Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
Навукова-тэхнічны патэнцыял – гэта сукупнасць рэсурсаў і ўмоў ажыццяўлення навуковых, прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак (навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ), разам з вопытна-канструктарскімі і вопытна-тэхналагічнымі работамі. Эканоміка Беларусі павінна быць не толькі сацыяльна-арыентаванай, але і інавацыйнай, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, навукаёмістай, рэсурсазберагальнай. Забяспечыць такую якасць яе немагчыма без трывалага навукова-тэхнічнага патэнцыялу (НТП). НТП характарызуюць розныя колькасныя і якасныя параметры і паказчыкі: колькасць навуковых арганізацый; аб’ёмы і структура даследаванняў і распрацовак; навуковыя кадры; матэрыяльна-тэхнічная база; навукова - інфармацыйныя рэсурсы. Аднак ключавы яго макрапараметр – навукаёмістасць ВУП, якая на працягу апошніх гадоў вагаецца ў межах 0,6-0,7%.
Колькасць персаналу, занятага навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў Беларусі у 2010 г. - 0,7% усіх занятых.
Асноўная частка навуковага патэнцыялу сканцэнтравана ў Нацыянальнай акадэміі навук (31%), Міністэрстве прамысловасці (28%), Дзяржаўным ваенна-прамысловым комплексе (14%), Міністэрстве адукацыі (8%) і Міністэрстве аховы здароўя (4%). Структура навуковага патэнцыялу па галінах навукі падзяляецца на тэхнічныя (62% усіх даследчыкаў), прыродазнаўчыя (18%), грамадскія і гуманітарныя (9%), сельскагаспадарчыя (6%) і медыцынскія (5%).
Геаграфічны аспект кадравага навуковага патэнцыялу Беларусі: 72% прыпадае на сталіцу, таму як менавіта тут знаходзяцца важнейшыя навуковыя і адукацыйныя ўстановы, па 9% - на Гомельскую і Мінскую вобласці і на ўсе астатнія разам - 10%. Найбольш шырока распаўсюджаны навукова-вытворчыя цэнтры. Гэта 15 навукова-практычных цэнтраў Міністэрства аховы здароўя, якія размешчаны ў Мінску, Гомелі, Мінскай вобласці; гэта 13 навукова-тэхнічных цэнтраў Міністэрства прамысловасці, якія размешчаны ў Мінску (трактарабудавання на базе «МТЗ», грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў на базе «МАЗа»), Гомелі (збожжаўборачная і кормаўборачная тэхніка на базе «Гомсельмаша»), Жлобіне (металургіі на базе «БМЗ»); гэта 11 навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук. У краіне налічваецца 11 тэхнапаркаў, геаграфія якіх ахоплівае як сталіцу («Тэхнапарк БНТУ «Палітэхнік», «Мінскі абласны інавацыйны цэнтр», «Тэхнапарк БДУ»), абласныя цэнтры, так і іншыя гарады («Навукова-тэхналагічны парк Полацкага дзяржуніверсітэту»);
Прыярытэтнымі накірункамі навукова-тэхнічнай дзейнасці Беларусі на бліжэйшыя гады з'яўляюцца: 1) энергетыка і энергазберажэнне; 2) хімічныя тэхналогіі, нанатэхналогіі і біятэхналогіі; 3) прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі; 4) аграрнапрамысловыя тэхналогіі; 5) медыцына, медтэхніка і тэхналогіі, фармацыя; 6) рацыянальнае прыродакарыстанне, рэсурсазберажэнне і абарона ад надзвычайных сітуацый.
Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
Раяніраванне ў самым агульным выглядзе ўяўляе сабой падзел тэрыторыі на часткі на падставе тых ці іншых прыкмет.
У сувязі з эканамічным раяніраваннем Беларусі знаходзяцца пытанні ўдасканалення яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (АТД).
Прычыны, якія выклікаюць неабходнасць мадэрнізацыі АТД разнастайныя, аднак найбольш важнымі з’яўляюцца наступныя: абмежаванасць рэсурснага, сацыяльна-эканамічнага, дэмаграфічнага і прыродна-экалагічнага патэнцыялаў на ўзроўні асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; неадпаведнасць граніц АТД рэальна існуючым тэрытарыяльным сацыяльна-эканамічным сістэмам; наяўнасць неапраўдана высокай тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва; наяўнасць супярэчнасцей у рэалізацыі новых падыходаў да кіравання эканомікай рэгіёна.
