Навіны, або Супліка да караля і Сената на Сойме 1645 года
(Урывак з “Дыярыуша”)
Найяснейшы па Ісусе Хрысце, каролю польскі, пане, пане і дабрадзею мой вельмі міласцівы! Як верны падданы вашае ка-ралеўскае міласці, пана і пана мне міласцівага, я, убогі законнік чыну св. Васіля Вялікага так паведамляю вашай каралеўскай міласці, пану мне міласціваму, і ўсім станам вышэйшым, ся-рэднім і ніжэйшым аб тым, што дужа-дужа хацеў і рыхтаваўся аргументавана давесці і паказаць, справаю Духа Святога (таму шчырым сэрцам верую), на Вальным Сойме цяперашняга 1645 года. Каб засцерагчы ўсё Хрысціянства на схіле веку, у чым воля Творцы нашага ёсць. Напісаў колькі дзесяткаў аркушаў у касцёле Варшаўскім, маючы намер у прысутнасці вашай кара-леўскай міласці, як у найбольш спакойны час, падаць іх роз-ным асобам і сенатарам ды абвесціць. Не праз сябе, але праз тую моц, якую дае мне Ісус Хрыстос.
Дзіўныя, аднак, справы Бога у Тройцы святой правас-лаўна славімага і Прачыстай Багародзіцы — хадатайкі, дабра-чынкі і патронкі нашай. За колькі тыдняў да таго Сойма мяне нечакана схапілі, пасадзілі ў вязніцу і закавалі ў кайданы, пры-цягваючы па справе Дзімітравіча, царэвіча маскоўскага. Як сле-панароджаныя вадзілі мяне ад суда да суда, шукалі тлумачэн-няў у той вялікай, страшнай, паважнай і святаблівай справе.
Воляй Божай і дапамогай Прачыстай Багародзіцы выкон ваю сваю павіннасць — сцішаным сэрцам, як прававерны слу-га Божы, падзякаваўшы Творцу майму, — пра волю Божую пра-святую і пра сябе нэндзнага тлумачу такім парадкам.
Я, гаротны Афанасій Філіповіч, з дзяцінства, з першых ра-зумных крокаў, ласкаю Божай і малітвамі Прачыстай Багародзі-цы ў веры праваслаўнай і царкве праўдзівай Усходняй заўсёды быў. Пасля навук царкоўна-праваслаўных служыў на розных месцах. У нябожчыка пана Сапегі, гетмана, служыў сем гадоў за інспектара Дзімітравічу, якомусь царэвічу маскоўскаму. Той з дазволу караля Жыгімонта Трэцяга знаходзіўся ў ягонай апе-цы. Там прыйшоў да ўсведамлення марнасці гэтага свету і стаў у 1627 годзе манахам, рукапакладзены спадаром айцом годнай памяці Іосіфам Бабрыковічам у Вільні пры царкве праваслаў-най Святога Духа. Як паслушнік быў у манастыры Куцеінскім
пад Оршаю і ў Межыгорскім пад Кіевам. Доўгі час засвойваў волю Божую і навучаўся манаскаму жыццю. Аднак бывае і ў законнікаў перамена.
Калі скончыўся час майго паслушэнства ў Мсжыгор'і, пе-рад ад'ездам, святой памяці годны муж айцец Каментарый, на той час ігумен межыгорскі, у прысутнасці айца Самуіла Барэц-кага, сказаў мне на карысць такія словы:
— Браце Афанасій, чарнец манастыра Межыгорскага, за-помні тры абавязковыя рэчы: першая — будзь заўсёды паслух-мяны старэйшым; другая — пільнуйся царкоўных правілаў; трэцяя — размоваў жаночых сцеражыся. Калі выканаеш гэта, дасць Бог, выратуешся і будзеш карысны на службе ў царкве Хрыстовай. Ідзі з мірам.
Я адправіўся пешшу ў Вільню. За Чарнобылем, перад Ма-зыром, на ўзрэччы Дняпра, на дарозе ў пушчы сустрэўся мне дужа хворы чалавек. Узваліў я яго на сябе і нёс нямала. Той чалавек потым, пасля працяглых размоваў са мною (дзіўныя справы ў таямніцах Божых!), даў мне імя найсаладзейшае — Ісус Хрыстос. Паказаў на маё сэрца і параіў як тое магу заха-ваць: 1.Ставіцца да людзей узважана, разумна; 2. Выконваць манаскае паслушэнства, чысціню і скрушнасць; 3. Нязменна памятаць пра смерць дваякую; 4. Заўжды-заўжды ва ўсім па-кладацца на волю Божую (гэта я памятаю да цяперашняй хвілі і на сэрцы маю, бо дару Божага таіць не варта); 5. Калі што насуперак Божай волі ад немачы цялеснай раптам учыню, то споведдзю і пакутаю дасканалаю сябе ачышчаць.
Я той нэндзны Афанасій, які ў Вільні заступіў належньш чынам на іерэйства. 3 волі Божай і старэйшых маіх быў намес-нікам у Дубойскім манастыры пад Пінскам. Там тры гады заў-зята змагаўся са злымі духамі — бачнымі і нябачнымі.
Калі ў 1636 годзе князь Радзівіл па мянушцы Палаза, канц-лер літоўскі, прыціскаў Праваслаўную царкву, адбіраючы ма-настыр той Дубойскі на карысць езуітаў, пабачылі ўсе на небе і на зямлі (не праз сон, а ўдзень, на яве, толькі нібы ў нейкім засланні) страшныя карціны. На небе — хмары вельмі гняўлі-выя, з войскамі ўшыхтаванымі. А на зямлі — сем агнёў пякель-ных, на сем грахоў смяртэльных падрыхтаваных. 3 тых агнёў, у пятым палаючым гневе, выразна бачылі тры асобы: нунцыя-легата ў кароне папскай, караля Жыгімонта і гетмана Сапегу, якія за пераследванні Усходняй царквы сядзелі дужа смутныя. Калі паказваў тую праяву іншым, яны не мапті яе бачыць. Толькі адзін святаблівы муж, спадар айцец Іларыён Дзенісовіч, ігу-
мен купяціцкі і пінскі, тыя справы Божыя бачыў і дзівіўся. Пад-стараста пінскі, пан Аградынскі, праз нейкі час пасля таго за-язджаў у манастыр і голасна ўсклікваў:
— Ойча! Дзеля Бога, што гэта дзеелася?! Страх мяне абы-смае. Ці няма якой здрады? Ці не падпілаваны палі пад мостам? -Ойча, дзеля Бога, не жартам кажу, страх мяне працінае.
