Шосты агульны земскі прывілей
[12.07.1506 г. Грамота великого князя литовского Жигимонта]
Ва імя святой i непадзельнай тройцы, амінь.
На вечную памятку аб справе.
Toe, што ўхвалена ўладай вельможных князёў, варта каб было замацована ў пісаных граматах i падтрымана сведчаннем вартых веры людзей.
Чаму мы, Жігімонт, з божай ласкі, вялікі князь літоўскі, жамойцкі i гаспадар, i наследнк зямель pyciкix, падаем да ведама ўсім, каму належыць, цяперашнім i будучым, аб тым, як абмяркоувалі i з якім настроем шчырасці i з якой згодай бсздакорнай сумленнасці ушанавалі i аблюбілі як духоўныя пралаты, таксама свецкія князі, бароны, нобілі, рыцары, вельможы, саветнікі i іншыя падданыя i жыхары земляў нашага вялікага княства Літоўскага i, нарэшце, пасля смерці блажэннай памяці найяснейшага князя i гаспадара Александра, караля польскага, вялікага князя Штоўскага, нашага роднага брата i дарагога папярэдніка, нас, як сапраўднага наследніка i гаспадара, згодна жаданням i волі прынялі, пад кіраўніцтвам найстарэйшага, абралі i ўзвялі на трондзедаўскі, айцоўскі i братні жаданнем духоўных пралатаў i свецкіх саветнікаў i насельнкаў вялікага княства нашага Літоўскага, у якім славутым княстве мы нарадзіліся.
Пасля гэтыя тыя-ж пралаты, саветнкі, насельнкі i падданыя нашы, быўшыя пры шчаслівым узвышэнні нашым, npaсілі нас, каб зацвердзіць правы, вольнасці i прывілеі, якія даны i зацверджаны нашымі папярэднікамі вялікімі князямі Літвы. I мы згадзіліся ратыфікаваць i адобрыць ніжэйпісаныя артыкулы, змест якіх наступны:
1. Папершае абяцаем, што мы не паменьшым у чэсці пралатаў, князёў, паноў - советнікаў нашых вялікага княства Літвы, Жамойці, Pyci i іншых, баронаў, нобіляў літоўскіх i рускх у ix пасадах i дыгнітарыях, але будзем пасоўваць ix уперад i узвьшаць пры найменшай зручнасці, паводле заслуг.
2. Усе правы, вольнасці, прывілеі i граматы, лаціскія i рускія, i палёгкі вялікага княства Літоўскага царкоўныя i свецкія: царквам катэдральным, саборным, манастырскім, парафіяльным i ўсякім святым i пабожным месцам вялікага княства, пралатам, князям, баронам, нобілям, гарадам, мяшчанам, жыхарам i наогул асобам усякага стану i становішча праз боскіх папярэднікаў нашых каралёў, вялікіх князёў i ўcix гаспадароў i наследнікаў вялікага княства Літвы, асабліва-ж праз караля Владыслава інакш Ягайлу, нашага дзеда. Biтaўтa, Жыгімонта, караля кaзiмipa, бацьку нашага, i брата нашага караля Александра справядліва дазволеныя i законна дараваныя, а таксама на добра нерухомыя, спадчыны, якія яны мелі ва уладанні да гэтага часу і маюць фактычна i цяпер i перад yciмi галоўны земскі прывілей князя Александра, выданы iм пры ўзвядзенні на вялікае княства, мы захоўваем, абараняем i будзем мець на ўвазе ва ўcix ix артыкулах i пунктах.
3. Княскіх добраў гэтага-ж вялікага княства мы не будзем раздрабляць, а несправядліва адчужаныя, незаконна адцягнутыя i аднятыя падлізваннем мы звернем уласнікам i будзем імкнуцца звярнуць.
4. Калі пан бог даруе нам шчасце дасягнуць дамініўма каралеўства Польскага i іншых зямель, з таго часу нашу дамінію вялікага княства Літоўскага i добры паноў - рады нi ў чым не паменшым, але цалкам захаваем ад усякага парушэння законаў, безпадстаўнасці i абцяжарвання, як зpaбiў наш бацька ў час свайго шчаслівага царствавання.
5. Калі хто-небудзь з нашых падданых у названых землях вялікага княства Літоўскага не меў бы на свае нерухомыя спадчынныя добры граматы ці зацверджання, аднак падмацуе гэта дастатковым сведчаннем вартых веры людзей, што спакойна ўладаў гэтымі добрамі ў часы вялікіх князёў літоўскіх- Вітаўта, ці Жыгімонта, або боскага Kaзіміра бацькі нашага, ён сам або яго законныя бацькі ці пасрэднікі, то будзе заставацца пры ix датуль, пакуль атрымае на ix пэўныя граматы ці цвёрдасці.
6.Kaлі хто-небудзь абгаворам абвінаваціць каго-небудзь на бясслаўе, ці пазбаўленне галавы, але не дасведчыць гэтага, то павінен пацярпець у адплату адпаведную кару.
7. Мы не інакш будзем тлумачыць i дапасоўваць статуты i зацверджаныя i ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя i абвешчаныя i тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублікі нашай, як пасля грунтоўнага разважання i з ведама, нарады i згоды паноў рады нашых вялікага княства Літоўскага.
8. Мы, Жыгімонт вялікі князь, ласкава даем згоду i лічым за каштоўнае, каб адкрыць да нас доступ законных петыцый названых пралатаў i советнікаў абоего стану i нашых паданых, а іменна для тых, якія сваей дзейнасцю i працай былі вернымі байцамі за нас і іх шчырасць i сталасць укампенсаваць нашай падзякай.
Чаму з пэўнай нашай свядомасці, злучанай з дастатковым разважаннем, мы прыхільнай душой i па добрай волі гэтым самым пралатам, баронам, дыгнітарыям, рыцарам, вельможам, нобілям, мяшчанам i rpaмадствам і іншым падданым i насельнікам зямель нашага вялікага княства Літоўскага, якога-б там становішча яны не былі, зацверджаем усе ix правы i прывілеі, царкоўныя i свецкія, якія ад блажэннай памяці каралёў i вялікіх князёў i ад бацькі нашага Казіміра i брата нашага Александра, папярэднікаў нашых, на ўсякія добра i вольнасці, якія паводле росшукаў яны мелі i маюць з усякімі датамі пісаныя літарамі, лацінскімі i pycкімі, наданыя пры ix жыцці, змяшчаючыя ў сабе вольнасці справядлівыя, дазволеныя i законна выданыя, наданыя, або якія дагэтуль існуюцъ, мы застаўляем у сіле, як-бы ў гэтай нашай грамаце слова ў слова бьлі ўключаны. А вышэйпаданыя артыкулы, якія на наша княскае слова i пад цялеснай прысягай на стаячым прад намі святым божым евангеліі, мы абяцалі трымаць i захоўваць i гэтым абяцаннем i падмацоўваем ва ўcix ix пунктах, пазіцыях, раздзелах, кандъцыях i артыкулах, у сілу ласкі, добрасці i шчодрасці нашай мы зацвердзілі, адобрылі i ўмацавалў i цяпер зацвярджаем, адабраем i ўмацоўваем гэтым пісаным прывілеем i ўхваляем, што яны маюць сілу вечнай моцнасці праз гэта.