Общенациональные и местные интересы

"Вашингтон пост" одинаково близки как национальные, так и местные интересы. Мы верим, что такой подход наилучшим способом служит распространению информации. Монополия федеральных властей на национальные интересы не приравнивается автоматически к национальным интересам, Монополия местных властей на местные интересы не приравнивается автоматически к местным интересам.

Вопросы вкуса

"Вашингтон пост" уважает хороший вкус и нормы приличия, понимая при этом, что эти понятия в обществе постоянно изменяются. Оскорбительное для прошлого поколения выражение часто является повседневным для нынешнего. Тем не менее мы всегда избегаем похотливых и нецензурных выражений, кроме тех случаев, когда их использование абсолютно необходимо и без их употребления исказится смысл публикации. В любом случае такие выражения не используются без разрешения заместителя редактора.

Основополагающие принципы "Вашингтон Пост"

Опубликованы в 1933 году - после приобретения газеты "Вашингтон пост" Юджином Мейером

Первостепенная миссия газеты - выискивать и сообщать правду настолько, насколько это возможно.

Газета должна сообщать любую правду, имеющуюся в ее распоряжении, о событиях в Америке и мире.

Информируя о новостях, газета должна соблюдать правила приличия, принятые в благородном обществе.

Материалы, опубликованные в газете, должны быть пригодны для чтения как молодежи, так и старшему поколению.

Газета должна служить своим читателям и обществу, а не своим владельцам. Отстаивая правду, газета должна быть готовой жертвовать материальными интересами, если это необходимо для общественного благополучия. Газета не должна выступать на чьей-либо стороне или отстаивать особые интересы. Она должна быть справедливой в освещении общественной жизни.

Этычны кодэкс «Ю-Эс-Эй тудэй»

Ю-Эс-Эй Тудэй i Служба навiнаў Гэнета з’яўляюцца даверанымi асобамi грамадства. Нашыя чытачы, гледачы i спажыўцы, калi яны таксама падзяляюць гэтую думку, маюць права спадзявацца на нашую бесстароннасць, дакладнасць i шчырасць. Каб спраўдзiць гэтыя спадзяваннi, усе супрацоўнiкi аддзела навiнаў павiнны праяўляць згуртаванасць у справе захавання чысцiнi нашай журналiсцкай дзейнасцi i супрацьстаяць усякаму негатыўнаму ўплыву. Дзеля гэтага пры ўзнiкненнi няясных этычных сiтуацыяў усе супрацоўнiкi павiнны вырашаць iх разам са сваiм кiраўнiцтвам; невыкананне гэтай умовы можа цягнуць за сабой дысцыплiнарныя спагнаннi цi звальненне.

Выкарыстанне ў мэтах дасягнення асабiстай выгады або славы нашага становiшча, нашага доступу да iнфармацыi цi нашай папулярнасцi, якою мы карыстаемся як агульнанацыянальная iнфармацыйная установа, падрывае да нас давер, так неабходны ў нашых сувязях з чытачамi i гледачамi. Да такiх самых вынiкаў вядуць нават вонкавыя праявы нядобрасумленнасцi цi нават намёк на яе.

Мы лiчым сабо сабой зразумелым, што сур’ёзныя парушэннi гэтых прынцыпаў падрываюць чысцiню нашых iнфармацыйных службаў i з’яўляюцца недапушчальнымi. У якасцi прыкладаў можна прывесцi: незаконнае выкарыстанне канфiдэнцыйнай iнфармацыi, уваходжанне ў крымiнальную змову, махлярства цi ашуканства, свядомае выкарыстанне чужой працы без адпаведных спасылак.

Гэтаксама павiнна быць зразумелым, што да дысцыплiнарных спагнанняў або звальнення могуць весцi i дзеяннi, якiя хоць i не парушаюць закон, але з’яўляюцца непрафесiйнымi — напрыклад: выдаванне сябе за iншую асобу, свядомая публiкацыя скажонай iнфармацыi, напiсанне заведама iлжывых цi сумнеўных матэрыялаў, прыманне ад каго-небудзь цi аказанне каму-небудзь любых прывiлеяў.

