Лекцыя1. Тэма: Творчасць Івана Мележа

Творчасць І. Чыгрынава

Пытанні і заданні:

1.Жыццяпіс ітворчасць празаіка.

2.Зборнікі апавяданняў ”Птушкі ляцяць на волю”,”Самы шчаслівы чалавек”.

3.Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці празаіка.

4.Раманны цыкл “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, “Вяртанне да віны”, “Не ўсе мы згінем”.

Літаратура:

1.Грамадчанка, Т.К.Жывая памяць народа: Нарыс творчасці І. Чыгрынава.—Мн. 1984.

2.Марціновіч, А.Іван чыгрынаў: Нарыс жыцця і творчасці .—Мн., 1998.

3. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя.У 4 т. Т.4. Кн.1.(НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. Імя Я. Купалы;Навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук.-Мн.:Бел. навука,2002.—549-571.

VIII семестр

Практычныя заняткі: Творчасць Івана Шамякіна

Пытанні і зхаданні:

1.Раман “Сэрца на далоні”: тэматыка, праблематыка твора, сэнс назвы.

2.Тэма гарадскога падполля ў рамане.

3.Каханне як каштоўнасць.

4.”Злая зорка” як першы раман пра Чарнобыль у беларускай літаратуры.

Літаратура:

1. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя.У 4 т. Т.4. Кн.1.(НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. Імя Я. Купалы;Навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук.-Мн.:Бел. навука,2002.—549-571.

2. .Шупенька, Г. Прага мастацкасці: Выбранае.—Мн.,1996.

3.

2.Практычныя заняткі: Андрэй Макаёнак “Зацюканы апостал”

Пытанні і заданні:

1.Асаблівасці жанру.Адметнасць кампазіцыі.

2.Спецыфіка сатыры А. Макаёнка ў творы.

3.Характарыстыка персанажаў: Таты, Мамы, Дзеда.

4.Сімвалічная універсальнасць вобраза Сына.

5.Падбярыце цытаты да характарыстыкі герояў.

Літаратура:

1.Гісторыя беларускай літаратуры XX cтагаддзя: У 4т. Т. 3 597-640.(Нац. Акад. навук Беларусі.Ін—т літаратуры імя Я. Купалы.—Мн.:Беларуская навука.

2.Усікаў, Я. Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці. – Мн.,1984.

3.Семяновіч, А. А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі:1917

-1955гг. – Мн.,1990.

3.Практычныя заняткі: У. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”

Пытанні і заданні:

1.Творчая гісторыя рамана. Сэнс назвы.

2.Гістарычны змест твора.

3.Алесь Загорскі як рамантычны герой.

4.Шляхта і народ у рамане “Каласы пад сярпом тваім”.

Семінарскія заняткі: ПАЭЗІЯ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Пытанні і заданні:

1.Мастацкая непаўторнасць зборнікаў паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”.

2.Самабытнасць, навізна паэтычнага слова.

3.Кніжныя традыцыі, філасафічнасць паэзіі.

4.Патрыятычны змест лірыкі У. Караткевіча.

5.Балада ў творчасці У. Караткевіча.

6.Падрыхтуйце шматаспектны аналіз аднаго верша.

7.Вывучыце верш на памяць(на выбар).

Літаратура:

1.Верабей, А. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У. Караткевіча.-Мн.,1997.

2.Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: Жыццё і творчасць.-2-е выд., дапрац. і выпраўл.-Мн.,2005.

3.Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партр.пісьменніка і чалавека.—Мн.,1990.

4.Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць.—Мн.,2000.

5.Ішчанка, Г. М.Уладзімір Караткевіч у школе: Дапам. для наст.—Мн.,2002..

Семінарскія заняткі: ІВАН НАВУМЕНКА. ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ

Пытанні і заданні:

1.Біяграфія пісьменніка.

2.Юнацкі свет у ранніх творах(“Вайна каля Цітавай копанкі”, “Семнаццатай вясной”, “Верасы на выжарынах”).

3.Эпічнасць мыслення ў раманнай трылогіі”Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” (індывідуальнае заданне).

4.Тэма драматычнага кахання ў аповесці “Развітанне ў Кавальцах”.

Літаратура:

1.Сіненка, Г. Іван Навуменка: Нарыс творчасці.—Мн. ,1981.

2. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя.У 4 т. Т.3. (Нац. акад.навук Беларусі. Ін-т літ. Імя Я. Купалы.--Мн.:Бел. навука,2001.—689-714.

3.Марціновіч, А. З вышыні пражытага: Штрыхі да творчага партрэта Івана Навуменкі.—Роднае слова, №2,2000,4-9 с.

Семінарскія заняткі: Творчасць Івана Пташнікава КСР 6 тыдзень

1.Звесткі аб жыцці і творчасці.

2.Раман “Алімпіяда”: вобраз жанчыны-працаўніцы.

3.Аповесць “Тартак”, яе эмацыянальная аснова.

Літаратура:

1.Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У4т. Т.4.Кн.1. 1966-1985/НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. Рэдю У.В.Гніламёдаў, С.С.Лаўшук. – Мн.:Бел. Навука, 2002. – 490-521с.

2.

Лекцыя1. Тэма: Творчасць Івана Мележа

План:

1.Жыццёвы і творчы шлях І. Мележа.

2.Тэматыка, мастацкія асаблівасці твораў ваеннага часу. Раман “Мінскі напрамак”.

3.Тэматычнае, праблемнае, жанравае наватарства раманаў “Палескай хронікі”.

Літаратура:

1.Гісторыя беларускай літаратуры XX cтагаддзя: У 4т. Т. 3 574-597.(Нац. акад. навук Беларусі.Ін—т літаратуры імя Я. Купалы.—Мн.:Беларуская навука.

2.Гніламёдаў, У. Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці.—Мн. 1984.

3. Драздова, З.У. Майстэрства слова:Моўна-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” І. Мележа.—Мн. 1993.

4.Шупенька, Г. Прага мастацкасці: Выбранае.—Мн.,1996.

Многае ў чалавеку становіцца зразумелым людзям толькі пасля яго смерці. Гэта вельмі горка, але так ужо заведзена механізмам нашага жыцця.

Пераступіўшы жыццёвы парог, І. Мележ вярнуўся да нас у большай славе і велічы, чым ад нас адыходзіў. Вярнуўся, каб вечна служыць не толькі бацькоўскай зямлі, якая яго нарадзіла, але і ўсяму чалавецтву, несці людзям праўду і высокае хараство мастацтва, якое ачышчае і ўзвышае чалавечую душу. (Вера Палтаран)

І.Мележ выявіўся як літаратар яшчэ ў 12 гадоў: у 1933-ім напісаў апавяданне па малюнках на тэму “Прыгоды на граніцы” для часопіса “Іскры Ільіча”. Твор пахвалілі. Мележ заўсёды цёпла ўспамінаў тое, што было “першым пісьменніцкім поспехам, першай аўтарскай радасцю. Адтуль усё і пачалося”. А ў 1943 г. цяжкахворы К. Чорны чытаў апавяданні тады яшчэ пачынаючага маладога аўтара. Выдатны пісьменнік адчуў у гэтых першых спробах адоранасць мастака. Пры сустрэчы К. Ч. сказаў пачаткоўцу: “Я адчуваю ў вас талент і жадаю вам вялікіх поспехаў. Пішыце, працуйце над сабой”.

Іван Паўлавіч Мележ пражыў параўнальна мала. Яго не стала на 56-м годзе жыцця. У 56 гадоў вымяраюцца яго “жыццёвыя клопаты”, яго краіна, якая пачынаецца з вёскі Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, надпрыпяцкае Палессе. Каб зразумець паэта, трэба прыйсці ў яго краіну. Гэта словы нямецкага паэта Гётэ.
Больш як 50 гадоў таму назад вёска цягнулася двума радамі хат уздоўж балота. Адразу ж за вёскай былі гаі, дубровы, а крыху далей віднеўся бор. Хата, у якой нарадзіўся пісьменнік, згарэла ў вайну.

Жыццё сялянскага хлопчыка Івана праходзіла на ўлонні прыроды. Сваёй радзіме, кутку, дзе ўбачыў свет, Мележ прысвяціў нямала прачулых радкоў, поўных сыноўняга захаплення. (Зачытаць з кн. І. М. у школе, с.10)

Палеская трылогія пачынаецца красамоўным прысвячэннем:

«Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі».