Аптымізацыя сеткі АТД краіны павінна ўлічваць таксама шэраг новых тэндэнцый і умоў, якія звязаны з развіццём інфраструктуры (дарог, транспарта, тэлекамунікацый), інфармацыйных тэхналогій, ростам адукацыйнага ўзроўню насельніцтва, яго мабільнасці. Дзяржаўнай схемай комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь прадугледжана праводзіць аптымізацыю АТД у два этапы. На першым неабходна: а) працягнуць аб’яднанне гарадоў абласнога падпарадкавання з аднаіменнымі раёнамі, а таксама далучаць сельскія раёны з колькасцю насельніцтва 14-25 тыс. чалавек да буйных эканамічных раёнаў;
б) сфарміраваць адзінае адміністрацыйнае кіраванне буйнымі гарадамі з невялікімі “гарадамі-спадарожнікамі”;
в) ліквідаваць раёны, дзе колькасць насельніцтва менш 15 тыс. чалавек і працягвае змяншацца (Расонскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі, Брагінскі, Кармянскі);
г) стварыць новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку базавага ўзроўню; Наваполацкі раён на базе г.Наваполацка, Расонскага раёна і часткова Полацкага раёна (г.Наваполацк мае высокі вытворчы і сацыяльна-культурны патэнцыял);
Другі варыянт рэформы АТД грунтуецца на ідэі павелічэння агульнай колькасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і памяньшэння іх памераў. Замест 6 цяперашніх абласцей і горада рэспубліканскага падпарадкавання прапануецца стварыць 15 новых абласцей (акруг) з сярэднім радыусам даступнасці 43 – 80 км. Іх цэнтрамі стануць Мінск, Брэст, Баранавічы, Пінск, Віцебск, Полацк, Гомель, Мазыр, Гродна, Ліда, Барысаў, Маладзечна, Слуцк, Магілёў, Бабруйск.
Базавай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай павінен стаць новы раён радыусам даступнасці 14 – 17,5 км. Іх цэнтрамі могуць стаць усе цяперашнія райцэнтры, гарады абласнога і раённага падпарадкавання, пасёлкі гарадскога тыпу, а таксама найбольш вялікія сельскія пасяленні. Для аператыўнага рашэння пытанняў мясцовага значэння сельскіх жыхароў замест сённяшніх сельсаветаў мэтазгодна ўвесці інстытут старастаў.
26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
Паліўна-энергетычны комплекс (ПЭК) – гэта складаная міжгаспадарчая сістэма, у склад якой уваходзяць розныя віды эканамічнай дзейнасці – здабыўныя, апрацоўчыя (вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады; вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў) і аказанне паслуг (транспарціроўка паліва і перадача электраэнергіі да спажыўцоў; будаўніцтва і рэканструкцыя энергетычных аб’ектаў).
Сацыяльна-эканамічная важнасць дадзенага комплексу звязана з тым, што любы вытворчы працэс абапіраецца на выкарыстанне энергіі. Менавіта таму вялікая увага надаецца энергетычнай бяспецы. Энергетычная бяспека – гэта абароненасць краіны ад рознага віду ўнутраных і знешніх пагроз, якія могуць прывесці да абмежавання ці прыпынення энергазабеспячэння спыжыўцоў з усімі негатыўнымі наступствамі для эканомікі і жыцця людзей.
Выдзяляюць некалькі паказчыкаў узроўню энергетычнай бяспекі краіны: доля ўласных энергарэсурсаў у агульным аб’ёме іх спыжывання і ў агульным аб’ёме спажывання кацельна-пячнога паліва; доля уласнай вытворчасці электраэнергіі ў агульным аб’ёме яе спажывання (95%); энергаёмістасць ВУП; знос асноўных вытворчых сродкаў прадпрыемстваў ПЭК (звыш 50%).
На долю ПЭК прыпадае каля ¼ вартасці ўсіх вытворчых сродкаў прамысловасці, а штогадовыя выдаткі на энергазабеспячэнне ў сённяшніх умовах дасягаюць таксама амаль ¼ ВУП Беларусі.