Апроч гэтых, iснуе i шэраг iншых сiтуацыяў, у якiх рэальна цi патэнцыйна могуць адыгрываць сваю ролю асабiстыя iнтарэсы i якiя, у сувязi з гэтым, павiнны абавязкова абмяркоўвацца з кiраўнiцтвам. У тым лiку: праца на iншыя выданнi; аперацыi з каштоўнымi паперамi, набыццё акцыяў цi асабiстыя капiталаўкладаннi ў прадпрыемствы, пра якiя вы валодаеце адмысловаю iнфармацыяй; прыманне падарункаў ад крынiц, якiя пастаўляюць вам iнфармацыю. Усе гэтыя пытаннi будуць разгледжаныя ў нiжэй змешчаных iнструкцыях, якiя служаць дадаткам да этычнага кодэкса кампанii Гэнет карпарэйшн i тычацца ўсiх, хто працуе ў “Ю-Эс-Эй Тудэй”, “Ю-Эс-Эй Уiкенд”, Службе навiнаў Гэнета i ў агульных аддзелах.

Iнструкцыi па гэтых пытаннях не з’яўляюцца вычарпальнымi. Калi вы трапiлi ў сiтуацыю, у якой не ведаеце, як сябе павесцi, вы павiнны абмеркаваць спрэчныя моманты з кiраўнiцтвам i вырашыць сiтуацыю на карысць справы.

Падарункi

Напрошвацца на падарункi недапушчальна. Неспадзяваны падарунак коштам больш за 25 долараў павiнен быць неадкладна вернуты з тлумачэннем, чаму ён не можа быць прыняты. Кветкi цi iншыя рэчы з нядоўгiм тэрмiнам захавання могуць быць прынятыя i пакiнутыя ў сябе, бо выдаткi i клопат па iх вяртаннi цi перадачы ў дабрачынныя арганiзацыi могуць перавысiць iх рэальны кошт. У любым выпадку асобе, якая робiць вам падарунак, павiнна быць растлумачана, у якое становiшча яна вас гэтым ставiць i што любы падарунак да нечага абавязвае.

Рэкламныя вырабы

Вырабы, створаныя дзеля рэкламы кампанii цi яе прадуктаў (майкi, постэры, фiлiжанкi для кавы i г.д.), з’яўляюцца, у цэлым, прымальнымi, калi не могуць, з чыйго-небудзь погляду, быць расцэненыя як сапраўды каштоўныя падарункi.

Калi выдаткi на вяртанне такiх рэчаў будуць перавышаць iх рэальны кошт, яны павiнны быць аддадзеныя ў мясцовую дабрачынную арганiзацыю. За знаходжанне адпаведнай мясцовай арганiзацыi кожны аддзел адказвае самастойна. Адначасова крынiцы iнфармацыi, якая зрабiла падарунак, павiнна быць адасланае тлумачэнне, чаму гэты падарунак не мог быць прыняты i каму быў перададзены.

Кнiгi, аўдыя- i вiдэазапiсы, камп’ютэрныя праграмы i пад. прыроўнiваюцца да вырабаў, створаных у мэтах рэкламы.

Кожны аддзел самастойна адказвае за перадачу iх у дабрачынныя ўстановы, калi толькi не прымаецца рашэнне аб захаваннi iх для службовага выкарыстання ў агульным аддзеле цi ў бiблiятэцы кампанii.

Супрацоўнiкi кампанii не павiнны звяртацца з просьбаю падарыць iм вырабы такога характару, калi толькi яны не маюць намеру выкарыстаць iх у якасцi копiяў пры падрыхтоўцы матэрыялу навiнаў. Але i ў гэтым выпадку раней, чым звярнуцца з просьбай, трэба паспрабаваць набыць гэтыя вырабы звычайным шляхам.