У палескіх раманах Івана Мележа даволі дакладна захавана геаграфія яго родных мясцін, прычым назвы некаторых паселішчаў пададзены без змен — Глінішчы, Ламачы, Тульчавічы, Юравічы, другія крыху перайначаны — Курані, Алешнікі. Край Мележа – прыгожы, непаўторны куток беларускай зямлі. Гэта поўдзень Беларусі, дзе спакойная, паўнаводная Прыпяць як бы спяшаецца ў абдымкі да прыгажуна Дняпра. Нібы спаткаліся тут стэпавая, пшанічная Украіна з лясной, бульбяной Беларуссю.
Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у беднай сялянскай сям'і. З маленства І. М. убіраў у сябе не толькі хараство родных краявідаў. Ён засвойваў і маральныя законы, па якіх жылі землякі. Прыкладам жыццёвай мудрасці, дабраты і справядлівасці найперш была маці, простая сялянка. Марыя Дзянісаўна была родам з Каранёўкі, многа ведала народных песень і любіла спяваць. Захапленне самабытным розумам маці пісьменнік пранясе праз усё жыццё: “Маці мая – амаль непісьменная і цяпер. Але калі я прыязджаю дадому, калі гавару з ёю пра складанейшыя з’вы жыцця, мяне заўсёды здзіўляе і ўражвае правільнасць яе меркаванняў, глыбіня яе разумення жыцця і людзей”. Зямлі было мала. Бацька рабіў гонты, дзяжы, цабэркі. Дзеці таксама змалку ўцягваліся ў работу. Будучы пісьменнік з пяці гадоў пасвіў свіней. Яго, калі можна сказаць так, пастухоўскі ранг павышаўся: пасля свіней пасвіў авечак, цялят, карову, пазней вадзіў у начное каня.
Вучыўся ён аж у трох школах: у пачатковай — у родным Глінішчы, у сямігодцы — у Алексічах, заканчваў дзесяцігодку ў Хойніках. Жывучы ў Хойніках, Мележ захапляецца літаратурай: у мястэчку хапала добрых бібліятэк. Ён увогуле вядзе актыўнае жыццё.
Удзельнічае ў школьных спектаклях, піша вершы і вучыцца старанна: заканчае дзесяцігодку з залатым медалём. Пасля сканчэння сярэдняй школы пасылае дакументы ў Маскоўскі ІФЛІ (Інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры), і хоць выдатнікаў мусілі прымаць без экзаменаў, Мележ нават выклік з інстытута не атрымаў.
Год пасля гэтага ён працуе загадчыкам аддзела піянераў у Хойніцкім райкаме камсамола. Для будучай пісьменніцкай работы гэта значыла многае. Паездкі па вёсках пашыралі жыццёвы далягляд юнака, узбагачалі ўражаннямі.
Восенню 1939 г. Іван Мележ становіцца студэнтам ІФЛІ імя М. Г. Чарнышэўскага.
«Мне пашанцавала, — пісаў Мележ, — трапіць у цікавае асяроддзе, сярод таварышаў было многа таленавітых хлопцаў, некаторыя з якіх сталі потым вядомымі паэтамі. Тут былі кіяўляне і ленінградцы, людзі з добрай адукацыяй, і гутаркі, жыццё з імі былі вельмі карысныя для мяне, яны памаглі глыбей разабрацца ў з'явах літаратуры, добра падзейнічалі на мой літаратурны густ. Мы былі частымі гасцямі ў Літаратурным інстытуце, часта збіраліся ў кафэ, чыталі вершы, слухалі, спрачаліся горача, непахісна».
З першага курса будучага пісьменніка прызываюць у армію. Пачынаў служыць у Данбасе, у Арцёмаўску. Затым трапляе ў артылерыйскі полк, у Карпаты. У 1940 г. ён прымае ўдзел у вызваленні Паўночнай Букавіны.
У хуткім часе пачалася вайна. Яна застала I. Мележа на самай граніцы. Варта сказаць: ужо тады ён збіраўся стаць пісьменнікам. Вёў дзённік. Частку дзённікаў закапаў на месцы дыслакацыі палка, частку завёз у роднае Глінішча, калі прыязджаў у водпуск. На жаль, хата бацькоў Мележа згарэла, згарэлі і дзённікі, а тыя, якія закапаў, адшукаць не ўдалося. Засталася толькі частка: дзённікі, якія вёў у час адступлення.