I доўга калаціўся, аж да ад'езду віленскіх айцоў.
Я, з маёй адданасці святой справе, напісаў жаласлівы ліст з клопатам пра людзей праваслаўных, якіх там блізу тысячы было. Меў я добрую надзею, з веры праваслаўнай, вярнуць тых лю-дзей да Усходняй царквы, да Праваслаўя святога. I пазначыў той ліст выявай Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай. Нямала годных людзей паставілі подпісы сваіх рук. А менавіта падпі-саліся: айцец Сільвестр Краскевіч, ігумен ціперскі; Лявон Шыцік, ігумен дубойскі; Іларыён Дзенісовіч, ігумен купяціцкі; Самуіл Рогаля, друкар брацтва Віленскага; Афанасій Філіповіч, намеснік дубойскі; Себастыян Гуляніцкі, урадовец дубойскі; Іван Крупка, правінцыйны пісар дубойскі ды шмат іншых. Мяне пасля таго пакінулі на паслушэнства ў Купяціцкім манастыры, і я цярпліва скарыўся.
Я той нэндзны Афанасій, які з Купяціч для ялмужны на Бе-лую Русь быў высланы. Дзіўнай справай Божай і засцярогамі Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай, вобраз якой ля граніцы маскоўскай на небе сапраўды быў бачны, без пісьмовых свед-чанняў цудоўна даехаў да сталіцы маскоўскай. Там, за Маск-вою-ракой, на Ардынскай вуліцы, на гасподзе, якую мне далі, напісаў праўдзівую гісторыю аб тым, што дзеелася ў дарозе. Затым, паводле Божага ўказання, якому простым сэрцам веру, падаў яе, дзеля падтрымкі, абароны і памнажэння веры святой праваслаўнай, маскоўскаму цару.
Я той нэндзны Афанасій, які ў 1640 годзе паслухмяна з Ку-пяціч, воляй Божай, што аргументавана пацвярджаецца, прые-хаў да Берасця Літоўскага на ігуменства ў праваслаўную царк-ву, дзе калісьці быў закладзены фундамент праклятай уніі. Зной-дзеныя правы і прывілеі, пісаныя на пергамене, у якіх утрымлі-валіся страшныя праклёны на уніятаў, актыкаваў да берас-цейскіх гарадскіх кніг, а потым агаласіў іх у царкве і на розных месцах, указваючы воляю Божай, што той падзел русі і пры-няцце уніі незвычайным чынам з неналежным пастырам — вельмі моцна праклятыя.
Потым з варшаўскіх метрык вашай каралеўскай міласці эк-страктна выпісаў тыя справы і набыў прывілей з пацвярджэн-нем правоў на тую берасцейскую праваслаўную царкву ад ва-шай каралеўскай міласці, пана нам шчасліва пануючага, Ула-дзіслава Чацвёртага з подпісам рукі. Аднак князь канцлер і князь падканцлер не захацелі нат за трыццаць цвёрдых талераў запя-чатваць яго. Калі быў у пакоях іх міласцяў, мовілі да мяне:
— Будзеце ўсе уніятамі — дарма запячатаем. Бо ведайце, пад клятваю нам заказана ад святога айца папежа, каб ужо больш вера Грэцкая тут не множылася.
На той час і князь клецкі быў у пакоі канцлера. Ён далучыў-ся да размовы, прачытаў прывілей і прасіў паставіць пячатку, але прывілей ніякім чынам не быў зацверджаны.
Потым прыйшоў да старэйшых айцоў маіх і зразумеў тое, што кожны з іх шукае прыватнага. Спадар айцец Косаў хоча дамагчыся блізу дзвюх тысяч злотых кожны год з Магілёўскай епархіі. Айцец Гулевіч баніцыю здабывае, перадаўшы Перамыс-кае ўладыцтва на вечнае валоданне, як пазначана ў канстыту-цыі — «на унію». Айцец Жолуд здабывае права, каб толькі ца-гельню ў Вільні ўсталяваць. Айцец Шыцік набывае прывілеі: адзін для сябе на Аўруцкую архімандрыю, а другі Філатэю — на ігуменства Залатаверхага Міхаіла. Толькі адзін спадар ай-цец Варлаам Дзядкоўскі святабліва, з духоўнымі помысламі, працаваў у царкве Пячорскай. Усе іншыя айцы і законнікі так-сама са сваёй прыватнай карысцю прыехалі. Кожны лямантуе:
— Я маю, я маю патрэбу ў цэрквах для сябе! Як сабе хто хоча, няхай дамаўляецца! Я не дбаю!.
I толькі пра грунтоўнае супакаенне веры праваслаўнай ані згадкі не было.