Пры гэтым таксама нельга забывацца пра кошт i прыстойнасць. Калi нехта звяртаецца з просьбай даць яму такiя вырабы перад падрыхтоўкай матэрыялу, пасля выканання задання яны павiнны быць вернутыя або аплачаныя i пакiнутыя для агульнага выкарыстання ў рэдакцыi.

Бiлеты

Як правiла, калi бiлет на месца, якое вам выдзелена, можна купiць публiчна, вы павiнны гэты бiлет аплацiць. З гэтага правiла ў вiдавочных выпадках могуць быць зробленыя выключэннi, iншыя выпадкi павiнны быць абмеркаваныя з кiраўнiцтвам. Так, напрыклад, запрашальны бiлет можа быць прыняты, калi правядзенне нейкага мерапрыемства спецыяльна прадугледжана асвятляць у друку. Запрашальны бiлет можа быць прыняты, калi пры правядзеннi якога-небудзь прадстаўлення, абеду, спартовага спаборнiцтва i да т.п. частка месцаў спецыяльна выдзеленая для прэсы. У кожным выпадку абачлiвасць i абмеркаванне акалiчнасцяў павiнны быць правiлам. Разам з тым, з’яўляецца недапушчальным прыманне цi просьба атрымаць бiлеты для асабiстага выкарыстання.

Абеды

Галоўным крытэрам павiнны быць сцiпласць i практыка, прынятая ў дадзенай галiне бiзнесу цi прамысловасцi цi ў дадзенай мясцовасцi. Вы можаце выступiць у якасцi госця асобы цi прадпрыемства, якiя шукаюць кантакту з нашай рэдакцыяй, але ў той жа час павiнны зрабiць i запрашэнне ў адказ, калi будучы сумесны абед, на вашую думку, будзе выглядаць дарэчна. Такiя рашэннi павiнны засноўвацца толькi на меркаваннях магчымай карысцi для прафесiйнай дзейнасцi, а не на сяброўстве.

Паездкi

Усе паездкi i звязаныя з iмi выдаткi аплачваюцца супрацоўнiкамi нашых службаў заўжды самастойна.

Публiчныя выступленнi

Як правiла, мы вiтаем выступленнi нашых супрацоўнiкаў на тэлебачаннi, па радыё, перад аўдыторыяй i да т.п., калi яны адбываюцца бясплатна. Калi вам прадугледжаная аплата, якая перавышае вашыя выдаткi на выступленне, гэтае пытанне павiнна быць абмеркаванае з адпаведным рэдактарам. Калi супрацоўнiк атрымлiвае ганарар за прамову, звязаную з яго прафесiйнай дзейнасцю, яму строга рэкамендуецца перадаць атрыманы ганарар на дабрачынныя мэты.

Удзел у пэўных праграмах i выступленне перад пэўнаю публiкай можа ставiць рэдакцыю ў няёмкае становiшча цi нават кампраметаваць яе. Калi вы прадстаўляеце на нейкiм мерапрыемстве рэдакцыю “Ю-Эс-Эй Тудэй” цi Службу навiнаў Гэнета цi калi публiка можа палiчыць, што вы iх прадстаўляеце, вы павiнны праяўляць належную абачлiвасць, каб нi ў каго не магло скласцiся няправiльнае ўражанне, быццам нашая ўстанова звязаная з пэўнымi асобамi, сацыяльнымi групамi цi палiтычнымi сiламi. У падобных сiтуацыях таксама варта пракансультавацца з адпаведным рэдактарам.

Палiтычная дзейнасць

Удзел у любой палiтычнай дзейнасцi, апроч галасавання, павiнен быць добра ўзважаны, каб не выклiкаць сумневу ў нашай здольнасцi асвятляць навiны бесстаронне i непрадузята. Паколькi абмеркаванне палiтычных пытанняў памiж супрацоўнiкам i працадаўцам не забараняецца мясцовымi законамi, як, напрыклад, у Калiфорнii, пажадана, каб супрацоўнiкi рэдакцыяў абмяркоўвалi спрэчныя палiтычныя праблемы са сваiмi кiраўнiкамi.

Наши рекомендации