Пісьменнік удзельнічаў восенню 1941 г. і зімой 1942 г. у баях пад Растовам. Летам 1942г. яго цяжка параніла. «Правае плячо было разбіта асколкам бомбы. Рука, якую ледзь не адрэзалі, як нежывая вісела на падвязачцы з марлі, рана зажывала марудна».
«Дзякуй таму растоўскаму хірургу Антонаву, які, паспачуваўшы маладому палітработніку, сам узяўся рабіць аперацыю, выратаваў маю правую руку, ужо асуджаную на смерць другімі ўрачамі. Рука гэта мне так спатрэбілася потым, так памагла мне ў працы!..»
Лячыўся будучы пісьменнік у растоўскім, затым у тбіліскім шпіталях. У Растове Мележу ў рукі трапіў «Ціхі Дон» Шолахава, яго заключная кніга, надрукаваная ў часопісе «Новый мир». Кніга гэтая стала настольнай для будучага пісьменніка, калі можна сказаць так, ягонай Бібліяй.
Шкада, што да апошняга часу не праведзена даследаванне, у якім прасочвалася б мастацкая сувязь паміж «Ціхім Донам» М. Шолахава і «Палескай хронікай» I. Мележа. Шолахаў і Мележ — розныя пісьменнікі, з рознай, непадобнай манерай пісьма. Але яднае гэтыя дзве кнігі вернасць жыццёвай праўдзе, хроніка сямейнага жыцця, звязаная з падзеямі сусветнагістарычнага значэння.
Шмат якія калізіі запазычыў Іван Мележ з «Ціхага Дона». Але усё гэта прыйдзе пазней, калі пісьменнік стане на ўласныя ногі. Пакуль жа будзе толькі захапляцца Шолахавым, параўноўваць растоўскія стэпы са сваім родным, лясным і балотным, палескім краем.
Паступовае выздараўленне, радасныя весткі з фронту прымусілі Івана Мележа ўзяцца за пяро.
У кастрычніку 1942 г. Івану Мележу выдалі пасведчанне аб інваліднасці і, так сказаць, спісалі з арміі. Ён напачатку не ведаў, куды ехаць і як жыць далей. Цягніком ён дабіраецца да Баку, адтуль на параходзе да Гур'ева і Бугуруслан. (Успаміны пра І. Мележа, зачытаць).Там працаваў эвакуіраваны з Малдавіі педінстытут, выходзіла мясцовая газета «Бугурусланская правда». У хуткім часе мы бачым Мележа студэнтам-завочнікам і адначасова выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі гэтага інстытута. Час быў ваенны, цяжкі, і трэба было неяк жыць. Тым болей, што пісьменнік стаў чалавекам сямейным.
У «Правде» I. Мележ вычытвае, што на станцыі Сходня пад Масквой пачынае работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У кастрычніку 1943 г. ён ужо там. Як і раней, вучыцца ва ўніверсітэце і выкладае ваенную падрыхтоўку, а пазней нават узначальвае ваенную кафедру.
Пасля вызвалення Мінска вяртаецца на Радзіму, заканчвае БДУ, і ў гэтым годзе заканчваецца Айчынная вайна. Тады ж яго залічваюць у аспірантуру, ён чытае лекцыі студэнтам.
2.Тэматыка, мастацкія асаблівасці твораў ваеннага часу. Раман “Мінскі напрамак”.

