Сворачивание НЭПа. Индустриализация и коллективизация.

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

Итоги: Социально-экономические результаты хозяйственного строительства в конце 20-30 гг. были противоречивы. С одной стороны, хозяйственное строительство создало в СССР хозяйственный комплекс, который выводил страну на рубеж мирового прогресса С другой стороны: социалистическое строительство сопровождалось огромными материальными и людскими потерямибыли ликвидированы разные формы собственности
государство стало монополистом в сфере производства и распределения

Рэфармацыя

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На пачатку XVI стагоддзя каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталічнага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як асновы феадалізму. У Рэфармацыі выдзяляюць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы; 2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы; 3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы. У адрозненне ад заходнееўрапейскай, рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноўнай рухаючай сілай была феадальная знаць.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну. 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх – цэрквы, школы, друкарні. Цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Наваградак, Клецк, Іўе, Слуцк, Койданава. Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм. Яго ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сярэдзіне XVII стагоддзя члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з Рэчы Паспалітай. У другой палове XVII стагоддзя пад ударамі контррэфармацыі рэфармацыя зыходзіць з гістарычнай арэны. К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.

Контррэфармацыя

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі на Беларусі і ў Літве стаў Пётр Скарга. Правячыя колы Рэчы Паспалітай надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Эканамічная моц забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў.Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю – адкрылі акадэмію ў Вільні і 11 калегій на Беларусі, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштароў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты.

Пасля Берасцейскай царкоўнай уніі рэф-ыя перажывае крызіс. К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.

значэнне Рэфармацыі ў грамадскім і культурным жыцці краіны
Рэфарматы ажыццявілі шэраг пераўтварэнняў у царкоўным жыцці. Яны спрасцілі царкоўнае набажэнства, памянялі некаторыя абрады, адмовіліся ад аздаблення храмаў, багатай рытуальнай адзежы, званоў, свечак, перасталі пакланяцца абразам і мошчам святых, амаль усе малітвы (з выняткам «Ойча наш») абвясцілі непатрэбнымі, прапанавалі новае тлумачэнне Бібліі, пазбавіліся святароў, якіх замянілі настаўнікі. Тэарэтыкі Рэфармацыі адстойвалі ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрабавалі свабоды слова, асуджалі тыранію, дэспатызм, праявы анархізму. Яны з'яўляліся цвёрдымі прыхільнікамі прававой дзяржавы, дамагаліся свабоднай працы, духоўнага і фізічнага разняволення кожнага чалавека.
Рэфармацыйны рух пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі і культуры. Рэфарматы збудавалі блізу 250 збораў (храмаў), Годнае месца ў іхных навучальных установах займала беларуская мова, на якой прамаўлялі казанні, пісалі кнігі. У Берасці, Нясвіжы, Венграве, Лоску, Вільні, Уздзе, Ашмянах, Слуцку і Любчы працавалі пратэстанцкія друкарні, дзе на працягу ХVІ-ХVІІ стагоддзяў былі надрукаваныя сотні твораў айчынных і замежных аўтараў на беларускай, польскай, лацінскай і грэцкай мовах.
Адным з патрабаванняў прыхільнікаў Рэфармацыі было богаслужэнне на роднай мове. Таксама на роднай мове друкаваліся кнігі ў друкарнях, заснаваных на сродкі магнатаў – дзеячаў Рэфармацыі. Такім чынам, Рэфармацыя спрыяла захаванню беларускай народнасці.

Заключэнне
Асаблівасці Рэфармацыі на Беларусі: ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства, мела форму кальвінізма.
Асаблівасці контррэфармацыі: не набыла такіх агідных, гвалтоўных формаў, як у Заходняй Еўропе; Беларусь стала прыстанішчам многіх іншадумцаў суседніх краін.
Значэнне Рэфармацыі: спрыяла ўтварэнню пратэстанцкіх абшчын, садзейнічала адкрыццю школ, утварэнню друкарняў, актывізацыі духоўнага жыцця грамадства; беларуская культура ўзбагацілася новымі здабыткамі філасофскай, грамадска-палітычнай думкі; беларускія дзеячы Рэфармацыі стаялі на адным узроўні з еўрапейскімі мысліцелямі.

Партызанскі рух і падполле на Бел.