Месцічы бедныя з Сокаля, Оршы, Пінска, Бельска, Кобры-на, Берасця і з іншых местаў і мястэчак плачліва лямантуюць, што не маюць ужо і людзей, з якімі б маглі даглядаць цэркваў сваіх! Няма айца і мужа святога Лявонція Карповіча, архіманд-рыта віленскага, і айца Іосіфа Бабрыковіча, старэйшага вілен-скага! Нямаш мужоў памяці годпых — Міхаіла Крапіўніцкага, Лаўрэнція Дрэвінскага! I пана Мяфодзія Кісяля з калегамі яго, якія дбалі пра грунтоўнае супакаенне Грэцкай праваслаўнай веры, у полі рыцарскім не стала! Нямаш, як належыць набож-ным праваслаўных людзей, вольнасці нават за грошы! Ах, бяда ж! Крыжа не прыняўшыя дзеткі пакутуюць! I дарослыя без шлюбаў жывуць! I памерлых у палях, на гародах і ў піўніцах патаемна ўначы хаваюць! Нямаш, моўлю, вольнасці нат і за грошы! Тут, у панстве хрысціянскім, праваслаўныя людзі ма-юць і церпяць няволю, болшую над турэцкай! Бо аршане бед-
ныя, за тое, што ў брацтве сваім новую царкву збудавалі, дзвес-це чырвоных залатых падканцлеру за пячатку давалі! А сака-ляне сто чырвоных залатых і пяцьдзясят кароў да фальварка адной асобы толькі за нейкую прычыну давалі! I іншыя такса-ма дужа ўбіваліся. але нічога не справілі. Як і ў колішнія часы, праціўнікі праўды святой, свядома (запалам злога духа), праг-нучы вынішчыць тут, у панстве хрысціянскім, Грэцкую веру праваслаўную, усё, бязбожна кусаючы, ад сойма да сойма ад-кладалі. Нарэшце, тузаючы соймы, не дазвалялі нават уклю-чыць у канстытуцыі, каб укрыжаваная справядлівасці здабыла.
Тое ўсё убачыўшы, я, нэндзны, з дару Духа Святога, якому шростым сэрцам веру, ішоў да гасподы за касцёл Панны Ма-рыі, праз варшаўскае новае места. Думаў сам сабе з імем Ісуса Хрыста, якое ў сэрцы маім намалёванае, і ў руплівасці аб пра-васлаўнай веры мовіў: «О, Божа справядлівы! Як жа то вагі несправядлівасці ледзь-ледзь не да самога цэнтра і мяжы схіліліся? Вось-вось і самі айцы нашы старэйшыя аб веры пра-васлаўнай і памнажэнні хвалы Божай перастануць дбаць. Ужо ўсе нібы саромеюцца яе. I нават болып — некаторыя дзеля го-нару і ўцех гэтага свету, як Сматрыцкі, Скуміновіч ды іншыя, ашуканыя лацінаю і высокімі думкамі пра сябе (ах, бяда ж!), з веры праўдзівай да інніае всркі псракідваюцца. Нямала тых, хто з лаціннікамі нашымі мілымі ў адзін струп зліліся і людзям простым з сумневам пра веру праўдзівую і царкву Усходнюю распавядаюць. Нібы кульгаючы, кажуць: «О! I тая і тая вера — добрая!» Быць таго не можа, каб шмат вераў было добрых! Бо напісана: «Адзіны Госпад, адзіная вера, адзінае хрышчэнне» (Эфес. 4:5) і іншае.
Так падумаўшы, пабачыў нявесту, якая ў роспачы бегла ад касцёла Панны-Марыі распранутая і голасна лямантавала, ус-клаўшы рукі на галаву:
— Загіну! Украдзена ў мяне з ложка ўзгалоўе і коўдра! Падумаў сам сабе з імем Ісуса Хрыста: «Так цяпер царква
Праваслаўная тут у панстве хрысціянскім лямантуе, з-за ўкра-дзеных дзённымі злодзеямі — уніятамі праклятымі — ложа мысленнага Саламона і аголеная ад прыкрыцця яе прыгожа-га».
Бо ў той жа час нейкі пераверцень, злодзей і блюзнерца Ка-сян выдаў кміжку, агаляючы сакраменты прасвятой царквы пра-васлаўнай Усходняй. Так думаючы, параўняўся з той нявестай, даў ёй чырвоны залаты, кажучы:
— Купі сабе што можаш.
У той жа момант сышоў на мяне Дух Святьз ў плачлівым жалю, і я доўга з рыданнем плакаў.
Потым у гасподзе Стафана Русіна Пікара адпраўляў акафіст да Прачыстай Багародзіцы тымі словамі: «Ад усіх бедаў нас аслабані». Раптам пачуў выразны голас ад абраза Прачыстай Багародзіцы:
— О, Афанасій! Суплікуй цяпер на сойме праз абраз мой — выяву на крыжы Купяціцкім — да караля польскага і рэчы пас-палітай, пагражаючы гневам і страшным судом Божым, які для яго сапраўды вось-вось наступіць, калі не ўбачыць. Няхай най-перш унію тую праклятую навечна зганяць, бо тое неадкладна трэба зрабіць, тады, можа, будзе добра.
Затым я ў 1643 годзе, з загаду Прачыстай Багародзіцы і мо-цай шчырага крыжа імя Ісуса Хрыста, што ўсё і вытлумачвае, як нейкі ігрок, які мае добрую карту, і як Ілля Прарок адданас-цю Праваслаўнай веры, на сойме вальным у Варшаве падаў, праз дыякана майго, вашай каралеўскай міласці пану мне мілас-ціваму і некаторым вельмі паважным асобам у рыцарскім ко-ле — абраз Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай, змешчаны на крыжы, у сямі экземплярах на палатне малёваных, разам з «Гісторыяй маскоўскай» і з надпісам-перасцярогай ад гневу Божага і страшпага Суду яго. Падаў замест суплікі ад Усходняй царквы, у замку ў сенатарскай палаце. Пры тым засведчыў вер-насць ва ўсім вашай каралеўскай міласці, пану майму міласці-ваму. Як падаваў, пад абаронай Божай голасна ўказваў на пра-ва, прамаўляючы:
— Найяснейшы каролю польскі, пан мой міласцівы! Невьт-носную крыўду маем! Не хочуць нам, людзям прававерным, у справах побажных царкоўных прывілеяў друкаваць! Не хочуць з намі, што прысягнулі вашай каралеўскай міласці, абыходзіц-ца паводле законаў. Ужо амаль пяцьдзесят год вера праўдзівая і царква Усходняя Грэцкая ў каралеўстве Польскім смяротныя прыцясненні трывае пад вамі, паны хрысціянскія. I тое дзеецца за прычынай і дапамогай пенавісных капланаў рымскіх, пера-дусім езуітаў надта мудрых. Тыя езуіты адточанымі словамі і тытуламі высокімі пабралі нутро людское, душы яшчэ маленькіх дзетак, ладзячы ў школах камедыі, маючы ў касцёлах катэдры і кніжкі пераліцовапыя, выдуманыя ашуканнем шайтанскім, якія раздаюць бязбожна лростым людзям. Абліваюць брудам і пе-раследуюць прававерных хрысціянаў, самі будучы неправавер-нымі.