Сваё першае апавяданне Іван Мележ напісаў, лежачы на ложку ваеннага шпіталя ў 1942 г. У пасляваенныя гады выходзяць зборнікі апавяданняў тады яшчэ маладога пісьменніка «У завіруху» (1946) і «Гарачы жнівень» (1948). Ужо ў гэтых дзвюх невялікіх кніжках праявіліся асаблівасці творчай манеры пісьменніка: уменне ў звычайнай будзённай з'яве знайсці праяўленне чалавечага характару, заглянуць у яго душэўны свет.
Апавяданні цікавілі чытача сваёй непасрэднасцю, шчодрасцю, дакладнасцю жыццёвых дэталяў. За невялікім выключэннем, пабудаваны яны не на вострых сутыкненнях, а ўяўляюць сабой кавалкі па-мастацку асэнсаванага будзённага жыцця.
Іван Мележ па характару таленту — традыцыяналіст-бытапісальнік. Яго стыль характарызуецца апавядальнай інтанацыяй, прадметнасцю, «рэчавасцю» бачання навакольнага свету, дакладнымі дэталямі.
Відаць, не без уплыву ўдумлівага чытання Шолахава, дзе шырока захоўваецца каларыт данской, казацкай гаворкі, пісьменнік у «Палескай хроніцы» шырока ўжывае дыялектызмы Палесся, усе гэтыя «кеб», «було», «ето».
«Ганна ўжо надзела жакетку, сабралася ісці, калі бацька, скручваючы цыгарку, напомніў пра пачатак гаворкі.
— Дак Корч прасіў, кеб з жанчын хто прыйшоў. Ці ты, старая, ці мо Ганна.
— Няхай Ганна... — Мачыха забрала са стала міску, падалася ў куток, дзе стаяў посуд. Бацька згодна кіўнуў, лічачы, што гаворка скончана.
Але Ганна стаяла каля парога.
— А мо б лепей мне тут, пры хаце астацца?
— Чаму ето?
— Так... Нядобра мне к Карчам...».
Па ацэнцы М. Гарэцкага, творчасць Івана Мележа ёсць праўдзівая эпапея самапазнання душы беларускага народа на пераломных рубяжах «суровага і трагічнага XX ст.»
Некаторыя з напісаных Іванам Мележам апавяданняў з'яўляюцца як бы эскізамі да тых карцін і персанажаў, што паўстануць са старонак яго рамана «Мінскі напрамак».
Возьмем хоць бы апавяданне «У завіруху», прысвечанае Кузьме Чорнаму і напісанае яшчэ ў 1944 г. У аснове яго добра вядомы аўтару матэрыял, падзеі, можна сказаць, асабіста перажытыя. Рана пісьменнік адчуў, што вайна не толькі справа гераічная, якая патрабуе ад чалавека воінскага подзвігу, мужнасці, адвагі, але і цяжкая паўсядзённая работа.
Герой апавядання Мікалай Засмужац якраз і ёсць нястомны працаўнік вайны. Ён пасыльны штаба.«Засмужац не спаў другія суткі. На світанні ён ішоў па гэтай дарозе насустрач, у штаб арміі, з данясеннем ад камандзіра кавалерыйскай брыгады. Да штаба арміі было кіламетраў дваццаць ці крыху болей. Але ўсе дарогі і сцяжынкі былі так закіданы снегам, што дабрацца да яго ўдалося толькі за шэсць гадзін, дашчэнту змучыўшы каня і сябе. У штабе затрымалі нядоўга, не далі спачыць. Відаць, пісьмо было важнае, бо праз паўгадзіны яму ўручылі новы пакет і загадалі неадкладна ехаць назад. Калі ён выязджаў з сяла, ад стомы і бяссонніцы адчуваў сябе змарнела. У давяршэнне да ўсяго звечара разлютавалася завіруха».
Па дарозе Засмужац бачыць агеньчык. Ён мігцеў, дрыжаў, гэты агеньчык. На ўсім цёмным прасторы ён быў толькі адзін, гэты агеньчык, а кругом выла, сыпала ў твар снегам завіруха. Калі ён ішоў да штаба, які размяшчаўся пасярэдзіне вёскі, убачыў «некалькі дзіўных, чорных пустыроў». На адным з іх дагаралі галавешкі, трапятаў, успыхваючы агеньчык.
Калі Засмужац мінуў пажарышча, да яго дайшла здагадка, што яму свяціў, саграваў душу адзін з такіх агеньчыкаў — знак нечай бяды.
Засмужац разлічваў адпачыць, сагрэцца, пад'есці, але ўсе яго спадзяванні аказаліся марнымі. Трэба было зноў збірацца у дарогу. Везці новае данясенне. Бо яго напарнікі, што маглі яго замяніць, аказаліся забітымі.
I зноў абяссілены, зняможаны салдат рушыў у далёкую дарогу...
Адным з твораў, які, можна сказаць, самым непасрэдным чынам ляжыць ля вытокаў рамана «Мінскі напрамак», з'яўляецца нарыс «Дарогі на ўсход і захад».
Мележ ведаў вайну і зведаў самыя горкія яе старонкі: адступленне сорак першага года ад Заходняй граніцы Карпат да Данбаса, наступленне восенню і зімой 1941 — 1942 гг. на Растоў, Барвенкава, станцыю Лазавую. Недзе ў душы пісьменніка жыла горыч, што ён пакінуў армію, не дачакаўшыся пераможных салютаў, не вызваляў гарадоў, сёл, пакінутых ворагу ў сорак першым годзе.
Тым часам у першыя пасляваенныя гады, авеяныя непасрэдным подыхам Перамогі, якраз і з'яўляюцца творы, прысвечаныя перамоганоснаму шэсцю савецкіх войск, якія вызвалялі не толькі зруйнаваную савецкую зямлю, а і краіны Усходняй Еўропы. Да ліку такіх твораў адносяцца трылогія «Знаменосцы» Алеся Ганчара (дарэчы перакладзеная Мележам на беларускую мову), «Звезда» і «Весна на Одере» Э. Казакевіча, «Глыбокая плынь» I. Шамякіна (сам аўтар быў на фронце, але па тым часе напісаў неблагую рэч пра партызанскі рух на Беларусі, адзначаную Сталінскай прэміяй).
У 1946 г. выходзіць зборнік «У завіруху», змест якога складаюць творы, напісаныя ў вайну.
Другі зборнік I. Мележа ўбачыў свет у 1948 г. На кароткі час у першы пасляваенны год пісьменнік прыехаў у роднае Глінішча. Убачыў зруйнаваную вёску, пабыў на папялішчы роднай хаты, кватаруючы ў чужой хаце, напісаў апавяданне «Гарачы жнівень».
ІІазней пісьменнік назаве гэты твор аповесцю. Са скарачэннямі яна друкавалася у часопісе «Полымя».
У гэтай аповесці, авеянай мяккай, лагоднай паэтычнасцю, досыць выразна ўгадваюцца творчыя якасці Мележа як пісьменніка, якія знойдуць найбольшае ўвасабленне ў «Палескай хроніцы»: нетаропкую інтанацыю, дакладнае сваёй прадметнасцю, рэчаўнасцю апісання, увогуле добрую мову.

