Для студэнтаў i курса групы бр-11
Пытанні да экзамену
па дысцыпліне «Гісторыя беларускай літаратуры»
для студэнтаў I курса групы БР-11
спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура»
1. Старажытная літаратура: перыядызацыя, вытокі, паэтыка, тэматыка.
2. Узнікненне славянскага пісьма. Дзейнасць Кірыла і Мяфодзія. Тыпы кніг.
3. Біблія як помнік сусветнай літаратуры.
4. Патрыстыка і дыдактычная літаратура ранняга Сярэднявечча. Патэрык.
5. Апокрыфы. Жыціі святых. «Жыціе Аляксея, чалавекаБожага».
6. Познеэліністычны раман. «Александрыя»: асаблівасці новай інтэрпрэтацыі вядомага сюжэта.
7. Хроніка як жанр. «Хроніка Георгія Амарталы», «Хроніка Іаана Малалы», «Гісторыя іудзейскай вайны Іосіфа Флавія»).
8. Познеэліністычныя аповесці: «Аповесць пра Трою», «Аповесць пра Варлаама і Іасафа».
9. Арыгінальная літаратура ранняга Сярэднявечча. Жанравая сістэма, пропаведзі, агіяграфія.
10. Кірыла Тураўскі. «Жыціе Кірылы Тураўскага».
11. К. Тураўскі «Прытча пра душу і цела»: ідэйны змест, праблематыка.
12. Клімент Смаляціч: біяграфія, царкоўная і палітычная дзейнасць, літаратурная спадчына.
13. Агіяграфія. Узнікненне першых агіяграфічных твораў на старажытнай Русі. «Жыціе Феадосія Пячорскага».
14. «Жыціе Ефрасінні Полацкай»: праблема аўтарства, змест, структура, вобраз асветніцы ў творы.
15. Патэрыкі. «Кіева-Пячорскі патэрык». Хаджэнні: спецыфіка жанру.
16. Летапісанне. Нестар. «Аповесць мінулых гадоў»: гісторыя напісання, асноўны змест, праблематыка і кампазіцыя.
17. «Слова пра паход Ігара»: адкрыццё і вывучэнне помніка, праблема аўтарства, гістарычныя факты і падзеі ў творы.
18. Літаратура позняга Сярэднявечча. Станаўленне даўняй літаратуры. Дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна.
19. Грыгорый Цамблак: літаратурная і грамадская дзейнасць.
20. Рэлігійныя аповесці. «Аповесць пра трох каралёў», «Пакуты Хрыста».
21. Арыгінальная літаратура позняга Сярэднявечча. Павучальнае і ўрачыстае красамоўства. Г. Цамблак. Свецкае красамоўства. «Пахвала Вітаўту».
22. Агіяграфічныя творы позняга Сярэднявечча. Хаджэнні. «Хаджэнне Ігнація Смаляніна».
23. Летапісы позняга Сярэднявечча. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»: структура, змест.
24. Беларуска-літоўскі летапіс 1446г.: змест, структура.
25. Рэнесанс і яго спецыфіка ў Беларусі. Адраджэнне ў беларускай культуры і літаратуры.
26. Рэфармацыйны рух: сутнасць, прадстаўнікі.
27. Ф. Скарына, факты біяграфіі.
28. Сацыяльна-філасофскія погляды Ф. Скарыны.
29. Новалацінская паэзія. Ян Вісліцкі, біяграфічныя звесткі. Паэма «Пруская вайна».
30. М. Гусоўскі. Факты жыцця і творчасці. Шлях ад паляўнічага да паэта-лацініста.
31. Паэма «Песня пра зубра»: гісторыя стварэння, сэнс назвы, жанравая спецыфіка, ідэйны змест.
32. Беларускамоўная паэзія. Андрэй Рымша. Біяграфія. Верш «Храналогія». Эпіграмы.
33. С. Будны: лёс, грамадская і асветніцкая дзейнасць, погляды.
34. С. Будны «Катэхізіс». Прадмова да «Катэхізіса». Роля С. Буднага ў развіцці культуры і літаратуры.
35. В. Цяпінскі. Звесткі пра жыццё і дзейнасць. Евангелле. Прадмова.
36. Станаўленне жанру гістарычнай хронікі. «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага».
37. «Хроніка Быхаўца» – шэдэўр даўняй беларускай літаратуры.
38. Гісторыка-мемуарная літаратура. Ф. С. Кміта-Чарнабыльскі. «Допісы».
39. Мікалай- Крыштоф Радзівіл Сіротка. «Перагрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю».
40. Перакладная белетрыстыка. Раман «Трыстан і Ізольда» ў еўрапейскіх літаратурах.
41. Барока як стыль. Асаблівасці літаратуры Барока. М. К. Сарбеўскі – тэарэтык і практык Барока.
42. Літаратура ранняга Барока. Творчасць С. Рысінскага. Польскамоўная паэзія (Ян Бенядыкт Пратасовіч, Тамаш Яўлевіч).
43. Сімяон Полацкі. Навучальна-асветніцкая дзейнасць.Паэзія С.Полацкага.
44. М. Сматрыцкі. Звесткі аб жыцці. «Трэнас».
45. Летапісанне. «Баркулабаўскі летапіс».
46. Гісторыка-мемуарная літаратура. А. Філіповіч «Дыярыуш».
47. Гісторыка-мемуарная літаратура: вытокі і эвалюцыя мемуараў. Ф. Еўлашоўскі як мемуарыст.
48. Парадыйна-сатарычная проза. «Прамова Мялешкі», зварот да традыцый народнай смехавой культуры.
49. «Ліст да Абуховіча»: грамадзянскі пафас твора.
50. Палемічная літаратура, прычыны ўзнікнення царкоўнай палемікі. П. Скарга «Жыціі святых»: роля зборніка ў літаратурным працэсе.
51. Літаратурна-асветніцкая дзейнасць І. Марахоўскага, В. Руцкага.
52. Літаратура позняга Барока.А. Белабоцкі. Факты жыцця і творчасці.
53. Гістарычная хроніка. «Магілёўская хроніка»: традыцыі славянскага летапісання.
54. Сатырычная проза. «Прамова русіна», «Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста».
55. Развіццё драматургіі. Інтэрмедыя. ( «Іван і царкоўны стораж», «Чорт Асмалейка», «Селянін і студэнт»).
56. Асветніцтва ў беларускай культуры і літаратуры. Станаўленне лірычных жанраў.
57. С.Русецкая «Авантуры майго жыцця»: спецыфіка жанру, вобраз навагрудскай лекаркі Саламеі.
58. Тэатр Беларусі (школьны, прыдворны, аматарскі, народны).
59. Батлейка. З гісторыі станаўлення.
60. К. Марашэўскі «Камедыя»: ідэйны змест, ідэі асветніцтва.
61. Творчасць пісьменнікаў XVIII ст. (А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі).
62. М. Карыцкі. Жыццё і дзейнасць.
63. Ф.У. Радзівіл. Дзейнасць па адраджэнні Нясвіжскага тэатра. Літаратурная спадчына.
Складальнік старшы выкладчык кафедры філалогіі Л. У. Урбановіч