Я той нэндзны Афанасій, які назаўтра, у суботу, паводле за-гаду некаторых паноў сенатараў, сам прыйшоў з дыяканам маім
Лявонціем да пана Апаліыскага, маршалка. Зрабіў справаздачу і быў пасланы панам маршалкам да яго міласці ксяндза біскупа пазнанскага Андрэя Шадроўскага, чалавека вельмі паважана-га, пра якога і яго міласць айцец наш мітрапаліт Магіла гава-рыў (калі быў у Кіеве гэта чуў):
— Добры то мой прыяцель!
Дык вось ён, як вярпуўся вечарам з Сената ад вашай кара-леўскай міласці, з наступнай суцешнай весткай нас азнаёміў: — Кароль, пан наш міласцівы, казаў паставіць пячатку пад тым прывілеем, якога вы патрабуеце, Прыйдзіце раніцай да князя падканцлера, а цяпер ідзіце да гасподы.
Я той нэндзны Афанасій, які не быў дапушчаны сваімі ста-рэйшымі айцамі да запячатвання прывілея. Злымі словамі зга-нены, за шалёнага мянованы, наагул застаўся ва ўсім (даруй Пане Божа!) аблаяны, аплёваны, асмеяны і абвінавачаны. Толькі за тое, што ім не дакладаў, калі чыніў тыя суплікі. Няўжо ж слушна дакладаць у такіх таямніцах Божых?!
Ах, бяда ж мудрым, якая ад лаціны зыходзіць! Ужо нічога на веру не пакладаюць і волі Божай не слухаюць, але ўсё па сябе і на розумы свае прыняўшы, сваю волю выконваюць і свае сваіх прыгнятаюць. Бо там зараз у Варшаве, на Доўгай вуліцы, у гасподзе адзверна а вашай каралеўскай міласці Яна Жаля-зоўскага, некалькі тыдняў, амаль да раз'езду соймавага, пера-следвалі мяне і трымалі, разам з дыяканам маім Лявонціем, у вязніцы. Менавіта з-за таго вязення не здолеў я аніякім чынам прывабіць і прывесці іх да духоўнай разважлівасці ў той знака-мітай справе царкоўнай, якая распачалася воляй Божай. Узга-рэўся я і ўзганарыўся ад адданасці Дому Божаму, а не з-за ша-ленства. I наагул, маючы на сваім сэрцы выбітае імя Ісуса Хры-ста, жадаючы, каб апомніліся старэйшыя мае, дабравольна не баяўся сябе распранаць і вымазвацца ў балоце, абы толькі цар-ква, любіміца Хрыстова, была апранутая і ачышчаная. Зрабіў-ся нібы шалёны і сам з вязніцы выйшаў голы, толькі каптур і парамант для знаку законнага на сабе маючы. У балоце ўвесь паплёскаўся і, б'ючы ў каструлю, па вуліцах варшаўскіх бегаў і крычаў немым голасам:
— Бяда праклятым і няверным! Бяда праклятым і няверным! Vae maledictis et infidelibus!
Чэлядзь уладыкі, што падсцерагала мяне ў гасподзе, пагна-лася за мною, калі я бег да брамы Кракаўскай, бо намерваўся на рынку ўскочыць у касцёл, а быў дзень Звеставання, і кры-чаць тыя словы: «Бяда, бяда праклятым і няверным!»
Там, пад брамаю, яны абкружылі мяне і загналі ў балота па калена і глыбей Стаялі нада мной з вялікім натоўпам людзей доўгі час, пакуль ад гасподы воз не прывезлі. Тады я, нэндзны Афанасій, траха не мёртвы, вялікі холад трываў, бо быў месяц сакавік. Ледзь жывы быў прывезены на возе да гасподы ўла дыкі і зноўку быў кінуты ў вязніцу.
Я той нэндзны Афанасій, які быў абвінавачаны за суплікі, пададзеныя ў Сенат праз абразы Прачыстай Багародзіцы, а так сама за агаленне маё, нібыта шалёнае, для Царквы Хрыстовай. Інстыгацыяй Даніловіча, пісара ўладыкавага, быў асуджаны ста-рэйшымі айцамі, хоць паводле дыяцэзіі і месца соймавага яны не мелі права судзіць. Дэкрэтаваны імі быў ды пазбаўлены прэс-вітэрства і ігуменства.
I ўжо на выездзе з Варшавы, не маючы дзе мяне падзець, перасылалі ад гасподы да гасподы, ад айца ўладыкі да ігумена луцкага, ад таго — да старэйшага віленскага. 3 гасподы зноў да айца Косава за Віслу-раку чаўном пераправілі. 3-за Віслы паўторна да Варшавы пераправілі да айца старэйшага вілен-скага, які меў гасподу на лазні. Старэйшы віленскі, ад'язджаю-чы, казаў чэлядзі сваёй аддаць мяне да айца Шыціка пад генсі-ярэк. Той трэці раз перавозіць мяне цераз Віслу. Там я выказаў жаданне ўпэўніцца, ці запячатаваны, паводле паведамлення біскупа, прывілей у падканцлера. Не дазволіўшы мне даведац-ца пра гэта, старэйшыя айцы праводзілі мяне з Варшавы да Кіева.
У Кіеве ніхто не спытаўся ў мяне, у чым я вінен. Гэта мяне надта засмуціла. Асабліва тое, што пра пакой царкоўны і па-мнажэнне хвалы Божай не дбаюць. Вельмі занепакоілі мяне вог-нішчы алхіміцкія, якія палілі ў сямі печках дзеля ашукання ад-ной асобы, ад якой на той час шмат залежала ў справе веры Праваслаўнай і Усходняй царквы. Пра сваю заклапочанасць часткова паведаміў спадару айцу Зосіму пячорскаму і айцу Іосі-фу Дунаеўскаму.