“Луг ахутала трапяткая цягучая смуга. З гэтага дня гарачыня не спадала ўвесь жнівень. Дні стаялі ўвесь час пагодныя, неба сінела высокае, бяздоннае і чыстае – на ім толькі зрэдку ў недасяжнай вышыні зіхацелі белыя, як пух, воблачкі”.
«Гарачы жнівень» у пэўным сэнсе можна назваць метафарай. Лета было вельмі засушлівым. Усё навакол гарэла. Але на гэта пісьменнік найменш звяртае ўвагу. Галоўнае для яго — спаборніцтва дзвюх брыгад, адну з якіх узначальвае Алена, другую ганарыстая, трохі самаўпраўная Насця. Менавіта Насця захапіла жняярку, на гэты дзень выдзеленую Алене. Паміж імі ўзнікае гарачае спаборніцтва.
Апавяданне пісалася ў той час, калі ў літаратуры ва ўсю моц панавала тэорыя бесканфліктнасці. Іван Мележ — таленавіты пісьменнік, які пасля цяжкай, нават трагічнай для яго лёсу вайны, прыехаў на радзіму, пра якую дзень і ноч трызніў у доўгія гады разлукі. Няма нічога дзіўнага, што нягледзячы на разруху, разбурэнне, шмат што ён убачыў праз ружовыя акуляры. Ды, мабыць, галоўнае было не гэта. Выйгралі такую вайну, адолелі такога магутнага, каварнага ворага, вызвалілі народы Еўропы ад фашызму, то з мірнымі справамі, з аднаўленнем разбуранай гаспадаркі як-небудзь справімся. Так, відаць, думаў кожны воін, які, страціўшы на крывавах дарогах вайны нямала сяброўтаварышаў, адолеў невымерныя пакуты, дажыўшы да мірных дзён.
У 1947 г. Мележ друкуе апавяданне «Павел прыехаў», якое з'яўляецца як бы працягам «Гарачага жніўня».
Міжволі ўзнікае думка: чаму ў тыя, першыя пасляваенныя гады Мележ не ўзяўся за напісанне «Людзей на балоце». Ён быў на роднай зямлі, пра якую марыў доўгія гады, бачыў герояў, якія стваралі калгас, былі тут добрымі гаспадарамі і дамагаліся неблагіх поспехаў.
Аднак не мог Іван Мележ пачаць «Палескую хроніку» ў гэты час. Ён яшчэ жыў вайной.
Ён піша шэраг апавяданняў — «Таварышы», «Незнаёмы» (абодва — 1947), п'есу-аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1945).
Карацей, Іван Мележ у першае дзесяцігоддзе творчай работы як бы толькі прыглядаецца да жыцця, намацвае свой шлях у літаратуру.