У сучасны момант Беларусь ажыццяўляе здабычу розных відаў паліва: нафты, спадарожнага газу, торфу, а таксама вядзе нарыхтоўку дроў. Радовішчы нафты сканцэнтраваны ў адзінай нафтагазаноснай вобласці – Прыпяцкім прагіне. Нафта Беларусі адносіцца да высокаякасных (яна лёгкая, утрымлівае мала серы і парафіну). У распрацоўцы знаходзяцца прыкладна 60 радовішчаў (700 свідравін, з іх 91% эксплуатуюцца механізаваным спосабам і толькі 61 свідравіна – фантанным.). Буйнешыя з іх Рэчыцае, Вішанскае, Давыдаўскае.
Перапрацоўка нафты (уласнай і імпартнай) ажыццяўляецца на Наваполацкім і Мазырскім НПЗ. У вытворчасці нафтапрадуктаў пераважае дызпаліва і аўтамабільны бензін. Спадарожны газ паступае на Рэчыцкі газаперапрацоўчы завод.
Торф у сучасных умовах не адыгрывае той ролі, якую ён займаў раней у паліўна-энергетычным балансе краіны. Буйнейшыя прадпрыемствы па здабычы торфа – Старобінскі, Жыткавіцкі, Ляхавіцкі, Браслаўскі, Усяж, Бярэзінскі, Хойніцкі торфабрыкетныя заводы.
27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
Прамысловасць – важнейшая частка нацыянальнай эканомікі. На яе долю прыпадае звыш чвэрці ВУП, столькі ж занятых і амаль трэцяя частка асноўных сродкаў краіны. Ад яе стану залежыць развіццё ўсіх міжгаспадарчых комплексаў, экспартны патэнцыял і тэрытарыяльная арганізацыя прадукцыйных сіл Беларусі.
Прамысловасць Беларусі ўключае звыш 100 відаў дзейнасці і з’яўляецца даволі складаным утварэннем. Структурна яе можна падзяліць на горназдабыўную, апрацоўчую, вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады.
У сваю чаргу здабыўная прамысловасць падзяляецца на: а) здабычу паліўна-энергетычных карысных выкапняў, б) здабычу карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных, в) іншыя віды горназдабыўной прамысловасці (распрацоўка каменных кар'ераў, здабыча пяску і жвіру, здабыча мінеральнай сыравіны для хімічнай прамысловасці).
Структура апрацоўчай прамысловасці больш складаная: вытворчасць харчовых прадуктаў, разам з напіткамі, і тытуню; тэкстыльная і швейная вытворчасць; вытворчасць скуры, вырабы з яе і вытворчасць абутку; апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва; цэлюлозна-папяровая вытворчасць; вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў; хімічная вытворчасць; вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў; вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў; металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў; вытворчасць машын і абсталявання; вытворчасць электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання.
Трэцяя структурная частка прамысловасці – вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады. Яна падзяляецца на: а) вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, б) вытворчасць і размеркаванне газападобнага паліва, в) забеспячэнне парай і гарачай вадой, г) збор, ачыстка і размеркаванне вады.
28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
Важная якасная характарыстыка сацыяльна-дэмаграфічнага патэнцыялу краіны – працарэсурсны патэнцыял, які ўяўляе сабой магчымасці, здольнасці да працоўнай дзейнасці яе насельніцтва. Менавіта ён з’яўляецца сёння адным з важнейшых фактараў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Яго можна ацэньваць як колькаснымі, так і якаснымі паказчыкамі: колькасцю працоўных рэсурсаў, іх полаўзроставай структурай, занятасцю, станам здароўя, узроўнем адукацыі, геаграфічнай мабільнасцю і інш.
Беларусь валодае значным колькасным і адносна высокім якасным працоўным патэнцыялам. Колькасць працоўных рэсурсаў складае 64% ад усяго насельніцтва. Самыя вялікія іх “аб’ёмы” маюць г.Мінск (23%), Гомельская вобласць (15%) і Брэсцкая вобласць (14%).
Перспектывы павелічэння працаздольнага насельніцтва краіны выглядаюць сумна, таму як у працаздольны ўзрост уступаюць асобы, якія нарадзіліся ў 90-х гадах, калі назіралася рэзкае скарачэнне нараджальнасці, а пакідае працу пакаленне пасляваенных гадоў.