Я той нэндзны Афанасій, які зноўку, паводле злой задумы, на загад яго міласці айца нашага мітрапаліта Пётры Магілы, у Кансісторыі духоўнай быў асуджаны духоўнымі айцамі, нібы злачынца якійсьці. На тым судзе прыгадаў, як мяне ў Варшаве вадзілі ад гасподы да гасподы. Айцец Гізель сказаў:
— Як ад Аннаша да Каіфа.
Потым, бачачы, што я і без позвы з'явіўся, не мелі інстыга-тара. Адразу ад усяго без дэкрэту вольным мяне ўчынілі, і за блаславеннем айца нашага мітрапаліта кіеўскага і ўсёй Русі,
экзарха святога апостальскага трона Пятра Магілы, адпраўляў я з дыяканам маім неаднаразова святыя літургіі ў Пячорах і на вялікім прастоле ў царкве Узнясення Прачыстай Багародзіцы Пячорскай Цудатворнай. А той суд і дэкрэт, несправядліва на мяне ў Варшаве ўскладзены, быў патлумлены назаўжды.
Я той нэндзны Афанасій, які спачатку за воляй Божай, а за-тым і за пісьмовым блаславеннем яго міласці айца нашага мітра-наліта кіеўскага зноўку, паводле жадання брацтва праваслаў-нага Берасцейскага, на ігуменства прысланы.
Там, у манастыры ўбогім, годна жылі з некалькамі дзесят-камі братоў маіх, што ведама Богу і людзям. Я сам і браты мае цярпелі ад свавольных студэнтаў езуітаў і ад папоў уніяцкіх неаднаразовыя пабоі, гвалт і абразы. Нападалі на манастыр, заміналі бесперашкодна ісці шляхам на кірмаш, стваралі невы-іюсныя пакуты. У Кобрыне нехта Аблачынскі, называючы сябе уніяцкім архімандрытам, гвалтам захапіў (О, бяда ж!) законні-каў, пасланых да мяне на маіх конях з Купяціч. Святару бараду абрэзаў, дыякана распрануў, а затым выгнаў іх. Двух коняў з возам і рэчамі на некалькі сот залатых прысвоіў. I ад іншых на многіх месцах вельмі вялікія крыўды і беды мелі і цяпер маем.
На той час у пэўных патрэбах царкоўных і манастырскіх, асаблівай Божай воляй, ездзілі да Кракава. Там прасілі яго міласць пана Сапегу, ваяводу наваградскага, як дабрадзея свай-го, бо на яго міласці грунце месцімся, каб з ласкі сваёй узяў у вашай каралеўскай міласці ліст упамінальны да тых крыўдні-каў, таму што нам, праваслаўным, у кожным праве цяжка зда-быць справядлівасць. На кожным месцы, у дварах і ў судах ла-яцца на нас і гукаюць на нас:
— Гугу, русін, люпус, рэлія, Госпадзі памілуй, схізматык, адшчапенец, Налівайка!
I больш за тое, хто іх ведае, як на агіду нас людзям падаю-чы, усялякага навыдумвалі. Менавіта з-за пакутаў нашых і згань-бавання ліста ўпамінальнага да тых крыўднікаў прасілі. Але перажыванні бедных — папам жарты, сказаў ён:
— Поп з папом пабіўся, якая мне да таго справа? Будзьце уніятамі, тады будзеце спакойна жыць. Або ідзіце да іх старэй-шых па справядлівасць. I ліст, пісаны да мяне, у якім называе-це, хто вам крыўду ўчыніў, аддаю вам як сведчанне для суда.
I тут дармо стараліся і страцілі некалькі дзесяткаў залатых.
Затым я супакоіўся. Толькі пераарыентаваўся каля места і дзеля ялмужны, пэўна воляй Божай, быў у пасла маскоўскага, нагадаўшы яму пра жыццё маё, клопатам Божым, у 1638 годзе
ў сталіцы маскоўскай. А калі спытаў мяне пра Дзімітравіча, пра якога я даведаўся ў бытнасць маю ў Берасці ад пана Гален-скага, намесніка гарадскога, у якім ён тут тытуле і выхаванні, я адказаў:
— Дзімітравіч і сам пра сябе не ведае, хто ён ёсць. Тым бо-лей ніхто іншы, каторы не падпісваецца царэвічам.
Я, як пазбаўлены ўсялякай хітрасці і не маючы рэкаменда-цыі ні ад каго ў таямніцах аб ім, даў картку яго да мяне з гаспо-ды пісаную, з подпісам рукі наступнымі словамі: «Ян Фаўстын Дзімітравіч».
3 Кракава ехаў да Варшавы для выкупу прывілею, пра які праз допіс юрысты Зычэўскага меў звесткі, што той прывілей, якога на сойме патрабаваў, ужо замацаваны пячаткай. Але за тую пячатку хацеў шэсць тысяч залатых, кажучы:
— Зрабіў яго праз езуітаў і коштам маім вялікім.
Я ж, бедны, да першага задатку яму ў дзесяць чырвоных залатых, на які і цяпер цэрограф ягс маю, даваў яму яшчэ двац-цаць чырвоных залатых, а на астатняе абяцанне даваў. Але ён не ўзяў. Тады я агледзеў той прывілей запячатаваны і ўбачыў, што яго ў метрыках няма. Таму больш не ўбіваўся, паклаўся на волю Божую і шчаслівы час.
Прыехаў я да братоў маіх да Берасця. Неўзабаве потым у кляштары айцоў берпардзінаў, калі ўбачылі прывілей замаца-ваны пячаткай, намалявалі абраз Прачыстай Багародзіцы Ку-пяціцкай у крыжы, упершыню са скіпрам, з ідэяй ваяўнічасці. Як намалявалі, прынеслі мне, і я набыў яго за чырвоны залаты.
Трымаў абраз ў келлі маёй. У адпаведны час адпраўляў пе-рад ім малітвы. На тым месцы, як і ў мінулыя часы, напаў на мяне дужа-дужа вялікі страх.