У 1947 г. ён пачынае работу над раманам «Мінскі напрамак». Ужо адно тое, што пісьменнік узняўся ад невялікага апавядання, замалёўкі да шырокага эпічнага палатна, дзе перакрыжоўваюцца лёсы дзесяткаў герояў, асэнсаваны буйныя, можна сказаць, гістарычныя пласты рэчаіснасці, заслугоўвае глыбокай увагі і павагі. Пісьменнік адчуваў у сабе патэнцыяльныя творчыя сілы і стараўся здзейсніць іх.
Раман «Мінскі напрамак» прысвечаны велічнай падзеі ў жыцці беларускага народа — заключнаму этапу Айчыннай вайны ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не трэба забываць і пра тое, што менавіта на беларускай зямлі Савецкая Армія, можа, нават з яшчэ большым размахам, ажыццявіла тое, што зрабілі з нашай арміяй немцы ў 1941г. Савецкія франты нанеслі некалькі маланкавых удараў, загналі нямецкія дывізіі ў некалькі буйных «катлоў», у якія трапілі дзесяткі тысяч гітлераўцаў. Нездарма летам 1944 г. па галоўнай вуліцы Масквы — тады яна насіла імя Горкага — правялі пяцідзесяцітысячную калону. ваеннапалонных, якраз з тых часцей, якія былі нацэлены на ўсход і намераваліся ўзяць у 1941 г. Маскву.
У беларускай прозе да часу напісання «Мінскага напрамку» з'явілася нямала твораў, якія паказвалі партызанскую вайну на захопленай ворагам савецкай зямлі. Значна менш быў абмаляваны воін-беларус, франтавік, які прайшоў цяжкай ваеннай дарогай ад сцен Масквы і Сталінграда да Прыпяці, Беразіны і Нёмана, несучы вызваленне роднаму народу. Вядомым і бясспрэчным з'яўляецца той факт, што за Беларусь змагаліся не толькі партызаны, а і сотні воінаў-беларусаў, увесь савецкі народ.
Іван Мележ паставіў творчай задачай паказаць у мастацкіх вобразах бітву за Беларусь, бітву, якая адначасна ішла і на франтавых дарогах, і ў глыбокім варожым тыле. Кніга з такім шырокім ахопам падзей, дзе сюжэт разгортваецца ў двух планах, дзе адначасова паказваецца і партызанская барацьба, і баі, што вяла Савецкая Армія, з'явілася першай падобнай спробай у беларускай літаратуры, і таму натуральна перад аўтарам стаялі вялікія цяжкасці.
Пісьменнік намаляваў у рамане цэлую галерэю вобразаў савецкіх людзей, горача аддадзеных сваёй Радзіме, гатовых ахвяраваць за яе свабоду і шчасце ўласным жыццём.
Сімпатычнымі, жыццёва праўдзівымі фарбамі намаляваны, напрыклад, камісар партызанскай брыгады Туравец, чалавек шчыры, сумленны: ён адзін з тых кіраўнікоў, якія і ў мірны час, і ў дні вайны з'яўляюцца душой усякай справы.
Тысячы такіх людзей, як Туравец, падняліся з гушчы народа. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю партызанскай брыгады, дзе камісарам быў Туравец. Напярэдадні бітвы за Беларусь гітлераўцы прыкладалі ўсе намаганні, каб знішчыць, разграміць партызанскі рух, забяспечыць устойлівасць свайго бліжняга тылу.
Варта адзначыць, што пісьменніку шмат у чым удалося памастацку перадаць складанасць той абстаноўкі, якая была характэрнай для шэрагу партызанскіх злучэнняў напярэдадні вызвалення беларускай зямлі.
Не ўсё дасканала ў паказе партызанскіх кіраўнікоў. Часам яны нагадваюць людзей з плаката, на вуснах якіх зычныя лозунгі, агульныя словы.