З’яўляючыся індустрыяльнай краінай, Беларусь па-ранейшаму мае найбольшую колькасць занятых у прамысловай дзейнасці (25%). Істотна павялічылася за апошнія гады доля занятых у такіх відаў дзейнасці, як гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (14% усіх занятых); адукацыя; ахова здароўя; аперацыі з нерухомай маёмасцю; фінансавая дзейнасць. Доля занятых у сельскай гаспадарцы зменшылася, аднак яна, разам з паляваннем і лясной гаспадаркай, займае трэцяе месца (11%). Затым у гэтым рэйтынгу ідуць будаўніцтва (каля 9%); транспарт і сувязь (7,5%); прадастаўленне камунальных, сацыяьных і персанальных паслуг (4%); дзяржаўнае кіраванне; гасцініцы і рэстараны.
Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі застаецца нізкім (0,6%), што вылучае яе не толькі сярод краін СНД, але і ў свеце. Аднак нельга забывацца пра скрытае беспрацоўе, якое ў некалькі разоў перавышае афіцыйны паказчык. Сярод рэгіёнаў ва ўзроўні беспрацоўя не назіраецца істотных адрозненняў. Толькі ў г.Мінску, дзе магчымасці працаўладкавання найбольш спрыяльныя, узровень беспрацоўя у 2 разы ніжэйшы за сярэдні па краіне.
29. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (зямельныя и водныя рэсурсы)
Развіццё і размяшчэнне гаспадаркі любой краіны заўсёды звязаны са станам яе прыродна-рэсурснага патэнцыялу. ПРП – гэта сукупнасць прыродных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны (ці выкарыстоўваюцца) у гаспадарцы.
Асноўнае нацыянальнае багацце краіны – зямельныя рэсурсы. У цэлым па краіне назіраецца тэндэнцыя ўсё большага адвядзення зямель пад гарадскую забудову і памяншэння іх для сельскагаспадарчых патрэб. Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэння сярэднедушавой забяспечанасці сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Асабліва заўважна гэта тэндэнцыя ў зонах інтэнсіўнай урбанізацыі (Мінская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці), а таксама ў рэгіёнах найбольш пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Гомельская і Магілёўская вобласці). Назираецца пагаршэння ўрадлівасці глебаў. Застаецца даволі вялікай колькасць неспрыяльных для земляробства зямель па прычыне іх забалочанасці, завалуненасці.
Устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, яе эканамічная бяспека ў значнай ступені вызначаюцца станам мінеральна-сыравіннай базы, рацыянальным і комплексным выкарыстаннем рэсурсаў нетраў.
Найбольш важная сыравіна для эканамічнага развіцця краіны, асабліва фарміравання яе экспартнага патэнцыялу – горна-хімічная. Па прамысловых запасах калійных соляў Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце. Геалагічныя запасы каменнай солі практычна невычарпальныя.
Разведаны 2 радовішчы фасфарытаў. Сыравіна для будаўнічых матэрыялаў ёсць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Прамысловыя радовішчы нафты і газу знаходзяцца ў межах Прыпяцкага прагіну. Адзін з найбольш распаўсюджаных відаў карысных выкапняў Беларусі – торф. Яго выкарыстоўваюць як паліва, для вытворчасці ўгнаенняў, біястымулятараў, кармавых дражджэй, тарфянога воску, лекавых прэпаратаў і інш. Тарфяныя радовішчы ёсць практычна ва ўсіх раёнах краіны.
На тэрыторыі Беларусі разведана каля 250 радовішчаў прэсных падземных вод. Іх эксплуатацыйныя запасы складаюць больш за 6 млн. м³/суткі (звыш 600 л на кожнага жыхара краіны). Асноўная частка іх прыпадае на Мінскую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці. Такая колькасць вады з’яўляецца дастатковай для задавальнення сучасных і перспектыўных патрэб.
Адкрыта больш за 80 радовішчаў мінеральных вод, агульныя запасы якіх складаюць звыш 20 тыс. м³/суткі. Прамысловыя воды выяўлены ў асноўным у Прыпяцкім прагіне. З іх можна вылучаць ёд і бром.
На Беларусі больш за 10 тыс. азёр (здабываюцца сапрапелі) і 20,8 тыс. рэк. Аднак толькі 9 рэк маюць даўжыню больш чым за 500 км (Бярэзіна, Нёман, Вілія, Зах.Дзвіна, Дняпро, Сож, Прыпяць, Гарынь і Зах.Буг). Сярэдняя густата рачной сеткі 0,44 км/км².