Нарэшце ад абраза таго пачуў голас:
— О, Афанасій! Яшчэ раз суплікуй праз абраз мой Купяціцкі ў крыжы на сойме чарговым да караля польскага і да рэчы пас-палітай пра вынішчэнне грунтоўнае уніі праклятай. Добра бу-дзе, калі паслухаюць і вынішчаць яе. Пажывуць тады ў наступ-ныя гады шчасліва, бо і планеты паказваюць Меркурыя для Венеры на ласкавасць у тыя гады. А парадак для Сына Майго ў такім падыходзе: напачатку спытаць Адама, а затым Еву. На-прыканцы дэкрэт страшны, як слова вымавіць злому будзе па прысудным слове.
Пасля таго сполаху быў саслабелы пяць дзён. Не піў і не еў, думаў, што рабіць: «Бяда мне казаць пра такія рэчы на такім месцы! Бяда маўчаць пра справы Божыя!» Пастанавіў, аднак, для сябе — прамаўляць.
На тым месцы прыйшло да мяне ўсведамленне і азарэнне з дару Духа Святога, бо таму простым сэрцам верую, што уніяты сваёй воляй рымлянамі ашуканыя, а рымляны — менавіта ў Божых справах і парадках духоўных — ашуканыя Шайтанам праклятьш. Абраз Багародзіцы тое спраўляе, каб усе, у тым ліку і ерэтыкі, спазналі, што яна — сапраўдная Каралева Нябесная і дабрадзейка вялікая ўсяму роду людскому. Яна — паводле пры-раджэння, а затым і ўсе святыя Божыя. Крыж — знак, як герб на харугве, хуткага прыходу Хрыста на суд справядлівы. «Кажы, Афанасій, пра тыя справы мае і неадкладна крычы, галасі! Нібы труба найкрыклівейшая, верашчы, бо прабіў час! Каб усе, што тытулуюцца імем Хрыстовым, да праўды прыйшлі, гэта зна-чыць: адшчапенцы і ерэтыкі, лютэране, арыяне, нурыяне, саса-ве, цвінгліяне ды іншыя тым падобныя, хто веруе ў Хрыста Гос-пада. Каб прыйшлі да парадку праўдзівага, духоўнага, замаца-ванага сямі саборамі, гэта значыць: прылучыліся і схіліліся ця-пер да правіцы, бо хутка не будуць мець часу для пакуты. Каб усвядомілі патрэбу і неабходнасць вайны з паганымі і нявер-нымі Хрыстовымі, каб быў над усімі адзін пастыр Ісус Хрыс-тос, а не папеж. I адна аўчарня Ісус Хрыстова, а не папежава. Бо ў Евангеллі святым не папеж кажа: «Р.сць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр» (Яна Х:16)».
Тады я, нэндзны Афанасій, змушаны такой воляй Божай, пачаў рыхтавацца да высокага тэатра гэтага свету — да сойма вальнага, які планаваўся ў Польшчы перад усім гмінам людскім. Намеціў наступнае: паднесці напісаыае на некалькіх дзесятках аркушаў з абразамі Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай і з «Гісторыяй маскоўскай», як і на мінулым сойме ў Сенаце, у час знаходжання вашай каралеўскай міласці ў касцёле, па прачы-танні Евангелля ў час казання. Затым, на розных месцах распа-чатую справу падаць і вытлумачыць розным станам каронным і Вялікага Княства Літоўскага, а таксама купцам чужаземным, калі яны будуць. Спасылацца вырашыў на Прачыстаю Багаро-дзіцу і ўсіх святых, чаго ад нас патрабуе Усемагутны Бог на схіле веку і напярэдадні Страшнага Суда.
Што ж я, нэндзны жабрак, за вытлумачэнне пра сябе дам у тым, што Творца мой Ісус Хрыстос і Маці Яго Прачыстая Бага-родзіца Купяціцкая такую цяжкую, дзіўную і надта вялікую справу і паслугу на мяне пакорлівага, як на быдлятка Валаама-ва, вырашылі ўскласці? О, Ісусе Хрысце, мой Адкупіцелю! Чы
не павінен быў я, нэндзны, сядзець у манастыры, як іншыя ду-хоўныя айцы і браты мае, молячыся табе, Творцу майму, за сябе і за ўсю ўладу — духоўную і свецкую, а асабліва за дабрадзеяў маіх?! Чы не лічыў я так? Лічыў і лічу, дзівячьгся пезразуме-лым справам Яго святым!
Падаю тое да побажнай павагі вашай міласці, пану і дабра-дзею мне вельмі міласціваму, што мусіў я, нэндзны чалавек, прастак, гарбарчык, калугер убогі рабіць паміж гаспадарамі свету — вашай каралеўскай міласцю і царом маскоўскім —калі б не было на тое асаблівай волі і клопату Бога ў Тройцы Святой Адзінага?! Бо і Сам гаварыў: «Без мяне не можаце нічога зрабіць» (Яна XIII).
Русь хрысцілася пры князю Уладзіміру Божай воляй у 98? годзе ад патрыярха Канстанцінопаля, Новага Рыма, праз двац-цаць два гады пасля палякаў. 1 з таго часу належыць да духоў-нага паслушэнства і добраславенства канстанцінопальскага пат-рыярха. Тое шмат каму ведама, а каму няведама — няхай у Длу-гаша, каноніка кракаўскага, ды ў іншых летапісцаў паглядзяць.
Унія — праклятая, што пацвярджаецца правам. Калі хтосьці пакіне пастыра свайго ўласнага і брацтва ды адбяжыць да дру-гога, які яму пе належыць той няхай будзе пракляты ад Айца і Сына і Святога Духа! Няхай будзе і па смерці не адпушчаны! Няхай будзе мець праклён святых айцоў, якія сінадавалі ў Нікеі, ды ўсіх святых Божых!
