Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.
Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк
вучэбна-метадычныя матэрыялы
тэарэтычнага занятку №3
для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,
навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31
«Бібліятэказнаўства і бібліяграфія»
Магілёў 2016 навучальны год
Складальнік: Рапінчук К.М., выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Рецензент: Салопонова С.Л., загадчык цыклавой камісіі спецыяльных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк: вучэбна –метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку № 3 для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31
Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» / склад. Рапінчук К.М.- Магілёў,2016
Вучэбна-метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку па тэме 1.2Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” уключаюць тлумачальную запіску прыкладны план тэарэтычнага занятку, план лекцыі, матэрыялы лекцыі, спісак ключавых паняццяў і крыніц па тэме.
Тлумачальная запіска
Тэма 1.2Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк з’яўляецца другой тэмай раздзелу 1 “Асновы тэорыі і арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” і складзена на аснове тыпавой праграммы па дысцыпліне.
Мэта: вывучэнне асаблівасцей арганізацыі кразнаўчай дзейнасці ўніверсальных абласных бібліятэк і ЦБС
Змест вучэбнай праграмы:Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычнаму забеспячэнню бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства.
ЗМЕСТ
Тлумачальная запіска. 3
Прыкладны план урока. 4
План лекцыі 7
Тэкст лекцыі 7
Ключавыя паняцці: 14
ЛІТАРАТУРА: 14
Прыкладны план урока
Установа адукацыі
«Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Цыклавая камісія спецыяльных дысцыплін
Дысцыпліна «Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства»
ПЛАН ТЭАРЭТЫЧНАГА ЗАНЯТКУ
Тэма: “Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”
Тып занятку: вывучэння новага матэрыялу
Від занятку:лекцыя з элементамі дыялогу
Мэты занятку: сфарміраваць уяўленне аб асноўных напрамках краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
сфарміраваць веды аб асаблівасцях арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў
НМЗ: КТП, вучэбная праграма, план занятку
ВМЗ: журнал вучэбных заняткаў группы, матэрыялы лекцыі, пытанні для самакантролю
ТСЗ: вучэбная дошка
Этапы урока:
Этап урока | Змест дзейнасці выкладчыка | Змест дзейнасці навучэнцаў |
Актуалізацыя увагі навучэнцаў | Прывітанне навучэнцаў. Фіксуе адсутнічаючых. Псіхалагічная адаптацыя навучэнцаў к занятку | Прывітаюць выкладчыка уставаннем, даклад дзяжурнага аб адсутнічаючых, Настраіваюцца на работу |
Паведамленне тэмы занятку і мэт калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці | Паведамляе тэму і мэты занятку. Паведамляе план лекцыі | Запісваюць тэму і мэты занятку у канспекце |
Паведамленне новага матэрыялу. Фарміраванне новых ведаў. | Паведамляе новы матэрыял згодна плану лекцыі. Выкарыстоўвае метад дыялога | Уважліва слухаюць, вядуць канспект, удзельнічаюць у дыялогу |
Першаснае замацаванне новага матэрыялу | Праводзіць франтальнае апытанне, стварае умовы для самакантролю ведаў | Адказваюць на пытанні, здзяйсняюць самакантроль ведаў |
Падвядзенне вынікаў урока | Падводзіць вынікі урока і дасягнутых мэт | Уважліва слухаюць. Карэктыруюць сваю дзейнасць |
Характарыстыка хатняга задання | Паведамляе хатняе заданне | Запісваюць змест хатняга задання.задаюць пытанні |
План лекцыі
1.Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
2. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. . Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.
3. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычнаму забеспячэнню бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства
Тэкст лекцыі
Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.
Для эффектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляецца: аб’яднанне рознах відаў кразнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі края і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, регіянальным і рэспубліканскім узроўнях. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе "Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк", якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства.
У Беларусі ў 1993 г. Міністэрствам культуры РБ было зацверджана "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Складаецца яно з пяці раздзелаў. У першым "Агульныя палажэнні" вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел "Арганізацыя краязнайчай дзейнасці" раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Трэці раздзел “Палажэння…” прысвечан асаблівасцям фарміравання ў бібліятэках падфонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў, а таксама дэпазітарнага фонда універсальных абласных бібліятэк. Чацвёрты і пяты раздзелы “Палажэння…” – арганізацыі абслугоўвання краязнаўчымі дакументамі і краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк.
Такім чынам, гэты дакумент вызначыў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў рэспубліцы сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
На падставе гэтага дакумента распрацоўваюцца аналагічныя "Палажэнні" у рэгіёнах, абласцях Беларусі, у якіх удакладняецца КДБ з улікам існуючых традыцый, умоў, магчымасцей бібліятэк. Кожная бібліятэка УНАБ, ЦГБ, ЦРБ, гарадская або сельская — павінны мець свае "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце", якое ўлічвае спецыфіку бібліятэчнай сеткі гэтай тэрыторыі, наяўнасць архіваў, музеяў і іншых устаноў і арганізацый, якія вядуць краязнаўчую дзейнасць.
Структурна такое "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце" складаецца з наступных асноўных раздзелаў:
1. Агульныя палажэнні.
2. Арганізацыя краязнаўчай работы.
3. Фарміраванне краязнаўчага фонда.
4. Абслугоўванне абанентаў краязнаўчымі дакументамі.
5. Краязнаўчая бібліяграфічная работа.
6. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў.
7. Метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства.
Унутранае напаўненне раздзелаў ажыццяўляецца ў суадносінах са спецыфікай кожнага кірунку дзейнасці з улікам комплекснага развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
Акрамя агульнага Палажэння ў бібліятэках распрацоўваюцца іншыя дакументы, у якіх адлюстроўваюцца кразнаўчыя абавязкі:
уставы і палажэнні аб бібліятэках;
палажэнні аб аддзеле, або сектары ці групе краязнаўства;
палажэнні аб сектары краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсаў пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле;
палажэнні аб сектары дэпазітарнага захавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў;
палажэнне аб фондзе краязнаўчага аддзела і г.д.