У ліку першых партызанскіх атрадаў, што ўзніклі са-мастойна ў самым пач. ВАВ, былі Пінскі атрад пад ка-мандаваннем Каржа. За ліпень-верасень 1941г. у цэнт-ралізаваным парадку ў Бел. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8 тыс. чал-к. У склад першых атрадаў і груп увходзілі камуністы і камсамольцы, савецкія і гаспа-дарчыя кіраўнікі, актывісты, бел. патрыёты, а таксама вайскоўцы, што трапілі ў акружэнне ці вырваліся з ва-рожага палону. Характэрнай асаблівасцю партызанс-кага руху ў 1942г. стала вызваленне ад акупантаў зна-чных тэр-рый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Пер-шая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942г. у Кас-трычніцкім раёне Палескай вобл. На яе тэр-рыі размя-шчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў і больш за 1300 нар. мсціўцаў. Партызанскія зоны ўва-ходзілі ў больш буйное аб’яднанне – партызанскі край. Асаблівасцю партызанскага руху ў 1942г. было і тое, што ён стаў больш арганізаваным і эфектыўным. Гэтаму спрыяла стварэнне Цэнтральнага штаба парты-занскага руху пры стаўцы Вярхоўнага Галоўнакаман-давання на чале з Панамарэнкам і Бел. штаба парты-занскага руху на чале з Калініным. Пачалося разгорт-ванне масавага партызанскага руху, ствараліся заналь-ныя і абл. Партызанскія злучэнні. У студзені 1942г. партызанскія атрады разграміла нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы. У1943-44гг. з удзелам усіх партызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “рэйкавая вайна”. Асаблівасцю партызанскай антыфашысцкай барацьбы ў зах. раёнах Бел. з’яўл. знаходжанне тут адначасова з савецкімі партызанамі ваенных фарміраванняў поль-скай Арміі Краёвай (акаўцаў) і Арганізацыі ўкр. нацы-яналістаў (аўнаўцы). Акаўцы змагаліся за аднаўленне Польшчы ў межах 1 верасня 1939г., г.зн. з уваходжан-нем у яе склад Зах. Бел. і Зах. Укр. Яны вялі барацьбу на 2 фронты: супраць гітлераўцаў і супраць бальшаві-коў. Аўнаўцы змагаліся за самастойную Укр. У 1943-44гг. акаўцы і аўнаўцы вялі баявыя дзеянні супраць партызан і падпольшчыкаў, а таксама часцей Чырв. Арміі. Вынікам баявой дзейнасці партызан з’яўл. тое, што пад іх кантролем знах. 60% акупіраванай тэр-рыі Бел., значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў.

Адначасова з партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і ін-шых населеных пунктах. Яшчэ да поўнай акупацыі ў 89 раёнах і 4 абл. рэспублікі былі арганізацыйна афор-млены падпольныя партыйныя органы. Эфектыўна дзейнічалі падпольныя групы Заслонава на Аршанс-кім чыгуначным вузле, Харужай у Віцебску, на чыгу-начнай станцыі Обаль Віцебскай вобл. Мінскае пад-полле, нягледзячы на вялікія страты працягвала дзей-нічаць. У яго складзе змагалася звыш 9 тыс. чал-к, больш чым 1 тыс. камуністаў і 2 тыс. камсамольцаў, праведзена звыш 1500 дыверсій. У ноч на 30 ліпеня 1943г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгунач-ным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусв. вайны. Камсамолец Крыловіч падлажыў 2 магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Пажар працягваўся 10 га-дзін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны. Падпольныя групы паспяхова дзейнічалі ў Магілёве, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Бабруйску, Ба-рысаве, Полацку, Мазыра і іншых населеных пунктах. Усяго за гады вайны ў падпольнай барацьбе ўдзельні-чала звыш 70 тыс. бел. патрыётаў. Разам з партызана-мі і падпольшчыкамі супраць ворага змагалася мясцо-вае насельніцтва.

