Для студэнтаў педагагічнага факультэта спецыяльнасці
1-01 02 02-04 Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура (НБ-51)
1. Сучасная беларуская мова як прадмет вывучэння. Беларуская мова сярод іншых моў свету. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе. Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (1990).
2. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Асноўныя фанетычныя адзінкі. Сістэма вакалізму ў беларускай мове. Галосныя гукі, іх класіфікацыя.
3. Сістэма кансанантызму ў беларускай мове. Зычныя гукі, іх класіфікацыя.
4. Склад як фанетычная адзінка. Тыпы складоў у беларускай мове. Націск і інтанацыя як суперсегментныя (прасадычныя) адзінкі.
5. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Прычыны адхіленняў ад нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення.
6. Графіка як раздзел мовазнаўства. З гісторыі беларускай графікі. Тры графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства (кірылаўская, лацінская, арабская). Выкарыстанне ў беларускім пісьменстве з канца XVII ст. лацінскай графічнай сістэмы (лацінкі).
7. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Змест і задачы арфаграфіі. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
8. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Слова як моўная адзінка, яго асноўныя прыметы. Мнагазначнасць слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў.
9. Паранімія. Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паронімы. Антанімія. Антонімы. Антытэза і аксюмаран.
10. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай лексікі.
11. Запазычаныя словы ў беларускай мове, іх прыметы. Спецыяльная лексіка(тэрміналагічная і прафесійная).
12. Актыўная і пасіўная лексіка. Неалагізмы, шляхі іх узнікнення.
13. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў, адпаведнасці часцінам мовы, сінтаксічным адзінкам.
14. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі (даведнікі). Будова слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных і лінгвістычных слоўніках.
15. Прадмет і задачы словаўтварэння. Спосабы словаўтварэння.
16. Марфеміка як вучэнне аб мінімальных значымых частках слова — марфемах. Тыпы марфем. Змены ў марфемнай структуры слова.
17. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў.
18. Катэгорыя роду, ліку, склону назоўнікаў. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі.
19. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў. Сцягнутыя ўсечаныя формы якасных прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.
20. Лічэбнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі. Разрады лічэбнікаў паводле значэння.
21. Займеннік як часціна мовы. Групы займеннікаў паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў паводле значэння.
22. Дзеяслоў як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае ) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы, іх групы.
23. Граматычныя катэгорыі дзеяслова: трыванне, стан, лад, час, асоба, лік, род.
24. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметніка. Адзнакі прыметніка. Сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Поўная і кароткая форма дзеепрыметніка.
25. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў.
26. Прыслоўе як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў.
27. Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Групы безасабова-прэдыкатыўных слоў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Пытанне пра гэтыя часціны мовы ў лінгвістычнай літаратуры.
28. Прыназоўнік як службовая часціна мовы, яго функцыі. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.
29. Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры, спосабу ўжывання і функцыянальнага значэння.
30. Часціца як службовая часціна мовы. Разрады часціц паводле паходжання, структуры, функцыі і значэння.
31. Выклічнікяк асобая часціна мовы. Разрады выклічнікаў паводле значэння і паходжання.Гукапераймальныя словы, іх адразненне ад выклічнікаў.
32. Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова, сэнсавых адносін кампанентаў, структуры. Віды сінтаксічнай сувязі слоў. Асаблівасці беларускага кіравання.
33. Сказ як сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле адносін да рэчаіснасці, мэты выказвання, паводле наяўнасці галоўных, даданых членаў сказа. Поўныя і няпоўныя сказы.
34. Дзейнік, яго тыпы, спосабы выражэння. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
35. Тыпы выказніка (просты, састаўны, складаны), іх выражэнне.
36. Дапаўненне. Прыдзеяслоўнае, прыйменнае, прыадвербіяльнае дапаўненні, іх выражэнне.
37. Дапасаванае азначэнне, яго выражэнне. Недапасаванае азначэнне, яго выражэнне. Прыдатак як разнавіднасць недапасаванага азначэння. Размежаванне прыдатка і паяснёнага назоўніка.
38. Віды акалічнасцей і спосабы іх выражэння.
39.Паняцце сінтаксічна ўскладненага цростага сказа. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Знакі прыпынку пры іх.
40.Сказы з аднароднымі членамі. Аднародныя і неаднародныя азначэнні, адрозненне іх. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
41.Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце адасаблення. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. Адасобленыя прыдаткі.
42.Пабочныя канструкцыі, іх значэнне і функцыя ў сказе. Устаўныя канструкцыі, іх функцыя ў сказе.
43.Спосабы выражэння зваротка. Інтанацыйнае выдзяленне зваротка. Знакі прьшынку пры зваротку.
44. Аднасастаўыыя сказы, іх віды. Выражэнне галоўнага члена сказа ў аднасастаўных сказах.
45. Складаназлучаны сказа. Выражэнне розных сэнсавых адносім паміж часткамі складаназлучанага сказа. Аднатыпныя і разнатыпныя часткі ў складаназлучаным сказе. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю.
46. Складаназалежны сказ. Класіфікацыя даданых частак.
47.Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі.Сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне.
48.Бяззлучнікавы складаны сказ,яго характарыстыка. Бяззлучнікавыя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі, сэнсавыя адносіны ў гэтых сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавых сказаў.
49.Чужая мова (чужаслоўе). Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы. Сказ з простай мовай як двухчленная канструкцыя.
50. Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Сувязь пунктуадыі з сінтаксісам. Роля пунктуадыі ў афармленні пісьмовай мовы. З гісторыі пунктуацыі. Асновы пунктуацыі (сэнсавая, граматычная, інтанацыйная).