашысты”, то чаму не самі фашысты? Урэшце, фашызм, паводле савецкай дактрыны, быў не чым іншым, як дэфарма- цыяй капіталізму, а Савецкі Саюз у 1922-1933 г. меў добрыя стасункі з капіталістычнай Нямеччынай5(і.
3 чыста палітычнага пункту гледжання дагавор з Нямеч- чынай меў пэўную логіку. Альтэрнатыва такому павароту — альянс з Вялікабрытаніяй і Францыяй — здавалася ў той час малапрадуктыўнай. Лондан і Парыж у сакавіку 1939 г., спрабу- ючы стрымаць нямецкую агрэсію, далі гарантыі бяспекі Поль- шчы і таму былі зацікаўлены ў тым, каб залучыць Савецкі Саюз у нейкую разнавіднасць абарончай кааліцыі. Але Сталін добра ведаў, што ні Лондан, ні Парыж не стануць, хутчэй за ўсё, умешвацца ў падзеі ва Усходняй Еўропе, калі Гітлер на- падзе на Полыпчу або на Савецкі Саюз. Здавалася мудрым за- ключыць дагавор з немцамі, а потым збоку назіраць за грыз- нёй капіталістаў у Заходняй Еўропе. „Няхай нашы ворагі знішчаць сябе сваімі ж рукамі, а мы застанёмся моцнымі да канца вайны”, — такім быў план Сталіна57.
Сталін мог бачыць, што яго і Гітлера яднае, як ён потым выказваўся, „агульнае жаданне змяніць старую раўнавагу ў Еўропе”. У жніўні 1939 г. Гітлер адказаў на жэсты Сталіна. Гітлер хацеў пачаць сваю вайну да канца гэтага года і гато- вы быў праявіць куды большую гнуткасць у пытанні выбару магчымых саюзнікаў, чым у пытанні тэрмінаў. Калі палякі не хочуць далучыцца да яго ў вайне супраць СССР, то, магчыма, Саветы далучацца ў вайне супраць Полыпчы? 3 гітлераўскага пункту гледжання, дагавор з Масквой прадухіляў небяспе- ку вайны на два фронты ў тым выпадку, калі Брытанія і Францыя вырашаць аб’явіць вайну Нямеччыне пасля яе бу- дучай атакі на Польшчу. 20 жніўня 1939 г. Гітлер накіраваў асабістае пасланне Сталіну, папрасіўшы яго прыняць Рыбен- тропа не пазней як 23 жніўня. Рыбентроп прыбыў у Маскву; прычым, як не прамінулі заўважыць Оруэл і Кёстлер, аэра- дром сталіцы радзімы сацыялізму перад прылётам высокага госця быў упрыгожаны сцягамі з фашысцкай свастыкай. Гэты апошні ідэалагічны шок, які адвярнуў Кёстлера ад камунізму, на самай справе быў прыкметай таго, што Савецкі Саюз ужо не з’яўляўся ідэалагічнай дзяржавай58.
Два рэжымы вельмі хутка знайшлі агульную мову ў сваім супольным памкненні пакончыць з Полыпчай. Як толькі Гітлер пакінуў надзею схіліць Полынчу да сумеснага напа- ду на Савецкі Саюз, нацысцкую і савецкую рыторыку аднос- на ІІолыпчы стала цяжка адрозніць. Гітлер называў Польшчу
„нежыццяздольным параджэннем” Версальскага дагавору, а Молатаў — яго „выродлівым дзецішчам”. Фармальна дага- вор, падпісаны ў Маскве 23 жніўня 1939 г., быў усяго толькі пактам аб ненападзе. На самай справе Рыбентроп і Молатаў падпісалі таксама сакрэтны пратакол, які акрэсліваў сферы ўплыву нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза ва Усход- няй Еўропе, дзе ўсё яшчэ існавалі незалежныя Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Полыпча і Румынія. Іронія заключа- лася ў тым, што Сталін зусім нядаўна абгрунтоўваў забойства болып як ста тысяч савецкіх грамадзян тым, што Польшча з Нямеччынай нібыта падпісалі такі самы сакрэтны пратакол пад прыкрыццём свайго пакта аб ненападзе. „Польская апера- цыя” падавалася тады як падрыхтоўчая мера перад абліччам сумеснай нямецка-польскай атакі, а цяпер сам Савецкі Саюз дамаўляўся напасці на Полыпчу разам з Нямеччынай69.