Вызваленне тэр-рыі Бел. Страты Бел. ў др. сусв. вайне

Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступленнем во-сенню 1943г. Чырв. Арміі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – г.Камарын, а да канца года – Гомель. У 1944г. пачаўся завяршальны этап ВАВ – воўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў гэ-тым адыграла Бел. наступальная аперацыя (“Багра-ціён”). Лінія савецка-германскага фронту к лету 1944г. уяўляла сабой выступ, вядомы як “бел. балкон” – ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні. Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асабістае значэнне. Тут былі бадрыхтавны абарончыя рубяжы, якія не належалі здачы ні пры якіх абставі-нах. Лінію абароны гітлераўцы назвалі “Айчына”. Ажыццяўлялі аперацыю “Багрціён” войскі франтоў: 1-га, 2-га, 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя, фр. добраах-вотніцкі знішчальны авіяполк “Нармандыя-Нёман” і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы СССР Васілеўскі і Жукаў. Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944г. нечсакана для ворага. Войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Бел. франтоў наносілі ўдары па флангах нямецкай арміі “Цэнтр”, а 1-га Бел. – праследавалі адступаючага ворага, не даю-чы яму апамятацца. На трэці дзень быў вызвалены Ві-цебск, а затым Орша. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. У выніку насту-плення ўтварылася некалькі “катлоў”(акружаных гру-повах фашыстаў), у буйнейшым з якіх, пад Мінскам, апынулася больш чым 100 тыс. нямецкіх салдат і афі-цэраў. 7 дзён кіпеў “Мінскі кацёл”. 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 30 тыс. узята ў палон. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск. У ходзе далейшага наступлення са-вецкіх войскаў 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фа-шысцкія захопнікі былі выгнаны з бел. зямлі. За доб-лесць і гераізм, праяўленыя на бел. зямлі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Бел. – былі ўзна-гароджаны ордэнамі і медалямі СССР, а каля 400 воі-наў удастоіліся звання Героя СССР. Бел. народ сумле-нна выканаў св. абавязкі перад Радзімай і чалавецт-вам. Вялікай перамога ў Бел. не дачакаўся кожны 4-ты жыхар. Цалкам або часткова была рабурана боль-шасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў, за гады вайны рэсп. страціла больш за палову св. нац. багацця. Уклад бел. народа ў вялікую перамо-гу атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945г. БССР была ўключана ў лік краін-заснавальніц міжнароднай ААН.

18.Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў Брэсце, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам. У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі ўніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпаці Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкулы” – умовы аб’яднання, згодна з якімі:

· захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;

· на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі “рускія” людзі;

· манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцелы;

· забараняецца пераманьваць у каталіцтва ўніятаў;

· папа рымскі з’яўляецца главой царквы ў пытаннях веры;

· уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.);

· набажэнства вядзецца на беларускай мове;

23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. У Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідэрам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.

Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам – Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну.

Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў.

Сац.-эк. развіццё БССР у 1956-1985гг., спробы рэформаў

Для сац.-эк. развіцця Бел. гэтага перыяду хар-ны 2 асаблівасці: спробы рэфарміравання эк. с-мы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сац.-эк. развіцця ў 70-80-я гг. Прамысловасць Бел. дасягнула значных поспехаў. Было пабудавана 150 буйных прад-прыемстваў. Да сяр. 50-х гг. быў дасягнуты высокі ўз-ровень механізацыі торфаздабычы. Была зроблена спроба рэфарміравання эк-кі ў краіне. Быў вызначаны пераход да пашырэння тэхнічнага прагрэсу ў вытвор-часці. Прамысл. будаўніцтва вялося ва ўмовах паско-ранай НТР.Абнаўляліся і мадэрнізаваліся вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, ста-рая тэхніка замянялася новай. У выніку у 60г. агульны аб’ём прад-цыі прамысловасці БССР павялічыўся. Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. У св. развіцці прамысл-ць Бел. абапіра-лася на індустрыяльную магутнасць усёй краіны. З ро-зных гарадоў Расіі рэсп. атрымлівала розныя віды аб-сталявання і машын. Вял. дапамогу кадрамі аказвалі ўсе саюзныя рэспублікі.Паспяховае прамысл. будаўні-цтва ў 50-я гг. дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прад-цыі. У выніку кап. будаўніцтва і тэхнічнага пера-ўзбраення прамысл-ці і транспарту адбыўся колькас-ны і якасны рост раб. класа. Ва ўсіх галінах перваж-ным заставалася экстэнсіўнае развіццё. Больш выраз-на спробы рэфарміраваць кіраванне эк-кай праявілася ў 50-я гг. ў с/г. Тут сітуацыя заставалася складанай, таму што асн. сродкі і рэсурсы накіроўваліся на аднаў-ленне цяжкай прамысл-ці, іншых галін нар. гаспадар-кі. Сур’ёзныя недахопы меліся ў кіраўніцтве калгасамі і саўгасамі. У к.55г. налічвалася 650 сельскіх электра-станцый, узраслі вытворчыя сілы с/г. У 57г. была ўве-дзена тэрытарыяльная с-ма кіравання эк-кай – саў-гасы. Усё гэта рабілася, каб наблізіць кіраўніцтва да вытворчасці. У такіх умовах у 65г. была зроблена 2-я спроба рэфарміравання кіравання эк-кай. Гэта рэфор-ма уключыла пераход ад тэрытарыяльных прынцыпаў кіравання да галіновых. 60-80-я гг. з’яўл. часам стана-ўлення і развіцця хім., горнахім. і нафтаперапрацоў-чай прамысл-ці ў Бел. 50-80-я гг. – час буйнага развіц-ця радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысл-ці, прадпрыемстваў абароннага комплексу. У 60-80-я гг. разгарнуліся шырокія меліярацыйныя работы. Вял. роля ў сац. палітыцы адводзілася грамадскім фондам спажывання. Сур’ёзныя змены адбыліся ў сферы бы-тавога абслугоўвання насельніцтва. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва. Адбываўся рост насельніцтва. Павялічвалася сяр. працягласць жыцця. Хуткі рост ра-бочых і служачых. На сац. стан-шча грамадства непас-рэдны ўплыў аказвае экалогія. Увесь пасляваенны перыяд у рэсп. вялося інтэнсіўнае кап. будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, прамысл-ць і с/г ў асн. працавалі з нядрэннымі вынікамі.