Але і ўдачы ёсць. Добра, глыбока псіхалагічна намаляваны вобразы партызанкі-разведчыцы Ніны Лагуновіч, падрыўніка Шашуры, маладога партызана Васі Крайко. Шашура, напрыклад, шмат пабачыў у жыцці, ён бывалы чалавек, жартаўнік, трохі авантурыст, і ён адчайна любіць бачныя ўсім феерверкі на чыгунцы.
Сярод вобразаў воінаў асноўную нагрузку нясе камандзір танкавай роты, затым батальёна Аляксей Лагуновіч. Менш удаліся пісьменніку вобразы іншых воінаў — капітана Маскаленкі, падпалкоўніка Сяміжона, танкістаў Сонцава, Быстрова. Намаляваны яны ў многім схематычна, іх роля ў рамане падчас толькі службовая.
Асноўная ўдача раманіста — вобраз камандуючага II Беларускім фронтам генерала Чарняхоўскага, над якім Мележ шмат і упарта працаваў, збіраў архіўныя матэрыялы, уносячы змены ў кожнае новае выданне. Мележ напісаў удаве Чарняхоўскага, пазнаёміўся з сям’ёй камандзіра.
«Мінскі напрамак» быў завершаны ў 1952 г. Да дапрацоўкі яго Іван Мележ многа разоў вяртаўся. Аўтар гэтых радкоў пісаў: «I ўсё ж ад рамана, прысвечанага адной з самых гераічных старонак у жыцці беларускага народа, чытач мае поўнае права патрабаваць большага. Многія вобразы твора — гэта далёка не паўнакроўныя чалавечыя характары, а толькі контурна намечаныя схемы. Што застаецца ў памяці чытача, напрыклад, аб Габдуліне, Ермакове, генерале Шчарбацюку, Маскаленку і некаторых другіх? Нічога, апрача смутнага ўяўлення аб той карыснай рабоце, якую апошнія выконвалі.
Пісьменнік часта замяняе, учынкі герояў іх голым апісаннем, якое ніколі не заменіць мастацкіх карцін. Рэта робіць характары герояў статычнымі, пазбаўляе іх дынамікі развіцця. Таму нават такія героі, як Туравец, Ніна Лагуновіч, здаюцца нам нязменнымі, аднолькавымі на працягу ўсёй кнігі...
I яшчэ адзін папрок можна кінуць Івану Мележу. Усе героі «Мінскага напрамку», за выключэннем хіба аднаго Шашуры, людзі надзвычай «сур'ёзныя», яны амаль ніколі не смяюцца. У рамане вельмі мала гумару ні ў простым паказе з'яў, ні ў аўтарскім ацэначным слове».
Пісьменнік сам адчуваў недахопы рамана. Ён некалькі разоў браўся за пераробку, дапрацоўку, удасканаленне свайго твора. У нейкай ступені гэта яму ўдалося. Раман стаў больш кампактным, можна сказаць, набылі мастацкае жыццё многія героі твора.
Больш стройнай, зладжанай стала кампазіцыя рамана. Можна смела сказаць, што «Мінскі напрамак» стаў падрыхтоўчым этапам да напісання «Людзей на балоце» і астатніх твораў «Палескай хронікі».
Пасля «Мінскага напрамку», — прызнаваўся I, Мележ, — я апынуўся нібы на ростанях. Цяжкая праца так выматала мяне, што я адчуваў сябе не ў стане ўзяцца за значную кнігу. Каля трох гадоў я не пісаў буйных рэчаў. Надрукаваў некалькі апавяданняў, дзве маленькія аповесці «Блізкае і няблізкае» («Зямля, якую любіш», «Край, які любіш») і «Дом пад сонцам» (абедзве — 1954), дзве п'есы «Пакуль мы маладыя» (1955) і «Дзень нараджэння» (1957).
У названых рэчах яшчэ адчуваецца інерцыя «Мінскага напрамку». Як і ў наступных апавяданнях «На рацэ» (1953), «Блізкае і далёкае», «На скрыжаванні» (абодва — 1954), «Што ён за чалавек» (1955), у нейкай меры «Дом пад сонцам» (1954—1955).
Наступныя апавяданні «У гарах дажджы», «Спатканне за горадам» (абодва —1955) як бы азначаюць пачатак новага этапа ў творчасці пісьменніка, набліжаючыся сваёй паэтыкай да «Палескай хронікі». .

Наши рекомендации