1 верасня 1939 г. Вермахт атакаваў Польшчу на ўсім праця- гу мяжы, скарыстаўшы для гэтага жывую сілу і зброю анекса- ваных Аўстрыі і Чэхаславакіі. Гітлер пачаў сваю вайну.
У жніўні — верасні 1939 г. Сталін схіляўся над картамі не толькі Усходняй Еўропы, але і Усходняй Азіі. У яго з’явілася магчымасць палепшыць пазіцыі Савецкага Саюза на Далёкім Усходзе. Цяпер Сталін мог быць упэўнены, што Нямеччы- на з Польшчай не атакуюць яго з захаду. Выступаючы су- праць Японіі ва Усходняй Азіі, Савецкі Саюз ужо не баяўся вайны на два фронты. 20 жніўня 1939 г. СССР і саюзная яму Манголія атакавалі войскі Японіі і марыянетачнай Маньчжоў- го на спрэчным участку мангольска-маньчжурскай граніцы. Сталінская палітыка збліжэння з Берлінам, увасабленнем якой стаў пакт Молатава — Рыбентропа, была накіравана і супраць Токіа. Гэты пакт, падпісаны праз тры дні пасля атакі савецкіх войскаў у Маньчжурыі, звёў на нішто Антыкамінтэрнаўскі пакт паміж Нямеччынай і Японіяй. Вестка пра нацысцка- савецкі альянс нават у болыпай ступені, чым ваенны разгром, выклікала востры палітычны крызіс у Токіа. Японскі ўрад быў вымушаны пайсці ў адстаўку; той жа лёс у найбліжэйшыя ме- сяцы напаткаў і яшчэ некалькі кабінетаў60.
Як толькі стала вядома, што Нямеччына выбрала сваім саюзнікам, як здавалася, Савецкі Саюз, а не Японію, японскі ўрад апынуўся ў вельмі складанай і заблытанай сітуацыі. Ся- род японскіх лідараў на той час ужо быў дасягнуты кансэнсус наконт напрамку экспансіі — на поўдзень, а не на поўнач, у Кітай і Ціхі акіян, а не ў савецкую Сібір. Але ва ўмовах саю- зу паміж Масквой і Берлінам узнікала небяспека, што Чырво- ная Армія цяпер сканцэнтруе свае сілы ў Азіі, а не ў Еўропе. Таму Японія была вымушана трымаць свае найлепшыя войскі на поўначы, у Маньчжоў-го, што значна ўскладніла яе прасоўванне на поўдзень. Гітлер даў Сталіну свабоду дзеянняў ва Усходняй Азіі, і японцам заставалася толькі спадзявац- ца, што Гітлер хутка здрадзіць свайму новаму сябру. Японія адкрыла консульства ў Літве для назірання за ваеннай падрыхтоўкай Нямеччыны і СССР. Консулам стаў рускамоўны шпіён Ціунэ Сугіхара61.
Калі 15 верасня 1939 г. Чырвоная Армія разбіла японцаў, Сталін атрымаў усё тое, да чаго ён імкнуўся. Нацыянальныя аперацыі Вялікага тэрору былі скіраваны супраць Японіі, Польшчы і Нямеччыны і меліся прадухіліць магчымасць ан- тысавецкага альянсу гэтых трох блізкіх паміж сабой дзяржаў. I хоць 681 692 забойствы Вялікага тэрору на самай справе ніяк не паспрыялі прадухіленню гэтай небяспекі, памянёная мэта была дасягнута дыпламатычнымі і ваеннымі сродкамі. Да 15 верасня Нямеччына практычна знішчыла Войска Поль- скае як баявую сілу. Пра нямецка-польскі напад на СССР, такім чынам, ужо яўна не магло быць і гаворкі. Не намнога болып імаверным выглядаў і сумесны нямецка-японскі на- пад. Намаганнямі Сталіна на месца ўяўнага нямецка-поль- ска-японскага антысавецкага альянсу прыйшоў вельмі рэаль- ны нямецка-савецкі антыпольскі альянс, які ізаляваў Японію. Праз два дні пасля перамогі над Японіяй, 17 верасня 1939 г., часці Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы. Чыр- воная Армія і Вермахт сустрэліся ў цэнтры краіны і правялі сумесны пераможны парад. 28 верасня Берлін і Масква заключылі паміж сабой чарговае пагадненне, якое замацавала падзел Полыпчы, — Дагавор аб сяброўстве і мяжы.