А той пастыр і айцец духоўны (улада патрыярхава) сапраў-ды так вязаў. Канстанцінопальскай патрыярхіі сапраўды, па-водле волі Божай, паміж пяццю сталіцамі духоўнымі на гэтым часовым свеце — з пэўных і вельмі важных прычын і таямніц Божых, Духам Святым утвораных і ўпарадкаваных — паміж сталіцамі, кажу, пяццю: Канстанцінопальскай, Антыахійскай, Рымскай, Александрыйскай, Ерусалімскай — адзіная ўлада і роўнасць духоўнай улады з іншымі сталіцамі дадзена. Улада праўдзівым парадкам звязваць і развязваць, паводле запавета Хрыстова: «Праўду кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана на небе; і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана на небе» (Мацв. XVIII: 18). Хто таго не ведае — той уніят, які ўцёк ад пастыра свайго ўласнага сваёй воляй. Ён справядліва пракляты. Ён без споведзі і пакаянпя належнага зыходзіць з гэтага свету.
Ведаць і тое трэба, як Люцыпар з найвышэйшага неба нізры-нуты, гэтак і уніяты з царкоўнага неба. Дзеля пажадання стал-ка сенатарскага сталася тое пракляцце. Грэх садомскі ды іншыя вялікія сваволі вялебных айцоў з-за пэўных прычын не заўважаюцца, але пыха праклятая найбольш мусіць ганіцца. Пацей перад уладыцтвам быў кашталянам берасцейскім і меў сталок у Сенаце. Калі ж стаў епіскапам — пазбавіўся яго. Пасля таго, думаючы пра сябе высока, у розных асобаў і ў пана віленскага "Хадкевіча парады шукаў і бадаўся:
— Чаму пад каралём польскім маем вольнасці агульныя, а не засядаем за сталкамі побач з біскупамі? Тады рымскія духоўныя парадзілі яму:
— За прычынаю караля пама. Калі будзеце мець ад айца святога, Старога Рыма папежа, блаславенне — то проста вам будзе мець паміж намі і сталок сенатарскі.
Тады Пацей, дзеля сталка сенатарскага, таемна дамовіўся з Тарлецкім, Рагозам ды іншымі спадкаемцамі сваімі. Зрабіў рэестр выбраных людзей прававерлых з народа праваслаўнага — князёў, паноў, зямян, некаторых абываталяў ды імем усёй царквы рускай Праваслаўнай Усходняй здрадліва, не помнячы на клятву, якую сам для сябе пісаў і выдаваў, — рымскаму папу аддаўся ў паслушэнства, хоць той, паводле прыняцця веры і крыжа святога, народу праваслаўнаму не належаў. Аднак і за тое не атрымаў сталка. Толькі сяброўства ксяндзоў ды парады іх асаблівыя. Таксама ласку каралеўскую ў справе абароны той уніі ды царкоўныя фупдацыі да апошняга часу меў.
Ад таго часу, узяўшы нянавісць, за злой афёрай сваёй і за непрыстойным нараджэннем у той праклятай уніі — як Каін Авеля ды Ізмаіл Ісака, так пракляты уніят забіваў і пераследваў свайго праваслаўнага брата. I аж да цяперашняга часу, з дапамогай карыслівых і ворагаў праўды святой, патураннем Божым, што хацеў, тое і чыніў. Людзей убогіх усялякага стану, як у брацтвах царкоўных, гэтак і ў радах усялякіх — судовых і цэхавых, бязбожна з усяго, што маюць праваслаўныя хрысціяне — з сумлення чыстага, з славы добрай і маёмасці, з усяго прыстойнага — злупляў, тузаў, скрэб, рознымі спосабамі мардаваў і забіваў. I больш за тое — цэрквы запячатваў, адбіраў, нішчыў, руйнаваў. Набажэнства вольнага сумленнго побажнаму забараняў. У местах, мястэчках і сёлах, у валаданнях каралеўскіх і шляхецкіх, як то ў Любліне, Сокалю, Бельску, Полацку, Віцебску, Астрогу, Львове, Грубяшове, Бельзе, Кобрышо, Берасцю ды ў іншых аж залішне прыкрасці і злосці выяўляў і пераследваў. У многіх розных месцах у панстве тым хрысціянскім непатрэбныя калатнечы дзеля той праклятай уніі ажно да гэтага часу дзееліся.
Нарэшце, і з казакамі ўнутраная вайна непатрэбная дзеля той уніі праклятай была. Дзеля тае міласць амаль ва ўсіх вы-сахла! Дзеля тае карыслівасць, прагнасць, зайздрасць, здрады, непрыстойнасць і асабліва пыха праклятая павелічаліся! Дзеля тае парадак духоўны і свецкі ледзь-ледзь не загінуў, пра які й самі лямантуюць:
— Непарадкі дзеяцца!
Цяпер парадак воляй Божай наступае! Цяпер наступіў час раздзялення блаславенных ад праклятых! Цяпер гнеў справяд-лівы Божы і суд Яго страшны на левіцу прыйшоў! Хто мае вуха для слухання — няхай слухае, што галосяць адпаведыа часу, месца і патрэбы!
А што некаторыя мовяць:
— Каралю пану вера не належыць. Ён вольны верыць, як захоча.
Сапраўды так. Не вінаваты кароль пан, калі хто блудзіць у духоўнай справе. Але ж, дзякуючы дапамозе каралёў іх мілас-цяў, тая унія праклятая ў панстве тьш хрысціянскім з дапуш-чэння Божага запанавала. Трэба, каб справядлівым судом, во-ляй Божай ды з помаччу каралеўскай і ўпала! А хто ж павінен непарадкі ў доме суняць, калі не гаспадар, асабліва добры і чулы ў абавязках сваіх? Святыя айцы пэўнс ўжо таго пе выгтравяць, бо спачатку іх саміх трэба выправіць! Ужо тут дыспутацыі не трэба! Наглядам Божым на элекцыі шчаслівай медыятарам спа-кою была ваша каралеўская міласць у той справе! 1 на карана-цыі была прысяга з грунтоўным абяцаннем лрывесці да супа-каення. Няхай жа ўсё супакоіцца, бо ўжо час прыйшоў! Няхай кожны на сваім баку, які сабе ўпадабаў і заслужыў, пры тым застаецца — блаславенны па правіцы, а пракляты па левіцы!