19Культура Беларусі ў эпоху Адраджэння. Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.

Францішак Скарына нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, У 1512 г. у італьянскім г. Падуя атрымаў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя погляды.

Мікола Гусоўскі Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. стварыў свой лепшы твор "Песня зубра і паляванне на яго".

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вітражамі, высокмі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круглае акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі - замкамі, якія пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.

Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала культавае дойлідства.

У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н)

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.

Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская". У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтвана Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі.

Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

Пачатак ВАВ. Акупацыйны рэжым на Бел.

22 чэрвеня 1941г. фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэр-рыі Бл. Разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны (план Барба-роса) гал. удар па маскоўскім накірунку нанасіла гру-па армій “Цэнтр”. Яна мела мэту знішчэння ў прыгра-нічных баях войскаў Зах. асобнай ваеннай акругі. Няг-ледзячы на надзвычайнае цяжкае стан-шча, знаходзя-чыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі адчаяннае супраціўленне, праяўлялі стой-касць і мужнасць. За тыдзень баёў каля батальёна гіт-лераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта Кіжаватага, што знах. у зах. чыстцы Брэсцкай крэпасці. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэ-пасці. Штаб абароны ўзначалілі капітан Зубачоў і ка-місар Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася нека-лькі гадзін. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Бел. Каля Радашковічаў здзейс-нілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, уражэнец Бел., капітан Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на гру-пу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў св. першы паветраны таран лётчык Коўзан – адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў 3 тараны і застаўся ў жывых. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне Чырв. Арміі, фашысцкія войскі, маючы велізарную эк. ваен-ную перавагу, хутка рухаліся ў глыб тэр-рыі БССР. На сёмы дзень вайны быў захоплены Мінск. Надзвычай напружаны хар-р насілі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. 14 ліпеня 1914г. пад Ор-шай упершыню савецкімі войскамі у абарончых баях была выкарыстана рэактыўная артылерыя – будучыя знакамітыя “кацюшы”. Да канца лета 1941г. уся тэр-рыя Бел. была захоплена ворагам. На захопленай тэр-рыі Бел. акупанты ўводзілі “новы парадак”, накірава-ны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нац. багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Адносіны аорага да беларусаў вызначаны ў плане “Ост”. Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, бе-ларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што ж датычылася цыганаў і яў-рэяў, якія таксама жылі ў Бел., дык іх чакала плўнае знішчэнне. Намеснікам Гітлера ў Бел. стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубе. З мэтай планавага знішчэння савецкіх людзей у Бел. было створана больш за 260 лагераў смерці, адзін з іх каля в.Малы Трасцянец. У с-ме лаге-раў фашысцкай Германіі ён займае сумнае 4-е месца па колькасці знішчаных чал-к – 206500. Яўрэйскае на-сельніцтва заганялася ў спец. Месцы пражывання – гета. Усяго іх у Бел. было 70. У Мінскім гета і лагеры смерці “Малы Трасцянец” загінула каля 100 тыс. яўрэ-яў. Гітлераўцы знашчалі ваеннапалонных і мірнае бел. насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі больш за 140 карных экспедыцый. Разам з жыхарамі фашысты спалілі 619 вёсак. Назва “Хатынь” стала сімвалам трагедыі бел. народа ў гады вайны. Савецкіх людзей насільна выво-зілі на катаржныя работы ў Германію. Было вывезена каля 380 тыс. чал-к. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. Свой “новы парадак” акупа-нты ўводзілі жорстка. Адказам на яго з’явіўся масавы антыфашысцкі рух, барацьба партызан і падпольшчы-каў.

20.Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

Наши рекомендации