Так пачалася новая эпоха ў гісторыі „крывавых земляў”. Аддаючы палову Полыпчы Савецкаму Саюзу, Гітлер адкрываў магчымасць для пераносу сталінскага тэрору, тако- га знішчальнага пад час „польскай аперацыі”, на тэрыторыю
самой Польшчы. У сваю чаргу, дзякуючы Сталіну ў Гітлера з’яўлялася магчымасць распачаць на землях акупаванай Поль- шчы сваю ўласную палітыку масавых забойстваў. За 21 месяц, які прайшоў пасля сумеснага нямецка-савецкага ўварвання ў Полыпчу, немцы і Саветы, кожны па сваіх прычынах, забілі прыблізна роўную колькасць польскіх мірных грамадзян — кожны на сваёй палове акупаванай Польшчы.
Рэпрэсіўныя органы абедзвюх краін распачалі энергічную дзейнасць на тэрыторыі трэцяй. Як і Сталін, Гітлер выбраў палякаў ахвярамі сваёй першай буйной кампаніі масавых расстрэлаў.
[1] Словы Джонса прыводзяпда ў: Colley М. S. More Than a Grain...
P. 218.
s Дыт. паводле: Evans R. J. The Coming of the Third Roich. P. 330.
[3] Пра выбары ў Нямеччыно гл.: King G., Rosen О., Tannei* М., Wagner A. F. Ordinary Voting... P. 987-988 i ніжэй. Пра Дахау гл.: Goe- schel С.. Wachsmann N. The Nazi Concentration Camps... P. 14. ТДы- таванне i аналіз дзеянняў Гімлера прыводзяцца ў: Eibcr L. Gewait in KZ Dachau... S. \ Tl.
1 Die Weitgefahr des BolschewismuS. Rede Reichskanzlers Adolf Hitler im Berliner Sportpalast // Doutschostcrrciohischo Tagoszei-
[5] Агулам гл.: Haslam J. The Soviet Union and the Struggle Гог Collective Security in Europe...; Furct F. Le passe dune illusion...; Brown A. The Rise and Fall of Communism.
Ul Вышэйпрыведзеныя лічбы будуць ясветлены ў настудным раздпсле.
[6] Orwell С. Homage to Catalonia. P. 53-64. Словы пра „здраду” гл. у: Sehlogel К. Terror und Traum... S. 148. Гл. таксама: Brown A. The Rise and Fall of Communism. P. 89.
;>? Гл. Kuromiya H., Mama alia G. Anti-Russian and Anti-Soviet Subversion... P. 1427.
[7] Orwell G. Homage to Catalonia. P. 149. Гл. таксама: Furot F. Le passe d’une illusion... P. 296, 301, 306; Ha slam J. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 133.
[8] Пра тэрор у Сібіры гл.: Ablazcj N. Die ROVS-Opcration in der
Weslsibirischen Region. P. 287 -298; Baberowski J. Der rate Terror...
S. .189—190; Kuromiya H. Accounting for the Great Terror. P. 93.
[9] Апалітычны разбор савецкіх нацыянальных аперацый робідь Тэры Марцін у артикуле ..Паходжаыне еавецкіх этнічных чыетак” (Martin Т. The Origins of Soviet Ethnic Cleansing). Гл. таксама: Baherowski J. Der rote Terror... S. 198. Цыт. паводле: Jansen М., Petrov N. Stalin’s Loyal Executioner... P. 96.
[10] St.ronski II. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukra-
iuit*_ S. 2.1.J— 213. Пра Сахадкага гл.: Kicszozynski L. Represje wo-
bee kadry kierowniczej KPP. S. 202. Падрабяаией пра Вапдурскага гл. у: Shore М. Caviar and Ashes... Праўда, прыпамсі аднаму ія.ісокапастаўленаму польскаму камуністу ўдалося вярнуцца з
< \-ін<чі,кнга Саюза і далей лрацакаць на карысдь Полыпчьт — гэта пі.іў Яті Альфрад Рэгула, які ттазной напісаў гіеторыю польскай клмііартыі (Regula J. A. Historia Komunistycznej Partji Polski).
Ирл ігад.пп студзеня 1934 г. гл.: Stronski II. Represje stalinizmu wo- bi-r hidnosd polskiej na Ukrainie... S. 226—227. Наконт матываў i vi.uinauav далгйшых дапартацый гл.: Kupczak J. Polacy na Ukrainie w l.itarh |H2l 1939. S. 324.