3 боку Дзімітравіча добра сталася, ласкай Божай, што яго ваша каралеўская міласць пан мой міласцівы, як праўдзівы ў прыязнасці да кожнага, загадаў паслаць на прызнанне да цара маскоўскага, каб высветліць, хто ён ёсць. Бо не варта пану, спра-вядліваму з натуры і асаблівага Божага дару, замазвацца ў не-справядлівых справах. Лёгка пазнаць кожнаму, калі быў Дзмітравічам з Мнішкаўнай, ваяводзінкай сандамірскай.
Значнае прозвішча ёсць іх міласцяў папоў Мнішкаў. Як пан кухмістр каронны, стараста асецкі ды іншыя гаварылі вінавата аб тым, што вялікая справа быць сапраўдным царскім сынам. Да таго ж яшчэ з вуснаў нябожчыка Сапегі, гетмана, чуў, калі быў педагогам. Папрасіў неяк выбіць кілімы для Дзімітравіча над лужком, а гетман голасна з гневам крыкнуў:
— Навошта выбіваць над лужком! Хто яго ведае, хто ён ёсць? Я на тое адказаў:
— Калі наведваюцца шляхецкія дзеткі пры педагогах сваіх школьных, пытаюць, кім апекаваўся?
Ён задумаўся і ўрэшце загадаў купіць кілімак і калдэрку. Я потым неўзабаве законнікам стаў, і цяпер, воляй Божай, у тым стане знаходжуся. Як наагул summatim гаворыцца: не на доб-рае ён тут у тытуле царскім пачаў хавацца, бо многа злога праз яго, як праз нейкі інструмент, свавольнаю купаю і хітрасцямі дужа мудрых людзей Шайтан пракляты, за дапушчэннем Бо-жым, мог бы чыніць. Зрэшты, калі завёўся Шайтан у цэсарскай справе, усё потым будзе вядома, бо «ыяма таямніцы, што не адкрыецца» (Лукі VIII: 17).
Абедзве тыя справы — пра Дзімітравіча і грунтоўнае супа-каенне веры Праваслаўнай Грэцкай — кладу на шалі паважа-най развагі вашай каралеўскай міласці, пана мне міласцівага. Ведаю, лёгка будзе і справядлівасць святую пазнаць. Асабліва калі не ад цела і ў целе цяжкім адчуваннем, але без заслоны — ад душы і ў душы жывучым вострым розумам тую вялікую, ясную і важную рэч будуць спасцігаць. Бо для такога памеру, паводле Ліпсіуса і Дыянісія філосафаў, трэба розум, а не шнур.
Войску з гармятамі, нават калі яго мільсн мільёнаў, цяжка з Богам праўдзівым ваяваць. Кожны гэта ведае. Яшчэ і тое дада ецца: войска варожае Богу, волі і парадкам Яго, не бачачы не-прыяцеля, самі сябе перарэжуць праз нязгоду сваю. Трэба тое памятаць, што Бог Усемагутны, у часе адмераным, як хто згра-шыць, так і карае. Непарадак непарадкам сцірае. Менавіта такі непарадак тут запанаваў, асабліва сярод духоўных іерархаў.
А запытае хто:
— Чы прарок ты, што гэтак кажаш? У скрусе сэрца адкажу:
— Не прарок, а толькі слуга Стваральніка майго, пасланы да часу Каб кожнаму праўду гаварыў. Яшчэ хто запытае:
— А хто сведкам таму?
У страху Божым адказваю:
— Таямніцы яго святыя не патрабуюць вялікага выбадван-ня, а толькі веры. Майсей сам бачыў купіну палаючую, але не згараючую. Таксама святы Пётра — плашчаніцу спушчаную яму з рознымі гадамі, каб калоў і еў, сам бачыў (Дзеян. X: 11 — 12). Усе ўражваемся дзіўнымі справамі Божымі і веруем ім. Таго ж і тут патрэбна. Вера — неад'емны фундамент збавення для кожнага, япа палягае на добрай волі чалавечай.
Пра непарадкі Касцёла Рымскага ў другой ступні, з волі Бо жай і часу адмеранага, асабліва калі першая ступня ў шчаслі-вым выніку знаходзіцца, хто праўдзіва пакажа? Менавіта мяне, нэндзнага Афанасія, Бог Стваральнік мой дзеля таго ўласна і паслаў, каб найперш пра вынішчэнне праклятай уніі абвясціў і растлумачыў. Тую паслугу, воляй Яго святой і помаччу Прачы-стай Багародзіцы, з павіннасці маёй праваслаўна-службовай до-сыць учыніў, як тое можаце бачыць. А наастатак і ў песні, скла-дзенай у турме, агалошваю нотна [...].
Прытым, з абавязку майго духоўнага ў асобе ўсёй царквы Усходняй, малітвы святыя ў побажнасць і прыняцце ласкавае вашай каралеўскай міласці, пана мне міласцівага, запабягаю-чы, поўным сэрцам прагну, каб Бог Усемагутны вашу каралеў-скую міласць з усім прасветлым Сенатам і панствам на доўга-фартунныя гады блаславіў, пашыраў гаспадарства ды найлепш упарадкоўваў. Не толькі з добрых планет — Меркурый, Герку-лес, Іовішаў сын, але і сам Творца ўсіх тых — Ісус Хрыстос, Сын праўдзівага Бога Айца з Духам Прасвятым, з павабаю і ўблаславеннем найміласнейшай Венеры. Марыі Прачыстай Багародзіцы, каралеве нябеснай, таму верпа спрыяючы, каб імя вашай каралеўскай міласці — Уладзіслаў — на зямлі і на небе з годнымі Богу, панавала славаю на вякі. Зычу, каб шанаванне мелі з Масквы.
Дасць Бог, будзе над вашай каралеўскай міласцю блаславен-ства Яго святое ў цяперашнім і ў наступныя вякі!
Амінь!