[43] Петров Н., Рогішскнй А. В. „Польская операцня” НКВД 1937- 1938 гг. С. 30; Віппег К., •]ііп§е М. ІУіе сіег Теггог „Огозв” уд.ігс1е... 8. 591; ’\УегЙі N. Ьа іеггешг... Р. 294, 470.
[44] Пар.: Моггіз Л. ТЬе РоІізЬ Теггог... Р. 762, дзе прыводзяцца амаль ідэнтычныя падлікі.
Параўнальныя лічбы арыштаў гл. у: Хаустов В. Деятельность орга- нов государственной безопасностн НКВД СССР... С. 316. Тут і далей мае заўвагі адносна слабой актыўнасці польскай разведкі ў СССР у 1937-1938 г. грунтуюцца на праведзеным мною падрабязным вывучэнні адпаведнай картатэкі Другога аддзела польскага Генштаба ў Цэнтральным ваенным архіве Полыпчы (СА\У); падрабязней пра гэта гл.: йпусіег Т. ЗкеІсЬез &от а Зесгеі \Уаг... Р. 83—112. Тамсама я абмяркоўваю і тое, якую шкоду нанёс тэрор савецкай контрразведцы.
[46] КЫеупшк О. V. ТЬе Ніеіогу о('Ше Оіі1а§... Р. 147. Лічбы я прыводжу паводле: Віппег К., <Іііпее М. „8 еіоі рцЫікоі сегетопіі’зіа пе зіесііл- еі...”. 8. 207. Тэры Марцін дае 386 798 смяротных прысудаў гхаводле загаду № 00447; гл.: Магііп Т. ТЬе Огі^іпз оГ 8оуіеі ЕіЬпіс Сіеапзіп^. Р. 855.
[47] Ва УССР пражывала 22% насельніцтва Савецкага Саюза; пры гэтым на яе долю прыпала 27% прысудаў; гл.: Оге^огу Р. К. Теггог Ьу іа... Р. 265. Наконт 123 421 ахвяры Вялікага тэрору ва Украіна гл.: Нікольскнй В. М. Репреснвна діяльність органів державно'і безпекп СРСР в Украіні. С. 402; на с. 340 прыводзяцца нацыянальныя прапорцыі сярод арыштаваных ва УССР у 1937-1938 г.: 53,2% украінцаў (пры гэтым іх доля ў структуры насельніцтва складала 78,2%), 7,7% рускіх (11,3%), 2,6% яўрэяў (5,2%), 18,9% палякаў (1,5%) і 10,2% немцаў (1,4%).
[48] КЫеупііік О. Рагіу ап<і ЫКУБ... Р. 23, 28; Віппег К., ^п§;е М. \Уіе (іег Теггог „Сговз” '«шгсіе... 8. 591-593.
[49] Наконт нацыянальнага складу кіроўных кадраў НКУС гл.: По тров Н., Скоркнн К. В. Кто руководнл НКВД... С. 475; Оге^огу Р. Е. Теггог Ьу <3ію(:а... Р. 63. Прадстаўніцтва яўрэяў улетку 1936 г. было яшчэ болыпым на ўзроўні вярхоўнага (54%) і цэнтральнага апарату НКУС у Маскве (64%), а таксама сярод начальніцкага скла- ду ўкраінскага НКУС (44%); гл.: Наумов Л. Борьба в руководстве НКВД в 1936-1938 гг. С. 119; Золотарьов В. Начальннцькжй склад НКВС УСРР у середнні 30-х рр. С. 326-331. У ходзе Вялікага тэро- ру латышы, немцы і палякі былі цалкам вычышчаны з нкусаўскіх вярхоў. Паляк Станіслаў Рэдэнс, напрыклад, узначальваў мас- коўскае гарадское ўпраўленне НКУС і ў такой якасці падпісаў за- гады, паводле якіх былі загублены 20 761 чалавек. Пазней жа яго самога арыштавалі і расстралялі як польскага нацыяналіста.
[50] Пра пенсіі гл.: Коікіп 8. Ма^пеііс Мошііаіп... Р. 122.
4'’ Назіат <1. ТЬе 8оуіеі ІІпіоп апсі Ше 8іт^§1е Гог Соііесііуе 8есшііу іп Еш-оре... Р. 194.